Тэма ўрока: “Вугальная і крэмніевая кіслоты. Карбанаты, гідракарбанаты і сілікаты. Прымяненне солей вугальнай і крэмніевай кіслот”




Дата канвертавання24.02.2017
Памер115.69 Kb.
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ И ТУРЫЗМУ НЯСВІЖСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Ліпская сярэдняя школа”

Тэма ўрока:

Вугальная і крэмніевая кіслоты. Карбанаты, гідракарбанаты і сілікаты. Прымяненне солей вугальнай і крэмніевай кіслот”



10 клас

Майсеня Яўгенія Уладзіміраўна

настаўнік хіміі першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Тэма ўрока: “Вугальная і крэмніевая кіслоты. Карбанаты, гідракарбанаты і сілікаты. Прымяненне солей вугальнай і крэмніевай кіслот”
Тып урока: урок вывучэння новай тэмы з злементамі даследавання

Мэта ўрока:

- вывучыць уласцівасці вугальнай і крэмніевай кіслот, карбанатаў, гідракарбанатаў і сілікатаў, прымяненне вугальнай і крэмніевай кіслот;

-азнаёміць вучняў з асаблівасцямі уласцівасцей вугальнай кіслаты, крэмніевай кіслаты, карбанатаў і сілікатаў;

-прадоўжыць фарміраванне ведаў аб узаемасувязі ўласцівасцей рэчываў з іх будовай;

-паўтарыць рэакцыі абмену, паняцці “кіслыя” і “сярэднія солі” на прыкладзе карбанатаў і гідракарбанатаў

-развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў на ўроку праз розныя віды працы;


  • развіваць лагічнае мышленне, творчую актыўнасць, пазнаваўчы інтарэс вучняў, уменне аналізаваць і сістэматызаваць;

  • стварыць ўмовы для выхавання камунікатыўных уменняў, арганізацыі супрацоўніцтва, павышэння агульнай культуры вучняў.

Абсталяванне і рэактывы: Мультымедыйная ўстаноўка,

набор прабірак, штатыў, карбанат натрыю, гідракарбанат кальцыю, гідраксід кальцыю, саляная і серная кіслоты, спіртоўка, штатыў, сілікат натрыю, лакмусавая паперка, запалкі.




Ход урока

Эпіграф “ Усякае рэчыва ад самага простага

да самага складанага - мае тры розныя,

 але ўзаемазвязаныя бакі: ўласцівасці,

састаў, будову.”



Б.М.Кедраў
I. Арганізацыйны момант

Я рада вітаць вас здаровымі, з цудоўным настроем, з усмешкамі.

Для таго. каб наш ўрок прынёс карысць, давайце прыгатуем свае каналы ўспрымання, забудзем пра ўсе праблемы нас акружаючыя, зоймем адкрытую позу, усміхнемся адзін аднаму і пачнем наш ўрок.

Цяпер я запрашаю вас у падарожжа па аднаму з куточкаў краіны “Хімія”, які называецца “Вугальная і крэмніевая кіслоты і іх солі”

А як бы вы хацелі: усім разам адправіцца ў падарожжа ці самастойна наведаць гэты горад? Канешне, лепш разам, сябры заўсёды дапамогуць, падкажуць, калі трэба. У дарогу вам неабходна ўзяць багаж ведаў, якія вы маеце, і маршрутныя лісты.

II. Актуалізацыя ведаў

Перш чым пачаць наша падарожжа, я хачу расказаць вам казку.

Жыла ў краіне хіміі цудоўная панна.

У сямействе кіслот праславілася няўмелай.

Была яна, у прынцыпе, на халадзец падобная,

Хоць крэмній служыў ёй асновай таксама.

Сваімі ўчынкамі усіх дзівіла,

У кіслотным шэрагу выключэннем стала.

А пры награванні, вось цуды,

З яе атрымаліся: пясок і вада!

Бліжэйшы яе суродзіч і брат,

Будаўнік вядомы, герой-сілікатаў.

Даведаліся «прыгажуню», хто ж яна?

Вядома ж ................... (Крэмніевая кіслата)

Ітак, вы можаце мне назваць тэму ўрока. Тэма нашага ўрока:

(Слайд №1) Вугальная і крэмніевая кіслоты і іх солі.



Сёння мы пазнаёмімся з крэмніевай і вугальнай кіслотамі, іх солямі,а таксама прымянененнемсолей гэтых кіслот. На працягу ўрока мы з вамі будзем даследчыкамі і пастараемся прымяніць розныя метады вывучэння ўласцівасцяў рэчываў. Хачу нагадаць, што ўсе навукоўцы пры фармулёўцы вывадаў выкарыстоўваюць наступныя фразы: “я лічу”, “па-мойму”, “на маю думку». І памятайце, ў спрэчцы нараджаецца ісціна.

Перад вамі на сталах ляжаць тэхналагічныя карты, якія ў ходзе ўрока мы запоўнім, як часопіс даследчыка.

А эпіграфам да нашага ўрока будуць словы Кедрова "Усякае рэчыва ад самага простага да самага складанага - мае тры розныя, але ўзаемазвязаныя бакі: ўласцівасці, састаў, будову”, якія запісаны на дошцы. Мы пераканаемся ў тым, што будова абумоўлівае ўласцівасці.

Дык хто ж назаве мне мэту нашага ўрока?( Вучні называюць мэту,

а настаўнік, калі гэта неабходна, дапаўняе)

Сення мы будзем працаваць групамі. Адна група будзе называцца “Карбанацікі”, а другая “Сілікацікі”.

Для правядзення даследавання неабходны пэўны багаж ведаў. Давайце праверым, ці ўсё ў нас з гэтым у парадку.

Першае заданне: размінка для эрудытаў.

1. Што такое кіслотны аксід?

2. Што ўтвараецца пры ўзаемадзеянні кіслотнага аксіду і вады?

3. Што такое кіслата?

4. Якімі ўласцівасцямі валодаюць усе вядомыя вам кіслоты?

5. З якіх хімічных элементаў складаецца вугальная кіслата?

6. З якіх хімічных элементаў складаецца крэмніевыя кіслата?

Малайцы! Памятайце, што вы працуеце камандай, чым больш актыўна праца ўсёй каманды, тым вышэйшы вынік.

Кожная каманда запісала ўласцівасці той кіслаты, якую яна даследуе.

Вывучэнне новага матэрыялу.

Другое заданне: запісаць структурныя формулы вывучаемых кіслот.

А цяпер у нас праблемнае пытанне: як мы звычайна атрымліваем кіслоты?

Якую кіслату мы можам атрымаць такім спосабам, а якую не?

Крэмніевыя кіслата адзіная з неарганічных кіслот, якую нельга атрымаць гідратацыяй аксіду крэмнію. А як яе атрымліваюць паглядзім.

Трэцяе заданне: напісаць ураўненне рэакцыі атрымання адпаведных кіслот.

Група вучняў “Сілікацікі” атрымліваюць крэмніевую кіслату і запісваюць адпаведнае ўраўненне рэакцыі

K2SiO3+2 HCI=H2SiO3+2KCI

Чацвертае заданне. Выканаць заданне (Слайд 2)

Як мы назавем солі вугальнай і крэмніевай кіслот?

Вугальная кіслата дысацыіруе ступенчата . Хто можа напісаць на дошцы ступенчатую дысацыяцыю вугальнай кіслаты?

Можа хто мне скажа, якія солі будзе ўтвараць гэтая кіслата?

Так, сярэднія і кіслыя.

Фізкультхвілінка (Формулы рэчываў запісаны на зваротным боку дошкі))

Мы работали, старались,

Все немного напряглись,

А сейчас для расслабленья

Мы приступим к повторению

Вещества припомни ты,

И глазами их найди

Кремний и его оксид

Уголь, кальция карбид,

Газ угарный,СО2

И угольная кислота.

Головою покрути,

Кремниевую кислоту найди.

При глубоком вдохе в кровь

Попадает кислород,

А при выходе сейчас

Мы получим углекислый газ.

Мы расслабились немного

К химии вернемся снова.

Дэманстрацыя 8 Рэакцыя ўзаемадзеяння карбанатаў з кіслотамі

Дэманстрацыя 9 Ператварэнне гідракарбанату кальцыю ў карбанат

Пятае заданне для ўсіх вучняў (Слайд 3)

Узаемадзеянне з моцнымі кіслотамі можна разглядаць як якасную рэакцыю для распазнавання карбанатаў і гідракарбанатаў, а таксама сілікатаў.

Шостае заданне (Слайд 4)

Сёмае заданне

Прымяненне солей вугальнай кіслаты - самастойная работа з падручнікам “Карбанацікі”, старонка 257

Прымяненне солей крэмніевай кіслаты - самастойная работа з падручнікам “Сілікацікі”, старонка 258

Замацаванне вывучанага матэрыялу

Слайд 5 (вучань выконвае каля дошкі)

Вучні выконваюць тэставае заданне

Вугальная і крэмніевая кіслата



  1. У радзе Н2СО3; СО32-; НСО3-; SiO32-; H2SiO3- абазначце формулу: а) карбанат – іона; б) гідракарбанат – іона; в) вугальнай кіслаты; г) кремніевай кіслаты.

  2. Назавіце рэчыва: а) Na2CO3; NaHCO3; Na2SiO3; б) CaCO3; Ca(HCO3)2; CaSiO3; в) MgCO3; Mg(HCO3)2; MgSiO3; г) K2CO3; KHCO3; K2SiO3.

  3. Дапішыце ўраўненні рэакцый: t t а) Н2СО3 = …; NaHCO3 = …; H2SiO3 = … б) Na2SiO3 + HNO3 = … + …; K2SiO3 + HCL = … + …; K2SiO3 + H2SO4 = … + … в) CaCO3 + H2O + CO2 = …; MgCO3 + H2O + CO2=…; Na2CO3 + H2O + CO2 = … г) CaCO3 + HCL = …; MgCO3 + HNO3 = …; Na2CO3 + H2SO4= …

  4. Подбярыце рэчывы, якія рэагуюць па схеме: а) Mg2+ + CO32- = MgCO3↓; б) 2H+ + SiO32- = H2SiO3↓; в) CaCO3 + 2H+ = Ca2+ + H2O + CO2↑; г) 2H+ + CO32- = H2O + CO2↑.

  5. Складзіце ўраўненні рэакцый згодна схеме : карбанат →гідракарбанат → вуглякіслы газ → карбанат, дзе металам з’яўляецца: а) Ba; б) Na.

Падвядзенне вынікаў ўрока

Дамашняе заданне (Слайд 9) Падрыхтаваць рэкламу прадпрыемстваў па вытворчасці цэменту, шкла і фаянсавых вырабаў.
Рэфлексія (Слайд 10)

Скончыць ўрок хачу словамі Лапласа «Тое, што мы ведаем, - абмежавана, а тое, што мы не ведаем - бясконца ». Я жадаю вам поспеху на шляху пазнання!

Дзякуй за ўвагу!!! (Слайд 11)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка