Светлагорскі раенны выканаўчы камітэт ХХХХХХХХХХХХХХХХХ




Дата канвертавання14.02.2019
Памер21.17 Kb.
СВЕТЛАГОРСКІ РАЕННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


ХХХХХХХХХХХХХХХХХ

(для інфармавання астатніх)
Паважаны ХХХХХХХХХХХХХХ!
Светлагорскі раенны выканаўчы камітэт ў адказ на Ваш зварот паведамляе наступнае.

Па Вашаму пытанню адбылася нарада з удзелам кампітэнтных служб Светлагорскага раеннага выканаўчага камітэта.

Гарадскі паселак Шацілкі Парыцкага раена Гомельскай вобласці змяніў сваю назву на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 чэрвеня 1961 года “Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці”, у якім гаворыцца: “Пераўтварыць гарадскі пасёлак Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў горад раеннага падпарадкавання, прысвоіўшы яму найменне – горад Светлагорск. Парыцкі раен Гомельскай вобласці перайменаваць у Светлагорскі раен”.

Горад Светлагорск будаваўся як буйны індустрыяльны цэнтр на новым месцы паводле плана забудовы. У склад новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўвайшлі вуліцы вёскі Шацілкі, вядомай па пісьмовых крыніцах з 16 стагоддзя. Таксама адзін з мікрараёнаў гарада размешчаны ў гістарычным цэнтры і названы ў гонар вёскі – “Шацілкі”.

Згодна артыкулу 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб назвах геаграфічных аб'ектаў” (далей – Закон) вызначанаецца парадак прысваення найменняў адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, тэрытарыяльным адзінкам, якія з'яўляюцца населенымі пунктамі, раёнамі гарадоў, складовым часткам населеных пунктаў і іх перайменавання. Прапановы аб прысваенні найменняў адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, тэрытарыяльным адзінкам, якія з'яўляюцца населенымі пунктамі, раёнамі гарадоў, складовымі часткамі населеных пунктаў і іх перайменаванні могуць уносіць мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі, а таксама грамадзяне пасля правядзення па гэтым пытанні мясцовага сходу або мясцовага рэферэндуму.

Фінансаванне дзейнасці ў галіне найменняў геаграфічных аб'ектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам (артыкул 6. Закона).

Такім чынам, Ваше пытанне патрабуе значных фінансавых выдаткаў, што не прадуглежана бюджэтам раена. Лічым не мэтазгодным праводзіць мерапрыемствы па пераіменаванню назвы горада Светлагорска.

У выпадку нязгоды з адказам, у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 года «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб», Вы маеце права ў выпадку нязгоды з нашым адказам, абскардзіць яго ў вышэйшы орган – Гомельскі аблвыканкам (г. Гомель, пр.Леніна,2).

Намеснік старшыні К.В.Пятроўскі

Заяц 71219

электронная версiя адпавядае арыгiналу


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка