Тэма: Самы светлы талент дабрата. Урывак з паэмы "Новая зямля" Я. Коласа "Дзядька-кухар"




Дата канвертавання22.02.2017
Памер51.7 Kb.
Тэма: Самы светлы талент – дабрата. Урывак з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа “Дзядька-кухар”

7 клас


Мэта:

  • узбагаціць веды вучняў пра творчасць Я.Коласа і сфарміраваць уяўленне пра адметныя рысы беларускага нацыянальнага характару;

  • развіваць камунікатыўныя навыкі, уменне працаваць са зместам твора;

  • выхоўваць пачуцці дабрыні, спагады, удзячнасці ў адносінах да родных і блізкіх людзей, эстэтычныя пачуцці вучняў.

Эпіграф:

“Дзівосны свет – сам чалавек з яго душой”.

В.Жуковіч

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант

  • Уступнае слова настаўніка.

Антось наш дбалы, акуратны.

А пры рабоце які здатны!

Што ні замысліць, то ўсе зробіць,

Што і для вока нават міла.

І ўсе выразна гаварыла,

Што ен не толькі гаспадар.

Але й прыгоджаны штукар,

Якіх на свеце не так многа.

На папярэднім ўроку мы з вамі пазнаеміліся з цудоўным вершам, гэта верш – споведзь Н.Гілевіча “Маці”. Маці, матуля…. Гэтае слова хвалюе кожнага чалавека. Вобраз маці, бадай, адзін з самых галоўных у беларускай літаратуры. Яшчэ раз прыгадваем, як Рыгор Барадулін казаў: “І калі б была воля мая на тое, - пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як і ўсе на зямлі, усе ў нас пачынаецца з Маці. Усе ад маці, усе з-пад матчынага сэрца… Маці адна, маці незаменная… Маці адна, як і Радзіма.”


  1. Праверка дамашняга задання

Д/з вам было пазрыхтаваць выразнае чытанне верша, а па жаданню можна вывучыць на памяць. Хто вывучыў і пазнаеміць ўсіх тых, хто прысутнічае са зместам гэтага верша.

(Вучань расказвае верш на памяць)



  • Скажыце, якія пачуцці перапіўняюць паэта? (Паэта перепаўняе любоў да самага роднага ў свеце чалавека, Н.Гілевіч разусее, што “трэба б упасці перад ею – нядужнай, сівой – на калені…”

  • Давайце яшчэ раз звернемся да радкоў верша і паглядзім, як кожная наступная страфа перадае палітру адценяў, звязаных з вобразам маці.

  • Што паэт гаворыць пра вочы маці?

Рукі маці – увасабленне працавітасці, клапатлівасці, пяшчоты (“у працы не зналі пранухі”, “насілі мазолі”, “мілые рукі”). Вучань зачытвае радкі і робіць вывад.

Вочы маці – увасабленне чысціні, радасці, дабрыні (“вяселымі зоркамі ззялі”, “усміхаліся нам, забаўлялі…”)

Сэрца маці – увасабленне дабра, спагадлівасці, любові, самаахвярнасці, маральнай чысціні (“наш боль быў тваім”, “сорам наш”, “кропля радасці напаўняла цябе, разлівалася морам”)


  • А ў апошняй страфе, што паэт з горыччу заўважае?

Як жа позна,

Як позна – любімыя дзеці –

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем…



  • Да якой думкі падводзіць нас паэт? (Што жыцце кожнага з нас было б прыгажэйшым, калі б мы былі больш чулымі ў адносінах да нашых матуль)

  • Да, сапраўды, бо маці – бо маці – пачатак жыцця, апора ў душэўнай смуце.

  • Зараз звернемсяяшчэ да аднаго задання:

  • знайдзіце тыя радкі верша, у якіх, на вашу думку, заключана асноўная ідэя твора

(Як жа позна,

Як позна – любімыя дзеці –

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем…)



  • Знайдзіце тыя словы, якія найбольш поўна раскрываюць любоў да маці (“цалую знаемыя родныя вусны”, “гладжу рукі сухія”, “хілюся да сэрца”, “мілыя рукі”)

  • якія словы, па вашым меркаванні, з’яўляюцца для чалавека святымі? (маці, бацька, Радзіма, зямля, дзядуля і г.д.)

  • якія асацыяцыі выклікае ў вашай свядомасці паняцце маці? (дом, смачная ежа і г.д.)

  • правядзіце стрэлкі ад тэрмінаў да прыкладаў, якія з імі суадносяцца

  1. Эпітэты

а) вочы свецяцца, вочы ўсміхаюцца

  1. Паўторы

б) мілыя рукі, вяселымі зоркамі, радасці светлай, велізарны сорам

  1. Метафара

в) кропля разлівалася морам

  1. Гіпербала

г) я ўзыходжу, я гляджу, я кажу, як жа позна, як позна



  • А яшчэ вам трэба было напісаць невялічкае апавяданне “Самы родны ў свеце чалавек”, прысвечанае сваей маці, ці намаляваць маці і расказаць пра яе. (Вучні зачытваюць апавяданні, адзнакі)

  • Цудоўна! Я б хацела нашу размову закончыць словамі С.Гракоўскага: “Маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея, будучае народа, падтрымка ў горы і радасці. Пакуль у нас есць маці, мы ў любым узросце застаемся маладымі. Таму ой як трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіз матуль, не гаркату. а толькі радасць і кветкі прыносіць ім”.

  1. Новая тэма.

  • Слова настаўніка

Давайце з вамі паглядзім на дошку, разгледзім малюнкі, якія тут знаходзяцца. Што або каго яны вам нагадваюць? Ужо ў папярэдніх классах мы знаеміліся з творчасцю Я.Коласа, з ягонымі вершамі, казкамі. У 5-м класе адбылося знаемства з асобнымі разделамі паэмы Я.Коласа “Новая зямля” ("На рэчцы”, “Дарэктар”).

Сення мы з вамі пазнаемімся з адным з галоўных герояў паэмы – дзядькам Антосем, паспрабуем выявіць рысы беларускага нацыянальнага характару (на прыкладзе вобраза дзядькі Антося). Я вам нагадаю, што ў аснову паэмы “Новая зямля” быў пакладзены аўтобіяграфічны матэрыял, успаміны дзяцінства. Героі паэмы – сам пісьменнік, маленькі Костусь, родныя яму людзі – бацька, маці, браты і сестры, а таксама дзядька Антось (малодшы бацькаў брат).

Вы атрымалі папераджальнае заданне. Паслухаем паведамленні даследчыкаў.

1-й даследчык: Асабістае жыцце дзядькі Антося не склалася. Дзяўчына, якая клалася яму ў вечным каханні, выйшла замуж за іншага. Ен назаўседы адмовіўся ад спробы знайсці асабістае шчасце і папросьбе брата пераехаў жыць да яго, на лесніковую пасаду. Сям’я Міхала (бацькі Костуся)стала яго сям’ей. Уся сям’я шчыра любіла Антося за добры характар, чулае сэрца, гумар, залатыя рукі. Асабліва любілі Антося дзеці.

2-й даследчык: Бацька Міхал і маці Ганна клапаціліся, каб хлопцы былі пісьменныя, і нанялі ім хатняга настаўніка Яську Базылева. Уладзя, Костусь, Алесь разам вучіліся грамаце, разам елі і спалі. Настаўнік “як вузел, хлопец невялічкі”, з радасцю ўдзельнічаў у гульнях, слухаў хлапечыя апавяданні пра розныя здарэнні. У сям’і былі і іншыя дзеці – Гэля, Юзік, Ганна, Міхаліна. Дзядзька Антось разам з дарэктарам вучыў дзяцей грамаце і рабіў гэта з вялікім задавальненнем.

3-й даследчык: Дзеці вельмі любііл дзядьку Антося. Вось успаміны сястры паэта: “Аднойчы дзядькі Антося не было са Стоўбцаў, куды ен хадзіў “прысягаць цару”. Юзік не лажыўся спаць і ўсе плакаў. Каб супакоіць малога, на пасцель да Юзіка ў пацемках палажылі старэйшага брата алеся, які павінен быў сысці за дзядьку. Аднак Юзік суразу ж пачаў вобмацкам шукаць дзядькавых вусоў, якімі звычайна любіў забаўляцца, і не знайшоўшы іх у Алеся, здагадаўся, што яго падманулі. Малы плакаў і не спаў амаль усю ноч, пакуль не вярнуўся дзядька Антось.


  • Вось гэты дзядька Антось і з’яўляецца галоў…….

  • Зварот да зместу.

Чытане тэксту (настаўнік+дзеці па чарзе)

  1. Замацаванне

  • Звернемся да тонкіх і тоўстых пытанняў:

  1. Якім вы ўяўляеце дзядьку Антося? (Просты селянін, чалавек цікавы і таленавіты).

  2. Як дзеці ставіліся да дзядькі? (Дзеці вельмі любілі за дабрату, клопат, за тое, што ен усяго сябе прысвечаў ім).

  3. Знайдзіце і зачытайце ўрыўкі, у якіх расказваецца, як дзядька ладзіў з дзецьмі

(Яшчэ замецьце, што з малымі

Ен размаўляў, як са старымі.

Як роўна з роўнымі трымаўся!

Вось так гуртом яго абсядуць,



І час работы яго крадуць…)

  1. Які ен, дзядька Антось? Якія душэўныя якасці выяўляюцца ў яго ўчынках? (Мілы дзядька; майстар на штукі; механік на ўсе рукі; тонкі псіхолог; гумарыст; кухар; надзейны сябар; добры чалавек).

  1. Рэфлексія

  • Зараз мы з вамі складзім сінквейн, а дапаможа нам у гэтым эпіграф. Ключавое паняцце – “Дзядька Антось”.

  1. назоўнік – гаспадар

  2. 2 прыметніка – дбалы, акуратны

  3. 3 дзеяслова – замысліць, зробіць, аздобіць

  4. сказ з чатырох слоў – Антось наш дбалы, акуратны

Адзнакі

  1. Дамашняе заданне:

  1. Адказаць на пытанні падручніка да раздела “Дзядька-кухар”

  2. Творчая работа “Дрэва прадказанняў”. Як вы думаеце, што далей сталася з дзядькам Антосем?

  3. Скласці цытатны план характарыстыкі дзядькі Антося.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка