Стылі мовы Тэма: стылі мовы Мэта




Дата канвертавання30.04.2017
Памер53.13 Kb.
Стылі мовы

Тэма: стылі мовы

Мэта: удасканаліць навыкі працы з тэкстам,паўтарыць і сістэматызаваць матэрыял, развіваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, творчыя здольнасці, лагічнае мысленне, памяць,уменне працаваць у групе

Тып урока: паўтарэнне і сістэматызацыя ведаў і спосабаў дзейнасці

Тэхналогія: крытычнага мыслення


Этапы

ўрока

Мэта ўрока

Запланаваны прадукт

Дзейнасць

Сродкі

Абсталяванне

настаўніка

вучняў

Арганізацыйны

Стварэнне эмацыянальнага камфорту. “Навядзенне “вучняў на тэму ўрока, акрэсліванне мэты і задачы

Станоўчы эмацыянальна-псіхалагічны стан. Вызначэнне тэмы, мэты

Здымае эмацыянальна-псіхалагічную напружанасць вучняў. Арганізуе працу з тэкстамі

Слухаюць. Чытаюць тэксты, выяўляюць адрозненні, выводзяць тэму, акрэсліваюць мэты, вызначаюць стыль тэксту

Слова

Тэксты, запісаны я на дошцы

Інфармацыйны

Сістэматызацыя ведаў пра стылі мовы

Пісьмовае выкананне заданняў для кожнай групы

Выступае з прапановай прэзентаваць веды вучняў

Успамінаюць вывучанае раней, дапаўняюць адказы, робяць пры неабходнасці паметкі ў сшытках

Пісьмо

Тэксты на дошцы, апорныя схемы для адказу (на дошцы), ручка

Карэкцыя ведаў

Удасканаленне навыкаў працы з тэкстам, арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў, лагічнага мыслення, памяці, звязнай (вуснай і пісьмовай) мовы вучняў

Сумесная групавая праца па ўзнаўленні зыходнага тэксту з захаваннем стылістычных асаблівасцей

Арганізуе работу ў групах, слухае адказы вучняў, пры неабходнасці ўносіць карэктывы

Удзел у ролевай гульні (“кур’еры”, “пісьменнікі”, “карэктар”, “мовазнаўцы”), аналіз моўных фактаў, калектыўнае абмеркаванне зробленага

Ролевая гульня, слова, пісьмо

Сшытак, запісы на дошцы

Кантроль на выхадзе

Выяўленне якасці ўзноўленых ведаў

Пісьмовая індывідуальная праца

Арганізуе работу

Самастойная праца

Пісьмо

Раздатачны матэрыял

Рэфлексія

Выпрацоўка станоўчай самаацэнкі

Усведамленне і асэнсаванне кожным удзельнікам уласнай дзейнасці, адуванне радасці ад вынікаў творчага супрацоўніцтва

Слухае выказванні вучняў, дзякуе за працу

Ацэньваюць сваю дзейнасць на ўроку, выказваюць пачуцці, уражанні, заўвагі

Гутарка




Д/З

Варыянты Д/З

Прапануе заданні

Выбіраюць заданне, запісваюць у дзённік












Ход урока

1 этап. Арганізацыйны

Афармленне дошкі. Запіс тэкстаў

Слова – асноўныя адзінка мовы.

Слова – гэта гук ці некалькі гукаў, якія маюць значэнне, ужываюцца ў мове як самастойныя цэласныя адзінкі і служаць сродкам моўных зносін.
Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае , звонкае, спеўнае слова!

Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў,



Што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова.

Трапяткое, жывое, як сонца ў росах,

Несмяротнае, роднае матчына слова!

Н.Гілевіч


  • А цябе як завуць? – пацікавіўся сяржант.

  • Іван.

  • Малайчына, - пахваліў сяржант, быццам гэта я сам сябе хрысціў. – Правільнае імя. Іван – гэта Іван. Сіла.


Любая дзяржава моцная законамі, агульнымі правіламі, стратэгіяй развіцця, пэўнай ідэалогіяй. Без яе дзяржаўнае развіццё ўяўляе сабой спантанны, а падчас і хаатычны працэс.
На самым захадзе маёй Беларусі ляжыць Белавежская пушча. Гэта адзін з апошніх астравоў таго першабытнага лесу, які пакрываў ў старадаўнія часы ўсю Еўропу. Тут зусім не рэдкасць дрэвы ў паўтысячы год. Тут з незапамятных часоў вольна жыве зубр. Магутны, як сама зямля, і старажытны, як яе запаветныя нетры! Давайце ж ахоўваць сваю гісторыю, любіць зямлю!
Апорныя запісы (на адваротным баку дошкі):

  1. Мэта маўлення.

  2. Сфера ўжывання. Характарыстыка моўнага стылю.

  3. Моўныя прыкметы.


Дзейнасць настаўніка

Прапануе прачытаць тэксты, выявіць адрозненне, вызначыць тэму ўрока, акрэсліць мэты.



Вусная работа вучняў

Працуюць з тэкстамі, вызначаюць іх мстыль. Выконваюць заванне настаўніка.



2 этап. Інфармацыйны

Дзейнасць настаўніка

Мэтавая ўстаноўка. Арганізацыя групавой працы па сістэматызацыі ведаў пра стылі мовы.



Пісьмовая работа вучняў

Вучні ствараюць кластэр, абапіраючыся на тэксты, запісаныя на дошцы, і на апорныя запісы.



Вусная работа вучняў

а) Агучванне кластэра прадстаўнікамі ад групы.

б) Супрацоўніцтва між групамі (дапаўненне адказаў).

3 этап. Карэкцыя ведаў

Дзейнасць настаўніка. Ролевая гульня “Арфаграфічная эстафета” (выбіраецца тэкст, найбольш “праблемны” для вучняў).



Этапы працы:

  1. Абвяшчаецца тэма і мэты гульні, канкрэтызуецца, які матэрыялт плануецца замацаваць.

  2. Паведамляюцца агульныя правілы супрацоўніцтва, крытэрыі ацэнкі навучальнай дзейнасці, рэгламент, размеркоўваюцца ролді.

  3. Вызначаюцца заданні з улікам мэты працы.

  4. Падводзяцца вынікі.

Ход гульні:

У кожнай групе вызначаюцца ролі: 1-2 “кур’еры”, 1-2 “пісьменнікі”, “карэктар”, “мовазнаўца”. “Кур’ерам” трэба пабываць ля тэксту, вызначанага настаўнікам, і дакладна запомніць як мага больш, нічога не запісваючы. “Пісьменнік” у сшытку павінен правільна запісаць тэкст, прадыктаваны “кур’ерам”. Пасля сігналу настаўніка “карэктар” правярае тэкст “пісьменніка”, выпраўляе памылкі. “Мовазнаўца” даказвае прыналежнасць да пэўнага стылю.



Пісьмовая работа вучняў

Працуюць над выкананнем задання. Правяраюць, параўноўваючы запісанае з арыгіналам.



Сумесная дзейнасць настаўніка і вучняў

Ацэньваюць працу згодна з прапанаванымі крытэрыямі.



4 этап. Кантрольна-рэфлексійны

Дзейнасць настаўніка

Прапануе вучням раздатачны матэрыял для індывідуальнай працы. Мэтавая ўстаноўка: вызначыць стыль тэкстаў, абгрунтаваць сваю думку.



Пісьмовая работа вучняў

Працуюць з тэкстамі; адзін з тэкстаў аналізуюць.



5 этап. Рэфлексія

Вучні выказваюць свае пачуцці, уражанні, заўвагі адносна ўрока.



6 этап.Дамашняе заданне.

Індывідуальны выбар

  1. Стварэнне тэксту публіцыстычнага стылю (тэма вольная, але актуальная).

  2. Пісьмовы аналіз тэксту, прапанаванага настаўнікам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка