Таварыства Калібры




Дата канвертавання04.04.2017
Памер37.04 Kb.




таварыства

Калібры
Кансэрватыўна-лібэральнае Таварыства “Калібры”

Nowy Świat 41, 00-042 Warszawa, Польшча



www.KoLiber.org, e-mail: koliber@koliber.org

Дэклярацыя Ідэяў


Кансэрватыўна-лібэральнае Таварыства “Калібры” – арганізацыя маладых палякаў, якіх злучае сыстэма вартасьцяў, якая называецца кансэрватыўным лібэралізмам. Мы лічым, што ўвасадленьне гэтых каштоўнасьцяў у жыцьцё будзе весьці адначасова да агульнага эканамічнага дабрабыту і да ўзмацненьня грамадскіх сувязяў, а таксама адбудовы маральнага фундаманту нашае цывілізацыі.


У нашае дзейнасьці мы будзем імкнуцца да:
I.

Рэалізацыі ідэяў вольнага грамадства.
Мы лічым, што асновай усяго ёсьць чалавек, а не грамадства. Якраз таму найвышэйшай каштоўнасьцю зьяўляецца для нас дабро чалавека, што ёсьць фундамантам усіх грамадскіх і палітычных інстытуцыяў. Мы перакананыя, што свабода ёсьць інструмэнтальнай каштоўнасьцяй адносна роўнасьці, а ўсім спробам сыстэмнага скасаваньня натуральных няроўнасьцяў, якія вынікалі з істоты натуры чалавека, наканавана не спраўдзіцца. Таму мы будзем выступаць супраць усіх палітычных рэжымаў, якія праводзяць сацыяльныя рэформы, заснаваныя на прымусовым пераразьмеркаваньні нацыянальнага даходу. Мы лічым, што стасункамі паміж людзьмі мае кіраваць этыка, а свабода павінна ісьці поруч з адказнасьцю за свой лёс.
II.

Поўнага панаваньня мэханізмаў рынкавае гаспадаркі.
Мы перакананыя, што вяртаньне да чыстага капіталізму ёсьць адзінай дарогай да дасягненьня доўгатэрміновага дабрабыту і хуткага гаспадарчага росту. Абавязковай умовай для гэтага ёсьць аднак поўная нэўтральнасьць дзяржавы, а таксама скасаваньне праўных перашкодаў, якія не даюць доступу да рынку і тармазяць прадпрыймальніцтва й ініцыятыву.
III.

Аховы сувэрэннасьці дзяржавы.
Мы ўпэўненыя, што тысячагадовая гісторыя Народу Польскага разам зь яго ўкаранёнымі традыцыямі незалежнасьці зьяўляюцца дастатковай легітымізацыяй цалкам сувэрэннае дзяржавы Польшча. Таму мы прызнаем права самавызначэньня сьвятым правам Народу польскага. А канкрэтна, мы будзем супрацьстаяць навязваньню Дзяржаве Польскай замежнае, гаспадарчае, нутранае й вайсковае палітыкі зьнешнімі суб’ектамі.
IV.

Стварэньня “моцнае дзяржавы мінімум”, заснаванай на вяршынстве Права.
Лічым, што роля дзяржавы павінна адно палягаць на гарантаваньні грамадзянам унутранае й зьнешняе бясьпекі, а таксама стварэньня права й яго выкананьня. Мы будзем імкнуцца да панаваньня Права, якое будзе базавацца на прынцыпе роўнасьці ўсіх перад правам. Мы лічым, што ў нашым цывілізацыйным абшары Права павінна базавацца на хрысьціянскай этыцы й традыцыі рымскага права, і павінна гарантаваць безумоўную ахову прыватнае ўласнасьці, асабістую недатыкальнасьць, свабоду дзейнасьці й свабоду слова.
V.

Разьвіцьця самакіраваньня.
Мы перакананыя, што абсалютная большасьць кампэтэнцыяў, якая зараз належыць да цэнтралізаванага апарату дзяржаўнае ўлады, павінна быць перададзеная грамадству. Таму
належыць падтрымліваць усе аднізавыя формы арганізацыі грамадскага жыцьця. Толькі добра працуючыя органы самакіраваньня здолеюць дасягнуць новых мэтаў.
VI.

Пашаны да традыцыі й гісторыі.
Мы лічым, што агульная традыцыя зьяўляецца чыньнікам, які аб’ядноўвае грамадства, а таксама стварае пачуцьцё народнае еднасьці. Таму мы будзем культываваць сямейныя, нацыянальныя, цывілізацыйныя традыцыі. Мы бачым неабходнасьць у падтрыманьні пераемнасьці зь гісторыяй. Мы будзем супрацьстаяць усім праявам рэвалюцыянізму, які ёсьць у палітычных сыстэмах. Канкрэтна, мы цалкам адкідаем камуністычныя ідэі, а таксама супрацьстаім безумоўнае ўладзе большасьці.
VII.

Прызнаньня асаблівае ролі сям’і.
Сям’я – падставовая грамадская інстытуцыя. У сям’і чалавек эмацыянальна расьце, а таксама разьвівае свой маральны кодэкс. Таму мы лічым, што сымптомы раскладу сям’і зьяўляюцца небясьпечнымі для стану цэлага грамадства. Таму мы будзем бараніць традыцыйную мадэль сям’і. Мы лічым абсалютным права бацькоў выхоўваць дзяцей адпаведна сваім перакананьням і сьветапогляду.
Асноўнай мэтай кансэрватыўна-лібэральнага Таварыства “Калібры” – гэта кшталтаваньне элітаў, якія ў будучыні будуць складаць, між іншым, культурны, грамадскі, палітычны й гаспадарчы імідж трэцяе Рэчы Паспалітай праз актыўны ўдзел у публічным жыцьці. Мы будзем рэалізаваць нашыя мэты праз адукацыйную, публіцыстычную й выдавецкую дзейнасьць, праз арганізацыю й удзел у дабрачынных акцыях, і прэзэнтацыі ў мас-мэдыя. Мы таксама жадаем супрацоўнічаць з адпаведнымі арганізацыямі з Польшчы й з-за мяжы. Адначасова мы будзем набываць практычны досьвед праз працу ў школьных, лякальных і іншых самакіраваньнях.
Варшава, 5 ліпеня 2001 году




Дэклярацыя Ідэяў




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка