Свята «Дзявочая краса – доўгая каса» (аг. Паляцкішкі, Воранаўскі раён) 20 мая 2018 года ў аграгарадку Паляцкішкі ўпершыню адбылося свята «Дзявочая краса – доўгая каса»




Дата канвертавання13.10.2018
Памер14.62 Kb.
Свята «Дзявочая краса – доўгая каса»

(аг. Паляцкішкі, Воранаўскі раён)


20 мая 2018 года ў аграгарадку Паляцкішкі ўпершыню адбылося свята «Дзявочая краса – доўгая каса», на якім славілі самае багатае ўпрыгожванне дзяўчыны – яе касу. Здаўна ва ўсіх народаў, у людзей усіх нацыянальнасцяў шанавалася каса. Косы запляталі па-рознаму. Руская дзяўчына пляла адну касу. І, бывала, ціхенька прыгаворвала: «Расти коса до пояса, не вырони ни волоса». Кожная дзяўчына славілася касой, чым больш каса, тым прыгажэй дзяўчына. Вось і на нашым свяце знайшліся дзяўчыны, у якіх свае натуральныя доўгія валасы. І пераможцай у конкурсе «Самая доўгая каса» стала Ксенія Камінская з аг. Пераганцы, яе каса 26 см.

Весела прайшоў конкурс на хуткасць «А я касу заплету» сярод мужчын, праўда, выказалі жаданне самыя смелыя толькі два мужчыны, але яны спрытна справіліся са сваёй задачай.

Гэтак жа на свяце было прадстаўлена дэфіле дзяўчат з прыгожымі і арыгінальнымі прычоскамі, і некалькі варыянтаў завязвання хустак не звычайным спосабам.

Сапраўдным падарункам для ўсіх жанчын гэтага свята быў майстар-клас ад кампаніі MARY KAY. Кожнай жанчыне быў зроблены макіяж. Ніхто не застаўся без падарунка, можна было набыць касметыку і парфумерыю.

На сцэнічнай пляцоўцы выступілі лепшыя ўдзельнікі і калектывы аматарскай творчасці Воранаўскага раёна. А гасцямі свята сталі ўдзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і вольнага часу «Васілішскаўскі цэнтр культуры» ДУК «Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», якія закружылі ў танцы музычнымі нумарамі канцэртнай праграмы «Квітнеючы май!»

Для самых маленькіх працавалі на свяце гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны.








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка