Сутнасць прававой інфарматызацыі




Дата канвертавання05.12.2018
Памер53.47 Kb.
Сутнасць прававой інфарматызацыі

Інфарматызацыя прывяла да значных перамен у жыцці сучаснай цывілізацыі. Гэты працэс аказвае вялізны ўплыў на фармаванне і развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, падтрыманне бяспекі краіны і яе нацыянальных інтарэсаў. У гэтых умовах прыкметна ўзрастае змест інфармацыйнай сферы і яе прававога рэгулявання. Праблема інфарматызацыі досыць актуальна, таму ў літаратуры існуе мноства спрэчак адносна яе паняцця і сутнасці.

Да сучасных праблем інфарматызацыі варта аднесці:

- неўрэгуляванасць шматлікіх сфер грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у працэсе збору, апрацоўкі, захоўвання, пошуку і распаўсюджання інфармацыі;

- уздзеянне інфарматызацыі на дзяржаўныя структуры і юрыдычную дзейнасць;

- неабходнасць вырашэння тэарэтыка-прававых праблем фарміравання і развіцця інфармацыйнага грамадства.

Інфарматызацыя - працэс забеспячэння запатрабаванняў юрыдычных і фізічных асоб звесткамі аб фактах, падзеях, з'явах і працэсах на базе інфармацыйных сістэм і сетак.

Прававая інфарматызацыя - працэс стварэння і падтрымання аптымальных умоў поўнага задавальнення запатрабаванняў дзяржаўных і грамадскіх структур, прадпрыемстваў, устаноў і грамадзян у атрыманні поўнай і пэўнай прававой інфармацыі ў мэтах эфектыўнай правастваральнай, праваахоўнай і праваўжывальнай дзейнасці.

Галоўнай мэтай прававой інфарматызацыі з'яўляецца стварэнне прававой інфармацыйнай сістэмы, здольнай падаць розным катэгорыям карыстальнікаў поўную і пэўную інфармацыю.
Асноўнымі прынцыпамі прававой інфарматызацыі з'яўляюцца:


  • агульнадаступнасць дакументаванай інфармацыі, не аднесенай да інфармацыі з абмежаваным доступам;

  • аператыўнасць, поўната і дакладнасць інфармацыі;

  • удзел дзяржавы ў фармаванні інфармацыйных рэсурсаў;

  • паданне карыстальніку інфармацыі на дзяржаўнай мове;

  • абарона права ўласнасці на аб'екты ў сферы інфарматызацыі.

Асноўныя накірункі інфарматызацыі прававой сферы: інфарматызацыя праватворчасці; інфарматызацыя праваўжывальнай дзейнасці; інфарматызацыя праваахоўнай дзейнасці; інфарматызацыя прававой адукацыі і выхавання; прававое забеспячэнне працэсаў інфарматызацыі.

Інфарматызацыя праватворчасці прадугледжвае аператыўнае і якаснае забеспячэнне заканадаўцаў і спецыялістаў, якія працуюць у вобласці праватворчасці, інфармацыяй аб нарматыўна-прававых актах, аб замежным заканадаўстве, а таксама любой іншай інфармацыяй, неабходнай для праватворчасці. Пры гэтым забяспечваецца: выяўленне сувязяў ствараемых норм права з дзеючым заканадаўствам; прывядзенне яго ў адпаведнасць з прынятымі нарматыўнымі актамі, своечасовая адмена і змена састарэлых прававых норм; удасканаленне сістэматызацыі заканадаўства і г.д.

Інфарматызацыя праваўжывальнай дзейнасці накіравана на забеспячэнне прававой інфармацыяй або інфармацыйна-прававымі рэсурсамі ўсіх удзельнікаў прававых адносін, якія рэалізуюць законы або іншыя нормы права.

Інфарматызацыя праваахоўнай дзейнасці мае мэтай аўтаматызацыю інфармацыйных працэсаў у праваахоўных органах - пракуратуры, органах унутраных спраў, юстыцыі, судовых органах, арбітражы і іншых.

Інфарматызацыя прававой адукацыі і выхавання накіравана на стварэнне лакальных сетак, якія ўключаюць аўтаматызаваныя працоўныя месцы школьніка, студэнта і іншых асоб.

Прававое забеспячэнне працэсаў інфарматызацыі ўяўляе сукупнасць нарматыўных актаў, якія прымаюцца на розных узроўнях улады і кіравання, якія рэгулююць комплекс грамадскіх адносін, звязаных са стварэннем і выкарыстаннем інфармацыі і перспектыўных інфармацыйных тэхналогій.

Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь праблема прававой інфарматызацыі была пазначана ў Канцэпцыі судова-прававой рэформы ў 1992 году. Сёння нарматыўна-прававое рэгуляванне працэсу інфарматызацыі здзяйсняецца Законам Рэспублікі Беларусь "Аб інфарматызацыі", Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб парадку распаўсюджання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб мерах па ўдасканаленню дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі", "Аб стварэнні камп’ютарнага банка данных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь", "Аб мерах па ўдасканаленню нормастваральнай дзейнасці" і некаторымі іншымі актамі.

Аднак імпульс развіццю працэсаў прававой інфарматызацыі надало стварэнне Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1997 г. Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на які былі ўскладзены функцыі каардынацыі працэсаў прававой інфарматызацыі, стварэнне дзяржаўнай сістэмы прававой, сістэмы міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй. У 1997-1998 гг. НЦПІ распрацаваў Канцэпцыю прававой інфарматызацыі, большасць палажэнняў якой атрымала сваю практычную рэалізацыю, была таксама створана і развіваецца дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (ДСПІ), прызначаная для інфармацыйна-прававога забеспячэння прыняцця рашэнняў на аснове працэсаў збору, уліку, сістэматызацыі і распаўсюджвання прававой інфармацыі. ДСПІ засноўваецца на ЭБДПІ, Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, КБДПЗ, Адзіным прававым класіфікатары Рэспублікі Беларусь. Гэта інфармацыйная сістэма дазваляе на цяперашні час аператыўна забяспечваць усе дзяржаўныя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы Рэспублікі Беларусь актуальнай і афіцыйнай прававой інфармацыяй. Галоўным накірункам у дзейнасці ДСПІ з'яўляецца вырашэнне задач па фарміраванні інфармацыйна-прававой прасторы Рэспублікі Беларусь і пабудовы інфармацыйнага грамадства.

Зараз НЦПИ накіраваны на стварэнне кампанентаў "электроннага ўрада" Рэспублікі Беларусь, вынікам якога стане фарміраванне Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала. Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал павінен стаць дынамічнай інфармацыйна-камп’ютарнай сістэмай, якая будзе не толькі дзяржаўным, але і нацыянальна-тэматычным рэсурсам сеткі Інтэрнэт у вобласці права і прававой інфарматызацыі. Партал павінен аб'яднаць прававыя інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных органаў і забяспечыць інтэрактыўную сувязь дзяржавы і грамадствы. Ён будзе дапамагаць грамадзянам, спецыялістам у вобласці права, дэпутатам парламента дзяржавы абмяркоўваць пытанні гарманізацыі заканадаўства, перспектывы стварэння агульнай інфармацыйна-прававой прасторы.

У Рэспубліцы Беларусь сёння вельмі актуальна праблема ўсеагульнай прававой асветы і адукацыі. Нягледзячы на значнае пашырэнне ў апошні час рынку інфармацыйных паслуг і прадуктаў, інфармацыйна-прававое забеспячэнне грамадзян прававымі паслугамі застаецца на нізкім узроўні. Большасць насельніцтва атрымоўвае інфармацыю ў традыцыйным выглядзе - друкаваныя выданні, радыё, тэлебачанне. У гэтых умовах існуе неабходнасць больш актыўнага ўкаранення ў юрыдычную практыку сучасных тэхналогій стварэння, апрацоўкі і аналізу прававой інфармацыі.

Міжнародны абмен інфармацыяй сёння набывае адмысловае значэнне. У гэтым дачыненні існуе неабходнасць далейшай інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і прававых, у міжнародную інфармацыйную прастору ў рамках Саюзнай дзяржавы і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, іншых міжнародных і міждзяржаўных арганізацый.

Немалаважнае значэнне ва ўмовах развіцця прававой інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь набывае падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў у гэтай сферы, а таксама навучанне юрыстаў, дзяржаўных службоўцаў, кіраўнічых кадраў усебаковаму і эфектыўнаму выкарыстанню дасягненняў сучасных інфармацыйных тэхналогій у юрыдычнай практыцы.



Такім чынам, асноўнай мэтай далейшага развіцця прававой інфарматызацыі з'яўляецца стварэнне адзінай сістэмы інфармацыйна-прававых рэсурсаў дзяржаўных органаў, навуковых устаноў, іншых суб'ектаў праваадносін, якая здольна ўсталяваць інфармацыйна-прававую прастору, што дазволіць аптымізаваць сацыяльныя працэсы стварэння, сістэматызацыі, і распаўсюджання актуальнай, поўнай і пэўнай прававой інфармацыі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка