Старонка Талент чалавечнасці і дабрыні




Дата канвертавання05.03.2017
Памер43.46 Kb.
Старонка Талент чалавечнасці і дабрыні
Травіна, І. Народная памяць / Ірына Травіна // Мастацтва. – 2015. - № 5. – С. 26.

70-годдзе Вялікай Перамогі адзначалі на кожнай тэатральнай пляцоўцы — вечарынай памяці, кампазіцыяй з вершаў і песень, тэатралізаваным канцэртам. Радзей — спектаклем. Зусім рэдка — спектаклем запатрабаваным. Вялікую Айчынную і Другую сусветную беларускі тэатр прыпадобніў ці не да святога запавету: у нас па-ранейшаму вядуць рэй п’есы выпрабаваныя, у асноўным створаныя за савецкім часам. Старыя добрыя (як і пісьменнікі — па бальшыні сваёй). На іх увасабленне надзвычай рэдка ўплывае сучаснае веданне ці ўзровень асэнсавання гістарычных падзей. Мастацкая вартасць вымагае адкрыцця — тэмы, аўтара, героя.


«Трыбунал» Андрэя Макаёнка ў Новым драматычным тэатры
НАРОДНАЯ ПАМЯЦЬ
Ірына Травіна (Томск, Расія)
Для Андрэя Макаёнка Вялікая Айчынная вайна — перажытая траге- дыя, і на прыкладзе вясковай сям’і з п’есы «Трыбунал» ён аднавіў трагедыю вайны сусветнай. Гэтай п’есай Макаёнак, так бы мовіць, апярэдзіў тое, што ў 1980-я паменавалі «поствампілаўскай», ці «магнітафоннай», драматургіяй. Тэкст выглядае плоскасцевым, нават архаічным, што дае прастору для фантазіі рэжысёра: тыя, пра каго ідзе гаворка, яшчэ жывыя, але іх усё менш, яны адыходзяць...

Жанр, вызначаны драматургам, — народны лубок. Ен практычна знік з сучаснага тэатра. Тым болып складана артыстам мінскага Новага драматычнага тэатра і рэжысёру Сяргею Кулікоўскаму адпавядаць ягоным законам: лубок – гэта абсалютная шчырасць, дзіцячая наіўнасць і натуральнасць існавання, ён не дапускае камікавання, гімораў, падкрэсленага імкнення весяліць. Дый гледачы збольшага не ведаюць, як часта за смехам і весялосцю рушыць трагедыя — хай яна заспее глядзельню знянацку, пасля таго, як пацешаць наіўнасць і шчырасць. ...На гэтую асаблівасць варта зважаць выканаўцам самай значнай мужчынскай ролі — бацькі вялікага сямейства Цярэшкі, якога ўсе клічуць Калабком, — артыстам Аляксандру Гусеву і Ігару Мікалаеву. Не трэба баяцца быць звычайнымі — менавіта ў гэтым зерне вобраза іхняга героя. За наіўнай хітраватасцю вясковага прасцяка хаваецца яго сутнасць, яго асабістая вайна з захопнікамі і здраднікамі. I тады лубок трансфармуецца ў класічную трагедыю...

У гэтай гісторыі восем дзейных асоб, але ёсць і дзявятая — музыка. Як заўжды ў спектаклях Сяргея Кулікоўскага, яна супадае з духоўным жыццём герояў, якое і вызначае іхнія ўчынкі. Музыка Вівальдзі — гэта і зіма, і холад, і нарастанне трывогі. Знакаміты «Сурок» Бетховена — цеплыня роднай хаты, абяцанне абароны ад усіх бедаў, што чакаюць чалавека за яе межамі. Шапэн — сустрэча з вечнасцю. А яшчэ спяваюць беларускую песню — «...што пасееш, тое і пажнеш». Рэжысёр злучыў далікатнае гукавое прадзіва ў адзінае палатно.

Гісторыя выдатна вырашана і сцэнаграфічна. Ва ўмоўным афармленні прысутнічаюць сапраўдныя прадметы народнага побыту, адшуканыя мастачкай Марынай Шустай у сялянскіх гаспадарках: прыстасаванне для прасавання бялізны, чыю назву ўжо амаль ніхто не згадае; драўляныя ступкі, у якіх таўкуць збожжа; сярпы і сякеры; абраз Божай Маці, да якой звяртаюцца па дапамогу і абарону; выцвілыя сямейныя фатаграфіі. Стылізаваныя жаночыя строі здаюцца аўтэнтычнымі — так зграбна выглядаюць усе ўдзельніцы спектакля. Наколькі дакладныя актрысы ў тым, як укрываюць сябе хусткамі, выходзячы надвор! А там мароз — светлавая аздоба належыць Таццяне Кудзінавай: сыплецца з-пад каласнікоў сняжок, ззяючы пад тэатральным святлом, з’яўляецца месяц на небе... Пластычнае рашэнне (рэжысёр па пластыцы — Марына Баранава) асабліва выразна выяўлена ў сцэне ачышчэння хаты ад варожай сілы; абрад узяты з народных павер’яў, з варажбы. Увесь спектакль — адзіная шчыльна скампанаваная канструкцыя; у цэнтры — жыццё сялянскай сям’і, даверліва адкрытае гледачам. А цэнтр гэтай сям’і — Паліна, маці «цэлай плоймы дзяцей», актрыса Таццяна Папова, яркая, моцная, сапраўдная маці-Радзіма, маральнае апірышча сыну — падлетку Валодзьку (Павел Чарноў), самаму безабароннаму і самаму адважнаму з усёй радзіны (гэтыя дзве ролі выконваюцца адным складам артыстаў), і свайму гаманкому, не- прадказальнаму мужу Калабку, чыёй сур’ёзнасці ніхто не верыць...



Шчыра, даверліва будуюцца адносіны маці з дочкамі Галяй (Аляксандра Некрыш і Вольга Каралёнак) і Зінай (Надзея Анціповіч і Вольга Роік), з нявесткай Надзяй (Кацярына Ермаловіч і Юлія Мяжэннікава). Абодва склады выканаўцаў вартыя, кожны выяўляе сямейныя дачыненні — саперніцтва між дочкамі, якіх па-рознаму любяць бацькі, ды насцярожанасць свекрыві да нявесткі — і сёння такое часцяком здараецца ў сем’ях. Яднае іх ўсіх адно — сыны і зяці Цярэшкавай сям’і ваююць. Іх чакаюць у роднай хаце, спадзяюцца на перамогу. Іх баяцца ворагі — немец-фашыст і здраднік Сырадоеў, бесцырымонны, самаўпэўнены «ўладар» у выкананні Аляксея Верашчакі і баязлівы хамула ў трактоўцы Арцёма Пінчука.

Ігар Падлівальчаў і Сяргей Тоўсцікаў, занятыя ў ролі нямецкага каменданта, зрабілі вобраз чалавечым, але надта ўжо непрывабным — п’яны «гаспадар жыцця», які дапаў да ўлады. Акцёры выйшлі за межы законаў лубка, пераціскаючы ў дэталях, асабліва Ігар і Падлівальчаў, але гэта, спадзяюся, мінецца. Важна тое, што ўсе выканаўцы паверылі рэжысёру і пайшлі за ім... і напрыканцы адзначу: трэба ведаць гісторыю свайго этнасу, яго культуру і побыт, шанаваць народную памяць, быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны, каб стварыць настолькі дакладную выяву народнага — не побыту, але быцця, веры і адданасці караням, як гэта зрабіў рэжысёр Сяргей Кулікоўскі ў спектаклі паводле п’есы | Андрэя Макаёнка.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка