Тэма: Лексічнае значэнне слова Мэты




Дата канвертавання03.09.2018
Памер72.15 Kb.
Тэма: Лексічнае значэнне слова

Мэты: спрыяць засваенню паняцця пра лексічнае значэнне слова, спосабы яго акрэслівання; пазнаёміць з будовай слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка; выдзяляць структурныя часткі ў слоўнікавым артыкуле, знаходзіць у слоўніку тлумачэнне значэння неабходнага слова, вызначаць, якім спосабам яно тлумачыцца; садзейнічаць узнаўленню ўменняў і навыкаў фанетычнага і сінтаксічнага разбораў; спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей, мовы вучняў; садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да прыроднага багацця.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой. Слова настаўніка

Сасоннік. Сасняк. Сасновы бор...

Прадоўжыць сінонімаў падбор?

Альхоўнік. Вольха. Алешнік. Альха...

Бедная мова наша? Га?

Анатоль Вярцінскі

Назавіце асноўную думку верша і яго адрасата. (Асноўная думка – багацце роднай мовы, у якой ёсць словы, што ўпрыгожваюць яе, дазваляюць пазбегнуць паўтарэння слоў, дапамагаюць вобразна апісаць прадмет, з’яву).



А нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Што вы можаце сказаць пра беларускую мову? Чым яна вызначаецца сярод іншых моў свету?

Выконваючы дамашняе практыкаванне, вы прачыталі, што сусветная арганізацыя ЮНЕСКА абвясціла дзень роднай мовы.

- Хто помніць, калі гэты дзень адзначаецца? (21 лютага)

Праверым выкананне дамашняга задання. Назавіце словы, у якіх вы ўставілі прапушчаныя літары, правілы абгрунтуйце.

(Свеце – свет (цеканне), тысяч (у канцавым яч), абвясціла – вестка (яканне), дзень – дні (дзеканне), носьбіт – носіць, жыхарам – ж зацвярдзелы, чалавека – не пад націскам (гістарычнае аканне ад человек), абараняць (мяккае ц).

Н. Аднойчы я стала сведкай размовы паміж хлопцамі, у якіх толькі што закончыўся ўрок геаграфіі.

-Коля, як ты лічыш, што самае неабходнае на нашай планеце?

-Вада. Без яе немагчыма жыццё.

-А яшчэ?

-Сонечнае святло.

-А без чаго не можа існаваць чалавек?

-Без паветра.

-А ты ведаеш, што дапамагае яго ачышчэнню і ўзбагачэнню?

-Лясы.


-Так. Лясы – гэта зялёнае багацце нашай планеты. І ты ведаеш, калі задумацца, то яны даюць нам шмат неабходнага для існавання.

-Няўжо?


ІІ. Пастаноўка задач на ўрок Н. Так. “Нашы лясы – гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж”. Гэтыя словы М.Гусоўскага будуць эпіграфам да сённяшняга ўрока.

Як вы разумееце значэнне слова невычарпальны? (які практычна цяжка выкарыстаць поўнасцю, вельмі багаты)

А як вы разумееце сэнс выказвання М.Гусоўскага?

Н. Сёння мы павядзём гаворку пра лясы, якімі так багата наша Беларусь, пра іх ролю ў нашым жыцці. Адначасова працягнем вывучэнне раздзела “Лексіка”.

Каб сфармуляваць навучальную тэму ўрока, узгадайце, што я вас прасіла растлумачыць, перш чым раскрыць сэнс выказвання. (Лексічнае значэнне)

(запіс даты і тэмы)

Н. Сёння мы правядзём даследчую работу і дадзім адказ на наступныя пытанні:




на дошцы
(пытанні запісаны на дошцы, туды ж запісваюцца і адказы па ходзе ўрока)

1. Што такое лексічнае значэнне слова?

2. Будова слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка?

3. Спосабы акрэслівання лексічнага значэння слова праз запаўненне табліцы.

Табліца:

Спосабы акрэслівання лексічнага значэння слова

Апісальны


_____________–

Сінанімічны (шляхам падбору слоў, блізкіх па значэнні)


_____________ –

Значэнне слова вытлумачваецца праз радавое паняцце


_____________ –

Тлумачэнне праз часткі слова, з якіх яно складаецца

_____________ –






Радавае (слова, якое аб’ядноўвае некалькі відаў. Буякі, суніцы, чарніцы – родавыя паняцці – ягады.)

Н. На першае пытанне вы ўжо можаце даць адказ. (Лексічнае значэнне- гэта тое, што абазначае слова). Таксама мы працягнем работу па арфаграфіі і праверым свае веды ў гэтай галіне.



ІІІ. Асноўная частка

- Слоўнікавы дыктант: Зеленаваты, леснічоўка, бялізна, лясун, лесавік, лясы, дзірван, бяроза, ягады, яскравы, вечназялёны, гербарый, каменне, берагчы, вясёлы, спяшаецца.

(самаправерка з дошкі)



(настаўнік выбарачна правярае слоўнікавы дыктант у вучняў і ставіць адзнаку, каменціруючы)

На якія правілы былі падабраны словы ў слоўнікавым дыктанце? (правапіс галосных, падвоеных і падоўжаных зычных, правапіс зычных у слабай пазіцыі, дзеканне)

Як вы разумееце слова дзірван?

Н. Давайце звернемся да тлумачальнага слоўніка і выпішам лексічнае значэнне слова дзірван. http://www.skarnik.by/tsbm/20472





Дзірван, -у́, м.Нявораная зямля, густа парослая травой. Выходзяць на поле плугі, узнімаюць плугі дзірваны. Купала

(вучань выконвае гэта заданне на дошцы)

Настаўнік расказвае пра будову слоўнікавага артыкула і разам з вучнем выдзяляе яго структурныя часткі. Запісваецца адказ на 2 пытанне ўрока. Слоўнікавы артыкул: загаловак (у якой форме павінна стаяць слова ў загалоўку?), граматычная характарыстыка, лексічнае значэнне слова, прыклад.

Як раскрываецца лексічнае значэнне слова дзірван? (апісальна, 1 радок) Запісваецца адказ на 3 пытанне.



ІV. Работа па вывучэнні новай тэмы

Клас працуе з тэкстам, разбіўшыся на дзве групы.

1-я – спісвае тэкст, тлумачачы пастаноўку знакаў прыпынку. (самастойна) Дадаткова: Сінтаксічны разбор 1 сказа.

2-я – спісвае тэкст, устаўляючы і тлумачачы арфаграмы (устаўляе і тлумачыць прапушчаныя літары). Фанетычны разбор слова багацце.

(тэкст запісаны на дошцы і на картках)

Лес сустракае нас прыемным пахам смалы. Усюды ч…рніцы маліны рознакаляровыя краскі. Пр…ветна гамоняць з намі з…лёныя хвойкі. Разбегся па верасе ладны б…рэзнік. Узвыш…юцца сталыя дубы, як асілкі. У галінах з…вініць (ь?) грае сваю пес…ню ветрык. Весела бруіцца гарэзлівы ручаёк. Наш адка… на гасці…асць – ашчадныя адносіны да …этага бага… я (ц, цц).

- Давайце тлумачэнне слова краскі зачытаем на старонцы 50. Якім спосабам тлумачыцца гэта слова? (Праз радавае паняцце. Радавае (слова, якое аб’ядноўвае некалькі відаў. Буякі, суніцы, чарніцы – родавыя паняцці – ягады.) тое, што і кветка. адказ на 3 пытанне (запіс у табліцу, 3 радок)

Значэнне трэцяга слова гамоняць мы знойдзем у тлумачальным слоўніку на старонцы 153. Але перад гэтым скажыце, у якой форме мы будзем шукаць гэта слова? Інфінітыў. Знайдзіце тлумачэнне гэтага слова. 1. Весці гаворку, размаўляць з кім-небудзь. 2. перан. Ствараць бязладныя гукі, шумець, гусці. Гамоняць пад ветрам палі.Якім спосабам мы растлумачылі слова гамоняць? (праз сінонімы) адказ на 3 пытанне (запіс у табліцу, 2 радок)

Значэнне слова рознакаляровы давайце паспрабуем даць самастойна і скласці свой слоўнікавы артыкул. Вылучыце ў ім структурныя часткі:



Рознакаляровы, ая, ае. З афарбоўкай розных колераў, які змяшчае розныя колеры. Рознакаляровая тканіна.

- Якім спосабам мы растлумачылі значэнне слова? (Тлумачэнне праз часткі слова, з якіх яно складаецца) адказ на 3 пытанне (запіс у табліцу, 4 радок)



(вучань з 2-ой групы атрымлівае адзнаку за работу над арфаграмамі. Адзнака каменціруецца настаўнікам)

-Праверка задання 1-й групы.

2-я спісвае першы сказ тэксту.

(вучань 1-й групы расстаўляе знакі прыпынку ў тэксце, запісаным на дошцы. Даказвае, што сказы з’яўляюцца тэкстам. Атрымлівае за адказ адзнаку.)

Н. Так. Лес дорыць нам свае багацці, а мы павінны адказаць яму беражлівасцю. Што мы можам зрабіць з гэтай мэтай?



-Заданне(1-й групы самастойнае): Фанетычны разбор слова багацце.

Багацце – ба-га́-цце

Б - [б] – зычны, звонкі, цвёрды;

А - [а] – галосны, ненаціскны;

Г - [г] – зычны, звонкі, цвёрды;

А - [А́] – галосны, націскны;

Ц [ц’] – зычны, мяккі, глухі, свісцячы;

Ц

Е - [э] – галосны, ненаціскны.

7 літ. 6 гук.

(вучань выконвае заданне на дошцы. Пры праверцы, атрымлівае адзнаку, адказваючы на пытанні:

- Што называецца лексікай?

- Калі мова лічыцца “мёртвай” мовай?

- Якія тры мовы ўваходзяць у групу ўсходнеславянскіх моў?

-Заданне (2-й групы - разам): Сінтаксічны разбор сказа, выпісанага раней. (першы сказ тэкста)

Лес сустракае нас прыемным пахам смалы. (просты, апавядальны, няклічны, развіты, няўскладнены)

(вучань выконвае заданне на дошцы, атрымлівае адзнаку, адказваючы на пытанні:

- Чаму ў апошнім сказе пастаўлены працяжнік? (Наш адка… на гасці…асць – ашчадныя адносіны да …этага бага… я (ц, цц)

- Што такое лексікон?

- Калі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы?

- Праверка задання 1-й групы. 2-я ў гэты час спісвае фанетычны разбор з дошкі.



V. Фізпаўза.

Гульня ў мяч. Я кідаю мяч, а вучань называе слова, звязанае з лесам: елка, сасна, шышка, грыб…

Н. Яшчэ лексічнае значэнне можна тлумачыць шляхам перакладу. (запісваецца адказ на пытанне ўрока)





-Заданне (2-ум групам): Пераклад слоў:

Оберегать, сокровище, обязанность.

Оберегать - берагчы; соровище - скарб, обязанность - абавязак.

-Заданне для ўсіх вучняў: Скласці і запісаць з дадзенымі словамі сказ.

V.Падвядзенне вынікаў па навучальнай і выхаваўчай тэмах

Падышоў урок да свайму завяршэнню. Што вы дома скажаце пра вывучанае на ўроку?



VІ. Дамашняе заданне

§13, пр. 89.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка