Свята бліноў “Бліны з ранку і ў абед – будзем жыць усе без бед”




Дата канвертавання18.05.2017
Памер19.06 Kb.
Свята бліноў

Бліны з ранку і ў абед – будзем жыць усе без бед”

(аг. Пераганцы, Воранаўскі раён)
26 лютага 2017 года ў аграгарадку Пераганцы Воранаўскага раёна ўпершыню адбылося свята бліноў “Бліны з ранку і ў абед – будзем жыць усе без бед”. Свята бліноў, а інакш у народзе кажуць – свята “Запусты”, якое адзначаюць у апошнюю нядзелю перад вялікім постам. У гэты дзень людзі ходзяць адзін да аднаго ў госці, носяць з сабой пачастункі, просяць прабачэння, бо менавіта гэта нядзеля даравальная.

Пад песню “Ой, бліны, мае бліны” на пляцоўку ў брычцы выяхаў гаспадар свята – блін, які сімвалізуе сонца, цяпло і надзею ў жыцці кожнага чалавека, багаты ўраджай, моцны шлюб і здаровых дзяцей. Разам з вядучымі гаспадар свята праводзіў гульні і конкурсы.

За некалькі дзён да свята было абвешчана пра конкурсы: “Самая блінная вуліца” і “Лепшая гаспадыня па выпяканні бліноў”. Ужо з самага рання ў нядзелю гаспадыні аграгарадка Пераганцы распальвалі печ, выпякалі пульхныя, румяныя бліны, неслі іх на свята і частавалі кожнага госця. Паважанае журы разам з жыхарамі аграгарадка вызначылі пераможцаў: у конкурсе “Самая блінная вуліца” з чатырох прадстаўленных перамагла самая дружная вуліца Цэнтральная, а ў конкурсе “Лепшая гаспадыня па выпяканні бліноў” сталі дзве жыхаркі аг.Пераганцы Вольга Юрго і Ганна Валынец.

Павіншавала ўсіх прысутнічых на свяце старшыня Пераганцаўскага сельскага Савета – Людміла Станіславаўна Дзекан.

Яскравым атрымаўся і святочны канцэрт. У прыгожых народных строях дзяўчаты і хлопцы сваімі песнямі, музыкай і жартамі падарылі шмат цеплыні і добрага настрою. На працягу ўсяго мерапрыемства сваёй творчасцю радавалі гасцей свята лепшыя каллектывы і эстрадныя выканаўцы Воранаўскага раёна: народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”, вакальны ансамбль “Рэчанька” (філіял “Жырмунскі цэнтр культуры і дасуга”), вакальны гурт “Весялуха” (філіял “Тракельскі цэнтр культуры і дасуга”), вакальна-інструментальны ансамбль “Штукары” (філіял “Канвелішскі цэнтр культуры і дасуга”), віртуоз-акардэаніст Сяргей Куней (Дотішскі філіял ДУА «Радуньская дзіцячая школа мастацтваў»).

Да густу прыйшліся бліны і ўсім гасцям свята. Дарэчы, бліны са смятанай, мёдам і іншымі прысмакамі былі і на кожным імправізаваным падворку, якія арганізавалі работнікі культуры з Жырмунаў, Беняконяў, Тракеляў і Пагародна.



Нягледзячы на надвор'е, свята атрымалася на славу. Жадаючыя маглі пакатацца на прыгожай брычцы. Як было весела: гульні, конкурсы, гарачая вуха, бліны і, вядома ж, танцы аж да цямна.







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка