Стылі і жанры тэкстаў
Практыкаванне. Вызначце стыль і жанр фрагментаў тэкстаў.
1. Рэльеф Беларусі раўнінны, у ім спалучаюцца плоскія, хвалістыя, узгорыстыя ўчасткі. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў басейнах Чорнага і Балтыйскага мораў. У Беларусі больш за 10 тысяч азёраў. У асобных раёнах яны злучаны невялікімі пратокамі, рэчкамі і ўтвараюць цэлыя групы. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67 % тэрыторыі Беларусі. Адносіцца да 2 геабатанічных абласцей: таежнай хвойна-лясной і Еўрапейскай шыракаліста-лясной. 3 поўначы на поўдзень цёмнахвойныя яловыя лясы зменьваюцца шыракалістымі. (Паводле Беларускай Энцык-лапедыі.)
2. Абітурыенты, залічаныя на 1-ы курс гістарычнага факультэта, павінны да 3 верасня з'явіцца ў кабінет сакратара для атрымання неабходнай дакументацыі. Асобы, якія маюць патрэбу ў атрыманні месца ў інтэрнаце, могуць напісаць на імя дэкана заяву, якая будзе разглядацца на сумесным пасяджэнні дэканата і студэнцкага савета.
3. Падручнік ["Курс беларускай мовы", аўтары Л.І.Сямешка і інш] уключае праграмны матэрыял па курсу беларускай мовы. У ім упершыню даецца апісанне моўнай сістэмы з арыентацыяй на функцыянальна-камунікатыўны аспект. Практычныя заданні маюць на мэце выпрацаваць уменне аналізу моўных з'яў, асаблівасцей іх ужывання ў кантэксце, самастойнага адбору моўнага матэрыялу і яго выкарыстання ў маўленчай практыцы.
4. Абодва [хлопцы] вучыліся ў тэхнікуме ў адным з абласных цэнтраў Беларусі і былі самымі стараннымі ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка. Можа, яны таму так цікавіліся краязнаўствам, што нарадзіліся ў горадзе і ўвесь свой век пражылі ў ім. Прыроду, лес, вёску хлопцы ведалі толькі з тых экскурсій, якія наведвалі, калі вучыліся ў школе. Далей як за дзесяць кіламетраў ад горада ім ніколі не даводзілася быць. Вучыліся абодва добра, чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх — Жуля Верна, Майна Рыда, Купера і іншых. Цікавілі іх розныя дзікуны, індзейцы, якіх цяпер бадай ужо зусім няма. Захапляліся рознымі прыгодамі з іх жыцця, што адбываліся шмат гадоў таму. Марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была непадалёк ад горада. Уяўлялі сабе розныя паляванні на тыграў, сланоў, ільвоў, а вавёркі на волі не бачылі. Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера за дваццаць кіламетраў ад горада. (Паводле Янкі Маўра.)
5. Яны розныя — заснавальнікі новай беларускай літаратуры: парывісты, тэмпераментны, узнёслы Купала і ўраўнаважаны, рэалістычны Колас. Адзін — вястун і прарок, другі — летапісец і філосаф. Але ў абодвух тонкае адчуванне душы чалавека, дакладнае веданне яго побыту і працы. Часовае ў іх зліта з вечным, нацыянальнае — з агульначалавечым. Самаахвярна любілі яны сваю родную зямлю і беларускі народ, матчыну песню, поўную хараства і замілавання. Лёс даў ім рэдкі талент, але і не пашкадаваў выпрабаванняў на трываласць і адданасць Бацькаўшчыне. (Паводле Г.Бураўкіна.)
Выканайце тэставыя заданні.
Абгрунтуйце свой выбар.
Фармулёўка задання
|
Матэрыял
|
1. Выпішыце слова, якое ў прыведзеным радзе абазначае лішні жанр маўлення
|
аповесць, казка, аб'ява, раман, апавяданне
|
2. Запішыце не названы ў прыведзеным радзе стыль маўлення
|
афіцыйна-дзелавы, мастацкі, навуковы, гутарковы
|
3. Выпішыце слова, якое ў прыведзеным радзе абазначае лішні жанр маўлення
|
даверанасць, нарыс,фельетон, нататка,рэпартаж
|
4. Выпішыце слова, якое ў прыведзеным радзе з'яўляецца лішнім
|
рэпартаж, фельетон, кодэкс, нарыс, інтэрв 'ю
|
5. Выпішыце лішняе слова ў прыведзеным радзе
|
указ, манаграфія, нататка, стісанне, гутарка
| |