Сяржант лобан, лейтэнант макаёнак… Юрый Камягін




Дата канвертавання18.04.2017
Памер20.39 Kb.

Старонка Я – сын вёскі
Камягін, Ю. Сяржант Лобан, лейтэнант Макаёнак… / Юрый Камягін // ЛіМ. – 2015. – 7 жніўня. – С. 14.
СЯРЖАНТ ЛОБАН, ЛЕЙТЭНАНТ МАКАЁНАК
Юрый Камягін
Беларускія пісьменнікі, якім выпала змагацца з ворагам падчас Вялікай Айчыннай, ваявалі, безумоўна, не дзеля ўзнагароды. Аднак многія з іх за мужнасць і смеласць былі адзначаны ордэнамі і медалямі. Пра гэта можна напісаць цэлую кнігу, і яна атрымаецца незвычайнай, бо ў кожнага літаратара быў свой шлях да подзвігу. Давайце разам пагартаем узнагародныя лісты.



Аляксей Кулакоўскі камандаваў узводам у 868-м стралковым палку. Ордэн Чырвонай Зоркі ён атрымаў «за тое, што ў баях 31 студзеня 1944 г. пры вызваленні сяла Лідава Здалбунаўскага раёна Ровенскай вобласці паказаў сябе адважным і рашучым афіцэрам». Камандзір гэтага палка падпалкоўнік Тарасаў адзначаў: «Гвардыі лейтэнант Кулакоўскі са сваім узводам першым уварваўся ў с. Лідава, зламіў ярасны супраціў ворага і рашучай атакай прымусіў яго ўцякаць».

Мікола Лобан таксама камандаваў узводам, але быў сяржантам. На фронт пайшоў добраахвотнікам. У адным з баёў на Ленінградскім фронце ён падняў сваіх байцоў у атаку, першы ўварваўся ў нямецкія траншэі, захапіў станковы кулямёт і... быў цяжка паранены. Менавіта за гэты бой творца атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі, а загад аб узнагародзе быў падпісаны 6 лістапада 1945 г.

Падобная гісторыя адбылася з Іванам Мележам. Як і Мікола Лобан, ён вызначыўся яшчэ ў 1942 г. А свой ордэн Чырвонай Зоркі таксама атрымаў пасля Перамогі. Ва ўзнагародным лісце гаварылася: «.. .На прыступах да ракі Збруч (Паўднёвы фронт)... тав. Мележ, камандуючы ўзводам артылерыйскага дывізіёна 298-га горнастралковага палка 192-й горнастралковай дывізіі, 12 гадзін стрыліваў націск немцаў, вёў агонь прамой наводкай. Было падбіта два варожых танка і а дна бронемашына».

Цікава, што ў горнастралковым падраздзяленні (63-й горнастралковай дывізіі) служыў яшчэ адзін будучы класік беларускай літаратуры — Андрэй Макаёнак. Ён таксама ўступіў у свой галоўны бой у надзвычай цяжкім для краіны 1942 годзе. Гэта адбылося на крымскай зямлі. Прадстаўляючы палітрука да ўзнагароды, камандаванне палка адзначала: «Зрабіўшы праходы ў мінным полі і драцяной загародзе, лейтэнант Макаёнак раніцай 10 красавіка 1942 г. вывеў роту на рубяжы атакі і павёў рашучае наступление на ворага. Падчас атакі лейтэнант Макаёнак быў паранены асколкам у правую нагу. Убачыўшы, што байцы яго роты пад моцным мінамётна-кулямётным агнём праціўніка заляглі, падняўся сам, падняў байцоў і працягваў наступленне. Пад канец атакі тав. Макаёнак быў паўторна цяжка паранены асколкам міны ў левую нагу».



Увогуле, гэтая ўзнагарода — «зорачка», як яе называлі франтавікі, ёсць у многіх беларускіх пісьменнікаў ваеннага пакалення. Вось і Васіль Быкаў праз тыдзень пасля Перамогі атрымаў «Чырвоную Зорку». Дарэчы, гэта была яго адзіная ваенная ўзнагарода...

Юрый Камягін


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка