Стылістычны разбор публіцыстычных і навуковых тэкстаў Тэма: стылістычны разбор публіцыстычных і навуковых тэкстаў Мэта




Дата канвертавання01.02.2018
Памер32.02 Kb.
Стылістычны разбор публіцыстычных і навуковых тэкстаў

Тэма: стылістычны разбор публіцыстычных і навуковых тэкстаў

Мэта: абагуліць веды вучняў пра публіцыстычны і навуковы стылі мовы праз правядзенне стылістычнага разбору тэкстаў дадзеных стыляў

Задачы:

1.Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў на ўроку праз



2.Працаваць над удасканаленнем навыкаў стылістычнага разбору публіцыстычных і навуковых тэкстаў

3. Прывіваць цікавасць і творчы падыход да прафесіі журналіста



Тып урока: урок-даследаванне

Абсталяванне: на дошцы выказванні вядомых людзей пра слова, мову

Ход урока

І. Арганізацыйны момант (настаўнік аб’яўляе тэму, мэту і задачы ўрока).

ІІ. Асноўная частка ўрока

1. Уступнае слова настаўніка пра актуальнасць дадзенай тэмы.

- Сучасны чалавек, якой бы прафесіяй ні валодаў, павінен быць у курсе спраў, падзей, якія адбываюцца вакол яго. Сродкі масавай інфармацыі дазваляюць стварыць, сфарміраваць Ваша светаўспрыманне, Ваш светапогляд. Патрэбна заўсёды звяртацца да такіх сродкаў масавай інфармацыі, якія за доўгі час свайго існавання атрымалі добрую рэпутацыю. Чытаць патрэбна добрыя, якасныя, пазнавальныя, цікавыя артыкулы. Кожны дзень мы трымаем газету ў руках, слухаем радыё, глядзім перадачы па тэлебачанню. Мы павінны вучыцца “фільтраваць” інфармацыю, адсейваць так званую “жоўтую” прэсу. А каб гэта ўмець рабіць, нампатрэбна добра засвоіць публіцыстычны тэкст як адзінку публіцыстычнага стылю.

Засвоіць яго (на дошцы размешчаны план)



  • сферу дзеяння;

  • функцыю;

  • асноўныя рысы;

  • падстылі і жанры;

  • лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці;

  • марфалагічныя асаблівасці;

  • сінтаксічныя асаблівасці.

2. Праца ў малых групах.

(Надрукаваныя настаўнікам тэксты навуковага і публіцыстычнага стыляў прапаноўваюцца для стылістычнага разбору вучням, якія падзелены на дзве групы).

Пасля выканання стылістычнага разбору будуць заслуханы адказы вучняў. Таксама будзе дадзена агульная ацэнка навуковаму і публіцыстычнаму тэкстам.


3. Гульня “Пачынаючы журналіст”.

-Гэты год для вас з’яўляецца вызначальным у выбары будучай прафесіі. Хтосьці ўжо дакладна ведае, якую спецыяльнасць ён абярэ ў жыцці. Некаторыя, магчыма, яшчэ стаяць перад выбарам. Гэта заданне можа паўплываць на ваша рашэнне абраць прафесію журналіста.

Цікавы факт. Неабходна ўявіць сябе журналістам. Якім бы цікавым фактвм Вы пачалі свой першы артыкул у газеце, каб ён зацікавіў чытача.

Заслухоўваюцца прапановы вучняў.

4. Праца з жанрамі публіцыстычнага стылю

На гэтым этапе прасочваецца індывідуальная работа вучняў і работа ў парах: інтэрв’ю,рэпартаж,артыкул.

Тут жа гучаць першыя спробы пяра (вучні, якія друкаваліся, прадставяць свае артыкулы ці нататкі).

5. Праца з газетамі (вусны стылістычны аналіз выбраных артыкулаў).

Тут жа гучыць даведка пра вядомых беларускіх пісьменнікаў-публіцыстаў.
ІІІ. Падагульненне

- У выніку нашай працы мы можам зрабіць важны вывад: артыкул не патрэбны, калі ён не ставіць ніякіх праблем, калі яго аўтар капаецца ў “бруднай бялізне”, улазіць у асабістае жыццё іншых людзей. І артыкул важны, актуальны, пазнавальны, калі ён прыносіць іншым людзям карысць, дае магчымасць падумаць. Мы з Вамі зразумелі, ўто прэса бывае рознай, ёсць і журналісты розныя: хтосьці за грошы “нешта варганіць”, а нехта, ахвяруючы сабой, піша праўду жыцця.

Коратка настаўнік паказвае гэта на прыкладах газетных артыкулаў з “Камсамольскай праўды”



ІV. Падвядзенне вынікаў урока.

1. Настаўнік раздае вучням анкеты і просіць адказаць на наступныя пытанні:



  • Што вы чытаеце з беларускай перыёдыкі?

  • Якія артыкулы найбольш падабаюцца: на маральна-этычную тэму ці грамадска-палітычную і чаму?

Адказы вучняў будуць выкарыстаны для падрыхтоўкі да наступнага ўрока па дадзенай тэме.

2. Аналізуецца работа вучняў на ўроку і выстаўляюцца адзнакі.


V. Рэфлексія.

На дошцы размешчаны два аркушы паперы, белы і жоўты, якія сімвалізуюць адпаведна прафесійную, “чыстую”, прэсу і непрафесійную, няякасную. Вучням прапануецца, як журналістам, аўтарам паставіць свой подпіс на тым лістку, які сімвалізуе іх выбар.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка