Тэма ўрока: “Памяць зямлі беларускай. Верш А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” Мэта




Дата канвертавання14.04.2017
Памер49.58 Kb.
Тэма ўрока: “Памяць зямлі беларускай. Верш А.Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”
Мэта:

  • дапамагчы вучням асэнсаваць драматычны змест твора, абудзіць у іх пачуццё болю за страты, нанесеныя беларускаму народу ў час вайны;

  • развіваць навыкі творчае мысленне;

  • выхоўваць пачуццё адказнасці за зробленае.

  • Выхоўваць павагу да свайго народа, гонар за яго мужнасць і гераізм.

Абсталяванне:

  • Мультымедыйная прэзентацыя да ўрока.

Ход урока:

Я вас прашу, не зведаў хто вайны,

Прашу вас, мае дочкі і сыны,

Узяць хоць долю памяці маёй –

Каб потым ёй не зарасці травой.

А.Вярцінскі

1. Арганізацыйны пачатак.

2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

3. Уступнае слова настаўніка.

Мы працягваем падарожнічаць па загадкавай краіне Паэзіі. Краіне, дзе адбуджаюцца нашы мары, думкі, пачуцці. І не толькі пачуцці радасці, захаплення прыгажосцю, свету, але і болю, і суму, і адчаю.

Толькі памятаючы, што на свеце ёсць гора, мы навучымся цаніць імгненні спакою, міру, шчасця.

Такім чынам, сённяшні ўрок яшчэ раз зверне нас да нашай гістарычнай памяці, яшчэ раз пакажа нам, што, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае.

Дамапожа нам у гэтым верш А.Вярцінскага, які напісаны ў новым для нас жанры рэквіема.
Заданне: прачытайце азначэнне рэквіема.
Знаёмства з узорам рэквіема ў музыцы: гучыць “Рэквіем” Моцарта, у гэты час ідзе прэзентацыя.

Заданне: прачытаць назву верша і эпіграф да яго, вызначыць, чыёй памяці прысвяціў А.Вярцінскі свой твор.
Слухаем верш А.Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” у выкананні трох падрыхтаваных вучняў класа.

Пытанні да класа:


  • Што ўбачылі ў вершы?

  • Што пачулі ў вершы?

  • Што адчулі, слухаючы верш?

  • Якім убачылі фон верша?

Запісы найбольш значных адказаў на дошцы і ў сшытках. Кожны вучань падкрэслівае найбольш значнае для сябе паняцце.

Праца па тэксце:

  • Хто ў спісе ахвяр вайны стаіць першым? Хто прыняў на свае плечы найбольшы цяжар змагання?

  • Назваць вобразы-сімвалы, якія дапамагаюць уявіць маштабнасць трагедыі.

  • Сярод герояў вайны А.Вярцінскі называе “стагадовага Талаша” і “Казея-малыша”. Чаму менавіта гэтыя імёны ўзгадваюцца паэтам? Што вы ведаеце пра гэтых герояў?

  • Імёны якіх яшчэ сатдат-герояў вам вядомы? Якія прыклады мужнасці і гераізму можаце прывесці?

  • Хто падтрымліваў салдата ў яго змаганні сваёй верай у тое, што ён не загіне, усяляў надзею на перамогу?

  • Зачытайце адпаведныя радкі ў вершы. Назавіце, які мастцкі прыём выкарыстоўвае аўтар, вызначце яго ролю.

  • Нагадайце творы мастацкай літаратуры, у якіх перадаюцца пакуты маці, што чакаюць сваіх сыноў з вайны.

  • Чаму ж маці Салдата таксама ў спісе ахвяр вайны?


Гучыць верш Васіля Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…”

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў

І выглядалі-радзілі нявестак.

А сын яе дадому не прыйшоў.

Прыйшло кароткае:

“Прапаў без вестак…”

Сябры пасумавалі, землякі,

Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:

Не вернецца… Знаць, лёс яе такі…

Ды толькі сын для маці тысячы прычын,

Чаму так доўга сын яе ў дарозе,

Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын

І высушыць на родным твары слёзы.

Яна між рэчаў самых дарагіх

Кашулі сына беражна хавае,

Святочным днём падоўгу каля іх

Стаіць, гамоніць з імі, плача і ўздыхае…

І ёй успамінаецца тады,

Як сын сказаў: “Вярнуся, не загіну,

Чакай мяне… Чакай”..”

Ідуць гады,

І кожны дзень чакае маці сына.



  • Кім А.Вярцінскі папаўняе спіс ахвяр вайны ў другой і трэцяй частках верша? Зачытайце адпаведныя радкі.

  • Растлумачце сэнс радкоў:”… і ўсе мы, усе мы мелі на душы сваёй раны”.

  • Перачатайце эпіграф да ўрока (словы самога А.Вярцінскага). Як вы думаеце, гэта ўспаміны салдата ці дзіцяці? Што, на ваш погляд, можа ўспамінаць А.Вярцінскі аб вайне?

  • Узгадаўце рэальныя гісторыі пакут дзяцей у час Вялікай Айчыннай вайны, апісаныя ў кнізе “Ніколі не забудзем”. Сціслы пераказ адной з гісторый..

  • Хто ў вершы прымае пакуты, пераносіць боль разам з людзьмі? Зачытайце адпаведныя радкі.

  • Перачытайце ўступ. Якую ролю ў вершы адыгрывае вобраз лесу са скразным прагалам?

  • Прывядзіце прыклады сродкаў вобразнасці, мастацкіх прыёмаў, якія больш ярка дапамагаюць нам уявіць пакуты зямлі.

  • Як вы думаеце, ці залечыць калі-небудзь наша зямля свае раны? Што патрэбна для гэтага?

  • Перачытайце эпілог “Урок спражэння”. Вызначце мастацкі прыём, выкарыстаны паэтам з мэтай надаць пачуццям асаблівую вастрыню.

  • З якой мэтай аўтар у заключнай частцы пераносіць нас у сучаную школу на ўрок спражэння? Каб больш поўна адказаць на пытанне, яшчэ раз звярнуцца да эпіграфа.

Ажыццяўляецца другі выбар.


Слова настаўніка.

Сёння мы з вамі чулі галасы салдат, маці і нават дзяцей вайны. Усе яны гучалі пра 65 год, якія мінулі з дня Перамогі.

А зараз паслухайце голас, які гучыць з зусім нядаўняга ўчора. І для нас з вамі так важна, каб ён і застаўся ў дні ўчарашнім, не перайшоў у будучы дзень. Верш, які гучыць на рускай мове, прысвечаны падзеям Беслана.

Не стреляйте, дяденька!”

Тишина. Ни шума, ни гама.

В масках нас беда сторожит.

Кончен школьный праздник, и мама

На цветах недвижимо лежит.

Мама, мама! Видишь, мы живы!

Ты спасла с Асланчиком нас!

Он нёс ранец самый красивый,

Потому что шёл в первый класс.

Не дрожи, будь стойким, Асланчик!

В жизни есть свои рубежи.

Ты теперь мужчина, не мальчик:

На затылке руки держи!

Рядом с папой тетенька в черном

В пояс смерть смогла заложить.

Бог велел сносить всё покорно,

Но уж очень хочется жить!

Не стреляйте, дяденька, в спину!

Всей моей семьи больше нет!

Вы уже ведь взрослый мужчина,

Ну, а мне всего девять лет!



Рэфлексія.

  • Зварот да малюнкаў вучняў.

  • Вучні складаюць сінквейн (ключавое слова вайна)

Узор:
Вайна

Жудасная, крывавая.

Забівае, разбурае, знішчае.

Гэта слёзы і боль



Смерць.
Дамашняе заданне:

Сачыненне-разважанне на аснове сінквейна.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка