Т. В. Кітаева (Мінск) грамадзянскае выхаванне студэнтаў нефілалагічнага профілю



Дата канвертавання04.02.2018
Памер35.48 Kb.
#17801
Т. В. Кітаева (Мінск)
ГРАМАДЗЯНСКАЕ ВЫХАВАННЕ СТУДЭНТАЎ

НЕФІЛАЛАГІЧНАГА ПРОФІЛЮ

НА ЗАНЯТКАХ ПА РОДНАЙ МОВЕ
Адной з задач падрыхтоўкі сучаснага спецыяліста з вышэйшай адукацыяй з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці – якасці асобы, якая складаецца з унутранай свабоды і павагі да ўнутранай свабоды іншых, пачуцця ўласнай годнасці і дысцыплінаванасці, гарманічных праяў патрыятычных пачуццяў і культуры міжнацыянальных зносін. Важная, калі не вядучая, роля ў гэтым працэсе належыць выкладанню роднай мовы, якая з’яляецца асновай нацыянальнай самасвядомасці і фарміруе не толькі маўленчую, але і агульную культуру студэнтаў. Родныя словы – “канкурэнтазабеспячальны рэсурс” ва ўмовах глабалізацыі, бо акумулююць веды аб культуры нашага народа.

Пачаткам работы ў гэтым накірунку можна лічыць вызначэнне выхаваўчага патэнцыялу канкрэтных тэм курса роднай мовы. Гэта значыць, сама тэматыка і арганізацыя вучэбнага матэрыялу прадугледжвае далучэнне студэнтаў да агульначалавечых каштоўнасцей, як, да прыкладу, ушанаванне нацыянальных традыцый, любоў да сям’і, цікавасць да гісторыі і развіцця родай мовы і станаўлення навуковай беларускай тэрміналогіі. Так, значны развіваючы патэнцыял закладзены ў тэмах “Мова і грамадства”, “Месца беларускай мовы сярод іншых моў свету”, “Лексіка беларускай мовы паводле крыніц паходжання і сферы ўжывання”, “Паходжанне тэрмінаў і этапы фарміравання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”.

У працэсе вывучэння тэмы “Мова і грамадства” студэнты знаёмяцца з лінгвістычнымі паняццямі “мёртвая мова”, “штучная мова”, “натуральная мова”, даведваюцца аб прычынах і выхаду мовы з актыўнага ўжывання і набыцця статусу мёртвай, аб драматычных фактах сусветнай гісторыі, калі мова губляла сваіх носьбітаў, перапыняла сваё развіццё, але захоўвала інфармацыю пра матэрыяльную і духоўную культуру тых, каму служыла (мовы нагалі, пруская, скіфская і інш.). Гэта дае студэнтам магчымасць параўнаць лёс роднай мовы з лёсам узгаданых моў, паразважаць над фактамі яе гісторыі. Пры гэты важна праводзіць лексічныя параўнанні з матэрыялам роднасных моў. Так, напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Месца беларускай мовы сярод іншых моў свету” мы прапанавалі студэнтам прааналізаваць табліцу, у якой была прыведзена група слоў (маці, брат, сястра, алень, рука, воўк, зямля і інш.) на украінскай, балгарскай, сербскай, польскай, чэшскай мовах. Гэта дапамагло нам праілюстраваць паняцці “моўная сям’я”, “моўная група”, выклікаць зацікаўленасць студэнтаў і прывесці іх да выніку, што беларуская мова – галінка на старажытным дрэве індаеўрапейскай моўнай сям’і, у выніку чаго яна мае не толькі агульныя рысы з сучаснымі еўрапейскімі мовамі, але і агульныя карані.

Амаль не абмежаваны магчымасці патрыятычнага выхавання пад час аналізу і перакладу тэкстаў, прысвечаных людзям, якія робяць імя Беларусі вядомым усяму свету і з’яўляюцца нашым нацыянальным гонарам. Напрыклад, “Усяслаў Чарадзей”, “Кірыла Тураўскі”, “Мікола Гусоўскі”, “Леў Сапега”, “Настаўнік рускіх цароў”, “Ілля Капіевіч – беларус з Амстэрдама”, “Беларус – чыліец”, “Бацька польскай хірургіі родам з Беларусі” і інш.

Цяжка перабольшыць патрыятычны патэнцыял лірычных тэкстаў, прысвечаных роднай прыродзе і традыцыям народных свят: “Пра лён”, “Сімволіка ручніка”, “Навошта ў хаце парог?”, “Пакровы”, “Купалле”, “Свой дварочак, свой вяночак”. Работа з гэтым матэрыялам дапамагае шчыра пранікнуцца перакананнем , што Беларусь – гэта самабытная краіна Еўропы. Дарэчы бывае выкарыстанне фотаздымкаў, альбомаў, падрыхтоўка камп’ютарных прэзентацый, тым больш, што сучасныя беларускія выдавецтвы прапануюць вялікі выбар маляўнічых выданняў на двух- трох мовах.

Спецыфіка выкладання беларускай мовы студэнтам нефілалагічнага профілю ў тым, што акрамя агульнаадукацыйных тэм студэнты знаёмяцца з тэмамі па спецыяльнасці, дзе не заўсёды магчыма звяртацца да вышэй узгаданых тэкстаў. Але нават у працэсе работы з вузкаспецыяльнымі тэкстамі магчыма даводзіць да свядомасці студэнтаў, што ўсякая кваліфікаваная і свядомая дзейнасць на карысць людзям – гэта праяўленне патрыятызму. Акрамя таго, многія тэмы маюць выхад у шырокае праблемнае поле для дыскусій і абмеркаванняў, што спрыяе ўсведамленню значнасці абранай спецыяльнасці і свайго месца ў сучасным свеце. У сувязі з гэтым можна прапанаваць студэнтам падрыхтаваць самастойна невялікія паведамленні, напрыклад, параўнаць медыцынскае абслугоўванне ў Беларусі і краінах Еўропы, паразважаць аб маральна-этычных праблемах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю ўрача (трансплантацыя органаў, эўтаназія і інш.). Добра і цікава, калі гэтыя паведамленні суправаджаюцца камп’ютарнымі прэзентацыямі. Аўтары найбольш цікавых работ удзельнічаюць у студэнцкіх канферэнцыях, што праходзяць у БДМУ штогод. Прыкладныя тэмы : “З гісторыі забытых тэрмінаў”, “Новае сэрца – новае жыццё”.



Важнай крыніцай дыдактычнага матэрыялу з’яўляюцца выказванні знакамітых навукоўцаў, філосафаў: яны могуць быць не толькі яркім эпіграфам, але і асновай для разважанняў. І не варта забываць пра фальклорны матэрыял (прыказкі, прымаўкі) : яны лёгка запамінаюцца і аздабляюць наша маўленне. Калі ж знайсці ім адпаведнікі ў іншых мовах, то гэта дасць магчымасць параўнаць з’явы розных культур, знайсці агульначалавечыя рысы ў культурных традыцыях іншых народаў.

Такім чынам, рэгулярная, змястоўная і разнастайная работа па грамадзянскаму выхаванню можа станоўча паўплываць на развіццё моўнай асобы будучага спецыяліста. Курс жа беларускай мовы спрыяе не толькі развіццю камунікатыўных навыкаў, але і мае багаты адукацыйны і выхаваўчы патэнцыял.
Каталог: bitstream -> 123456789
123456789 -> Салавей Г. С. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, г. Брэст
123456789 -> Асэнсаванне навальніцы, грому І маланкі ў беларускіх народных уяўленнях І павер’ЯХ
123456789 -> Фальклор: традыцыі І сучаснасць
123456789 -> Метадычная школа прафесара марыі дудзік
123456789 -> Жанрава-стылёвая спецыфіка рамана м. Гарэцкага «віленскія камунары» (1931-1932)
123456789 -> Мятліцкая Ганна Мікалаеўна (бду, Мінск) унутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага “у лазні”
123456789 -> Барычэўская І. БрДУ, г. Брэст
123456789 -> Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь абрэвіяцыя як сродак эўфемізацыі
123456789 -> А. П. Бязлепкіна (Мінск) Трансгрэсія ў сучаснай беларускай
123456789 -> Т. М. Тарасава (Мінск) матыў парога, мяжы ў рамане


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал