Старонка Талент дабрыні і чалавечнасці




Дата канвертавання29.08.2018
Памер105.16 Kb.

Т

Старонка Талент дабрыні і чалавечнасці


Маліноўскі, А. Чэрвень / Алесь Маліноўскі // Полымя. – 2015. - №6. – С. 188-191.
Алесь Маліноўскі

ЧЭРВЕНЬ

У чэрвеньскім нумары за 1951 год «Полымя» надрукавала п’есу «На досвітку» трыццацігадовага Андрэя Макаёнка. У творчым лёсе пісьменніка яна адыграла вельмі важную ролю. Праўда, сама па сабе п’еса была досыць шараговай, чамусьці пра пасляваенную Францыю, якую аўтар, па ўсім відаць, не дужа добра ведаў, і, у пэўным сэнсе, дэбютнай: да гэтага Макаёнак друкаваў толькі аднаактоўкі, якія не траплялі на вялікую сцэну. Пра свой зварот да французскай тэмы драматург пасля скажа не без самаіроніі: «3 майго боку гэта, чэсна кажучы, было нахабства». I раптам на п’есу звярнуў увагу галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Канстанцін Саннікаў! У наступным, 1952 годзе, п’есу купалаўцы паставілі. Зразумела, для маладога драматурга гэта было вялікай радасцю, але не толькі ад самога факта пастаноўкі, ад таго, што яго заўважылі, ацанілі. Праз шмат гадоў Макаёнак прызнаецца: «Я сустрэўся з вельмі таленавітым рэжысёрам і добрым чалавекам К. Саннікавым, творчае супрацоўніцтва з якім дало мне надта многа. Ен умеў працаваць з аўтарамі, мог беспамылкова вызначыць і схільнасці, і здольнасці іх. Асабіста мне, тады яшчэ зялёнаму пачаткоўцу, К. Саннікаў адкрыў многія прафесійныя сакрэты сцэны».c:\users\1d09~1\appdata\local\temp\finereader11\media\image1.jpeg

Сцэнічныя прамудрасці Андрэй Макаёнак спасцігаў вельмі хутка, паколькі, апроч пісьменніцкага таленту, ад прыроды меў і акцёрскія, і рэжы- сёрскія задаткі. Пра гэта, напрыклад, успамінаў Аляксей Кулакоўскі: «Іншы раз Андрэй выступаў у тэатрах і ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка. Ён чытаў сваю п’есу перад акцёрамі сам і даволі ўмела і вынаходліва падаваў інтэрпрэтацыю ролі і асноўныя рысы характару кожнага персанажа. Пры- мяняў для гэтага ўсе акцёрскія сродкі: голас, жэсты, міміку і нават пласты- ку, калі гэта трэба было. У нашых ілюстраваных часопісах не адзін раз змяшчаліся фотаздымкі, дзе Андрэй Макаёнак паказаны ў тыя часы, калі ён чытаў у тэатры сваю п’есу: выразнасць і акцёрская вынаходлівасць у яго былі выключныя».

Такім чынам, п’еса «На досвітку» стала для Андрэя Макаёнка своеасаб- лівым квітком, па якім яму можна было апынуцца па той бок сцэны і неўзабаве стаць ужо там сваім чалавекам.

У 1953 годзе драматург піша новую п’есу — «Выбачайце, калі ласка!», у якой звяртаецца да тэмы ўжо куды больш блізкай і зразумелай яму: кал- гаснае пасляваеннае жыццё, кіраўнікі-кар’ерысты, славутыя прыпіскі дзеля таго, каб на паперы палепшыць паказчыкі. П’еса пішацца ў год смерці Ста- ліна, і гэты факт адбіваецца на яе лёсе. Спачатку супраць яе рыхтуецца рэзка крытычны артыкул для аднаго з саюзных выданняў, — ён, праўда, так і не быў надрукаваны. Пасля Мікалай Пагодзін, тагачасны галоўны рэдактар маскоўскага часопіса «Театр», па некаторых звестках, здымае з нумара адзін са звярстаных ужо матэрыялаў і ставіць замест яго «Выбачайце, калі ласка!»

П’есу бярэ ў свой рэпертуар Купалаўскі тэатр, і яна мае неверагодны поспех у гледача. Прычым, высока ацанілі яе як прафесіяналы-тэатралы, так, па-свойму, і простыя, вясковыя гледачы, да якіх, у сельскія клубы, тэатр тады выязджаў часта. Кажуць, у адным з такіх сельскіх клубаў вяскоўцы, уражаныя фіналам спектакля (адна з гераінь п’есы — Ганна Чыхнюк заяў- ляе, што начальнікам-кар’ерыстам «усё роўна перад народам і перад партыяй прыйдзецца адказваць»), тут жа правялі імправізаваны сход, на якім заявілі, што трэба зняць іхняга старшыню калгаса, а замест яго паставіць... актрысу, якая выконвала ролю Ганны. Актрысай той, дарэчы, была знакамітая Лідзія Ржэцкая.

Папулярнасць Андрэя Макаёнка расла з кожным годам. Яго п’есы тэат- рамі ішлі нарасхват: па агульных падліках, іх паставілі больш чым 200 тэат- раў Савецкага Саюза, а таксама тэатры Усходняй Еўропы.



Мікола Аўрамчык успамінаў: «Помню, мне нечакана патэлефанавалі, што падышла чарга купляць аўтамашыну. А ў мян е на руках не хапала паловы яе кошту. Я звярнуўся не да каго-небудзь, а менавіта да Андрэя, каб ён выручыў. Андрэй засмяяўся, высунуў шуфляду пісьмовага стала і дастаў адтуль пачак грошай.

— Вось мая Купальская прэмія, што атрымаў днямі. Бач, яшчэ не распячатаў пачак. Бяры, — сказаў ён, аддаючы мне грошы».

Падобны выпадак у свой час расказваў мне і Генадзь Бураўкін.

Сапраўды, Макаёнак быў узорам беларускага (дый увогуле — савецкага) заможнага пісьменніка, але пры гэтым — пісьменніка, які заставаўся добразычлівым чалавекам (праўда, залішне эмацыянальным па сваёй натуры, а гэта па-рознаму адбіваецца ў адносінах паміж людзьмі) і добрым сябрам. Пра што лепш за ўсё расказаў Іван Шамякін у сваёй «Аповесці пра сябра».



Андрэя Макаёнка называюць творцам, які зрабіў рэвалюцыю ў беларус- кай драматургіі, пашырыў яе жанравыя межы. Зразумела, з пазіцыі сённяшняга дня яго наватарства не ўяўляецца нечым такім ужо арыгінальным. Зразумела, што, у пэўным сэнсе, творчасць яго стала паланянкай сваёй эпохі. Зрэшты паланянкай, а не ахвярай.

I толькі ад сучасных рэжысёраў і тэатраў залежыць, кім ёй быць надалей. Ад таго, захочуць яны ўбачыць у ёй толькі сатыру на асобныя моманты сістэмы, якой ужо няма, ці тое, пра што аднойчы гаварыў Макаёнак у інтэрв’ю Мікалаю Матукоўскаму: «Увогуле, павінен сказаць, што роля драматурга ў наш час выключна адказная. Кожны вечар тысячы чалавек прыходзяць паслухаць І паглядзець цябе. А ці маеш ты права адбіраць у тысяч людзей тры гадзіны дарагога вячэрняга часу, тры гадзіны іх жыцця? Што ты ім прапануеш? Якія думкі і праблемы? Ці цікавы ты ім як асоба, як грамадзянін, як мастак?.. Сучасны чалавек вельмі складаны, адукаваны, культурны, прапісныя ісціны яму не патрэбны. Каб даць максімум таго, што павінна даваць чалавеку вялікае мастацтва, пісьменніку трэба спусціцца ў такія глыбіні чалавечай душы і здабыць там такое!.. Калі падумаеш пра гэта, проста страшна робіцца за сябе: а ці здольны ты на гэта?..»c:\users\1d09~1\appdata\local\temp\finereader11\media\image2.jpeg

Апроч часавых дэкарацый, якія лёгка мяняюцца, на сцэне заўсёды ёсць чалавек з душой, у якой «такія глыбіні”, што зазірнуўшы ў любую эпоху, можна ўбачыць шмат што знаёмае і актуальнае.

У №6 за 1988 год, праз тры гады пасля смерці Варлена Бечыка, «Полымя» пачало друкаваць яго дзённікі пад агульнай назвай «Радкі і жыццё». Ці не гэтай публікацыяй часопіс шырока расчыніў дзверы на свае старонкі дзённікавым запісам пісьменнікаў-сучаснікаў: Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Вячаслава Адамчыка, Івана Шамякіна... Памятаецца, як дазіравана «Полымя» давала з нумара ў нумар запісы Танка і Панчанкі, расцягваючы працэс публікацыі як мага на больш нумароў, каб падтрымліваць да часопіса чытацкую цікавасць. I гэта пры тым, што самі па сабе яны былі сухія, канспектыўныя. Здавалася б, ну што ў іх можна знайсці цікавага?! Але знаходзілі: вострыя характарыстыкі сваіх калег і высокіх — няхай сабе і былога ўжо савецкага часу — чыноўнікаў; ацэнкі шумных падзей, не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі якіх яны былі, ну і часам — нейкія падрабязнасці з асабістага жыцця.

I няхай не ў масавага чытача, але ў многіх аматараў прыгожага пісьменства такія запісы сапраўды выклікалі цікавасць. Напрыклад, тыя ж «Радкі і жыццё» Варлена Бечыка ў 1993 годзе выйшлі ў «Мастацкай літаратуры» тыражом 1 800 экзэмпляраў. Для параўнання: двухтомнік Язэпа Пушчы тады ж быў надрукаваны тыражом 1 000 экзэмпляраў.

I ўсё ж сцвярджаць, што дзённікі апрыёры асуджаны на шырокую чытацкую ўвагу, досыць рызыкоўна. Па-першае, гэта ў значнай ступені залежыць ад асобы аўтара. Па-другое, многія дзённікі найперш прыцягваюць увагу сваёй факталагічнай насычанасцю, што выклікае да іх кароткачасовую цікавасць, якая змяншаецца па меры таго, як мы даведваемся пра тое ж больш шырока і з іншых крыніц, ці па меры таго, як факты страчваюць сваю актуальнасць.

Чытаем у дзенніку Варлена Бечыка за



1977 год:

«3. VI.

Пытанне сабе: Ты выйграеш ці прайграеш у гэтай агульнай плыні раз- ліку і выпінання? Адказ у другой плоскасці:Ты мала працуеш...

У інтэрв’ю «Вернасцъ аднойчы і назаўсёды» («ЛіМ», 13.V.77) I. Шамякін гаворыцъ пра свае адносіны да рэцэнзіі А. Рагулі і В. Каваленкі на яго аповесць «Гандлярка і паэт»: «На правах старэйшага таварыша хочацца параіць маладому крытыку Рагулю не брацъ напракат чужыя тэорыйкі і не падганяць іх пад жывую ткань мастацкага твора. Не лішне папярэдзіць каго-нікаго і ад іншай крайнасці ад выцягнення на свет божы даўно асуджаны партыяй і ўсёй практыкай савецкай літаратуры вульгарна-сацыялагічнай метадалогіі разбору мастацкага слова».

Надта сур’ёзна, надта важка і грозна. Лепш было б пажартаваць, ухіліцца.

Збор твораў Твардоўскага. Выдатная свежасць. Складанае ўражаннехваляванне з дамешкам нейкай ці не тугі, што не дадзена гэтакая без- адносная здольнасць быць істотным у слове, у выяўленні свету, бачанні і перадачы жыцця».

Яшчэ тады, у 1993 годзе, ужо не кажучы пра 1988-ы, тагачаснаму чы- тачу былі куды больш зразумелымі (а таму выклікалі суперажыванне) і гэтая «выдатная свежасць», і «хваляванне з дамешкам нейкай ці не тугі». У сённяшніх маладых яны, хутчэй за ўсё, не выклічуць асаблівых эмоцый: іншая эпоха — іншае стаўленне да савецкай класікі і да збораў твораў, што ўваходзілі ў пералік кніжных дэфіцытаў. Тое ж тычыцца і згадкі пра рэцэн- зію Аляксея Рагулі і Віктара Каваленкі. Старэйшыя пакаленні пісьменнікаў яшчэ, магчыма, памятаюць, пра што ў ёй пісалася, а калі ўлічыць, што тычы- лася яна аднаго з самых папулярных сучасных беларускіх празаікаў, і гэтых некалькіх сказаў Варлена Бечыка хапіла, каб і тады, у 88-м ці нават 93-м, эмацыянальна адрэагаваць на іх, ажыўляючы ў памяці ўласныя ўспаміны. Для тых жа, хто прыйшоў у літаратуру пазней, у гэтых (як, зрэшты, і ў мно- гіх іншых) запісах Бечыка ёсць нейкая недагаворанасць і незавершанасць.

Пры інтэнсіўным развіцці інтэрнэту і сацыяльных сетак вядзенне дзённікаў набыло неверагодна масавы характар. Прычым, як правіла, пішуцца яны ў рэжыме on-line. Але гэта не азначае, што многія аўтары паралельна не робяць запісы «для сябе», разлічваючы, што некалі іх з цікавасцю прачытаюць нашчадкі. Зрэшты, ці не самымі цікавымі дзённікамі, як правіла, аказваюцца тыя, якія пішуцца без аглядкі на чытача, не для публікі, а як неабходнасць штодзённай шчырай гутаркі з самім сабою.

Алесь Маліноўскі

Фотаздымкі прадастаўлены

Нацыяналъным акадэмічным

тэатрам імя Янкі Купалы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка