Тэма: Назоўнік, яго граматычныя прыметы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Мэты




Дата канвертавання01.01.2018
Памер89.03 Kb.
10 клас (павышаны ўзровень)

Тэма: Назоўнік, яго граматычныя прыметы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

Мэты: стварыць умовы для ўзнаўлення і пашырэння ведаў пра назоўнік як часціну мовы, удасканальваць уменне знаходзіць у тэкстах назоўнікі, даваць ім лексіка-граматычную характарыстыку, адрозніваць адушаўленыя назоўнікі ад неадушаўлёных ; рабіць марфалагічны разбор назоўніка;

выхоўвацьу вучняў уважлівасць пры рабоце з тэкстам, камунікатыўныя навыкі, стварыць сітуацыю адмаўлення ўсяго таго, што прыносіць шкоду здароўю, разбурае духоўнасць, мараль.

Эпіграф: “Здаровы чалавек ёсць самае каштоўнае тварэнне прыроды”(Т. Карлейль)



Ход урока


  1. Арганізацыйны этап (псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў).

  • Скажыце, па якіх прыкметах можна вызначыць, што ў чалавека добры настрой? (Ён жартуе, усміхаецца, нешта напявае, усім стараецца дапамагчы, робіць кампліменты).

  • А ў вас добры настрой? (Да)

  • Значыць, вынікі работы павінны быць добрымі, таму што няма нічога лепшага, чым вучань і настаўнік у добрым настроі. А каб яшчэ палепшыць настрой, япрапаную вам зрабіць знак свайму суседу па парце, які б азначаў наступнае:“Ты можаш сёння спадзявацца на маю дапамогу”( Метад “Знак сяброўства”).

  1. Матывацыйны этап

Праблемнае пытанне вучням: “Здаровы чалавек ёсць…”

  • Закончыце фразу. (Звяртаецца ўвага на эпіграф)

  • Падбярыце антонім да слова “здароўе” (хвароба)

  • Што шкодзіць здароўю? (алкаголь, курэнне, неправільнае харчаванне, стрэсы, недасыпанне, траўмы, разбэшчанасць)

  • Праблема шкоднасці алкаголю будзе прасочвацца на нашым уроку.

  • Паглядзіце яшчэ раз на эпіграф і агучце моўную тэму ўрока, адказаўшы на пытанне: “Словы якой часціны мовы часцей за ўсё ўжываюцца ў сказе?”

  • Правільна, тэма ўрока – НАЗОЎНІК.

  • Запішыце ў сшытках дату і тэму ўрока.

  • Як вы думаеце, якія задачы нам трэба рэалізаваць сёння на ўроку?Прыём “Дружная сям’я”: вызначаюцца задачы паводле слова “назоўнік”.

Н – набыць нешта новае, павучальнае

А - аналізаваць прыклады

З – замацаваць веды пра назоўнік (знаходзіць назоўнікі ў сказах)

О (А) – актуалізаваць веды

Ў – удасканальваць арфаграфічныя ўменні

Н – навык лагічнага мыслення развіваць

І – імкнуцца да самастойнасці

К – карыстацца назоўнікамі на практыцы.


  1. Інфармацыйна-пошукавы этап

Эпіграф да моўнай тэмы ўрока:

Спытай мяне:хто ці што гэта?-

І дам я назвы ўсім прадметам,

Усім паняццям, розным з’явам,-

Гатоў служыць заўсёды вам я.

1. Успомніце пра назоўнік як часціну мовы і складзіце схему-апору.Дапаможа вам у гэтай рабоце &22 падручніка.

Узаемаправерка апор.


  • Што такое назоўнік?

  • Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы назоўніку?

  • Сінтаксічная функцыя назоўнікаў.

  • Назавіце лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

2.Гульня “Выбарачны дыктант”. Неабходна адабраць тыя (ключавыя)паняцці, што адносяцца да тэмы “Назоўнік. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў”. Вучні запісваюць у сшытках нумары.

1. службовая часціна мовы;

2. зменная;

3. самастойная часціна мовы;

4. якасныя;

5. прадмет;

6. адушаўлёныя;

7. галоўныя і даданыя члены сказа;

8. асабовыя;



9. прыналежныя;

10. неадушаўлёныя;

11. канкрэтныя і абстактныя;

12. пачатковая форма;

13. зборныя і рэчыўныя.

Самаправерка

2, 3, 5, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 13.

3.Вучні загадзя атрымалі кантрольныя пытанні і заданні. Праверка тэарэтычных ведаў.

Эстафета. Пачынае задаваць пытанне настаўнік і далей па ланцужку: той, хто даў правільны адказ, задае наступнае пытанне.

Кантрольныя пытанні


  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?



  1. Паведамленне вучня.

Назоўнік – важнейшая часціна мовы. Яшчэ першабытныя людзі, пазнаючы прыроду, называлі прадметы і з’явы, якія іх акружалі, і гэтыя назвы замацаваліся ў мове. Па назіраннях вучоных, назоўнікі з’явіліся ў мове дзяцей у ліку першых слоў. І гэта зразумела. Дзіця глядзіць на свет і хоча ведаць, як называецца ўсё тое, што яго акружае.

Лінгвіст Пяшкоўскі пісаў: “Катэгорыя назоўнікаў мае вялікае значэнне для нашай думкі. Без яе немагчымы былі б ніякія веды, ніякая навука. Нельга было б, напрыклад, гаварыць ні пра святло, ні пра цяпло, ні пра электрычнасць, ні пра жыццё, ні пра дзяржаву, ні пра саму мову; бо нічога гэтага асобна не існуе”.

Назоўнік – самая ўжывальная часціна мовы. Назоўнік – найбольш самастойная часціна мовы.


  1. Трэніровачна - карэкцыйны этап

  1. Падкрэсліце назоўнікі як члены сказа.

Да 16 стагоддзя Русь не ведала алкаголю. Ён з’явіўся ў часы Івана Грознага.

У Францыі чалавека, які ўпершыню напіўся, саджалі ў турму на хлеб і ваду.

  • Растлумачце правапіс уласных назоўнікаў.

  1. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа. Дайце яму поўную характарыстыку.

П’янства вядзе за сабой шэсць недахопаў: беднасць, сваркі, хваробу, страту рэпутацыі, знявагу і аслабленне разумовых здольнасцей.

  • Да якога разраду назоўнікаў належыць слова алкаголь? (рэчыўны)

  • Дайце лексічнае значэнне слова “алкаголь”. Работа са слоўнікам.

Алкаголь – аднаатамны спірт; гарэлка і іншыя спіртныя напоі.

  • Назавіце марфалагічныя прыметы слова алкаголь (наз, м.р., адз.лік, Н. скл., неадуш, рэчыўны)

  1. Вызначце разрады назоўнікаў.

Алкаголь(рэч) надае сінюшнасць(абст.) твару(канк.), грубасць(абст) характару(абст), атупенне( абст.), аблысенне(абст), асабліва дзейнічае на разумовыя здольнасці(абст), выклікае бясплоднасць(абст) жанчын(канкр.), мужчын( канкр), разбурае печань( канкр.), псіхіку(канкр. ці абст.), сардэчную сістэму( абст.), прыводзіць да нараджэння(канк)дзяцей-калек(канк).

  1. Фізкультхвілінка фразеалагічная.

Устаць на ногі, абдымаць неабдымнае, вочы разбягаюцца, павесіць нос,

адбіцца рукамі і нагамі,адвесці вочы,атрасаць рукі,біць сябе ў грудзі,рукой падаць, біць паклоны, махнуць рукой, вочы вялікія зрабіліся, галасаваць абедзвюма рукамі, сесці ў калошу.



  1. Стварэнне праблемнай сітуацыі.

  • Скажыце, паняцці жывы-нежывы, адушаўлёны-неадушаўлёны тоесныя, аднолькавыя? Вызначце, якім будзе слова мярцвяк?(адуш).

Вывад: у мн. ліку супадаюць канчаткі Н.скл.=В. скл – неадушаўлёны назоўнік,

В.скл.=Р.скл – адушаўлёныя назоўнікі

- Вызначце адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі.У Старажытнай Спарце)маладым(а) паказвалі раба(а), якога папярэдне страшэнна спойвалі. Мярзотны выгляд(н) п’янага(а) быў дзейсным прафілактычным сродкам(н).


  1. Праца з дэфармаваным сказам (запісаны на экране)

Складзіце сказ і ахарактарызуйце назоўнік чалавецтва. (марфалагічны разбор)

Алкагалізм, “праклёнам чалавека”, сёння, бо колькасць ахвяр, можа быць названы, шматвяковай вайны, пастаянна, з алкаголем, чалавецтва, нарастае.


Узор выканання:

Алкагалізм сёння можа быць названы "праклёнам чалавека", бо колькасць ахвяр шматвяковай вайны чалавецтва з алкаголем пастаянна нарастае. 

Чалавецтва – наз., прадмет, п.ф.-чалавецтва; агульны, неадуш, зборны; н.р.,2. скл. Р. скл., адз.лік; дапаўненне

  1. Кантрольны этап.

Выконваецца тэст.

1.Пазначце радок, у якім усе назоўнікі абстрактныя:

а) жаль, думка, смеласць;

б) камель, чалавек, мёд;

в) кветка, галава, жыхар.

2. Адзначце адушаўлёныя назоўнікі:

а) бабуля; б) бяроза; в) воўк; г) лялька; д) лясун.

3. Адзначце зборныя назоўнікі:

а) люд; б) птаства; в) авёс; г) лісце; д) каменне.

4. Адзначце рэчыўныя назоўнікі:

а) аспірын; б) балагур; в) хлеб; г) цэмент; д) дзяцел.

Самаправерка.

1.а;

2. а, в, г, д.

3. а, б, г, д.

4. а, в, г.

10. Рэфлексія.

- Выберыце здымак, які адпавядае вашаму настрою.


http://im6-tub-by.yandex.net/i?id=393130280-54-72http://im0-tub-by.yandex.net/i?id=138246997-05-72http://im2-tub-by.yandex.net/i?id=34193461-12-72

  1. Д.З.Скласці міні-тэст па тэме “Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.”


Урок распрацавала і правяла настастаўнік беларускай мовы і літаратуры С.В. Хвясюк

Кантрольныя пытанні

  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?


Кантрольныя пытанні

  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?

Кантрольныя пытанні

  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?

Кантрольныя пытанні

  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?

Кантрольныя пытанні

  1. Якія назоўнікі называюцца агульнымі?

  2. Як пішуцца ўласныя назоўнікі?

  3. Што абазначаюць асабовыя назоўнікі?

  4. Як вызначыць катэгорыю адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці?

  5. Якія марфалагічныя прыметы ўласцівы канкрэтным назоўнікам?

  6. Якія марфалагічныя прыметы ў абстрактных назоўнікаў?

  7. Якія назоўнікі называюцца зборнымі?

  8. Якія назоўнікі называюцца рэчыўнымі?






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка