Тэма: Падрыхтоўка паведамлення ў форме нататкі пра свае родныя мясціны



Дата канвертавання29.06.2017
Памер56.73 Kb.
#10391
Тэма: Падрыхтоўка паведамлення ў форме нататкі пра свае родныя

мясціны (горад, пасёлак, вёска)

Мэта: даць паняцце пра нататку, дапамагчы засвоіць правілы напісання нататкі. Развіваць творчае мысленне, звязнае маўленне.

Выхоўваць у школьнікаў беражлівыя адносіны да роднай старонкі, да малой радзімы.

Абсталяванне: табліца “ Стылі мовы”, "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы", карткі з тэкстамі.

Ход урока

1. Арганíзацыйны момант.

2. Настаýнíк абвяшчае тэму í мэту ўрока.

3. Разгляд новай тэмы. Уступнае слова настаýнíка.


- Сёння на ўроку мы будзем вучыцца складаць паведамленне публіцыстычнага характару ў форме нататкі ці нарыса пра свае родныя мясціны (горад, пасёлак, вёску). На пачатку ўрока давайце ўспомнім, які від літаратуры называецца публіцыстыкай. Чым адрозніваецца публіцыстычны стыль ад іншых стыляў мовы?

•Вучні адказваюць, выкарыстоўваючы табліцу “ Стылі мовы”.

-Якія функцыі выконвае публіцыстычны стыль?

-Назавіце сферы, у якіх ён выкарыстоўваецца?

-Чым адрозніваецца публіцыстычны чтыль ад іншых моўных стыляў?

-У чым прызначэнне публіцыстыкі?

Настаўнік абагульняе:
-Публіцыстыка (ням. publizistik, ад лац. publicatio -грамадскі) - літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці.Публіцыстычны(публіцыстычна-прамоўніцкі) стыль выконвае дзве асноўныя функцыі - інфармавання і ўздзеяння. Ён выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах і г. д. Прызначэнне публіцыстыкі - паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, тлумачыць палітычныя і іншыя важныя грамадскія пытанні. Публіцыстыка - гэта слоўнае мастацтва, дзе важна не толькі што гаворыцца, але і як гаворыцца. Галоўнае адрозненне публіцыстычнага стылю ад іншых моўных стыляў у тым, што яго моўныя сродкі разлічаны не толькі на перадачу пэўнай інфармацыі, але і на эмацыйнае ўздзеянне. Гэтым выклікана выкарыстанне, з аднаго боку,грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога боку, моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў (эмацыйна-экспрэсіўнай лексікі).

• Слова настаўніка.

-Якімі жанрамі карыстаецца публіцыстычны стыль?

Работа са слоўнікам (А.Я. Баханькоў, І.М.Гайдукевіч, П.П.Шуба "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы").

Артыкул — публіцыстычны твор, невялікі па памеры, у газеце, часопісе,

зборніку.

Нарыс - невялікі публіцыстычны твор, у якім апісваюцца рэальны факт,

асоба ці падзея.

Інтэрв'ю - публіцыстычны твор, у аснову якога пакладзена мэтанакіраваная гутарка карэспандэнта з асобай па пытаннях, якія цікавяць усю грамадскасць.

Рэпартаж— публіцыстычны твор, у аснове якога расказ, паведамленне,

інфармацыі з месца падзей.

Фельетон - публіцыстычны артыкул сатырычнага характару на злабадзённую тэму.

Адозва - публіцыстычны твор вуснага ці пісьмовага характару, у аснове якога зварот да нас.

Прадмова - публічнае выступленне на сходзе перад слухачамі на грамадска - калектыўную тэму.

Нататка — кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне, артыкул (для газеты, часопіса) пра пэўныя жыццёвыя падзеі, з'явы, факты.

Слова настаўніка:



  • Сёння мы пагаворым пра нататку. Што такое нататка?Нататка - гэта найбольш просты і распаўсюджаны жанр публіцыстычнага стылю. У нататцы звычайна падаюцца цікавыя звесткі аб чым-небудзь, аб кім-небудзь, матэрыял выкладаецца лагічна, сцісла, пераканаўча.Якае яе асноўная задача?

Асноўная яе задача — перадаць чытачу, што, дзе, калі адбылося ці павінна адбыцца. Звычайна гэта кароткае паведамленне пра пэўны жыццёвы факт.

Якім патрабаванням павінна адпавядаць нататка?

Яна павінна адпавядаць наступным патрабаванням:

1. быць актуальнай;

2. лагічна паслядоўнай;

3. сціслай;

4. аператыўнай.

Слова настаўніка:

- Давайце складзем памятку пра тое, як напісаць нататку.

1. Загаловак павінен адпавядаць зместу напісанага;

2. У пачатку нататкі неабходна адлюстраваць праблему;

3. Выкарыстаць мастацкія дэталі, каб лагічна, сцісла, але вобразна ўздзейнічаць на адрасата;

4. Зрабіць абагульненне выкладзенага і выказаць свае адносіны да напісанага.




II.Замацаванне.

Хвіліна рэлаксацыі.

-Закрыйце вочы і паспрабуйце ўявіць сябе ў родным, мілым сэрцу куточку сваёй вёскі ( горада). Дзе ты сябе зараз уяўляеш? А ты? ( Настаўнік задае гэта пытанне кожнаму вучню.)

Заданне класу.

-Запішыце асацыятыўны рад да словазлучэння родны кут. Што прыходзіць на ўспамін пры вымаўленні гэтых слоў? (Вучні пішуць, затым зачытваюць).Прачытайце выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра родную вёску, радзімы кут. (Кожны вучань чытае цытаты. Картка даецца за 5 хвілін да ўрока.)

А цяпер вы зробіце выбар. Што падыходзіць да апісання вашай вёскі ( горада), да вашых пачуццяў, адносін да яе? Занатуйце ў сшытках асобныя думкі. (Вучні выразна чытаюць, робяць запісы.)

“Ён прыгожы заўсёды, мой родны кут, у любую часіну года. І тады, калі прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрзвы. І тады, калі ў кожнай красцы на мурожных лугах клапатліва і спорна працуюць пчолы, калі набіраюцца моцы нівы, гадуючы і спелячы каласы. І тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем. І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад марозаў кожны карэньчык. (Я.Сіпакоў)

"Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы", -- так пісаў Якуб Колас. Але, як кожны вялікі паэт, ён выказаў гэтымі словамі не только свае думкі, а думкі ўсіх людзей, магчыма, кожнага чалавека. Нездарма ў народзе склалася прымаўка —дарагі той куток, дзе рэзалі пупок, — гэта значыць месца, дзе чалавек нарадзіўся.

Той пупавінаю ён звязаны з ім на ўсё жыццё. I куды б ні закінуў чалавека лёс, свой родны куток ён будзе ўспамінаць з любасцю, яго будзе вабіць туды”. (Л.Арабей)

III.Самастойная праца.

Пазнаёміцца з нататкай " Наша калыска і радасць наша". Вызначыць асноўныя элементы кампазіцыі.

Наша калыска і радасць наша

Рэчка... Мы ніколі не звалі яе ракою. Яна была рэчка, невялічкая і ціхая, разліўная і бруйлівая і, галоўнае,— знакамітая. 3 гонарам мы любілі дэкламаваць Купалава: «А на рэчцы, на Арэсе... А над рэчкай, над Арэсай...» Мусіць, не было таго вучня, хто не атрымаў бы пяцёрку. Але гэта — потым, у тым ужо крыху асэнсаваным свеце, калі сам можаш нешта вырашыць, рабіць учынкі, думаць і здагадвацца.

Рэчка была нашай калыскай. Мы несвядома цягнуліся да яе пяшчотных хваль. Рэчка жыла ў нас саміх. Яна цякла праз нас. Немаўлятамі, яшчэ ні разу не пабачыўшы яе, не акунуўшыся ў яе пякуча-ласкавую мяккую ваду, не палюбаваўшыся на яе хвалі, ведалі, што яна ёсць. (Н. Маеўская)

-Што такое нататка?

-Дзе яе можна прачытаць?

-Ці можна тэкст " Наша калыска і радасць наша" аднесці да нататкі? Калі так, то чаму?

-Ці адпавядае прыведзенай памятцы?

-Да якога тыпу і стылю мовы адносіцца прапанаваны тэкст?

-Ці абавязкова выказваць свае думкі? Ці ёсць яны ў тэксце, які разглядаецца?

-На якія пытанні дае адказы аўтар у нататцы?

Настаўнік яшчэ раз нагадвае памятку пра тое, як напісаць нататку, акцэнтуе, на што трэба звярнуць увагу ў першую чаргу пры адборы матэрыялу і напісанні твора.

IV. Дамашняе заданне.Скласці пісьмова паведамленне ў жанры нататкі пра свае родныя мясціны (горад, пасёлак, вёску).

V. Рэфлексія.

Вучні вызначаюць свой эмацыйны стан пасля ўрока.




Каталог: bel -> Метадычная%20скарбонка -> урокі%20па%20мове%205%20клас
урокі%20па%20мове%205%20клас -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Тэма ўрока: Сачыненне па карціне. Мэта ўрока
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Уласнабеларускія і запазычаныя словы Тэма: Уласнабеларускія і запазычаныя словы Мэта
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Урок па беларускай мове "Мая матуля"
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Тэма: Напісанне рэпартажу
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Амонімы, сінонімы, антонімы Тэма ўрока: Амонімы, сінонімы, антонімы Мэта ўрока
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Аднародныя члены сказа
урокі%20па%20мове%205%20клас -> 1. Арганізацыйны момант
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія”, “Графіка і арфаграфія”
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, іх ролю і ўжыванне ў мове


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал