Тэма: Памяць пра сябра, пранесеная праз гады (на прыкладзе галоўных герояў апавядання Генрыха Далідовіча «Страта»). Мэта



Дата канвертавання26.12.2016
Памер51.66 Kb.
#225
ТыпАнкета
Тэма: Памяць пра сябра, пранесеная праз гады (на прыкладзе галоўных

герояў апавядання Генрыха Далідовіча «Страта»).


Мэта: удасканальваць уменні супастаўляць герояў (Міця і Стас) у межах аднаго твора; развіваць лагічнае мысленне; развіваць уменні псіхалагічнага аналізу ўчынкаў герояў; удасканальваць уменні складаць цытатны план апавядання; выклікаць суперажыванне лёсам герояў; выпрацоўваць уменні аднаўляць паслядоўнасць падзей пры вусным пераказе.
Ход урока:

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

Ва ўступным слове настаўнік праводзіць наступны інструктаж:

- Каб пазнаёміцца бліжэй, людзі прыдумалі анкеты. Звярніце ўвагу на анкету, якую я вам прапаную.

- На якія пытанні лёгка адказваць?

- На якія складана? Чаму?

- Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з героямі апавядання Генрыха Далідовіча Стасем і Міцем.

Калі гэтае знаёмства будзе глыбокім, а не павярхоўным, то нам удасца запоўніць анкету ад імя Міці – новага вучня, паспрыяе важнаму ўменню разбірацца ў характарах людзей, бачыць сапраўдныя прычыны незвычайных паводзін.


  • Заўважце, што нумары пытанняў анкеты супадаюць з баламі , якія вы можаце атрымаць за ўрок.

Які ж ён, навічок?”

Анкета

1. Імя.............................................................

2. Узрост.......................................................

3. Мой знешні выгляд ..............................

4. На ўроках я ..........................................

5. Я люблю пасля ўрокаў.........................................

6. Бацькі аднакласнікаў гавораць пра мяне.

7 - 8 Аднакласнікі думаюць, што я...........................

бо я........................................................Але гэта не так.

9-10. На самай справе я.................................................

бо......................................................................................
Пытанні:

У якім класе вучыліся Міця і Стась?

У што былі апрануты янкавінскія дзеці і Стась?

У што быў апрануты Міця, калі першы раз ішоў у школу?

Якога колеру у Міці быў шалік?

Міця ішоў у школу з ранцам ці з партфелем?

Міця насіў акуляры?

Што незвычайнага было ў абліччы Міці, чаго Стась раней не бачыў ні ў кога?

Неад’емнай часткай такога ўрока  – адваротная сувязь.

Звярніце ўвагу на пытанні анкеты. На якія б мы маглі адказаць? На якія не можам, пра што трэба даведацца?

Арганізацыя дыскусіі “4 куты” спрыяе  развіццю ўмення інтэрпрэтацыі тэксту.

Незразумелым для аднакласнікаў Міці стала яго нежаданне гуляць у футбол.

Вучням прапануецца аргументаваць тэкстам наступныя меркаванні:

- У яго іншыя захапленні

- Лепей трэніраваць мазгі

- Так паводзяць тыя, хто дрэнна гуляе

- Ёсць іншыя прычыны
1. Сціслы пераказ першай часткі апавядання (выкарыстоўваючы цытатную характарыстыку Міці).

2. Выразнае чытанне апошняй часткі апавядання (правяраецца падчас

аналітычнай гутаркі).

ІІ. Работа над зместам апавядання

1. Аналітычная гутарка

Заўвага: паралельна з аналітычнай гутаркай складаецца параўнальная

характарыстыка Стася і Міці. Кожны адказ вучні аргументуюць і зачытваюць цытаты з апавядання.



  1. Якім убачылі аднакласнікі Міцю?

  2. Што мае на ўвазе Генрых Далідовіч,пішучы ―І я ад Міцевай перавагі востра адчуў сваю мізэрнасць‖?

  3. Як вы разумееце словы Міці, што ―мозг трэба трэніраваць змалку?

  4. Як ставіўся Міця да сваёй хваробы? Ці змяніўся яго характар і адносіны да блізкіх падчас хваробы?

  5. Давайце звернемся да апошняй часткі апавядання. (Вучні выразна чытаюць апошнюю частку.)

  6. У якіх радках гучыць невыказны боль аб непапраўнай страце, страце сябра?(―Нямала ў мяне знаёмых, сяброў, але Міця, можа, быў бы маім самым лепшым і надзейным сябрам.)

  7. Такія рысы, як сталасць, глыбакадумнасць, разважлівасць, больш уласцівы бываюць даросламу чалавеку. Дзякуючы чаму, на вашу думку, гэтыя якасці былі ўласцівы Міцю?

2. Складанне характарыстык Стася і Міці

(праз аналітычную гутарку)

Параўнальная характарыстыка сяброў

Міця / Стась

1) сур’ѐ зны

2) глыбакадумны

3) разумны

4) старанны

5) спакойны

6) любіць чытаць

7) сталы


8) разважлівы

9) сціплы

10) мужны

1) спагадлівы

2) добры

3) чэсны


4) самаахвярны

5) адданы

6) умее суперажываць

7) любіць чытаць



ІІІ. Работа ў групах

1. Складанне цытатнага плана

Вучням прапаноўваецца скласці цытатны план апавядання (ад шасці да

дзесяці пунктаў).



Абмеркаванне планаў

Групы абменьваюцца планамі і, пасля абмеркавання атрыманых планаў,

складаюць канчатковы варыянт цытатнага плана апавядання.

Прыкладны цытатны план апавядання ―Страта:

1. ―Бокуці прыехалі ў нашу вёску ўвосень.

2. ―Міця Бокуць будзе сядзець са мною на першай парце…

3. ―У вольны час мы любілі гуляць у футбол.

4. ―У мяне лейкоз…

5. ―…чаму Міця, шчыры, далікатны, разумны хлопец, такі нешчаслівы?

6. Міця ―нечакана злёг у пасцель.

7. ―Ён змалку хварэе і хварэе, не бачыць дзяцінай уцехі, стаў дарослы…

8. ―Пад цяпло, перад маем Міця памёр.



2. Абмеркаванне праблемных пытанняў

Кожнай групе прапаноўваецца знайсці адказ на прапанаваныя пытанні

(пытанні запісаны на дошцы). Пасля абмеркавання ў групах вучні

выказваюць свой пункт гледжання на пастаўленую ў пытанні праблему.

Аптымальны варыянт –стварэнне на ўроку дыскусійнай атмасферы.

Варыянты праблемных пытанняў

1. У думках Стась гаворыць, што ―ад Міцевай перавагі востра адчуў сваю мізэрнасць. Чаму такія думкі апанавалі Стася?

2. На першым уроку адзін з аднакласнікаў пакрыўдзіў Міцю, і ―па яго белай шчацэ пакацілася буйная слязіна. Як вы лічыце, чым былі выкліканы гэтыя слёзы?

3. Чаму, ужо стаўшы дарослым мужчынам, Стась адзначае, што ―Міця, можа, быў бы маім самым лепшым і надзейным таварышам?

4. ―Я і сёння берагу тыя кнігі, што мы некалі любілі чытаць, а таксама

Міцеву кепачку, яго пенал і любімы компас. Берагу як памяць, як даўнюю і, можа, яшчэ няздзейсненую мару. Як вы думаеце, які сэнс захаваны ў словах―няздзейсненую мару?

5. "Нешта мяняецца і мяняецца ў маёй душы, прыходзіць тое, чаго я раней ці не ведаў, ці ведаў не ў такой меры. З чым звязаны гэтыя душэўныя перажыванні Стася? Які сэнс захаваны ў слове ―тое?

ІV. Падвядзенне вынікаў

V. Дамашняе заданне

1. Сціслы пераказ апавядання па цытатным плане.



2. Вуснае сачыненне-разважанне па адным з прапанаваных праблемных

пытанняў (па жаданні).
Каталог: DswMedia
DswMedia -> Развіццё нацыянальнай самасвядомасці
DswMedia -> Развіцце навыкаў канспектыравання
DswMedia -> Бел мова, 9 кл. Тэма: Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме
DswMedia -> Гімназія №7 г. Маладзечна” Падрыхтоўка да алімпіяды як адна з форм працы з адоранымі вучнямі
DswMedia -> 120 гадоў таму ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч (1891-1917). За кароткае жыццё паэт нямала павандраваў, паўсюды пакідаючы сапраўдныя гронкі сваіх цудоўных вершаў
DswMedia -> Усходнія славяне мелі шырокія кантакты з варагамі “з-за мора” і нельга не ўлічваць рэальны ўдзел варагаў у гісторыі ўсходніх славян
DswMedia -> Гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця; гістарычна ўзнікшая форма арганізацыі грамадства на пэўным узроўні ягонага развіцця
DswMedia -> Развіццё аналітычных здольнасцей, умення вылучаць галоўнае, рабіць вывады
DswMedia -> Кнігі на беларускай мове
DswMedia -> Этнаграфічны музей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал