Тэатральны куфар” Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў праграма спектакляў



Дата канвертавання19.11.2017
Памер173.16 Kb.
#13535
ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР”

Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў
ПРАГРАМА СПЕКТАКЛЯЎ
21-27 верасня 2014г.


Дата

Час і месца

Тэатр і спектакль

Анатацыя

Мова


Фота

21

Верасня

12.00 / 14.00 / 16.00

Цэнтр сучасных мастацтваў

(вул. Някрасава, 3)
Па запісу

(т.209-54-69)


ПРАГРАМА “Куфар.by”
Маўзер”

(Х.Мюлер, рэж. А.Стрэльнікаў)


Экcперыментальны тэатр “Голова-Нога”

(Інстытут журналістыкі БДУ)


Мінск (Беларусь)

Пьеса прадстаўляе сабой сцэну смерці з флэш-бэкамі. Рэвалюцыянер А (у ранняй версіі яго звалі Маўзер) павінен апраўдацца перад рэвалюцыйным трыбуналам. У першыя гады савецкай улады ён як пераконаны салдат рэвалюцыі ўдзельнічае ў чырвоным тэрору у Віцебску, але гэтая "праца" робіцца невыноснай для яго і прыводзіць да злачынства.

Хайнер Мюллер сцвярджае, што супярэчнасці паміж тэрорам і чалавечнасцю, паміж індывідуальнасцю і калектывам нельга перамагчы. Для гэтага і патрэбна выкарыстоўваць тэатр як "лабараторыю сацыяльнай фантазіі". Паводле слоў вядомага тэатразнаўцы Паўла Руднева: "У тэатры можна бязболева зняць супярэчнасці, сымітаваўшы іх і зарадзіўшы дыскусійнае поле вакол іх".

Пасля кожнага перфомансу праводзіцца дыскусія з гледачамі.

Руская

№1

21

Верасня


13.00

Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)

Квіткі:

TICKETPRO.BY


ПРАГРАМА “Куфар.by”
Клуб выхаднога дня”

(паводле "Клуб "Сняданак" Дж.Хьюза, рэж. Сяргей Зянькоў)


Тэатр-студыя “Если бы...”

(Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф.Скарыны)


Гомель ( Беларусь)

Амерыканскіх падлеткаў пакаралі за тое, што яны вытварылі раней, прынудзілі напісаць сачыненне пра саміх сябе. Слова за слова, і гледачы становяцца сведкамі гарачых спрэчак і сардэчных прызнанняў школьнікаў. Сачыненне напісана, але дарослыя прачытаюць і ацэняць яго згодна са сваімі прадстаўленнямі... І што ў гэтым - камедыя альбо трагедыя? Вырашаць вам!



Руская

№2

21

Верасня


16.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Куфар.by”
Наперад, Кацяня!”

(А. Зінчук, рэж. Ганна Шэлепава)


Тэатр “АРТ”

(Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт)


Полацк (Беларусь)

Дзеянне адбываецца на памыйніцы, дзе жывуць "адушаўлёныя" і "неадушаўлёныя" прадметы: стары аднавокі Кацяра і маленькае выкінутае Кацяня, Каструля без крышкі і Чаравік без падэшвы, Карасік без плаўнікоў і Матыль без крылаў, - а кіруе ўсёй кампаніяй Муха. Іх ціхае жыцце аднойчы парушае з'яўленне новага жыхара - Дзьмухаўца, які вырастае на памыйніцы.

Так нібыта бы ў дзіцячай казцы вырашаюцца такія сабе дарослыя пытанні, якія так лёгка праецыруюцца на жыццё кожнага чалавека.

Руская

№3

21

Верасня


19.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Куфар.by”
За закрытымі дзвярамі”

(Ж.-П. Сартр, рэж. Наталля Александровіч)


Тэатр-лабараторыя “Інсайт”

(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)


Мінск (Беларусь)

Якое яно - жыццё пасля смерці, жыццё ў пекле?... Кожны чалавек хоць раз думаў пра гэта. Пекла - гэта не гарачыя пательні і ўсялякія цялесныя пакуты. Пекла - гэта жудасць, гэта хаос, гэта незваротнасць. Мы самі ствараем сваё пекла, больш за тое, мы ў ім жывем. Кожны дзень, кожную хвіліну. Калі верыць аднаму з герояў спектаклю, Карыдорнаму, - комната, дзе адбываецца дзея - гэта пекла. Але там - жыццё. Звычайнае жыццё, наша жыццё... Ці патрэбна нешта змяніць - кожны вольны вырашаць сам. Пакуль што вольны вырашаць...

Руская

№4

22

Верасня

18.30

Галоўны ўваход

ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)



Урачыстае адкрыццё фестывалю











22

Верасня


19.00

ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)
Квіткі:

TICKETPRO.BY


ПРАГРАМА “МонаК”
Наташына мара”

(Я. Пуліновіч , рэж. Нерыюс Гедмінас)


Тэатр “LAISVASIS TEATRAS”
Клайпеда (Літва)

Гісторыя кахання і злачынства Наталлі Банінай, дзяўчынкі з дзіцячага дома. Падлетак, што вырас у атмасферы заўсёднай барацьбы, якая проста неабходная, каб давесці праўду, каб паказаць, што ты маеш рацыю і абараніцца, закохваецца ў журналіста мясцовай газеты. Ці можа гэта стаць шчаслівым білетам у дарослую будучыню? Альбо гэта шлях да аднаго з расчараванняў, якіх і так даволі ў жыцці дзяўчыны? Актрыса, стварыўшая вобраз дзяўчынкі-сіраты на сцэне, не імкнецца апраўдаць злачынства сваёй гераіні і не патрабуе літасці да дзяўчыны. Яна проста заяўляе: вось так яно было, а ці магло ўсё здарыцца інакш - вырашаць аўдыторыі.

Літоўская

з перакладам



№5

22

Верасня


21.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Шэкспір.Рэвізіт”

Гамлет. Прынц. РЕАСЕ.”

(паводле "Гамлет. Прынц Дацкі" У.Шэкспіра, рэж. “Эскизы в пространстве”)
Творчая лабараторыя «Эскизы в пространстве»

(Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)


Масква (Расія)

Гэтую сцэнічную дзею наўрад ці можна аднесці да традыцыйных формаў тэатру. Спектакль разбурае ўсе законы рэальнасці, прапануючы адкрываць свет праз абсурд. Фантазіі, сны і рэальнае жыццё персанажаў перамешваюцца, граніцы знікаюць, і яны ўтвараюць адзінае ірэальнае палатно спектаклю.

Руская

№6

23

Верасня

17.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

КуфарДрамаЛаб.Вынікі”

Гэта ўсё яна!”

(А. Іваноў, рэж. Аляксандр Марчанка)
Тэатр “На балконе”

(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)


Мінск (Беларусь)

Чаму сёння мы не чуем блізкіх, родных людзей?.. Чаму мы жывем побач, але так далёка?.. У час сучасных тэхналогій мы маем масу інтэрнэт-сяброў і пры гэтым застаёмся адзінокімі, таму што так проста схавацца за манітор, выдумаць для сябе новае жыццё, новы вобраз, новы свет…

Пасля смерці бацькі маці згубіла ўсялякі кантакт з адзіным родным чалавекам – сынам. Страхі за яго будучае, яго лёс прыводзіць яе да таго, што яна знаходзіць, як ёй здаецца, выдатны спосаб патрапіць у яго свет, даведацца пра яго жыццё, пра яго інтарэсы. Маці вырашае стаць бліжэй да роднага чалавека праз падман, узяўшы сабе ў сацыяльнай сетцы чужое імя..

Беларуская

№7

23

Верасня


19.00
ДК Прафсаюзаў

Квіткі:

TICKETPRO.BY

Нясумны сад”

(паводле “Бездань” А.М.Астроўскага, рэж. Юлія Альшэўская)
Студэнцкі тэатр Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Мінск (Беларусь)


У аснове дзеі спектаклю - спрэчка двух сяброў пра адносіны да жыцця.

Адзін з хлопцаў, які пасля нечаканай смерці бацькі атрымаў волю і невялікую спадчыну, закахаўшыся, вырашае кінуць вучобу дзеля жаніцьбы. Яго таварыш спрабуе пераканаць сябра не рабіць гэткі неабдуманы ўчынак, не спяшацца, бо гэта можа зламаць яго будучыню. Але акрылены каханнем хлопец не звяртае ўвагі на разумныя доказы сябра і з галавой кідаецца ў бездань сямейнага жыцця.

Праз многа гадоў сябры сустракаюцца зноў, каб зразумець, хто ж меў рацыю...


Руская

№8

23

Верасня


21.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

МамаТатаДзедаЦётка ды Я”

(паводле “Роля маёй сям'і ў сусветнай рэвалюцыі” Б.Чосіча, рэж. Юлія Малышава, Мікалай Брэжынскі)
Студыя-тэатр “Манекен”

(Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт)


Чэлябінск (Расія)

Спектакль "МамаТатаДзедаЦётка ды Я" - гэта гісторыя адной сям'і, убачаная вачамі хлопчыка. Гэта яго адносіны да бацькоў, да краіны, да сям'і, вайны, свету наогул, у якім рэальнасць змешваецца з фантазіяй дзіцяці. Бора Чосіч піша свае раманы ад першай асобы, ад свайго імя. У спектаклі аповед вядзецца ад асобы хлопчыка, які назірае, запісвае, аналізуе і перажывае.

Руская

№9

24

Верасня

17.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

Пір падчас чумы”

(А.С. Пушкін, рэж. Аляксей Дзямідчык)


Тэатр-студыя “Триумф”

Барысаў (Беларусь)



Эпідэмія чумы. Бязлюдная вуліца. Народ адпраўляе ў апошні шлях Джаксана - першага памерлага. У яго гонар Старшыня арганізоўвае вялікі пір. Дзве жанчыны спрачаюцца за месца побач са Старшынёй на піру. Пір становіцца ўсё гучней, гаманлівей. У разгары дзейства з'яўляецца Святар і заклікае да сумлення прысутных, спрабуе супыніць іх, але яго выганяюць. Старшыня застаецца адзін.

Руская

№10

24

Верасня


19.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Шэкспір.Рэвізіт”
Самая сумная камедыя і самая жорсткая смерць Пірама і Фісбы”

(паводле “Сон у летнюю ноч” У. Шэкспіра,

рэж. Таццяна Маліноўска-Тышкевіч)
Тэатр “Krzywa Scena”
Шчэцын (Польшча)


Група майстроў з Афін сустракаюцца, каб паставіць спектакль для вяселля прынцэссы Іпаліты і прынца Тэсея. Рэпетыцыя праходзіць далёка ў лесе, схаваная ад вачэй цікаўных гледачоў. Пётр, настойлівы і працавіты Рэжысёр, павінен дысціплінаваць сваіх акцёраў на стварэнне вялікай драмы, але ўдзельнікі не вельмі добра сканцэнтраваны на сваіх абавязках...

Польская

з перакладам



№11

24

Верасня


21.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

Два варыянты адной гісторыі”

(асацыяцыі паводле "Казка пра рыбака і рыбку" А.С. Пушкіна, рэж. Вольга Роік, Алена Зміцер)


Тэатр “7 ПАВЕРХ”

(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)


Мінск (Беларусь)

"Жыў стары са сваёю старою…", - што хаваецца за гэтымі вядомымі радкамі, якім ужо амаль што 200 гадоў?

Можа, гэта гісторыя пра рыбку - ўладарку музыкі, якая, сімпатызуючы старому, выконвае пажаданні старой, што патрабуе ўсё больш і больш, паступова адбіраючы ў рыбкі №1дасць тварэння і натхненне. Толькі старая пра гэта і не ведае: ўсё, што ёй дастаецца нічога не значыць без таленту.

А можа быць, што і гісторыя пра рыбака, які трапіў у сеці да рыбы-спакусніцы, што прагне звесці яго ад старой, але ўсе яе спакусы нішто ў параўнанні з сапраўднай любоўю… Радкі поўныя колерамі марскіх глыбінь… ці можа здарыцца, што не дарма трапіла рыбка ў сеці старога?

Руская

№12

25

Верасня

17.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)


Квіткі:

TICKETPRO.BY

Крэслы”

(Э. Іянэска, рэж. Хусэйн Рахімі)
Тэатральная група “Papion”
Тэгеран (Іран)


"Крэслы" - гэта гісторыя пра мужчыну і жанчыну, якія на старасці гадоў вырашылі прысвячаць кожную ноч гульні. Іх самае вялікае жаданне - данесці да свету вельмі важлівае паведамленне…

Персідская

з перакладам



№13

25

Верасня


19.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)


Квіткі:

TICKETPRO.BY

Сіратлівы Захад”

(М.Макдонах, рэж. Аляксей Рудзько)
Моладзевы драматычны тэатр Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Я. Мудрага
Харкаў (Украіна)


Правінцыяльны гарадок Ірландыі. Браты Конары жывуць ва ўзаемнай варожасці на грошы памерлага бацькі, пьюць і мараць пра прыгажуню Герлін. Іх бясконцыя спрэчкі адзін з адным прадвесцяць новае забойства… Мясцовы святар, айцец Уэлш, марна спрабуе іх памірыць, але ж, гледзячы на тое, што творыцца ў прыходзе - пачынае сумнявацца ў сваёй веры і рэлігіі, запіваючы віскі невырашальныя праблемы быцця.

Руская

№14

26

Верасня

17.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

Яйкі-Пашот. Два”

(паводле "Прыходы і сыходы" М. Тэрры, рэж. Леа Анастазія Флегер)


Студэнцкі тэатр Акадэміі драматычнага мастацтва
Заграб (Харватыя)

"Яйкі-Пашот. Два" - гэта назва і лейтматыў студэнцкай пастаноўкі. Як вядома, гаворка ідзе пра легкую, часцей за ўсё сняданкавую страву, якой як раз і займаюцца героі - Мужчына і Жанчына - на працягу ўсех 80 хвілін сваёй гісторыі жыцця. Пераважна бязмоўны, спектакль распавядае пра ключавыя моманты ў жыцці звычайнай пары, але гэта не спрэчкі і сваркі, не вяселлі, дні народзінаў ці юбілеі, але тое, што здараецца адразу пасля.

Тут на сцэне з'яўляецца цішыня паміж тымі двума, чые жыцці звязала доля...

Харвацкая з перакладам

№15

26

Верасня


19.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

У маім садзе вайна”

(паводле “Злодзей” В. Мысліўскага, рэж. Д. Язерскі)


Поційскі дзяржаўны прафесійны тэатр ім. В.Гунія
Поці (Грузія)

Нягледзячы на тое, што спектакль заснаваны на творы 1973г., яго гісторыя не ведае межаў часу і месца, настолькі яна ўніверсальная і актуальная.

Дзеянне адбываецца ў вясковай хаце, у якой жыве сям'я: бацька, маці і тры сына. Няспыннае ўсведамленне вайны і адчуванне ворага, які штохвілінна можа з'явіцца ў іх доме, прыводзяць да таго, што сямейныя сувязі паступова руйнуюцца, а, здавалася б, непарушныя прынцыпы сямейнага жыцця аказваюцца гульнёй і простай бачнасцю. Пераломным становіцца момант, калі ловяць Злодзея. Раптам губляюць значэнне традыцыя, рэлігія, сямейная любоў. Устаюць узаемныя прэтэнзіі, утоенае засмучэнне, нянавісць, якая ірве нервы і раз'ядае душу. Сям'я перастае існаваць яшчэ да таго, як вайна сапраўды пастукае ў дзверы.

Сваім знешнім аскетызмам, але асаблівай унутранай напоўненасцю дыялогаў і дзеянняў спектакль не пакіне абыякавым. Бо мы ўсе ахвяры вайны, нават калі непасрэдна ў ёй не ўдзельнічаем ...

Грузінская з перакладам

№16

26

Верасня



21.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)


Квіткі:

ТICKETPRO.BY

Джаз”

(паводле к/ф “У джазе толькі дзяўчыны”,

рэж. Кацярына Тананайка)


Тэатр-студыя “На филфаке”( Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
Мінск (Беларусь)

1929. Чыкага. Два бармена Джо і Джэры выпадкова становяцца сведкамі мафіёзнай разборкі. Сябрам неабходна ратавацца, бо, як вядома, гангстэры не пакідаюць сведкаў доўга жыць!

Знаходлівыя бармены вырашаюць прыкінуцца дзяўчатамі Джозефінай і Дафнай і далучыцца да танцавальнага ансамблю Салодзенькай Сью, што накіроўваецца да Флорыды.

Спачатку ўсё ідзе па плане, але хутка пераапрануты ў жанчыну Джо адчувае, што яму ўсё больш і больш падабаецца чароўная салістка ансамблю, а Джэры вымушаны зносіць настырныя заляцанні старога мільянера.

Руская

№17

27

Верасня

13.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)




Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Шэкспір.Рэвізіт”
Рамэа і Джульета”

(У. Шэкспір, рэж. Багдан Сарацеян)


Студэнцкі тэатр Універсітэта ім. Л. Блага
Сібіу (Румынія)

Пра каханне. Пра страсць. Пра лёс. Пра смерць. Пра праклён. Пра чуму. Пра гарачую крывю. Пра выпадак ..

11 маладых акцёраў. Класічны тэкст у перакладзе, упершыню выкары ставаным на ўнутранай сцэне.

Пра Месяц. Пра пачуцці. Пра прадчуванне. Пра прыроду. Пра яд. Пра расліны. Пра травы. Пра забойства. Пра каханне. Пра каханне. Пра каханне.

Румынская

з перакладам



№18

27

Верасня


16.00
Ліцэй БДУ

(вул.Ульянаўская, 8)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “Шэкспір.Рэвізіт”

Гамлет”

(паводле "Гамлет. Прынц Дацкі" У.Шэкспіра, рэж. Давід Мгебрышвілі)
Поційскі дзяржаўны прафесійны тэатр ім. В.Гунія
Поці (Грузія)


Здзейснены Грэх! Кара і расплата непазбежныя. Калі зямныя сілы нямоглыя - дапамогуць тагасветныя. Усё роўна адкуль або ад каго прыходзіць пакаранне, галоўнае яно непазбежна! Гісторыя ўлады, чалавека і сумлення.

Грузінская з перакладам

№19

27

Верасня


19.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)



Квіткі:

TICKETPRO.BY

ПРАГРАМА “МонаК”

Мізантрафрык”

(аўтар і рэжысёр - Радрыга Фішар)
Бразіліа (Бразілія)


"Мізантрафрык" распавядае праз паэтычную, ігравую манеру пра паражэнне, памылкі, цяжкасці ў прыняцці рашэння. Разгубленнасць героя, як вынік немагчымасці выказацца ці вытлумачыцца, стварае гісторыю, неад'емнай часткай якой становіцца цішыня. Пад уплывам "Бязыменнага" Сэмюэля Бекета нарадзіўся спектакль, які пабудаваны на непрастым сутыкненні суб'ектыўныга свету галоўнага героя з аб'ектыўным светам навокал.

Гэта монаспектакль, у якім рэжысёр і акцёр Радрыга Фішар неверагодным чынам здзяйсняе вандраванне ад тэатральнай прасторы да кінематаграфічнай, самастойна кіруе святлом, гукам, камерай і праекцыяй. Спектакль пакідае незабыўнае ўражанне!

Англійская

№20

27

Верасня


20.00
ДК Прафсаюзаў

(пр.Незалежнасці, 25)





Цырымонія закрыцця. Узнагароджанне





















Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал