Тэма: Нараджэнне Іісуса Хрыста. «Чароўная карзінка»




Дата канвертавання11.01.2017
Памер49.63 Kb.
Тэма: Нараджэнне Іісуса Хрыста.

«Чароўная карзінка».

Калі бацюшку запрашаюць на святочны ранішнік, ён можа пабудаваць сваю размову з дзецьмі ў прапанаванай ніжэй форме.

Бацюшка прыходзіць на сустрэчу з дзецьмі з карзінкай. У ёй ляжаць рэчы, якія маюць дачыненне да свята Нараджэння Хрыстова: ёлачка, ікона Мікалая Угодніка, Дзед Мароз, Ангел, зорка, мяшочак з залатымі манетамі, ладан, бутэлечка з маслам, авечка, баран, воўк, пучок сена, шарык,яблык.

Бацюшка вітаецца, віншуе ўсіх са святам і кажа, што было вельмі цікава, што дзеці сваім выступленнем парадавалі яго, бо яны добра выступалі, спявалі песенькі, расказвалі вершы. Было бачна, што дзеткі шмат ведаюць.


Бацюшка. Я да вас прыйшоў не з пустымі рукамі. Ёсць у мяне карзінка. Карзінка не прастая, а чароўная. У ёй ляжаць самыя розныя рэчы. Зараз я буду даставаць іх, а вы раскажыце, калі ласка, чаму гэтыя рэчы апынуліся ў маёй чароўнай карзінцы, растлумачце, якім чынам яны звязаны са святам Нараджэння Іісуса Хрыста.
(Дастае з карзіны ёлачку).

Хто мне скажа, чаму ў маёй карзінцы знаходзіцца ёлачка? (Дзеці адказваюць). А чаму на свята мы ставім і ўпрыгожваем менавіта ёлачку? (У ёлачкі ніколі не ападаюць іголкі. Яна заўсёды зялёная, сімвалізуе сабой вечнасць).


(Дастае Дзеда Мароза і ікону Мікалая Угодніка).

А што вы ведаеце вось пра гэту цацку? (Дзед Мароз прыносіць падарункі і кладзе іх пад ёлачку. Пад ёлачку людзі ставяць і цацачнага Дзеда Мароза).

А ў другой руцэ ў мяне іконачка. Можа хто назаве, чыя яна? (Дзеці адказваюць). Гэта іконка святога Мікалая Цудатворцы. Скажыце, твар святога, адлюстраванага на іконцы, падобны да Дзеда Мароза ці не? (Дзеці знаходзяць падабенства).

Я вам скажу, што дзед Мароз і ёсць Святы Мікалай. Некалі даўным–даўно на зямлі жыў адзін чалавек. Звалі яго Мікалаем. Ён быў вельмі добры, усім спачуваў і дапамагаў. Калі Мікалай бачыў, што людзі станавіліся беднымі, у іх не было грошай на ежу, на адзенне, ён ноччу ціхенька падыходзіў да іх доміка, праз акно кідаў невялікі мяшочак з грашыма і адразу ж стараўся ўцячы. Не хацеў, каб людзі яго бачылі, ведалі, што гэта ён ім дапамог. Калі ён памёр, Бог забраў яго да сябе ў Царства Нябеснае. Людзі памяталі пра дабрыню Святога Мікалая і маліліся яму, прасілі, каб ён дапамогаў. І Святы Мікалай дапамагаў. І зараз тым, хто ў малітвах звяртаецца да яго, дапамагае. Вось людзі і вырашылі на Нараджэнне Хрыстова пад ёлачку ставіць Дзеда Мароза, які напамінае нам пра Святога Мікалая.


Бацюшка дастае шарык, яблык і змяю.

Цікава, у нас свята Нараджэнне Іісуса Хрыста, а ў мяне ў карзіне нейкія незразумелыя цацкі. Дапамажыце мне разабрацца. Чаму шарык, яблык і змяя апынуліся ў маёй чароўнай карзіне?

Дзеці распавядаюць,што шарык вешаюць на ёлачку. Шарык напамінае нам пра тое, што Адам і Ева, калі жылі ў раю, з’елі забаронены плод, і Бог іх за гэта выгнаў з Рая. А навучыў іх з’есці забаронены плод змей. Вось і адказ на пытанне: чаму гэтыя рэчы апынуліся ў карзіне.
(Бацюшка дастае з карзіны зорку).

А хто ведае, што ў маёй чароўнай карзіне робіць зорка? (Зоркай упрыгожваюць ёлачку). А чаму зоркай? (Зорка прывяла валхвоў да пячоры, у якой нарадзіўся Іісус Хрыстос). А хто такія валхвы? удрацы).

Гэта зорка была незвычайная. Яна з’явілася на небе на Благавешчанне. Калі Архангел Гаўрыіл абвясціў Марыі, што Яна народзіць Сына. Благавешчанне заўсёды адзначаецца 7 красавіка, за 9 месяцаў да Нараджэння Хрыстова. У той час не было самалётаў, не было машын. Валхвы ўбачылі на небе зорку і пайшлі ў дарогу. Шлях няблізкі. Яны доўга ішлі і прыйшлі якраз тады, калі нарадзіўся Хрыстос.

Незвычайнасць зоркі:

1. Яна знаходзілася на небе ніжэй за іншыя зоркі.

2. Днём мы зорак не бачым, а гэту зорку валхвы бачылі і днём.

3. Зорка рухалася, калі валхвы ішлі. Калі яны спыняліся, зорка таксама спынялася.

4. Зорка то з’яўлялася, то знікала. Калі валхвы прыйшлі да Ірада, яна знікла, стала нябачнай. Калі валхвы выйшлі ад Ірада, зорка зноў з’явілася і павяла іх у Віфлеем.

Бацюшка дастае Ангела.

Хто мне скажа, а што у маёй чароўнай карзіне робіць Ангел? ( Дзеці адказваюць, што Ангел з’явіўся ноччу да пастушкоў і абвясціў ім, што недалёка ў пячоры нарадзіўся Іісус Хрыстос.)



Бацюшка, патрэсваючы, каб звінелі манеты, дастае мяшочак).

Хто мне скажа, што гэты мяшочак робіць у маім кошыку? (Дзеці адказваюць). А чаму мудрацы прынеслі Іісусу Хрысту золата? (Прынеслі золата як цару.) Якому цару: зямному ці нябеснаму? (Іісус Хрыстос – Цар Нябеснага царства).


Цікавы момант: мудрацы прынеслі шмат золата ці толькі некалькі манет? Напэўна, некалькі манет, сімвалічна. Чаму мы робім такі вывад? Калі праз сорак дзён пасля таго, як нарадзіўся Іісус Хрыстос, Марыя з Іосіфам прынеслі яго ў храм, у іх зусім не было грошай. І яны, як бедныя людзі, прынеслі ў храм двух галубоў. А калі б мудрацы прынеслі ім шмат золата, хіба Марыя і Іосіф пашкадавалі і не аддалі б яго ў храм? Значыць, мудрацы прынеслі Іісусу Хрысту толькі некалькі залатых манет.
(Дастае з карзіны ладан).

Ладан выкарыстоўваецца святарамі на службе. Мудрацы прынеслі Іісусу Хрысту ладан як святару.


(Дастае масла).

У той краіне, дзе нарадзіўся Іісус Хрыстос, калі чалавек памрэ, яго цела мазалі маслам. Мудрацы прынеслі масла Іісусу Хрысту таму, што Яму было прызначана памерці.


(Дастае авечку і барана, ваўка.)

Нагадайце мне, дзе нарадзіўся Іісус Хрыстос? (У пячоры.) А чаму ён нарадзіўся ў пячоры? (Калі Марыя з Іосіфам прыйшлі ў горад, у гасцініцы ўжо не было месцаў. І яны вырашылі пераначаваць у хляве ці ў пячоры, куды ў непагадзь заганялі авечак. Сцены будынка гасцініцы ў той час выкладалі з камянёў. Былі праёмы для дзвярэй і вокнаў. Саміх дзвярэй і вокнаў не было. Не было і ніякай мэблі. На падлозе ляжала салома. Той, хто прыязджаў, павінен быў везці сваю ежу, сваю пасцель. Да гасцініцы быў прыбудаваны хлеў. Калі хто прыязджаў, жывёлу заганялі ў гэты хлеў).

А зараз у мяне да вас такое пытанне: Іісус Хрыстос – гэта Бог ці чалавек? Калі Іісус Хрыстос - Сын Божы, дык чаму Бог не зрабіў так, каб Іісус Хрыстос нарадзіўся ў якім-небудзь палацы, там, дзе жывуць багатыя людзі, каб яму было цёпленька, утульненька.

Каб знайсці адказ на гэта пытанне, успомніце: за што Бог выгнаў Адама і Еву з Раю? За тое, што яны заганарыліся. Прычынай бяды быў гонар. І Ісус Хрыстос змірыўся, каб перамагчы гонар. Што гэта значыць? Адам і Ева заганарыліся, і з імі адбылася непрыемнасць, бяда, Гасподзь іх пакараў. А Іісус Хрыстос змірыўся і сваім змірэннем прымірыў Бога з чалавекам.

Воўк у карзіне таму, што пастухі ахоўвалі авечак ноччу ад ваўкоў.
(Дастае сена).

Вось апошняе, што ў мяне засталося. Што гэта? Цікава, а што яно тут робіць? зеці адказваюць).



Робіцца вывад.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка