Статут дзяржаўнай установы адукацыі “Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа




Дата канвертавання09.06.2018
Памер262.36 Kb.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад аддзела адукацыі

Астравецкага раённага


выканаўчага камітэта

“ ” 2009г №




СТАТУТ


Дзяржаўнай установы адукацыі

“Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа

з беларускай мовай навучання”

г.п. Астравец


ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання" (далей-Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай, асноўнай функцыяй якой з'яўляецца навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Утвораная шляхам рэарганізацыі (вылучэнне) Рымдзюнскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з беларускай мовай навучання у Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў і абавязкаў ад вылучанай да узнікшай установы, па рашэнню Астравецкага раённага выканаўчага камітэта №103 ад 25 лютага 2009 года.

Установа ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на аснове дзеючага Статута.

1.2. Поўная назва Установы:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання" на рускай мове – Государственное учреждение образования “Рымдюнская средняя общеобразовательная школа с белорусским языком обучения”.

Скарочаная назва:

на беларускай мове: Рымдзюнская сярэдняя школа;

на рускай мове: Рымдюнская средняя школа.

1.3. Заснавальнікам Установы з’яўляецца аддзел адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта. У сваёй дзейнасці ўстанова падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту і аддзелу адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

1.4. Месцазнаходжання Установы: 231214, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, в.Рымдзюны, вул.Цэнтральная 49/1, электронны адрас rymdjunyb_sc@ mail.grodno.by

1.5. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем.

1.6 Установа:

будуе свае ўзаемаадносiны з сям'ёй па пытаннях навучання i выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўнiцтва;

узаемадзейнiчае з установамi пазашкольнага выхавання i навучання, дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя, установамi культуры, спорту, добраахвотнымi таварыствамi, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;

падтрымлiвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

1.7. Установа ажыццяўляе выхаванне і навучанне дзяцей на беларускай мове ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

1.8. Дакументацыя Установы вядзецца на беларускай мове ў адпаведнасці з тыповай інструкцыяй, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вывучэнне рускай, беларускай мовы і адной замежнай мовы з’яўляецца абавязковым.

1.9. Адукацыйны працэс арганізуецца ў вочнай і завочнай формах, самастойна з атэстацыяй ў парадку экстэрнату і навучаннем на даму, па індывідуальных вучэбных планах вызначаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.10. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку.

ГЛАВА 2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ

2.1. Асноўнай мэтай Установы з’яўляецца: стварэнне аптымальных умоў для навучання і выхавання, забеспячэнне пераемнасці ў арганізацыі і змесце навучальна-выхаваўчага працэсу, рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

2.2 Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

2.2.1. выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і здольнасцей дзяцей;

2.2.2. узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзяцей;

2.2.3. развіццё духоўнай сферы выхаванцаў, фарміраванне патрыятычных пачуццяў, павагі да гісторыі, культуры, прыроды свайго краю;

2.2.4. выхаванне грамадзянскай, маральна-прававой культуры, свядомай дысцыпліны, правільных адносін да сваіх правоў і абавязкаў, культуры паводзін;

2.2.5. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да ўласнага здароўя, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

2.2.6. абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнне камфортных умоў для жыццядзейнасці Установы;

2.2.7. авалодванне вучнямі асновамі навук, фарміраванне навуковага светапогляду, стварэнне ўмоў для вывучэння дзяржаўных і іншых моў, экалагічнай, эканамічнай і камп’ютэрнай граматнасці;

2.2.8. падрыхтоўка маладога пакалення да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, прадаўжэння адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця;

2.2.9. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

2.3. Установа падтрымлiвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх аб'яднанняў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

2.4. Установа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3. СТРУКТУРА УСТАНОВЫ

3.1. Структура Установы наступная:

І узровень - агульная базавая адукацыя ;

ІІ узровень - агульная сярэдняя адукацыя.
3.2. Агульная сярэдняя адукацыя складаецца з двух узроўняў: I - узровень агульнай базавай адукацыi, II - узровень агульнай сярэдняй адукацыi.

Першы ўзровень складаецца з дзвух ступеняў:

I ступень - 1-4 кл.;(тэрмiн навучання - 4 гады, для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 4-5 гадоў);

II ступень - 5-9 кл.; (тэрмiн навучання 5 гадоў)

Другi ўзровень уключае III ступень:

III ступень - 10-11 кл (тэрмiн навучання 2 гады)

Агульная пачатковая адукацыя (І ступень) – тэрмін атрымання адукацыі чатыры гады, з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні, навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здаровага ладу жыця.

Агульная базавая адукацыя (ІІ ступень) – тэрмін атрымання адукацыі дзевяць гадоў, з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе, а таксама ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія зябяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучанне забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.

Агульнай сярэдняй адукацыяй (ІІІ ступень) - завяршаецца агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесіянальнага навучання, або да свядомага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.

3.3. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ў агульнаадукацыйнай установе аб’ядноўваюцца ў класы.

3.4. Для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанове адукацыі могуць адкрывацца:

3.4.1. спецыяльныя класы (групы) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

3.4.2. класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць псіхафізічных парушэнняў;

3.4.3. пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і якія маюць часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

Тэрміны навучання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вызначаюцца ў адпаведнасці з артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2004 года “Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”.

3.5. Вучням, якія па медыцынскіх паказчыках не могуць наведваць вучэбныя заняткі, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання дома.

Пералік медыцынскіх паказанняў для такога навучання вызначаецца Міністэрствам аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь , а парадак навучання і выхавання – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.6. У агульнаадукацыйнай установе могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў якія атрымліваюць адукацыю на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі

3.7. Установа працуе па вучэбных праграмах, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для агульнаадукацыйных або спецыяльных агульнаадукацыйных школ.

3.8. Установа можа мець бiблiятэку, вучэбныя майстэрнi, а таксама можа мець школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi, вучэбна-доследны ўчастак, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

3.9. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца ўстановамі аховы здароўя, якія забяспечваюць кантроль за станам здароўя вучняў, ажыццяўляюць правядзення лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў, кантроль за выкананнем патрабаванняў санітарных правілаў і нормаў у частцы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, удзельнічаюць у гігіенічным выхаванні і фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.


ГЛАВА 4. УДЗЕЛЬНІКІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ І

АДНОСІНЫ ПАМІЖ ІМІ

4.1.Удзельнікамі адукацыйнага працэсу Установы з’яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.

4.2. У І клас Установы прымаюцца дзеці з узросту, вызначанага заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных іспытаў. Залічэнне дзяцей, якія не маюць медыцынскіх і педагагічных супраць паказанняў да навучання, афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, медыцынскай даведкі аб стане здароўя і копіі пасведчання ад нараджэнні.

4.3. Установа не павінна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня ў другую ўстанову, калі на гэта ёсць згода апошняй.

4.4. Ва Установу можа быць прыняты ў адпаведны клас пры прадстаўленні даведкі вучань, які на працягу навучальнага года або па выніках яго, адлічаны або пакінуў навучанне ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, ці ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе і здае выпускныя экзамены за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы ва ўстаноўленым парадку.

4.5. У астатніх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы экстэрнам ва ўстанове, якая вызначана аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

4.6. Агульнаадукацыйная ўстанова стварае неабходныя ўмовы для аховы і ўмацавання здароўя дзяцей: правядзенне медыцынскіх аглядаў і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароў’я, кантроль за арганізацыяй харчавання, захаванне санітарных норм, рэжыма заняткаў і аб’ёма вучэбнай нагрузкі.

4.7.Кожнаму дзіцяці гарантуецца:

4.7.1. абарона яго годнасці;

4.7.2. абарона ад фізічнага і псіхічнага насілля;

4.7.3. задавальненне патрэбнасці ў эмацыянальна-асобасных адносінах;

4.7.4. атрыманне кваліфікаванай дапамогі ў карэкцыі недахопаў развіцця.

4.8.Навучэнец мае права:

4.8.1. на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;

4.8.2. на навучанне самастойна (у сям’і) , а таксама на навучанне па індывідуальным плане;

4.8.3. на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

4.8.4. на выбар факультатыўных заняткаў.

4.8.5.на атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам РБ ;

4.8.6. на дапамогу настаўніка ў авалодванні ведамі;

4.8.7. на карыстанне вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

4.8.8. на заахвочванне і ўзнагароджванне за поспехі ў вучобе;

4.8.9. на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, падагульняючых тэстаў, экзаменаў;

4.8.10. на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

4.8.11. атрыманне харчавання ў агульнаадукацыйнай установе на ўмовах, вызначаемых Урадам Рэспублікі Беларусь;

4.8.12. прадстаўляць Установу ў конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

4.8.13. выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Установы;

4.8.14. на ацэнку сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

4.8.15. удзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях (аб’яднаннях);

4.9. Навучэнец абавязаны:

4.9.1. выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм, старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;

4.9.2. дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

4.9.3. з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і іншых народаў;

4.9.4. берагчы родную прыроду і навакольны свет, іх багацце і хараство;

4.9.5. быць адказным за сваё здароўе і здароўе акружаючых;

4.9.6. падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных работнікаў Установы, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут установы.

4.10. Вучню забараняецца:

4.10.1. насіць ва Установу і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, боепрыпасы і прымяненне або пагроза іх прымянення; развязваць і правацыраваць бойкі ў межах Установы і ўдзельнічаць у іх;

4.10.2. не наведваць заняткі без уважлівых прычын на працягу 10 дзён у вучэбнай чвэрці;

4.10.3. мець спіртныя напіткі і ўжываць іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва Установе і на праводзімых ва Установе мерапрыемствах;

4.10.4. курыць у школьных памяшканнях і ў школьным двары;

4.10.5. займацца крадзяжом, наносіць наўмысную шкоду школьнай маёмасці і ўласнасці вучняў;

4.10.6. гуляць на ўроках і на пераменах у карты і іншыя азартныя гульні;

4.10.7. ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам або прадстаўніком адміністрацыі Установы, праяўляючы пры гэтым грубасць і непавагу;

4.10.8. рэгулярна не выконваць дамашнія заданні або іх сістэматычна недобрасумленна выконваць.

4.10.9. карыстацца мабільнымі тэлефонамі на ўроках.

4.11. За пералічаныя правіннасці ў адносінах да вучняў могуць быць прыменены наступныя дысцыплінарныя спагнанні:

4.11.1. зніжэнне адзнакі па паводзінах за чвэрць, год;

4.11.2. пастаноўка на ўнутрышкольны кантроль;

4.12.3. пастаноўка на кантроль у камісіі па справах непаўналетніх

Астравецкага райвыканкама.

4.13. Установа і сям’я будуюць свае ўзаемаадносіны па прынцыпах супрацоўніцтва, адкрытасці і нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю і дзяржавай за навучанне і выхаванне дзяцей.

4.14. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей, маюць права:

4.14.1. выбіраць і быць выбранымі ў савет Установы, папячыцельскі савет, ствараць бацькоўскія аб’яднанні;

4.14.2. патрабаваць ад кіраўніцтва і педагагічных работнікаў стварэння належных умоў утрымання і харчавання дзяцей, паўнацэннай адукацыі і выхавання ў адпаведнасці з індывідуальнымі асаблівасцямі і здольнасцямі дзяцей, паважлівых адносін да асобы дзіцяці;

4.14.3. выбіраць факультатыўныя заняткі і гурткі, якія існуюць ва Установе;

4.14.4. прымаць удзел у абмеркаванні пытанняў навучання і выхавання дзяцей, правядзенні пазанавучальнай выхаваўчай работы;

4.14.5. атрымліваць своечасовую кваліфікаваную кансультацыю і неабходную практычную дапамогу педагогам па пытаннях навучання і выхавання дзіцяці ў сям’і і ва Установе;

4.14.6. аказваць спонсарскія паслугі.

4.15. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей, абавязаны:

4.15.1. паважаць годнасць дзіцяці;

4.15.2. ствараць неабходныя ўмовы для развіцця, вучобы і адпачынку дзяцей;

4.15.3. захоўваць і ўмацоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе дзяцей;

4.15.4. уважліва адносіцца да работнікаў Установы, ажыццяўляць пераемнасць у выхаванні дзяцей у сям’і і Установе;

4.15.5. рэгулярна наведваць бацькоўскія сходы, цікавіцца вучобай і жыццём дзяцей ва Установе.

4.15.6. законныя прадстаўнікі навучэнцыў нясуць адказнасць за выхаванне дзяцей ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.16. Навучанне і выхаванне дзяцей ва Установе ажыццяўляюць педагогі, якія маюць права:

4.16.1. самастойна вызначаць метады, сродкі і формы навучання і выхавання дзяцей пры ўмове забеспячэння выканання вучэбных планаў і праграм;

4.16.2. на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

4.16.3. на забеспячэнне адпаведных умоў працы;

4.16.4. павышаць кваліфікацыю на дабравольнай аснове і атрымліваць адпаведную катэгорыю ў выніку паспяховага праходжання атэстацыі;

4.16.5. патрабаваць дапамогі з боку кіраўніцтва Установы і органаў аддзела адукацыі ў павышэнні свайго педагагічнага майстэрства;

4.16.6. выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

4.17. Прыём на работу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў ва Установу ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі Астравецкага райвыканкама

4.18. Працоўныя адносіны работнікаў рэгулююцца працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь.

4.19. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь..

4.20. Службовыя абавязкі педагагічных работнікаў вазначаюцца службовымі інструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам Установы.

4.21. Аб’ём вучэбнай нагрузкі і арганізацыйна–выхаваўчай работы настаўніка (з улікам выканання абавязкаў па класным кіраўніцтве) вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым парадку.

4.22. Педагагічныя работнікі работнікі маюць права на:

4.22.1. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваей прафесійнай дзейнасці;

4.22.2. абарону сваіх правоў пры выкананні службовых абавязкаў;

4.22.3. творчую ініцыятыву, выбар метадаў, форм і сродкаў навучання;

4.22.4. удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

4.22.5. удзел у кіраванні агульнаадукацыйнай установай праз педагагічны савет , органы самакіравання;

4.22.6. кампенсацыю расходаў на набыццё метадычнай літаратуры згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

4.23. Педагагічныя работнікі абавязаны:

4.23.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, забяспечваць атрыманне вучнямі адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

4.23.2. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей вучняў;

4.23.3. весці прафілактычную работу па папярэджванню правапарушэнняў сярод вучняў;

4.23.4. своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў навучэнцаў аб парушэннях імі Статута і правіл унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы;

4.23.5. весці здаровы лад жыцця і прапагандзіраваць яго сярод вучняў;

4.24. Іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і службовымі інструкцыямі.



ГЛАВА 5. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА І ВЫХАВАЎЧАГА
ПРАЦЭСУ

5.1. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам, які ўзгадняецца з Міністэрствам аховы здароўя, і вучэбнымі праграмамі для агульнаадукацыйных устаноў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тыпавы вучэбны план уключае дзяржаўны і школьны кампаненты.

Дзяржаўны кампанент з’яўляецца абавязковым, школьны кампанент вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам школы, зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцю гадзін, якая фінансуецца з бюджэту, і колькасцю гадзін дзяржаўнага кампанента.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на падставе тыпавога вучэбнага плана зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасці з якімі ўстанова распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта.

Установа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы, работы ў гуртках, работы грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца Установай. Работа ў гуртках і секцыях арганізуецца ў адпаведнасці са

Статутам установы .

5.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях і ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня.Працягласць навучальнага года і тэрміны выпускных экзаменаў вызначаюцца вучэбнымі планамі зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У летні перыяд пераважае аздараўленчая работа.

5.3. Пачатак і заканчэнне навучальнага года для 1-4, 5-11 класаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі беларусь. Для вучняў агульнаадукацыйных устаноў устанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю не менш як 30 каляндарных дзён, а для вучняў 1 і 2 класаў дадатковыя канікулы працягласцю адзін тыдзень.

5.4. Штодзённая колькасць і працягласць навучальных заняткаў вызначаецца школьным раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Працягласць урокаў у 1 класе – 35 хвілін, у 2-11 класах – 45 хвілін.

5.5. Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі, а таксама зыходзячы з канкрэтных умоў Установы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі гарачага харчавання вучняў і іх адпачынку.

5.6. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца, як правіла, у форме ўрока і ў розных формах пазакласнай і пазашкольнай работы. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай работай вучняў. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У першым класе дамашнія заданні не задаюцца.

5.7. Для арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваных на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама для павышэння пазнавальнай дзейнасці могуць уводзіцца факультатыўныя заняткі, колькасць гадзін якіх у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам Установы.

5.8. За кошт гадзін, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета Установы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў 1-11 класах.

5.9. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах. Выніковая атэстацыя ўключае выстаўленне адзнак за год з улікам рэзультатаў прамежкавай атэстацыі і падагульняючых адзнак па выпускных экзаменах. Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў кожны год вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У выпадку вызвалення ад выпускных экзаменаў падагульняючая атэстацыя праводзіцца на аснове гадавых адзнак.

5.10. Парадак прыёму, пераводу, адлічэння і выпуску вучняў, іх атэстацыя, арганізацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Забараняецца адлічэнне вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.

Вучні, якія дасягнулі ўзросту 15 гадоў, могуць быць выключаны з Установы ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў рашэннем савета Установы па ўзгадненню з камісіяй па справах непаўналетніх Астравецкага раённага выканаўчага камітэта. Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, законных прадстаўнікоў можа быць прынята толькі са згоды органа апекі і папячыцельства.

5.11. У 1 і 2 класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. У 3-11 класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах.

Вучням 3-11 класаў выстаўляюцца прамежкавыя, за чвэрць і гадавыя адзнакі, і па паводзінах (прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).

5.12. У 3-11 класах вучні вядуць дзеннікі, у якіх запісваюцца іх бягучыя, прамежкавыя , гадавыя адзнакі, заўвагі настаўнікаў, дырэктара і яго намеснікаў. Узоры дзеннікаў для 3-4 і 5-11 класаў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.13. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей–інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных класах Установы, дома па індывідуальных вучэбных планах, ва ўмовах стацыянара арганізацыі аховы здароўя ў час знаходжання ў ім на лячэнні – па адпаведных вучэбных планах, індывідуальна або ў групах. Навучанне такіх дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь

5.14. Установа можа прадастаўляць вучню па заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям’і) пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта і пры захаванні магчымасці на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва ўстанове ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

5.15. Рашэнне аб навучанні вучняў самастойна (у сям’і) і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмін навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе) ці за год.

5.16.Вучань, які навучаецца самастойна (у сям’і) вызваляецца ад наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце) на працягу устаноўленага тэрміну і лічыцца ў спісах кантынгенту вучняў Установы ў класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі заняткаў па прадметах (па прадмеце) робіцца адпаведны запіс.

5.17. Навучанне вучня самастойна (у сям’і) можа быць спынена рашэннем педагагічнага савета па заяве яго законных прадстаўнікоў, хадайніцтве настаўніка або дырэктара ўстановы, калі пры праходжанні прамежкавай атэстацыі за чвэрць (паўгоддзе) ці за год вучань не падцвярджае неабходны ўзровень ведаў.

5.18. Рашэнне педсавета ў тыднёвы тэрмін даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў, пасля чаго вучань ва ўстаноўленым парадку павінен наведваць заняткі ў класе.

5.19. Педагагічны савет на падставе адзнак, якія выстаўлены педагагічнымі работнікамі вучню, што навучаецца самастойна (у сям’і), у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў наступны клас або паўторным навучанні ў тым жа класе. У апошнім выпадку вучань пазбаўляецца права на самастойнае навучанне.

5.20. Установа можа прадастаўляць вучню па заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучням вучэбных заняткаў ва Установе.

5.21. Калі вучань да паступлення ва Установу ці у час навучання самастойна (у сям’і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет на падставе яго заявы, заявы яго законных прадстаўнікоў і вынікаў атэстацыі можа разгледзіць пытанне аб пераводзе яго у наступны клас. У такім выпадку вучань пасля двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага года праходзіць атэстацыю з мэтай выяўлення узроўню ведаў і магчымасці навучання ў адпаведным класе.

Атэстацыя вучня праводзіцца камісіяй, якая ствараецца дырэктарам Установы. Форма правядзення атэстацыі вызначаецца камісіяй. Перавод вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам дырэктара на падставе

заключэння камісіі. У класным журнале і іншай дакументацыі робяцца адпаведныя запісы.

5.22. Інтэграванае навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў класах інтэграванага навучання ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь і арганізуецца па вучэбных планах і праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульадукацыйнай Установы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Гэтыя вучні, акрамя дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, атрымліваюць агульную базавую ці агульную сярэднюю адукацыю.

5.23. Атрыманне агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік вучэбных прадметаў, тэрміны і формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне выпускных экзаменаў у тэрміны, не прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца па хадайніцтву органаў аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта з дазволу Міністэрства адукацыі.

5.24.Вучні, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучні якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - пасведчанне з адзнакай.

Вучням, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, а выпускнікам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні пры прыкладных паводзінах, - атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога або сярэбранага медаля. Вучні 11 класаў, якія вызначыліся ў вывучэнні асобных прадметаў, узнагароджваюцца пахвальным лістом “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.25.У межах сваёй кампетэнцыі Савет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.

ГЛАВА 6. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ І

НАВУКОВАЙ РАБОТЫ

6.1.Навукова-метадычная работа ў школе ажыццяўляецца праз метадычны савет, метадычныя аб’яднанні настаўнікаў, класных кіраўнікоў. Кардынальныя пытанні метадычнай работы вырашаюцца на педагагічным савеце.

6.2.Усе метадычныя фарміраванні цесна ўзаемадзейнічаюць ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, ствараючы і развіваючы інавацыйныя спосабы педагагічнага супрацоўніцтва па дасягненню аптымальных вынікаў работы школы.

6.3.Кіраўнік метадычнага аб’яднання выбіраецца з ліку найбольш актыўных настаўнікаў, якія маюць вышэйшую і першую катэгорыю, якія нясуць адказнасць за творчую работу ўсяго метадычнага аб’яднання.
ГЛАВА 7. СІСТЭМА КІРАЎНІЦТВА ЎСТАНОВАЙ

7.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, Статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

7.2. Непасрэднае кіраўніцтва агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляе яе кіраўнік, які назначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7.3. У агульнаадукацыйнай установе стараецца педагагічны савет , у які ўваходзяць педагагічныя работнікі. Педагагічны савет з’яўляецца калегійным органам, які разглядае пытанні арганізацыі адукацыйнага працэса, вызначае шляхі рэалізацыі зместу адукацыі, правядзенне атэстацыі і выпуска навучэнцаў, павышэнне якасці адукацыі, прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і іншыя пытанні адукацыйнай дзейнасці агульнаадукацыйнай установы. Палажэнне аб педагагічным савеце зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.4. Вышэйшым органам самакіравання агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца савет агульнаадукацыйнай установы ў які ўваходзяць педагагічныя работнікі, вучні і іх законныя прадстаўнікі. У склад савета могуць уваходзіць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, органаў дзяржаўнага кіравання адукацыі.

7.5. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання ( апякунскі савет, бацькоўскі камітэт).

7.6. Органы самакіравання агульнаадукацыйнай установы ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам агульнаадукацыйнай установы.

7.7. Палажэнне аб органах самакіравання агульнаадукацыйнай установы зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.8. Дырэктар Установы нясе адказнасць за вынікі работы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У межах сваёй кампетэнцыі дырэктар Установы выдае загады і ўказанні, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для работнікаў і вучняў.

7.9. Дырэктар мае права:

7.9.1. ажыццяўляць кантроль за ходам і вынікамі навучальна-выхаваўчага працэсу;

7.9.2. размяркоўваць аб’ёмы педагагічнай, вучэбнай і арганізацыйна-выхаваўчай работы сярод педагагічных работнікаў і ажыццяўляць прэміраванне за творчыя дасягненні ў працы;

7.9.3.прымаць і звальняць ва ўстаноўленым парадку работнікаў Установы;

7.9.4. заахвочваць і прыцягваць да дысцыплінарнай і іншай адказнасці работнікаў Установы;

7.9.5.прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці, устаноўленай Статутам Установы і правіламі аб заахвочванні і спагнаннях, вучняў за праступкі;

7.9.6. заключаць дагаворы з арганізацыямі, прадпрыемствамі, прыватнымі асобамі на выкананне розных відаў будаўніча-мантажных работ, работ па бягучаму рамонту, афармленню, гаспадарчаму ўтрыманню памяшканняў Установы;

7.9.7. заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ (паслуг) з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

7.9.8. прыпыніць рашэнні Савета Установы, калі яны супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, Статуту Установы.

7.9.9. дэлегіраваць свае паўнамоцтвы, выдаваць даверанасці;

7.9.10 выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання.

ГЛАВА 8. ФІНАНСАВАННЕ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

8.1. Фінансаванне ўстановы здзяйсняецца аддзелам адукацыі праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю. Бухгалтарскі ўлік ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй па дагавору паміж аддзелам адукацыі і ўстановай.

8.2. Крыніцамі фарміравання маёмасці і фінансавых рэсурсаў установы з’яўляюцца:

8.2.1.бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі;



      1. маёмасць, якая перададзена Установе ўласнікам;

8.2.3. сродкі бацькоў (асоб, якія іх замяняюць), дабраахвотныя ўзносы, ахвяраванні арганізацый, прадпрыемстваў і фізічных асоб;

8.2.4. даходы ад аказання платных паслуг;

8.2.5. іншыя крыніцы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

8.3. Заснавальнік замацоўвае на праве аператыўнага ўпраўлення маёмасць згодна акту прыёма перадачы. Маёмасць Установы, замацаваная за ей на праве аператыўнага ўпраўлення, з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю. Установа валодае, карыстаецца і распараджаецца замацаваным за ёй на праве аператыўнага упраўлення маёмасцю ў адпаведнасці з назначэннем, статутнымі мэтамі дзейнасці, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дагаворам паміж Установай і заснавальнікам.

8.4. Установа самастойна распараджаецца наяўнымі фінансавымі сродкамі. Дырэктар Установы з’яўляецца распарадчыкам крэдытаў з ўсімі выцякаючымі адсюль абавязкамі і адказнасцю.

8.5. Кантроль за вытворчай, фінансавай, гаспадарчай і вучэбна-выхаваўчай работай Установы здзяйсняе раённы аддзел адукацыі. Праверку дзейнасці здзяйсняюць і іншыя дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі.

8.6. Установа не мае права без згоды ўласніка адчуждаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю або маёмасцю, якая набыта за кошт выдзеленых ёй па каштарысу сродкаў.

8.7. Даходы, атрыманыя ад аказання дадатковых платных паслуг і набытая за кошт гэтых даходоў маёмасць, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы і ўлічваюцца на асобным балансе цэнтралізаванай бухгалтэрыі.

8.8. Астравецкі раенны выканаўчы камітэт, аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама прадстаўляе Установе неабходныя пабудовы і памяшканні, інжынерныя камунікацыі, зямельны надзел, вучэбнае абсталяванне, выдзяляе ліміты на ацяпленне і асвятленне Установы, забяспечвае своечасовы капітальны рамонт будынкаў Установы.

8.9. Памяшканні Установы абсталёўваюцца і эксплаатуюцца ў адпаведнасці з правіламі тэхнікі бяспекі і санітарна–гігіенічнымі нормамі.

8.10. Педагагічныя работнікі Установы, вучні, іх бацькі (або законныя прадстаўнікі), у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам нясуць адказнасць за пашкоджанне будынкаў і збудаванняў, вучэбнага абсталявання, інвентара, іншай маёмасці Установы.

8.11. Парадак вядзення бухгалтарскага статыстычнага ўліку Установы здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам бухгалтэрамі цэнтралізаванай бухгалтэрыі.

8.12. Службовыя аклады і тарыфныя стаўкі разглядаюцца як мінімум заработнай платы для адпаведных кваліфікацыйных груп педагагічных і іншых работнікаў. Кіраўнік Установы вызначае віды і памеры надбавак, даплат стымулюючага характара ў межах фонда аплаты працы.

8.13.Матэрыяльна-тэхнічная абслугоўванне ўстановы ажыццяўляецца праз гаспадарчую групу аддзела адукацыі.

8.14. Штатны расклад установы зацвярджае кіраўнік установы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў установы зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

8.15.Аплата працы работнікаў установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўстваў Рэспублікі Беларусь.

8.16. Разліковы рахунак:

р/р 3632200250147

ф.417 ОАО АСБ “Беларусбанк”

код 500 УНН


ГЛАВА 9. ДАКУМЕНТЫ, ЯКІМІ РЭГУЛЮЮЦЦА НОРМЫ І ПРАВІЛА УНУТРАНАГА ПРАЦОЎНАГА РАСПАРАДКУ НАВУЧЭНЦАЎ, ВЫХАВАНЦАЎ І РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ

9.1.Статут установы.

9.2.Калектыўны дагавор паміж адміністрацыяй Установы ў асобе дырэктара і прафсаюзным камітэтам.

9.3.Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для навучэнцаў, выхаванцаў і работнікаў установы.


ГЛАВА 10. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

10.1.Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рамках міжнародных пагадненняў РБ, міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі, а таксама пагадненняў фізічных і юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы агульнай сярэдняй адукацыі, з міжнароднымі арганізацыямі , замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.


ГЛАВА 11. ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ

11.1. Рэарганізацыя і спыненне дзейнасці Установы (ліквідацыя) ажыццяўляецца па рашэнні раённага выканаўчага камітэта, суда і іншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка