Сярэдняя школа №4 г. Нясвіжа




Дата канвертавання08.03.2017
Памер27.59 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”



Гукавая абалонка слова
( беларуская мова ( профіль) 10 клас)

Падрыхтавала:

Корсак З.І., настаўніца

беларускай мовы і літаратуры, першая кваліфікацыйная катэгорыя настаўніка


Нясвіж 2015



Мэты:

  1. узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў;

  2. удасканальваць уменні знаходзіць фанетычныя асаблівасці ў словах, выконваць фанетычны разбор слова;

  3. выхоўваць павагу да роднага слова, да месца, дзе нарадзіўся


Ход урока

  1. Арганізацыйны пачатак

  2. Паведамленне тэмы і мэт урока

а) Слова настаўніка: чытае эпіграф

Сто тысяч год няхай вакол шумяць палі,

Сто тысяч год няхай вакол гудуць дубровы,

Пакуль гучыць вакол святая наша мова,

Пакуль ёсць беларусы на Зямлі.

У.Караткевіч

26 лістапада 2015 года мы будзем адзначаць 85-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У.Караткевіча ( партрэт)


  • Які эпітэт аўтар выкарыстаў да слова мова? ( святая) Чаму? Што азначае гэта слова?

  • Так, наша мова – гэта сонца, святло, якое сагравае кожнага з нас. Давайце падбяром эпітэты да слова мова: прыгожая, родная, матчына, любая, гучная, цудоўная і г.д.

  • Што робіць яе такою? ( слова, гук)

Б) таму тэма ўрока: “ Гукавая абалонка слова” ( запіс у сшыткі даты і тэмы ўрока)

В) Мэты ўрока: ( калектыўнае складанне)

1) падагульніць веды пра ….. і класіфікацыю….

2) удасканальваць уменні суадносіць……, выконваць….. разбор слова

3. Новая тэма

А) праца з падручнікам ст. 80 чытанне артыкула, у дошкі вучань складае кароткую схему “Гукі мовы: галосныя і зычныя” ( у якасці дапаможніка на кожнай парце ляжыць дыдыктычны матэрыял па тэме “Фанетыка”)

- Асаблівая ўвага звернута на гукавое афармленне літары і

І – гук і


  • гук ы

  • гукі йі

  • гук й

б) пр.99 ( 2 вучні ў дошкі)

в) пр.100 ( заданне па варыянтах: 1 в.-1 абзац; 2 в. – 2 абзац; 3 в. – 3 абзац)



Фізкультхвілінказрокавая гімнастыка

г) на аснове артыкула на ст.82 падрыхтоўка паведамлення “Зычныя гукі”

4.Замацаванне вывучанага

А) Запіс слоў, якія ў транскрыпцыі ў адваротным парадку гукі: 1( 1 вучань у дошкі)


Код- (ток) краб- (парк) лог – (хол) мароз – ( сорам) яр – (рай) лёс – (соль) яд – (дай) муж – (шум)

Б) пр.111 – запіс слоў у дошкі, дзе падкрэсліць фанетчныя асаблівасці

В) Фанетычная хвілінка “Мы – несвіжане” ( запіс слоў у дошкі з тлумачэннем фанетычных асаблівасцей)

Віктарына



  1. Назавіце імя італьянскага дойліда, які прыняў удзел у пабудове фарнага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. ( Ян)

  2. Назавіце імя нясвіжскага князя, які па легендзе лічыццца стваральнікам Нясвіжа (Юрый)

  3. Запішыце прозвішча гадзіннікавага майстра, які стварыў першую вылічыльную машыну на Беларусі. (Якабсон) ( звесткі пра майстра чытае настаўнік з Беларускай энцыклапедыі т.18)

  4. Якая легенда пра балерыну Ганусю, што загінула з-за кахання? (Дуб і сасна)

Г) Фанетычны разбор слова – Нясвіж ( 1 вучань у дошкі)

Д) Выкананне міні-тэставай работы (па варыянтах)

5. Дамашняе заданне . Практыкаванне 107, параграф 16.

6. Падвядзенне вынікаў



- выстаўленне адзнак

- зварот да мэт урока і эпіграфа


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка