Табліца 1 Матэрыялы для разважанняў



Дата канвертавання04.04.2017
Памер77.67 Kb.
#6919
Падрыхтоўка да вуснага выказвання

Табліца 1

Матэрыялы для разважанняў




І варыянт

ІІ варыянт

ІІІ варыянт

Іvварыянт

V варыянт

ТЭМА

11 студзеня – Міжнародны дзень «Дзякуй». Каму б вы хацелі падзякаваць


Вайна — гэта заўсёды трагедыя для народа, а тым больш для асобных людзей… Іван Чыгрынаў

Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова

Алесь Разанаў

Дарог у свеце вельмі многа,

А ты між іх сваю найдзі


Народ наш у вяках трымаўся на сям’і


Апорныя словы

Звыклае, звычайнае, блізкі чалавек, родны чалавек, жыццё, удзячнасць, добрыя людзі

Самае праклятае з усіх ліхаў, жорсткая, бязлітасная, чакаць і спадзявацца, працягваць жыццё,

высокая цана перамогі, урокі гісторыі



Трапнае слова, думка, ласкавым словам славяць цябе, мова першай матчынай калыханкі, мова зжаўцелых статутаў, духоўныя скарбы, духоўная спадчына

Права выбару, свабода выбару, добра быць у дарозе, выбранай самім,

выбраць дарогу правільна.



Шануй бацькоў сваіх, павінна быць годнай, клопат пра будучыню, гармонія і дабрабыт, трывалая сувязь паміж пакаленнямі

ВЫВАД

















Табліца 2




І варыянт

ІІ варыянт

ІІІ варыянт

ІVварыянт

V варыянт

ТЭМА

Прырода- найцікавейшая кніга...


Архітэктурныя помнікі Беларусі


Літаратурны партрэт, які я лічу майстэрскім, – гэта...

Фальклор як мастацтва слова

Сцэнічнае жыццё драматычнага твора

Апорныя словы
















ВЫВАД

Беларусь вельмі багата прыгожымі, чароўнымі, некранутымі чалавекам мясцінамі. Гэта — сапраўдная таямніца або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніга. Колькі яе не чытай, яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае.

Старадаўняя Беларусь знаходзiцца ў мiнулым часе. Трапiць туды можна толькi ў думках. Але тыя помнікі архітэктуры, якімі мы ганарымся, прымушаюць нас сёння ўздымаць галовы і думкі ўгару, фарміраваць уяўленні пра культурную тоеснасць народаў, што стваралі і сузіралі гэтыя вытанчаныя цуды людскога духу, ведаў і майстэрства.

Раскрываючы творчую, бытавую і этычную культуру пісьменніка, мне хацелася разам з тым даследаваць і крыніцы гэтых духоўных каштоўнасцей. Яны ў высокай культурнасці, сапраўднай інтэлігентнасці таго народнага асяроддзя, адкуль прыйшоў і куды заўсёды вяртаецца (не толькі ў творах) народны пісьменнік.

Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння

Разнастайны драматургічны матэрыял знойдзе, спадзяюся, свайго чытача. Калі п’еса прымушае суперажываць героям, усміхнуцца або задумацца, згаджацца або спрачацца, словам, не застацца абыякавым,– купіць квіток у тэатр, мэту, якую паставіў драматург, можна будзе лічыць дасягнутай.

Табліца 3




І варыянт

ІІ варыянт

ІІІ варыянт

ІVварыянт

V варыянт

ТЭМА

З вялікай літары ён Чалавек,

Хвала і чэсць такому Чалавеку...

Аляксей Зарыцкі


Родны мой горад - любоў мая!..

Уладзімір Някляеў


Незабыўнае імя Маці – як гаючы глыток жыцця...

Мікола Федзюковіч


Можа, мала сябры

Яшчэ знаюць наш край…

Максім Танк


Як поле, у людзей душа адкрыта,

Пасей дабра зярняты ў глебу ты –

Дабра саспее колас залаты.

Сяргей Законнікаў

Эпіграф
















Апорныя словы

Выбраць сабе дарогу, шляху служэння народу ў мірны час, чуйнасць і чуласць да болю і трывог іншых людзей

Мілы сэрцу куток, маюць свой лёс, свае любімыя мясціны, прасачыць яго гісторыю, гоман людскіх галасоў

Самаахвярнасць і ўсёдаравальнасць, славяць матчыну любоў паэты, святое пачуццё матчынай любові

Гонар за айчыну, аўтарытэт краіны на міжнароднай арэне, выхаванне патрыятызму

Выбраць дарогу правільна, зярняты дабрыні і спагады, клопат пра блізкіх, падарыць радасць людзям, сагрэюцца сэрцы

Цытаты

Чалавек не ўзнікае так —

Ён збываецца, адбываецца

Як ратай,

Як дзівак,

Як мастак,

Ад якога свет адбіваецца.



Р. Барадулін








Да долу нiзка пакланюся

Руплiвай ласкавай матулi.

Я-Беларус,тым ганаруся!

На ўсёй зямлi,каб гэта чулi!



С. Бука




ВЫВАД

Калі чалавек час ад часу робіць самааналіз, то ён працуе над сабой, удасканальвае сваю душу, каб стаць Чалавекам з вялікай літары.




Ёсць матчына любоў,

Яна нам свеціць

I ў блізкай, і ў далёкай старане.

I колькі б я ні жыў на гэтым свеце,

Любі адною - матчынай! - мяне.


Мая Беларусь, мая Бацькаўшчына – усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля.



Табліца 4






І варыянт

ІІ варыянт

ІІІ варыянт

ІVварыянт

V варыянт

ТЭМА

Беларуская фразеалогія

Нашы імёны


Беларускі жывапіс: мастакі і карціны

Беларускія казкі

Кніга ў жыцці чалавека

Эпіграф

Каб ярка свяцілася перлінка-слова,

Каб людзям зіхцела – на ўсе бакі,

Яго шліфавалі як след, адмыслова

Найлепшыя ў свеце тачылы-вякі.



К. Цвірка







Навукі мудрай – край там непачаты!

Таму й кажу вам: у жыцця на старце – Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!

Старыя казачкі часцей чытайце.

Н. Гілевіч


Марыў калісьці славуты Скарына,

“Ціснучы” кнігу на мове бацькоў:

Простаму люду ў роднай краіне

Зробяць даступнай ёй мудрасць вякоў.



Н. Гілевіч

Уступ

Беларуская мова багатая на фразеалагізмы – маляўнічыя, вобразныя выказванні думак і пачуццяў.

Жыццё кожнага, нібы шматфарбны, стракаты дыван, саткана з мноства нітачак. Першую нітачку – прозвішча дорыць маленькаму чалавечку яго род, а другую – імя – бацькі. І дыван пачынае ткацца…

Над ім не ўладарыць ні час, ні гісторыя. І толькі забыццё можа зняволіць яго. Яго не перамогуь ні людзі, ні падзеі. І толькі чалавечая абыяавасць можа забіць палаючую душу… Душу Мастацтва…

Кожны з нас у дзяцінстве адкрывае для сябе свет, які існуе паралельна з рэальнасцю. У гэтым свеце страчанае заўжды знаходзяць, мёртвае ажывае, згаслае святло запальваецца зноў…

Трымаю ў руках кнігу і думаю, які доўгі і цяжкі шлях яна прайшла, колькі змен адбылося, але ж яе роля не змянілася, а засталася той жа:…

Асноўная частка

ПЛАН

ПЛАН

ПЛАН

ПЛАН

ПЛАН

Заключэнне

Жыве ў фразеалагізмах бляск народнай мудрасці, празорлівасць волі, падарунак-вопыт прашчура,які, нібы паходня, свеціць і ўказвае шлях падарожнікам свету.

Кранаючы нітачкі, з якіх пачынаюцца дываны жыццяў, даведваюся яшчэ больш пра блізкіх мне людзей. І раскрываючы таямніцы імёнаў, задумваюся над асабістай гісторыяй.

Над жывапісам на ўладарыць ні час. Ні мастацтва. Чалавечая абыякавасць не заб’е душу, калі гэта душа сапраўднага Мастацтва.

Свет залатой табакеркі і жывой вады вабіць незвычайнаю па моцы верай у дабрыню і шчасце. І нават часцінка гэтай веры здольная падарыць жыццю крыху больш дасканалаці, а мне – яго герою – упэўненасці.

І той шчаслівы, хто зведаў гармонію з кнігай, хто звёў шчыльнае сяброўства з ёй на ўсё сваё жыццё.



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал