Сяргей Тарасаў. “Еўфрасіння Полацкая”. Паэтызацыя аўтарам слаўнага імя і духоўнага подзвігу беларускай святой



Дата канвертавання08.01.2018
Памер85.1 Kb.
#16208



Сяргей Тарасаў. “Еўфрасіння Полацкая”.

Паэтызацыя аўтарам слаўнага імя і духоўнага подзвігу беларускай святой
Мэты:

  • узнавіць і пашырыць веды вучняў пра беларускую асветніцу і святую Еўфрасінню Полацкую;

  • пазнаёміць з мастацкім увасабленнем яе вобраза ў творы Сяргея Тарасава “Еўфрасіння Полацкая”;

  • выявіць вучнёўскія ўражанні ад прачытанага тэксту;

  • дапамагчы асэнсаваць веліч постаці асветніцы, яе ролі ў беларускай гісторыі;

  • спрыяць фарміраванню ў вучняў творчых, разумовых і даследчых здольнасцей, развіваць навыкі выразнага чытання, вуснага маналагічнага маўлення;

  • спрыяць выхаванню павагі да сваёй гісторыі, свайго народа.


Эпіграф:

Памятаць – гэта ўсё роўна, што разумець, а чым больш разумееш, тым больш бачыш добрага.



Максім Горкі
Ход урока
Арыенціравачна-матываваны этап
І. Арганізацыйны момант

Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. Давайце яшчэ раз усміхнёмся адзін аднаму, і я вам жадаю сёння на ўроку поспехаў, жадаю набыць новыя веды і атрымаць добрыя адзнакі.


ІІ. Падрыхтоўка вучняў да ўспрыняцця новай тэмы


  1. Аналіз эпіграфа.




  1. Уступнае слова настаўніка.

Беларусь вабіць прыгажосцю сваіх краявідаў, чаруюць вока блакітныя рэкі і азёры, зялёныя лясы і пералескі, шырокія палі і лугі. У той жа час Беларусь – краіна няскоранага лёсу. Не раз яна давала адпор ворагу: хацелі захапіць і немцы, і палякі. Было нямала і міжусобных сутычак. Але, нягледзячы на суровыя выпрабаванні, наша краіна выстаяла, захавала свае традыцыі і звычаі, не страціла сваёй самабытнай роднай мовы. Але найбольш славіцца зямля пад белымі крыламі людзьмі. Менавіта яны складаюць багацце краіны, праслаўляюць і будуць праслаўляць Беларусь. У беларускай культуры ёсць шмат імёнаў, якімі мы можам ганарыцца. Гэта і Мікола Гусоўскі, і Францыск Скарына, Радзівілы, Рагвалод і Рагнеда.


  1. Чытанне верша.

Паслухайце верш Дануты Бічэль-Загнетавай і адкажыце на пытанне: пра каго пойдзе гаворка на сённяшнім уроку.

Сiлай духоўнай узвысiла Полацк высока,

Тым, хто iмкнуўся да кнiгi,

свяцiла, як зорка...

Мове, адзiнай дзяржаве

шчэ толькi злучацца -

свет нас прымаў як народ

па адной палачанцы.

  • Сапраўды, вершы прысвечаны Еўфрасінні Полацкай, унучцы слаўнага князя Усяслава Чарадзея, якая засталася жыць у памяці нашчадкаў. І сёння мы з вамі здзейснім падарожжа ў далёкае XII стагоддзе… Мы ўзнавім і пашырым веды пра беларускую асветніцу і святую, пазнаёмімся з увасабленнем яе вобраза ў карцінах беларускіх мастакоў і ў апавяданні Сяргея Тарасава “Еўфрасіння Полацкая”. А яшчэ даведаемся, як шануецца памяць гэтай славутай жанчыны.

  • Тэма сённяшняга ўрока: Сяргей Тарасаў. “Еўфрасіння Полацкая”. Паэтызацыя аўтарам слаўнага імя і духоўнага подзвігу беларускай святой.

  • А што вы ведаеце пра гэтую жанчыну? (Адказы вучняў.)




  1. Прагляд відэафільма.

А зараз, калі ласка, паглядзіце невялікі відэафільм пра Еўфрасінню Полацкую. Ён дапаможа актуалізаваць і сістэматызаваць нашы веды пра беларускую асветніцу. Каб лепш арыентавацца ў падзеях далёкага мінулага, мы з вамі патлумачым лексічнае значэнне некаторых слоў:

Манастыр – 1. Рэлігійная абшчына манахаў або манашак, якая ўтварае царкоўна-гаспадарчую арганізацыю. 2. Тэрыторыя, царква і жылыя памяшканні такой абшчыны.

Сабор – галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры.

Царква – 1. Аб’яднанне паслядоўнікаў той або іншай рэлігіі, арганізацыі, якая кіруе рэлігійным жыццём. 2. Памяшканне, у якім адбываецца набажэнства.

Ігумення – настаяцельніца праваслаўнага манастыра.
Аперацыйна-выканаўчы этап

І. Вобраз Е. Полацкай у мастацтве


  1. Складанне асацыятыўнага радка.

Запісаць асацыятыўны радок на вобраз Еўфрасінні Полацкай. (запісаць у слупок)

Зачытванне слоў-асацыяцый (найбольш пашыраныя паняцці: храм, свяча, келля, кніга, Крыж, пяро).




  1. Аналіз рэпрадукцый карцін.

Давайце паглядзім, з чым жа асацыіруецца вобраз Еўфрасінні Полацкай у беларускіх мастакоў, якія прысвячалі ёй свае карціны. ( Разгляд рэпрадукцый карцін беларускіх мастакоў з вобразам Еўфрасінні: С.Лагуновіч-Чарапко “Еўфрасіння Полацкая”, А.Марачкін “Еўфрасіння Полацкая”, рэпрадукцыі “Св. Прападобная Еўфрасіння”, іконы Св. Еўфрасінні Полацкай.)

З якімі рэчамі ў свядомасці мастакоў асацыіруецца Вобраз знакамітай Палачанкі? (Асаблівая ўвага звяртаецца на адпаведнасць апісанага дзецьмі. У гэты час вучні папаўняюць свой асацыятыўны радок. Запіс адбываецца таксама ў слупок.)

Паразважайце, чаму менавіта гэтыя прадметы? (Адказы запісваюцца насупраць кожнай рэчы асацыятыўнага радка праз працяжнік.)

Якія словы-азначэнні вы можаце падабраць да вобразаў з рэпрадукцый? Якой паўстае перад намі наша нябесная заступніца?Адказ на гэта пытанне вучні даюць пісьмова, запісваючы ў слупок. (Замілаванне, цвёрдасць, пяшчота, любоў, веліч.)

Чаму такой адлюстравалі святую мастакі? (Тлумачэнне запісваецца.)
Фізкультхвілінка

Прапаную ўспомніць з курса геаграфіі з якімі краінамі мяжуе Беларусь.

У цэнтры Яўропы – Беларусь.Намалюем яе рукамі.Пацягнуўшыся ўверх ,дастанем да Расіі.Павярнуўшыся ўправа, дастанем і ўбачымЛатвію,Літву і прысядзем да Польшчы,а, павяршуўшыся ў левы бок ,мы дацягнемся да Расіі, а свае ножкі паспрабуйце дацягнуць і пагрэць ў Чорным моры (Україна)
ІІ. Разгляд мастацкага твора С.Тарасава “Еўфрасіння Полацкая”
Вобраз Еўфрасінні адлюстроўвалі ў сваіх творах і мастакі слова. Сёння мы разгледзім апавяданне Сяргея Тарасава “Еўфрасіння Полацкая”, якое вы чыталі дома.
1. Гутарка па ўзнаўленні зместу твора.

- Куды спяшаецца Прадслава?

- Чаму ў горадзе добра ведалі дзяўчынку? Чым яна вызначалася?

- Які шлях выбрала сабе Прадслава? Чаму?

- Чаму яна не вышла замуж?

- Дзе спачатку жыла Еўфрасіння? Чым займалася?

- Які манастыр пабудавалі пад Полацкам? ( Спаскі)

- Чаму цягнуліся сюды людзі?

- Якія справы сталі для Еўфрасінні важнымі і галоўнымі ў жыцці?

- Чым яна заслужыла шырокую вядомасць, людскую любоў і ўдзячнасць?

- Да чаго Еўфрасіння заклікала людзей? Якія яе павучэнні і запаветы трэба ведаць?

. Чым прывабіў вас вобраз Еўфрасінні ў творы С. Тарасава? 2. На што вы звярнулі асаблівую ўвагу? Абгрунтуйце чаму.

1. За якое дабро людзі дзякавалі Еўфрасінні?

2. Знайдзіце і зачытайце ў тэксце радкі, якія перадаюць гонар за справы Еўфрасінні Полацкай, за радасць ад усведамлення таго, што яна дачка зямлі беларускай.

1. Вызначце галоўную думку твора С. Тарасава.
2. Праца з тэкстам.

Азначыць, якія рысы характару гераіні падае Сяргей Тарасаў у апавяданні. (Заданне выконваецца па радах. Першы рад працуе з матэрыялам на старонцы 201; другі рад працуе з матэрыялам на стар.202; адпаведна трэці рад - на стар. 203.)

Атрыманыя рысы: чуласць, імкненне дапамагчы, бо дапамагае параненым, упэўненасць ужо ў такім маленькім узросце; клопат пра людзей, мудрая, разумная, дбала пра асвету, бо перапісвала кнігі і вучыла другіх грамаце; працалюбівая, дабрадзейная, міралюбівая, славутая, паважаная.

(Асноўныя рысы характару заносяцца ў сшытак.)
Вынікова-рэфлексійны этап
1.Абагульненне.

Вучні ў сшытках дапісваюцьу самым першым радку: вобраз Еўфрасінні Полацкай атаясамліваецца з (далей ідзе пералічэнне рэчаў і тлумачэнне, ужо запісанае вучнямі раней);

- далей дапісваецца: мастакі паказваюць вобраз асветніцы (ідзе пералічэнне якасцей) і завяршае запісы рысы характару, паказаныя пісьменнікам. Такім чынам,атрымліваецца характарыстыка Еўфрасінні Полацкай, складзеная самімі вучнямі на працягу ўрока.

Такім чынам, давайце адзначым, які вобраз у нас атрымаўся ў ходзе урока?



(Адзін з вучняў зачытвае характарыстыку вобраза Еўфрасінні Полацкай.)

Вось такі вобраз у нас атрымаўся. Мы пераканаліся, што Еўфрасіння Полацкая шмат зрабіла для нашага народа. Мы не засталіся ў даўгу: памяць аб беларускай асветніцы жыве да сённяшніх дзён.


2.Паведамленне “Памяць аб Еўфрасінні Полацкай”.
Памяць аб Еўфрасінні Полацкай

Штогод 5 чэрвеня ў Полацку шырока святкуецца Дзень памяці Прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. У 1984 годзе Еўфрасіння Полацкая была прылічана да Сабора Беларускіх Святых.

У цэнтральнай частцы горада Рэчыца на правым беразе Дняпра быў узведзены помнік-капліца прападобнай Еўфрасінні. Адкрыццё капліцы адбылося 2 верасня 1995 года.

У 1999 годзе ў Мінску насупраць будынка рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў усталяваны першы на тэрыторыі Беларусі помнік, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай.

У 2000 годзе, у цэнтры Полацка быў уладкаваны другі па ліку помнік Еўфрасінні Полацкай аўтарства скульптара Ігара Голубева.

Трэці помнік, прысвечаны прападобнай Еўфрасінне, быў уладкаваны ў 2002 годзе на цэнтральным праспекце Францыска Скарыны ў Мінску. Адзначым, што гэта адзіны помнік Еўфрасінні, дзе яна напаўзажмурыла вочы.

Імя Е. Полацкай носяць вуліцы Полацка і Мінска. Яе імя таксама носіць сярэдняя школа № 18 горада Полацка.

У 2001 годзе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь былі ўведзены ў абарачэнне сярэбраная (20 рублёў) і медна-нікелевая (1 рубель) памятныя манеты, прысвечаныя 900-годдзю са дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай.

У 2001 годзе быў выпушчаны паштовы блок «900 гадоў са дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай».

У 2007 годзе мошчы Прападобнай ў Спаса-Праабражэнскім храме былі перанесены ў новую раку, вырабленую паводле падабенства ранейшай мастаком Мікалаем Кузьмічом .

У 2008 годзе Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь былі ўведзены ў абарачэнне залатая (50 рублёў) і сярэбраная (10 рублёў) памятныя манеты «Прападобная Еўфрасіння Полацкая».

3.Тэст (на слайдзе)


1. Якое імя было ў Еўфрасінні Полацкай да пострыгу? а) Еўдакія ; б) Прадслава; в) Еўпраксія
2. Як звалі бацьку Еўфрасінні ? а) Рагвалод; б) Святаслаў-Георгій; в) Усяслаў
3. Колькі гадоў было Еўфрасінні, калі яна прыйшла ў манастыр? а) 16; б) 20; в) 12
4. Настаяцельніцай якога манастыра стала Еўфрасіння? а) Спаскага; б) Мірскага; в) Сафійскага сабора
5. Кім па замове Еўфрасінні Полацкай быў зроблены крыж? а) Рагвалодам; б) Іаанам; в) Лазарам Богшам

6. Дзе памерла Еўфрасіння Полацкая? а) у Полацку; б) у Іерусаліме


7.Калі святкуецца дзень памяці Еўфрасінні Полацкай? а) 5 мая; б) 5 чэрвеня; в) 6 ліпеня
4. Прытча пра тое, як малітва і крыжык уратавалі дзяўчат ад смерці.

Я хацела б узгадаць прытчу, пра тое, як малітва і крыжык уратавалі ад смерці

дзяўчат, якіх хацелі згубіць чэрці пад коламі поезда. Але задума не ўдалася. Дзяўчаты апынуліся паміж рэльсамі—цягнік іх не пашкодзіў. Тады аздін чорт пытае другога:

-Чаму ты не пашкодзіў дзяўчыну?

-Бо на ёй быў крыжык,-быў адказ.- А ты сам чаму не пашкодзіў сваю ахвяру?

-Мая перад выхадам памалілася.

А далей звярнуліся да трэцягя чорта:

-Твая не мела крыжыка і не малілася. Што ж перашкодзіла табе?



- Так,- Адказаў трэці,-яна не малілася, але за яе памалілася маці.

ЕўфрасінняПолацкаятаксамамалілася за свой народ. Невыпадкова яна з’яўляецца нябеснай апякункай нашай Радзімы. І хто ведае, магчыма, гэта яе намаганнямі мы праз 300год забароны змаглі зноў адрадзіць нашу мову і культуру. Памятайце гэта імя!
Каталог: wp-content -> uploads -> 2017
2017 -> Скарыніяна” Анічэнка Уладзімір Васільевіч
2017 -> Вучоныя з Пружаншчыны
2017 -> Бялыніччына краязнаўчы энцыклапедычны даведнік а абалевіч Казімір
2017 -> Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
2017 -> Мне баліць …
2017 -> Лекар, доктар, урач, медык, медсястра, фельчар
2017 -> Сінонім вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі; насмарк і кашаль любога паходжання
2017 -> План сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы дзяржаўнайустановыадукацыі “Роўбіцківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Пружанскагараёна”
2017 -> Беларускае аканне
2017 -> Музей “Спадчына” Пра жыццё, побыт, заняткі нашых продкаў раскажа вам першая зала музея


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал