Сям'я нашчадак маральных I духоўных каштоўнасцей баранчук В. Р., намеснiк дырэктара




Дата канвертавання11.06.2018
Памер64.2 Kb.
СЯМ'Я - НАШЧАДАК МАРАЛЬНЫХ I ДУХОЎНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
Баранчук В. Р., намеснiк дырэктара

па выхаваўчай рабоце ДУА

«Празароцкая дзiцячы сад-сярэдняя школа

iмя I.Ц. Буйнiцкага Глыбоцкага раёна»
Сям'я- багацце і надзея кожнай нацыі. Ад правільнага сямейнага выхавання, агульнай фізічнай і маральнай загартоўкі падрастаючага пакалення ў сям'і залежыцьбудучае кожнага народа, грамадства, стабільнасць і ўзровень цывілізацыі ў дзяржаве. Узаемадзеянне людзей у выхаваўчай сістэме школы будуецца на розных узроўнях, прычым сям'я ад сістэмы не аддзелена. Іменна ад сямейнага асяроддзя залежыць, ці створаны благанадзейныя ўмовы для развіцця дзіцяці, якія клопаты праяўляюць аб ім блізкія, ці шчаслівы ён. У стварэнні такога асяродку вялікую ролю адыгрывае адзінства школы і сям'і. Бацькі і настаўнікі ў гэтым складаным працэсе выступаюць як аднадумцы, партнёры і сябры.

Жыццё сям'і, якая мае дзяцей, у вёсцы непасрэдна залежыць ад наяўнасці ў сацыяльнай інфраструктуры агульнаадукацыйнай школы, якая выступае ў якасці важнейшага фактара жыццязабеспячэння вёскі, стабільнасці сельскай сям'і, развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці.

Сельскія жыхары ў большасці сваёй застаюцца носьбітамі калектыўнай свядомасці і каштоўнасцей, гістарычнай памяці мінулых пакаленняў. Ёсць рысы ў чалавечым характары, якія выхоўваюцца толькі прыродай, зямлёй, полем.

Сельская школа, якая працуе ў асяроддзі традыцыйнай сялянскай культуры, адначасова ўзмацняе яе спецыфічныя бакі: асобасны і адкрыты характар адносін паміж людзьмі. Школа становіцца цэнтрам культуры на вёсцы, куды ідуць не толькі дзеці, але і дарослыя.

Галоўнае ў фарміраванні чалавека - духоўнасць. А ідэю пераемнай сувязі пакаленняў найбольш яскрава можна прасачыць на прыкладзе сям'і.

Існуе вялікая неабходнасць павароту звычайнай сельскай малакамплектнай школы да працоўнага навучання і выхавання, да як мага ранейшага авалодання сельскім школьнікам пэўнымі відамі рамяства, самаасэнсавання і падрыхтоўкі да самастойнага жыцця. Вось чаму школа павінна стаць адкрытай сістэмай школьна-сямейнага выхавання, нацыянальнага і грамадзянскага сталення і сацыялізацыі кожнай асобы калсктыва.

Асэнсаванне сябе як часцінкі сям'і, школы, Радзімы, веданне гісторыі, праца па самаабслугоўванню і грамадска-карысная праца, навыкі здаровага ладу жыцця, фізічнае ўдасканаленне, усведамленне сябе як асобы, бачанне і стварэнне прыгожага вакол сябе.

Гэтыя асновы і закладваюцца ўжо ў пачатковых класах. Пагэтаму ў пазаўрочнай і пазашкольнай дзейнасці вельмі важна ўзаемадзеянне з сям'ёй. Дзеці і дарослыя даследуюць гiсторыю сваёй сям'і, вывучаюць сямейныя і працоўныя дынастыі, традыцыі.

Сацыяльна-псдагагічная мадэль школьна-сямсйнага выхавання дапаможа нам сфарміраваць у дзяцей імкненне жыць па законах Ісціны, Дабрыні і Прыгажосці.

Сэнс педагагічнага узаемадзеяння школы і сям'і - у стварэнні умо ў для нармальнага жыцця дзіцяці, для яго індывідуальнасці ў агульным доме "школа -сям'я".

Прыцягненне бацькоў да сумеснай з дзецьмі і настаўнікамі дзсйнасці, якая пры спрыяльных умовах з'яўляецца асновай стварэння садружнасці ў адносінах "настаўнікі-дзеці - бацькі".
Структура вучэбнага працэсу зыходзіць з таго, што ДУА "Празароцкая ДС-СШ Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага" з'яўляецца малакамплектнай. Зараз у нас навучаюцца 71 вучань і 9 выхаванцаў дашкольнай групы.
Наша школа нацыянальная і ўсю выхаваўчую работу мы будуем на нацыянальных традыцыях. Гэта дае магчымасць развіваць супрацоўніцтва, творчасць, узаемапаразуменне настаўнікаў, навучэнцаў, бацькоў. 3 2005 года па 2010 год у нашай школе рэалізавалася сацыяльна-педагагічная мадэль "Этнашкола", якая перарасла ў сацыяльна-педагагічную мадэль "Школа духоўнасці і нацыянапьнай свядомасці", якая дзейнічала ў нашай установе адукацыі з 2011 па 2015 гады. Зараз мы працуем над сацыяльна-педагагічнай мадэллю "Школа поспеху" . Разлічана на 5 гадоў ( з 2016 па 2020 гады).

Вялікую ролю па рабоце з сям'ёй у нашай школе адыгрываюць клубы : школьна-сямейны клуб "Дом", клуб старшакласнікаў «Грамадзянін».



  1. 2013 па 2017 гады на базе нашай школы рэалізаваўся сацыяльна-педагагічны праект школьна-сямейнага клуба "Дом" -"Сям'я - адзінства думак і спраў":
  • Навучэнцы пачатковых класаў разам з бацькамі заклалі "Садок адчуванняў і пахаў".

  • Навучэнцы 5-8,10 класаў разам з бацькамі заклалі дэндрапаркавую зону.

  • Навучэнцы 9 і 11 класаў пасадзілі школьна-сямейны пладовы сад.


Аформлены кампазіцыі «Краіна Празораў», “Кніга- шлях у вечнасць".

Традыцыйна ў нашай школе 15 мая праходзіць свята, прысвечанас Дню сям'і. Хочацца адзначыць найбольш удалыя:


1. "Парад сямейных дынастый» . Былі прадстаўлены 2 дынасгыі Фурс і Сіняўскіх. Гэта сем'і, дзе было выхавана 10 дзяцей (Фурс) і 7 дзяцей (Сіняўскіх). Удзел у гэтым мерапрыемстве прыняў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Віктаравіч Морхат са сваёй сям'ёй, таксама мнагадзетнай. Алег Віктаравіч і яго жонка Валянціна Уладзіміраўна з мнагадзетных сямей. У іх сям'і—3 дзяцей. Сустрэча адбылася вельмі цікавая. Кожная сям'я падзялілася сваімі набыткамі, расказала пра свае традыцыі, сваё майстэрства.
2. Прэзентацыя мнагадзетных сямей «Ад рода да народа». Запрошаны былі
мнагадзетныя сем'і .Сярод іх— сям'я настаяцеля царквы Святых Пятра і Паўла аг. Празарокі Айца Канстанціна (Каляды Канстанціна), у сям'і якога 5
дзяцей. Сям'я бацюшкі выхавала 5 дзяцей, два сыны - Іван і Аляксандр - пайшлі па прыкладу бацькоў і сталі святарамі, зараз яны нясуць духоўную службу ў г.Віцебску. Усе жыхары Празарок з вялікай увагай слухалі расказ аб выхаванні дзяцей у сям'і святароў, сямейных традыцыях. Калі сям'я заспявала, у знак павагі ўсталі ўсе ўдзельнікі свята.
3. Пасяджэнне школьна-сямсйнага клуба "Дом"- «Майстры-умельцы роднага краю». На свяце майстры празароцкага краю падзяліліся сакрэтамі майстэрства па вырабу і пляценні кошыкаў—Сіняўскі Юльян Антонавіч, пчалаводству—Зубко Артур Уладзіміравіч, Хітрук Марыя Віктараўна- майстрыца, рукадзельніца, якая ўмее вязаць, вышываць, рабіць розныя цацкі.

  1. Праект "Повязь часоў- жыць на свеце недарма". КТС "Сям'я на таленты багата", дзе былі прадстаўлены сем'і Крупко і Хітрук(Фурс). Гаспадыні гэтых сямей сапраўдныя майстрыцы. Крупко Валянціна Мікалаеўна- умее шыць, вышываць, робіць падзелкі з бісеру, паперы, нітак. Для сваіх дачушак Ганначкі і Насцячкі мама робіць розныя ўпрыгожванні, а таксама можа звязаць прыгожыя тапачкі.

Цёця нашай вучаніцы Шаўко Валерыі Хітрук Марыя Віктараўна(Фурс) робінь цудоўных лялек, дамавічкоў, абярэгі. Марыя Віктараўна—ныпускніца нашай школы. Яна часта прыходэіць у школу і праводзіць для навучэнцаў майстар-клас, каб перадаць сваё майстэрства малодшаму пакаленню. Сустрэчы часцей за ўсё адбываюцца ў суботні дзень. Навучэнцы нашай установы адукацыі з цікавасцю пераймаюць майстэрства майстрыхі.

5. Стала традыцыяй арганізоўваць пашыраныя пасяджэнні школьна-сямсйнага клуба "Дом" у студзені месяцы пад назвай "Калядныя сустрэчы". На святочнае пасяджэнне запрашаем прадстаўнікоў раённай, мясцовай ўлады, бацькоў навучэнцаў, святароў праваслаўнай царквы і касцёла. Навучэнцы ўстановы адукацыі разыгрываюць міні-сцэнкі, паказваюць абрад "Калядкі", спяваюць, танцуюць, віншуюць прысутных са святам. Тыя ў сваю чаргу у даступнай форме расказваюць навучэнцам аб правілах паводзін у грамадстве, прыводзяць прыклады асабістага жыцця, настаяцелі царквы і касцёла расказваюць пра выхаванне на духоўна-маральных традыцыях. Дзякуюць навучэнцам за падтрымку і дапамогу пры правядзені службы ў касцёле і царкве, пры


добраўпарадкаванні тэрыторыі каля храма і пры правядзенні розных святочных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў храмах.
Клуб старшакласнікаў "Грамадзянін" працуе ў ДУА "Празароцкая ДС-СШ
Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага" з 2003 года ". Клуб "Грамадзянін" на працягу некалькіх гадоў цікавіцца гісторыяй царквы ў Празароках, вывучае яе архіў, на аснове архіўных матэрыялаў вучні пішуць даследчыя работы па гісторыі мястэчка Празарокі.
У наш час вялікая ўвага надаецца выхаванню духоўнасці падрастаючага пакалення, вывучэнню гісторыі родных мясцін. ДУА "Празароцкая ДС-СШ Глыбоцкага раена імя І.Ц. Буйніцкага" у гэтым вельмі пашанцавала: менавіта наша веска з'яўляецца радзімай заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра - Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага, у вёсцы маюцца два помнікі архітэктуры культавага прызначэння: касцёл Узнясення Божай Маці (1896 -1907) і Петрапаўлаўская царква (1906-1909).

2012 год быў незвычайным для жыхароў Празарок. Мы прынялі ўдзел святкаванні Дня пісьменства ў г. Глыбокас. У школе была адкрыта новая экспазіцыя музея І.Ц. Буйніцкага. Царква, жыхары, наша ўстанова адукацыі рыхтаваліся прыняць Благадатны Агонь.

3 29 жніўня па 2 верасня 2012 года праходзіла Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў " з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. 1верасня Благадатны Агонь быў у Празароках, 2 верасня- у г. Глыбокае.

Члены клуба шчыравалі ля царквы, каб у вёсцы стала прыгожа, правялі некалькі экалагічных акцый. Сустракаць Благадатны Агонь выйшлі ўсе жыхары Празарок і навакольных вёсак, прынялі ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве, пасадзілі ля царквы Сад Малітвы. Удзельнікі Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі наведалі школу, прачыталі лекцыі старшакласнікам, членам клуба "Грамадзянiн", навучэнцы з


задавальненнем пазнаёмілi гасцей з музеем Ігната Буйніцкага і школай.

Памяць пра гэтую падзею захаваецца на дзесяцігоддзі. У заключэнні хочацца сказаць, што толькі дзякуючы сумеснай рабоце школы, сям'і, царквы, усіх сацыяльных структур, мы можам выхаваць сапраўднага, дастойнага грамадзяніна нашай краіны Беларусь.





1




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка