Тэма: Азначэнне ( 5 клас)



Дата канвертавання12.03.2017
Памер16.32 Kb.
#5536
Тэма: Азначэнне ( 5 клас)

Мэта: фарміраваць уяўленне пра ролю азначэння ў саставе сказа і ўменне вызначаць,якімі часцінамі мовы яно выражана.Пазнаёміць з графічным абазначэннем.Навучыць асэнсавана ўжываць азначэнні ў простых развітых сказах з даданымі членамі ў вусным і пісьмовым маўленні,удасканальваць навыкі пабудовы назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант

2.Работа над матэрыяламДаданыя члены сказа.Дапаўненне:

-- Якія даданыя члены сказа вы ведаеце?

-- Якая роля даданых членаў сказа?

-- Што такое дапаўненне? Да якой часціны мовы звычайна адносяцца дапаўненні?(да выказніка)

-- Якія часціны мовы выступаюць у ролі дапаўнення?

-- Як падкрэсліваюцца дапаўненні?



3.Работа з тэкстам

-- Вызначыць дапаўненні, паставіць да іх пытанні:

Помнік (каму?) дэсантнікам кінуўся ў вочы адразу,як толькі Алёша прайшоў (што?) узбалотак. Невялікая піраміда была пастаўленна на плоскі (што?) валун.

Тут нашымі (кім?) дэсантнікамі ўтрымлівалася вышыня трое сутак. Усе загінулі. Шкада: не засталося (у чым?) у памяці (чаго?) прозвішчаў. Як і (каго?) многіх. Але мы будзем вечна ўдзячныя мужным (каму?) воінам.



4.Новы матэрыял

--Слова настаўніка(паведамленне тэмы,пастаноўка мэт)

--Работа над практыкаваннем 146

--Работа са словамі,запісанымі на дошцы:сонца,дзень,сябар(падабраць як мага больш слоў, якія адкажуць на пытанні якія гэта прадметы? чые яны?)

--Работа над тэарэтычным матэрыялам( 18,стар.85)

--Вывады(на якія пытанні адказвае азначэнне,што абазначае азначэнне,азначэнне -- галоўны ці даданы член сказа, як падкрэсліваецца азначэнне ў сказе)



5.Замацаванне

--Работа над практыкаваннем 147

--Інд. заданне(Складзіце і запішыце сказы са словамі горад,школа так,каб у адных сказах яны былі дзейнікамі, у другіх – дапаўненнямі)

--Работа над практыкаваннем 148



6.Абагульненне,сістэматызацыя,рэфлексія(міні-тэст на лістках)

--Дапішыце сказы

а)Азначэнне не галоўны член сказа,а…(даданы)

б)Азначэнне абазначае…(прымету прадмета)

в)Азначэнне адказвае на пытанні…(які?,чый?)

г)Азначэнне звычайна выражаюцца…(прыметнікамі)

д)У сказе азначэнні падкрэсліваюцца…(хвалістай рысай)

е)На гэтым уроку я атрымаў…інфармацыю.(цікавую,нецікавую,карысную,нудную,сумную,цяжкую,



бескарысную)

7.Дамашняе заданне: 18 практ. 150


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал