Ўступнага экзамена ў аспірантуру па спецыяльнасці




Дата канвертавання24.11.2017
Памер151.56 Kb.
ПРАГРАМА

ЎСТУПНАГА ЭКЗАМЕНА Ў АСПІРАНТУРУ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

«10.02.20 – Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства»



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

1.1 Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны

Дадзеная праграма прызначанана для падрыхтоўкі і здачы ўступнага экзамена ў аспірантуру па спецыяльнасці 10.02.20 “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае, супастаўляльнае мовазнаўства” і накіравана на выяўленне падрыхтаванасці прэтэндэнтаў да навуковай працы, у прыватнасці, вызначэнне іх кампетэнтнасці ў пытаннях тэарэтычнай лінгвістыкі, ступені арыентацыі ў асноўных плынях і кірунках мовазнаўчай навукі як мінулага, так і сучаснай эпохі.

Праграма ўступнага экзамена грунтуецца на тыпавой праграме па “Агульным мовазнаўстве” ( складальнік Н.Б.Мячкоўская. – Мінск, 2012) і адукацыйных стандартах першай і другой ступеней адукацыі.

Як вядома, агульнае мовазнаўства спрыяе абагульненню ведаў, атрыманых пры чытанні уводных лінгвістычных курсаў і пры засваенні тэарэтычнага матэрыялу ў галіне пэўнага/пэўных прыватных курсаў той ці іншай мовы. Яго мэта – па-першае, выявіць спецыфіку мовы як уласцівасці чалавечага грамадства, па-другое, дапамагчы зарыентавацца ў інтэрпрэтацыі фактаў любой канкрэтнай мовы, агульных законаў, што маюць дачыненне будовы, функцыянавання і развіцця мовы.



1.2. Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста

Для сучаснай філалагічнай адукацыі важна таксама падкрэсліць шматаспектнасць бытавання мовы, шырокі спектр функцый, якія яна выконвае ў грамадстве, паказаць яе як адну з найбольш важных семіятычных сістэм, якая не толькі традыцыйна абслугоўвае патрэбы як грамадства, так і індывіда, але і з’яўляецца ў значнай ступені базай або ўзорам для ўзнікнення новых знакавых сістэм, што пашыраюцца ў грамадстве інфармацыйнай эпохі, яе ролю і асаблівасці яе развіцця ва ўмовах глабальнай інфармацыйнай прасторы і пашырэння розных форм камунікацыі, пры аўтаматызацыі працэсаў пошуку і перапрацоўкі інфармацыі, стварэнні штучнага інтэлекта.

Не менш важная таксама роля курса “Агульнае мовазнаўства” ў пашырэнні як уласна лінгвістычнага, так і агульнанавуковага кругагляда спецыяліста-філолага, азнаямленні як з асноўнымі дасягненнямі мовазнаўства мінулага, так і найбольш актуальнымі праблемамі сучаснай лінгвістыкі, са зместам сумежных лінгвістычных дысцыплін. Важную ролю адыгрывае таксама знаёмства філолагаў, асабліва тых, хто спецыялізуецца на мовазнаўстве, з гісторыяй мовазнаўчай думкі, найбольш важнымі постацямі сусветнай і айчыннай лінгвістыкі.

Праграма ўступнага экзамена па «Агульным мовазнаўстве» ў першую чаргу арыентуе прэтэндэнтаў у аспірантуру на тыя веды, якія яны атрымалі у працэсе вывучэння агульналінгвістычных дысцыплін. Падрыхтоўка да экзамена ў адпаведнасці з дадзенай праграмай будзе садзейнічаць фармаванню моўнай кампетэнцыі як асновы прафесійнай дзейнасці будучых спецыялістаў-філолагаў.



1.3. Сувязь з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плану

З прычыны таго, што мова абслугоўвае амаль усе сферы чалавечай дзейнасці, з’яўляецца ўніверсальным сродкам пазнання навакольнага свету, лінгвістыка як навука пра мову (яе прыроду, функцыі, унутраную структуру, заканамернасці развіцця), мае шырокія сувязі з іншымі дысцыплінамі – гуманітарнымі, прыродазнаўчымі, фізіка-матэматычнымі, тэхнічнымі. На мяжы мовазнаўства з гэтымі навукамі ўзніклі новыя адгалінаванні лінгвістыкі, якія маюць свае метады даследавання моўных катэгорый і з’яў, свой вызначаны аб’ект, мэту і задачы даследавання. Такім чынам, сучаснае мовазнаўства паўстае як разгалінаваная шматаспектная лінгвістыка.

Дадзеная праграма ўлічвае некаторыя пытанні агульнага мовазнаўства, якія вывучаліся ў межах курсаў, прадугледжаных вучэбным планам магістратуры па спецыяльнасці 1-21.80.06 “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства”, у прыватнасці, «Канцэптуальныя асновы сучаснай лінгвістыкі: параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства» (аўтар – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ж.С.Сіплівеня), “Сучаныя кірункі ў лінгвістыцы” (аўтар – доктар філалагічных навук, прафесар М.І.Канюшкевіч), “Актуальныя праблемы фразеалогіі ў супастаўляльна-тыпалагічным напрамку” (аўтар – доктар філалагічных навук, прафесар М.У.Даніловіч), “Параўнальная граматыка германскіх і ўсходнеславянскіх моў” (аўтар – кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.Г.Ляскевіч).

1.4. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны

Уступны экзамен па “Агульным мовазнаўстве” для тых, хто паступае ў аспірантуру па спецыяльнасці 10.02.20 “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае, супастаўляльнае мовазнаўства”, мае на мэце:



- выявіць агульналінгвістычную падрыхтоўку прэтэндэнтаў у аспірантуру,

- устанавіць ступень іх тэарэтычнай падрыхтаванасці да навуковай працы ў галіне кампаратыўных даследаванняў, азнаёмленасці з асноўнымі дасягненнямі лінгвістычнай навукі, асноўнымі раздзеламі і кірункамі лінгвістыкі,

- вызначыць іх здольнасць да аналізу фактаў канкрэтных моў у святле агульнатэарэтычных канцэпцый, да пастаноўкі навуковых задач і арыентацыі ў выбары правільных метадаў лінгвістычнага даследавання.

1.5. Патрабаванні да кампетэнтнасці (згодна з адукацыйным стандартам спецыяльнасці)

У выніку падрыхтоўкі да ўступнага экзамена паступаючыя ў аспірантуру павінны ведаць асноўныя паняцці і метады агульнай лінгвістыкі, этапы развіцця мовазнаўства як асобнай навуковай дысцыпліны, актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі; умець аналізаваць адзінкі кожнага ўзроўню мовы (фанетычнага, марфалагічнага, лексічнага, сінтаксічнага), выяўляць адлюстраванне ў мове асаблівасцей маўленчай сітуацыі; выкарыстоўваць метады лінгвістычных даследаванняў пры вырашэнні канкрэтных прыкладных задачаў; валодаць навыкамі комплекснага аналізу тэксту як аб’екта лінгвістычнага даследавання.


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

УВОДЗІНЫ

Агульнае мовазнаўства як навука. Мова як адна з асноўных адзнак чалавека, яе роля ў ў станаўленні чалавечага грамадства і ў сучасным грамадстве. Мовазнаўства як адна з найважнейшых частак філалогіі ў кантэксце гуманітарных навук. Структура, мэта і задачы мовазнаўства. Сінхранічнае і дыяхранічнае, агульнае і прыватнае, тэарэтычнае і прыкладное, унутранае і знешняе мовазнаўства. Месца агульнага мовазнаўства ў сістэме мовазнаўчых дысцыплін як сістэмы навуковых ведаў аб мове.

Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі і яго месца сярод іх. Агульныя тэарэтычныя пытанні мовазнаўства і філасофіі, логіка і вывучэнне структуры мовы, псіхалогія і мовазнаўства, узаемаўплыў лінгвістыкі і гісторыі, літаратуразнаўства, тэорыі камунікацыі, сувязь мовазнаўства і семіётыкі. Метады прыродазнаўчых навук у вывучэнні мовы. Фізіка, матэматыка, геаграфія, фізіялогія, неўралогія і мовазнаўства. Праблема моўнага кантакта з кібернетычнымі прыстасаваннямі і штучнага інтэлекта. Сумежныя лінгвістычная дысцыпліны і іх роля ў пазнанні мовы.

І. МОВА ЯК ЗНАКАВАЯ СІСТЭМА

Паняцце знака. Структура і тыпалогія знакаў. Паняцце знакавай сістэмы. Натуральныя і штучныя знакавыя сістэмы. Адрозненне знакаў, што выкарыстоўваюцца чалавекам, ад знакаў іншых біялагічных відаў. Першая і другая сігнальныя сістэмы чалавека, агульнае і спецыфічнае ў іх адлюстраванні і інтэрпрэтацыі навакольнага свету. Умовы распазнавання знакаў. Сацыяльная абумоўленасць знакавых сістэм.

План выражэння і план зместу знака. Асноўныя заканамернасці пабудовы плана выражэння. Паняцце аб абсалютнай і адноснай матываванасці знака. Віды знакаў паводле ступені матываванасці. Структура плана зместу знака. Знак як спосаб адлюстравання пэўнага аспекта прадмета ці з’явы рэчаіснасці. Знак як спосаб замацавання і развіцця пазнання навакольнага і ўнутранага свету. Структура плану выражэння і плану зместу знака як вынік развіцця знакавых сістэм і чалавечага інтэлекту.

Мова як адметная знакавая сістэма. Месца мовы сярод семіятычных сістэм чалавецтва. Агульнасеміятычныя ўласцівасці моўных знакаў. Розныя тыпы знакаў у структуры мовы. Паняцце аб асіметрыі моўнага знака. Моўны знак, як расчленены аб’ект: матэрыяльны факт і факт свядомасці чалавека. Парадыгматыка – сінтагматыка, статыка – дынаміка, стыхійнае – штучнае як спецыфіка мовы як знакавай сістэмы.

Семіётыка, кібернетыка, лінгвістыка, тэорыя інфармацыі, тэорыя камунікацыі і іх роля ў пазнанні і развіцці інфармацыйнага патэнцыялу мовы і яго выкарыстанні пры стварэнні штучных інфармацыйных сістэм і сістэм камунікацыі. Універсальны характар семіятычнага падыходу да мовы. Прыкладная семіётыка.

ІІ. СТРУКТУРА І ДЫНАМІЗМ МОЎНАЙ СІСТЭМЫ

Сістэмнасць як вызначальная характарыстыка мовы. Паняцце аб сістэме. Сістэма і структура. Вучэнне В.Гумбальта аб сістэмнасці мовы. Сістэмны характар мовы і паняцце аб “значнасці” ў мове ў працах Ф.дэ Сасюра. Віды сістэмных сувязяў і адносін у мове. Сінхранія і дыяхранія, статыка і дынаміка ў моўнай сістэме.

Моўная дыхатамія Ф.дэ Сасюра. Трыхатамічная канцэпцыя Л.У.Шчэрбы. Мова і маўленне ў працах мовазнаўцаў 20 ст. Праблема вылучэння адзінак мовы і маўлення. Крытэрыі вылучэння моўных адзінак.

Узроўневая структура мовы. Парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны на розных узроўнях мовы. Ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы мозных узроўняў. Статыка і дынаміка моўных узроўняў.



ІІІ. МОВА ЯК СРОДАК КАМУНІКАЦЫІ ІНДЫВІДА

Паняцце індывідуальнай моўнай сістэмы і яе суадносіны з сістэмай ідыяэтнічанй мовы. Індывідуальны маўленчы досвед і яго ўплыў на развіццё індывідуальнай моўнай сістэмы. Маўленне як псіхічная рэакцыя на вонкавыя стымулы.

Псіхалагічны падыход да вывучэння мовы ў працах В.Гумбальта, А.Патабні, Бадуэна дэ Куртэнэ, Л.Шчэрбы, прадстаўнікоў школы младаграматызму. Узнікненне псіхалінгвістыкі, яе асноўная праблематыка. Вывучэнне працэсаў параджэння і ўспрыняцця маўлення, дзіцячага маўлення, моўных афазій, асаблівасцей авалодвання роднай і замежнай мовамі, ідэнтыфікацыя і характарыстыка людзей па іх маўленчых асаблівасцях. Выкарыстанне псіхалінгвістычных метадаў у розных галінах лінгвістыкі. Асацыяцыйныя і частотныя слоўнікі.

Псіхалінгвістычнае і нейралінгвістычнае вывучэнне маўленчай дзейнасці. Асноўныя этапы і падэтапы працэсу параджэння – успрыняцця маўлення і інтэлектуальныя аперацыі, што іх суправаджаюць. Перадумовы маўленчага акта і ўмовы яго эфектыўнасці. Аўтаматызм і змушанасць маўлення пры выкарыстанні добра засвоенай мовы і мовы, што знаходзіцца на стадыі засвойвання (вывучэнне замежных моў, дзіцячае маўленне). Моўная парадыгматыка і сінтагматыка ў працэсе параджэння маўлення. Асаблівасці параджэння і ўспрыняцця вялікіх тэкстаў. Удзел індывіда ў камунікацыйным акце. Ролевыя паводзіны ў камунікацыі і іх уплыў на асаблівасці маўлення. Тыпы камунікацыйных памылак і няўдач.

Мова як функцыя чалавечага мозга. Эксперыментальнае вывучэнне моўных і маўленчых функцый мозга. Структурныя ўчасткі галаўнога мозга, што адказваюць за моўныя і маўленчыя здольнасці чалавека. Прадмет і задачы нейралінгвістыкі. Віды моўных афазій.

Тыпы маўленчых сітуацый і маўленчыя паводзіны індывіда ў іх.

Сувязь мовы са свядомасцю, мысленнем і пазнаннем. Генетычныя, псіхафізіялагічныя сувязі мовы і мыслення. Розныя трактоўкі суадносін мовы і мыслення ў гісторыі лінгвістыкі і філасофіі. Роля мовы ў развіцці пазнання. Асаблівасці чалавечага пазнання навакольнага свету. Пазнанне індывіда і яго адносіны да грамадскіх пазнавальных працэсаў. Віды пазнавальных працэсаў: непасрэднае назіранне, параўнанне, атаесамленне, абагульненне (сінтэтычнае і аналітычнае) – і іх роля на розных этапах развіцця пазнавальных здольнасцей індывіда. Уплыў мовы на развіццё пазнання і пазнання на развіццё мовы. Прадукцыйны характар чалавечага пазнання і роля мовы ў ім. Індукцыя і дэдукцыя ў працэсе пазнання. Мова і розныя формы пазнання. Мова і навуковае пазнанне. Спецыяльныя навуковыя мовы. Паняцце аб метамове.

Паняцце аб кагнітыўнай лінгвістыцы. Моўная і канцэптуальная карціна свету.



IV. САЦЫЯЛЬНАЯ ПРЫРОДА І ФУНКЦЫІ МОВЫ

Мова як калектываўтваральны фактар. Роля мовы ў працэсе этнічнай ідэнтыфікацыі соцыума. Узаемаўплыў станаўлення і развіцця чалавечага грамадства і станаўлення і развіцця мовы. Мова як адметная форма грамадскай свядомасці і яе суадносіны з іншымі формамі грамадскай свядомасці (міфалогіяй, рэлігіяй, мастацтвам, навукай, ідэалогіяй і пад.). Стадыяльная тэорыя Мара. Тэорыя моўнай адноснасці Уорфа-Сэпіра. Залежнасць мовы ад знешніх фактараў і апасродкаванасць іх уплыву на яе.

Паняцце пра моўную сітуацыю, тыпы моўных сітуацый. Колькасныя і якасныя фактары апісання моўных сітуацый. Аднакампанентныя і полікампанентныя моўныя сітуацыі. Паняцце эндаглоснай і экзаглоснай мовы. Дыгласія як адметная разнавіднасць полілінгвізму. Устойлівыя і няўстойлівыя моўныя сітуацыі.

Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы. Паняцце дыялекта, тыпы дыялектаў (племянныя, тэрытарыяльныя, сацыяльныя). Мова народнасці, нацыянальная мова. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ідыяэтнічных моў (палавы, узроставы, саслоўны, класавы, прафесійны і інш. фактары). Паняцце літаратурнай мовы.

Інтэрлінгвістыка як галіна агульнага мовазнаўства. Мовы міжнародных зносін і іх тыпы. Міжнародныя мовы ААН, сусветныя мовы, лінгва франка, піджыны і крэольскія мовы. Штучныя мовы як спроба стварэння ўніверсальнага сродка міжнароднай камунікацыі. Эсперанта: гісторыя стварэння, сучаснае распаўсюджанне, моўныя асаблівасці. Сістэмы машыннага перакладу як спроба аўтаматызацыі міжкультурнай камунікацыі. Перспектывы інтэрлінгвістыкі.

Механізм узаемадзеяння моў. Умовы інтэрлінгвістычнага паразумення. Сацыяльны і індывідуальны аспект інтэрлінгвістычнай камунікацыі. Шматмоўе ў грамадстве і індывідуальны полілінгвізм як умова моўных кантактаў. Дыферэнцыяцыя ў грамадстве моўных сродкаў, у залежнасці ад канкрэтных патрэб камунікацыі. Моўная інтэрферэнцыя. Этапы і стадыі пазычэння моўных адзінак. Асноўныя асаблівасці ўзаемадзеяння моў на розных моўных ярусах. Паняцце моўнага саюза. Субстрат, адстрат і суперстрат.

Магчымасць свядомага рэгулявання моўных працэсаў. Асноўныя сферы і кірункі свядомага падыходу да мовы: рэформы арфаграфіі і графікі, упарадкаванне і уніфікацыя літаратураных моў, стварэнне штучных тэрмінасістэм і штучных моў, моўная палітыка. Унітарызм і сегрэгацыя. Моўны пурызм і яго віды. Тэндэцыі да змянення моўнай карціны свету ў эпоху глабалізацыі і інфарматызацыі. Узрастанне ролі мовы з павышэннем ступені інтэлектуалізацыі грамадства. Адміністрацыйны, юрыдычны, эстэтычны, этычны і іншыя аспекты моўнай палітыкі.

V. ТЫПАЛОГІЯ МОЎ І ЛІНГВІСТЫКА ЎНІВЕРСАЛІЙ

Паняцце пра моўныя ўніверсаліі. Лінгвістычная ўніверсалогія. Тыпы моўных універсалій: абсалютныя і статыстычныя, сінхронныя і дыяхранічныя, дэдукцыйныя і індукцыйныя, агульнамозныя і прыватнаўзрозневыя. Лагічныя тыпы ўніверсалій: агульныя рысы мовы чалавека, сукупнасць агульных для ўсіх моў катэгорый зместу, універсальныя уласцівасці моўных адзінак і моўных сістэм. Тыпы і ўзроўні моўных адрозненняў.

Праблема класіфікацыі моў і параметры класіфікацыі. Паняцце аб тыпалогіі. Фаналагічная тыпалогія моў свету. Фаналагічныя ўніверсаліі. Марфалагічная тыпалогія. Вучэнне аб марфалагічнай класіфікацыі моў В.Гумбальта. Марфалагічныя ўніверсаліі. Марфалагічныя тыпы моў і іх асаблівасці. Статыстычны падыход да вызначэння ступені аналітычнысці/сінтэтычнасці моў. Суб’ектна-аб’ектная тыпалогія. Сінтаксічныя ўніверсаліі і сінтаксічная тыпалогія. Лексічныя ўніверсаліі і лексічная тыпалогія.

Камунікацыйная класіфікацыя моў. Юрыдычны статус мовы. Навучальна-педагагічны статус мовы (мова навучання, мова як прадмет выкладання, замежная мова, класічная мова).



VI. МОВА Ў ПРАСТОРЫ І ЧАСЕ

Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства 19-20 стст. Погляды Я.Грыма, Х.Раска, Ф.Бопа на развіццё індаеўрапейскіх моў. Вучэнне В.Гумбальта аб развіцці мовы і аб моўных антыноміях. Лінгвагеаграфія як навука аб законах распаўсюджання мовы ў прасторы. Закон О.Шміта. Творчая спадчына А.Шлейхера і натуралістычная школа ў лінгвістыцы. Арэальная лінгвістыка. Настратычная тэорыя. Псіхалагічная канцэпцыя развіцця мовы Г.Штэйнталя і А.Патабні.

Інтралінгвістычныя і экстралінгвістычныя фактары развіцця моў. Паралелізм філагенезу і антагенезу мовы і маўлення. Дывергенцыя і канвергенцыя моў. Дыяхранічныя ўніверсаліі. Тэорыя стадыяльнасці. Эвалюцыя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі эвалюцыі.

Стыхійны характар развіцця мовы. Моўныя законы і іх уплыў на развіццё мовы. Адносны і абсалютны прагрэс у развіцці мовы. Закон эвалюцыйнага развіцця. Закон нераўнамернага развіцця розных узроўняў мовы. Закон кампенсацыі ў развіцці мовы. Закон змяненяў па аналогіі. Прынцып эканоміі моўных сродкаў. Змены ў лексічным складзе, семантыцы, фанетыцы, граматычным ладзе і іх адметнасці.

Асаблівасці развіцця розных моў. Праблема вызначэння “дасканаласці” мовы і ступені яе развітасці.

Індаеўрапейская моўная сям’я. Моўныя групы. Германская і славянская моўныя групы: структура, моўныя асаблівасці. Фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, лексіка славянскіх і германскіх моў у супастаўляльным аспекце.



VIІ. МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ МОВЫ

Паняцце аб навуковым метадзе і метадалогіі. Апісальны, гістарычны метады, іх прыёмы і сферы выкарыстання ў лінгвістыцы. Канструкцыйныя і колькасныя метады ў лінгвістыцы. Псіхалінгвістычны метад. Дыстрыбуцыйны метад. Трансфармацыйны метад і метад кампанентавага аналізу.

Кампаратыўныя метады ў лінгвістыцы: параўнальна гістарычны, супастаўляльны, тыпалагічны. Гісторыя складвання параўнальна-гістарычнага метаду, асноўныя сферы яго прымянення. Генеалагічная класіфікацыя моў. Паняцце архетыпа і рэканструкцыя. Унутраная і знешняя рэканструкцыя. Выкарыстанне лінгвагеаграфічнага, квантытатыўнага і іншых метадаў у якасці дапаможных для параўнальна-гістарычнага метаду. Паняцце аб тыпалагічным метадзе і тыпалогіі ў мовазнаўстве. Сутнасць тыпалагічнага метаду і разнавіднасці тыпалогій. Супастаўляльны, ці кантрастыўны, метад і сферы яго прымянення. Адрозненне супастаўляльнага метаду ад параўнальна-гістарычнага і тыпалагічнага.

VIІІ. ГІСТОРЫЯ МОВАЗНАЎЧАЙ НАВУКІ

Вывучэнне пытанняў фанетыкі і граматыкі ў старажытнаіндыйскім мовазнаўстве. Тэорыі паходжання мовы ў працах антычных мовазнаўцаў. Праблема суадносін назвы з прадметам. Прынцыпы этымалагічнага аналізу Платона. Праблемы тэарэтычнай лінгвістыкі ў працах Арыстоцеля. Граматычная тэорыя ў Старажытнай Грэцыі і Рыме.

Лінгвістычная праблематыка ў працах прадстаўнікоў эпохі Сярэднявечча і Адражэння. Трактат “Аб народным маўленні” Дантэ Аліг’еры. “Граматыка Пор-Раяля” і яе роля ў развіцці лінгвістычнай думкі. Стварэнне граматык і слоўнікаў на беларускіх і рускіх землях (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, Максім Грэк і інш.). Праблемы мовазнаўства ў працах М.Ламаносава.

Я.Грым, Х.Раск і Ф.Боп як заснавальнікі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Зараджэнне агульнага мовазнаўства ў працах В. фон Гумбальта. Натуралістычная канцэпцыя мовы А.Шлейхера. Лінгвістычная канцэпцыя младаграматыкаў. Вывучэнне мовы як псіхічнага феномена. Казанская лінгвістычная школа.

Зараджэнне і развіццё структурнай лінгвістыкі. Лінгвістычныя канцэпцыі Ф. дэ Сасюра, Э, Сэпіра, Э.Бенвеніста.

Функцыянальная граматыка. Развіццё памежных лінгвістычных дысцыплін у 2-й палове 20 ст. Кагнітыўная лінгвістыка.



ІХ. АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАГА МОВАЗНАЎСТВА

Сучасныя кірункі лінгвістыкі і іх спецыфіка: функцыянальная лінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, лінгвапрагматыка, псіхалінгвістыка, сацыялінгвістыка, этналінгвістыка, лінгвакультуралогія, гендэрная лінгвістыка.




4. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
4.1 Спіс рэкамендаванай літаратуры
Асноўная літаратура:

  1. Алефиренко, Н. Ф. Современные проблемы науки о языке: учебное пособие для студентов вузов / Н. Ф. Алефиренко. - Москва: Флинта: Наука, 2005. - 416 с.

  2. Амирова, Т.А. Из истории лингвистики ХХ века. Структурно-функциональное языкознание (истоки, направления, школы). Учебное пособие. – М.: ЧеРо, 1999. – 106 с.

  3. Рагаўцоў, В.І. Агульнае мовазнаўства / В.І.Рагаўцоў. – Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2006. – 416 с.

  4. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / Н.Б.Мечковская, Б.А.Плотников, А.Е.Супрун. – Минск: Вышэйшая школа, 1995. – 336 с.

  5. Лингвистический энциклопедический словарь. – Москва: Советская энциклопедия, 1990. – 686 с.

  6. Языкознание: энциклопедический словарь. – Москва: Большая Российская энциклопедия, 2002. – 709 с.

  7. Общее языкознание. Методы лингвистических исследований / под ред. Серебренникова Б.А. – Москва: Наука, 1973. – 318 с.

  8. Общее языкознание: Хрестоматия. – Минск: Вышэйшая школа, 1987. – 414 с.

  9. Гируцкий, А.А. Общее языкознание / А.А.Гируцкий. – Минск: ТетраСистемс, 2001. - 303 с.

  10. Мечковская, Н.Б. Общее языкознание: Структураня и социальная типология языков / Н.Б.Мечковская. – Москва: Наука, 2007. – 312 с.

  11. Мечковская, Н.Б. Социальная лингвистика: пособие для студ. гуманит. вузов и учащихся лицеев. – М, 2000.

  12. Рагаўцоў, В.І. Гісторыя мовазнаўства. – Магілёў, 2005.

  13. Алпатов В.М. История лингвистических учений: учеб. пособие. – М., 1998.

  14. Герд, А.С. Введение в этнолингвистику. – СПб., 2001.

  15. Рождественский Ю.В. Лекции по общему языкознанию. – М., 2000.

  16. Соколов А.В. Общая теория социальной коммуникации: учеб. пособие. – СПб., 2002.

  17. Залевская, А.А. Введение в психолингвистику. – М., 1999.

  18. Звегинцев, В.А. История языкознания Х1Х-ХХ вв. в очерках и извлечениях: в 2 ч. – М., 1964–1965.

  19. Фрумкина, Р.М. Психолингвистика / Р.М.Фрумкина. – Москва: URSS, 2006. – 352 с.

  20. Общее языкознание: структура языка, типология языка и лингвистика универсалий: учеб.пособ. / Под ред. Супруна А.Е. – Минск.: Выш. шк., 1995. - 336c.


Дадатковая літаратура:

  1. Ахманова, О.С. Словарь лингвистических терминов / О.С.Ахманова. – Москва: Советская энциклопедия, 1966. – 608 с.

  2. Баранов, А.Н. Введение в прикладную лингвистику / А.Н.Баранов. – Москва: МГУ, 2001. – 360 с.

  3. Васильева, Н.В. Краткий словарь лингвистических терминов / Н.В.Васильева, В.А.Виноградов, А.М.Шахнарович. – Москва: Русский язык, 1995. – 176 с.

  4. Маслова, В.А. Лингвокультурология / В.А.Маслова. – Москва: Academia, 2001. – 208с.

  5. Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. – Мінск, 1990.

  6. Бенвенист, Э. Общая лингвистика / Э.Бенвеніст. – Москва: 1974.

  7. Норманн, Б.Ю. Основы языкознания / Б.Ю.Норманн. – Минск, 1996.

  8. Фоменко, Ю.В. Язык и речь / Ю.В.Фоменко. – Новосибирск, 1990.

  9. Соссюр, Ф. Курс общей лингвистики // Ф. Соссюр. Труды по языкознанию. – Москва, 1977.

  10. Мартынов, В.В. Кибернетика. Семиотика. Лингвистика / В.В.Мартынов. – Минск, 1966.

  11. Аветян, Э.Г. Семиотика и лингвистика / Э.Г.Аветян. – Ереван, 1989.

  12. Кукушкина, Е.И. Познание, язык, культура / Е.И.Кукушкина. – Москва, 1984.

  13. Филатов, В.П. Научное познание и мир человека / В.П.Филатов. – Москва, 1989.

  14. Степанов, Ю.С. Методы и принципы современной лингвистики /АН СССР. Ин-т языкознания. – Москва: Наука , 1975.

  15. Тарланов, З.К. Методы и принципы лингвистического анализа: лексика, морфология, словообразование, фонология: учеб пособие / З.К.Тарланов. – Петразаводск: ПГУ, 1988.

  16. Когнитивно-прагматические аспекты лингвистических исследований. – Калининград: Калининградский гос. ун-т , 2001.

  17. Язык и наука конца XX века. – Москва, 1995.

  18. Язык и социум. – Минск: БГУ. (С 1996 г. і далей.).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка