Тэма сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай беларусі класіфікацыя музеяў



Дата канвертавання24.02.2017
Памер131.9 Kb.
#4268
ТЭМА 4. СІСТЭМА АРГАНІЗАЦЫІ МУЗЕЙНАЙ СПРАВЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ
Класіфікацыя музеяўгэта іх групаванне па прыкметам, змястоўным для арганізацыі і развіцця музейнай сеткі і для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.

Сучаснае музеязнаўства ведае некалькі сістэм класіфікацыі музеяў:



  • па маштабам дзейнасці (цэнтральныя, рэгіянальныя, мясцовыя); 

  • па форме ўласнасці (юрыдычным статусе): дзяржаўныя, прыватныя;

  • па адміністрацыйна-тэратарыяльным прыкметам (іерархічнай падпарадкаванасці): рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя і т.п.

Ведамасная прыналежнасць музеяў таксама бывае рознай (музеі сістэмы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і г.д.).

Паводле якаснай тыпалогіі (у залежнасці ад выканання музеям сваіх сацыяльных функцый і іх прыярытэта ў яго дзейнасці) вылучаюць даследчыя, вучэбныя, асветніцкія музеі. 



Даследчыя музея (навуковыя музеі) часцей за ўсё ствараюцца пры навуковых установах. Фарміраванне фондаў і іх вывучэнне (выконвае па пераважнасці навукова-дакументацыйную, ахоўную і навукова-даследчую функцыі) – галоўнае ў яго працы (напрыклад, Музей старажытнай беларускай культуры пры НАН РБ).

Вучэбныя музеі накіраваны перш за ўсё на рашэнне адукацыйнай функцыі. Як правіла, яны ствараюцца пры ўстановах адукацыі. Школьныя музеі фарміруюць калекцыі, якія дапамагаюць набыць необходныя навыкі ў працэсе навучання, а таксама ў рэалізацыі вучэбных праграм і педагагічных методык.

Асветніцкія музеі (публічныя музеі) арыентаваныя на наведвальнікаў ўсіх узрастаў, сацыяльных груп і г.д. Галоўнае ў яго дзейнасці – арганізацыя работы з наведвальнікам (праз экспазіцыі, арганізацыю доступа даследчыкаў да калекцый музея, правядзенне рэкрэацыённай работы і інш.). Сярод асветніцкіх музеяў ёсць арыентаваныя на спецыфічную аўдыторыю – дзіцячыя музеі. Яны арыентаваныя на псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Радзіма гэтых музеяў – Бруклінскі музей (1899 г.).

У 1960–1980-я гг. у сувязі з развіццём сеткі музеяў-ансамбляў, музеяў-запаведнікаў ствараецца класіфікацыя па прыкмеце ажыццяўлення музеям сваёй навукова-дакументацыйнай функцыі. У адпаведнасці з гэтай класіфікацыяй выдзяляюць музеі калекцыйнага і ансамблевага тыпаў.

У аснове музея калекцыйнага тыпа ляжыць калекцыя прадметаў, адпаведная профілю музея (асноўныя намаганні накіраваны на яе фарміраванне). Дакументаванне такія музеі ажыццяўляюць пры дапамозе захавання, камплектавання, вывучэння фондаў музея.

Музеі ансамблевага тыпа ажыццяўляюць функцыю дакументавання пры дапамозе захавання нерухомых памятнікаў, интэр'ераў, ландшафтаў (асноўныя намаганні накіраваны на захаванне ўсталяванай прыроднай і культурна-сфарміраванай прыроднай і культурна-гістарычнага асяроддзя).

Развіццё музейнай сеткі прыводзіць да ўскладнення класіфікацый. Да сённяшняга часу асноўнай класіфікацыяй застаецца класіфікацыя музеяў па профілю.



Профіль музея – катэгорыя класіфікацыі музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасці з профільнай дысцыплінай, канкрэтнай галіной навукі, тэхнікі, вытворчасці, відам мастацтва і інш.

Музеі класіфікуюцца па наступных профілях:

гістарычныя (агульнагістарычным, ваенна-гістарычныя, гістарычныя манаграфічныя, гісторыі вучнёўскіх арганізацый, гісторыі школы, гісторыі рэлігіі, археалагічныя, этнаграфічныя, сучаснай культуры, мемарыяльныя, архітэктурныя, тэхнічныя, галіновыя, іншыя);

мастацкія (выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага і паркавага мастацтва, мастацкія манаграфічныя, іншыя);

літаратурныя (гісторыі літаратуры, гісторыі кнігі, літаратурныя манаграфічныя, іншыя);

прыродазнаўчыя (прыродазнаўчыя шырокага профілю, геаграфічныя, біялагічныя, заалагічныя, батанічныя, геалагічныя, мінералагічныя, антрапалагічныя, іншыя);

комплексныя (музей сумяшчае прыкметы некалькіх профіляў (краязнаўчыя, архітэктуры і этнаграфіі, гісторыка-мастацкія, гісторыка-культурныя, іншыя)).

Тыпы музеяў

Музей пад адкрытым небам – музей, экспазіцыя якога выстаўляецца па-за памяшканняў. У шматлікіх музеях праводзіцца комплексная рэканструкцыя мінулага, гістрычныя пабудовы з'яўляюцца не проста асобнымі экспанатамі, а ствараюць узаемазвязаны комплекс. Такім чынам, наведвальнікі атрымліваюць магчымасць пабываць у рэканструіраванным населеным пункце мінулага, атрымлівая агульнае прадстаўленне аб гісторыі і этнаграфіі адпаведнай краіны ці мясцовасці. У рамках музея ўзнаўляюцца традыцыйныя рамёслы і віды дзейнасці, характэрныя для адпаведнай мясцовасці і часу.

Адным з першых шырока вядомых музеяў пад адкрытым небам быў адкрыты ў 1891 годзе «Скансен» (Skansen) на в. Юргарден у Стакгольме, у сувязі з чым яго назва стала агульна прынятай для этнаграфічных музеяў на большасці еўрапейскіх мовах (дадатковая інфармацыя аб музеі ў Стакгольме размешчана на сайце: http://www.skansen.se/ru/kategori/russian).



У некаторых музеях у дапаўненне да архітэктуры рэканструюць транспарт мінулых часоў. Напрыклад у музеі пад адкрытым небам у Арнеме (Нідэрланды) дзейнічае гістарычная трамвайная лінія, а ў музеі Black Country Living Museum у раёне Дадлі (Вялікабрытанія) акрамя гістрычнага трамвая дзейнічае таксама гістарычны тралейбус.

У Беларусі на сённяшні час існуе адзіны музей пад адкрытым небам або скансэн – Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы” (п. Азярцо).

Музей-запаведнік – група музеяў пад адкрытым небам, якія валодаюць асаблівай каштоўнасцю і атрымалі па пастанаўленню дзяржаўных органаў статус запаведнікаў. Музеі-запаведнікі ствараюцца на аснове музеефікацыі тэрыторый, ансамбляў, комплексаў і асобных помнікаў гісторыі, культуры, прыроды ў іх прыродным асяроддзі. Маюць важнае значэнне для захавання гісторыка-культурнага і прыроднага асяроддзя ў яго цэласнасці. Статус запаведніка прадугледжвае асаблівыя рэжымы захавання і выкарыстоўвання ўключаных у яго тэрыторый і аб'ектаў.

У Беларусі музеямі-запаведнікамі лічацца: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (http://www.nesvizh-zapovednik.by/); Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» (http://www.zaslaue.by/index.php?lang=ru); Нацыянальны Полацкі гісторыка-архітэктурны музей запаведнік (http://polotsk.museum.by/).

Шматлікія музеі-запаведнікі, скансэны праводзяць разнастайныя музейныя святы (часцей за ўсё – на фальклорные тэмы), арганізуюць майстэрні народных промыслаў, гістарычныя рэканструкцыі, «экалагічныя тропы», розныя фестывалі (літаратурныя, музычныя і інш.).



Мемарыяльные музеі – музеі, прысвечаныя выдатным гістарычным падзеям, дзяржаўным, палітычным, грамадскім і ваянным дзеячам, дзеячам навукі, літаратуры і мастацтва.

Часцей за ўсё мемарыяльныя музеі ствараюцца на базе ахоўваемых дзяржавай памятных комплексаў: тэрыторый, на якіх праходзілі падзеі; дамоў, сядзіб, кватэр, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў; калекцый мемарыяльных музейных прадметаў. Сярод мемарыяльных музеяў перавагаюць такія віды, як дом-музей, музей-сядзіба, музей-кватэра, музей-майстэрня. Разлічаюць: ансамблевыя мемарыяльныя музеі – з поўнасцю захаванымі гістарычнымі абставінамі; музеі з навукова-рэканструіраваным комплексам; музеі, якія базіруюцца на асобных калекцыях.



Мемарыяльныя музеі ў Беларусі: музей 1-га з'езда РСДРП у Мінску, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мемарыяльны музей-майстэрня З.І.Азгура, Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і іншыя.

Катэгорыя музея вызначаецца ад месца ў дзяржаўнай сістэме музеяў, аб'ёма асноўнага фонду, экспазіцыйнай плошчы, колькасці наведвальнікаў. Усяго выдзяляецца 5 катэгорый: 1, 2, 3, 4 і асобная (нацыянальныя музеі), з іх 4 ніжэйшая. У залежнасці ад прысваення катэгорыі музею залежыць аплата работнікам музея.
Музейная сетка Рэспублікі Беларусь

Музейная сетка Рэспублікі Беларусь – гэта сукупнасць музейных устаноў розных профіляў, тыпаў, ведамаснага падпарадкавання і форм уласнасці, якая гістарычна склалася на тэрыторыі краіны. Музейная сетка Беларусі ўвесь час расце.

У Беларусі працуе болей за 1900 музеяў, з іх 158 – у сістэме Мінкультуры, 60 філіялаў. Акрамя таго, дзейнічаюць каля 200 музеяў другіх ведамств, 1492 музеяў сістэмы Міністэрства адукацыі, 7 музеяў, створаных грамадскімі аб'яднаннямі, а таксама 14 прыватных. Усе музеі размеркаваны па профільным групам наступным чынам: краязнаўчыя – 50%, гістарычныя – 17%, мастацкія – 18%, літаратурныя – 10%, музеі-запаведнікі – 2%, прыродазнаўчыя – 2%, другія – 1%. З агульнага ліку музеяў 19 знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, 27 – Віцебскай, 28 – Гомельскай, 18 – Гродзенскай, 16 – у г. Мінску, па 25 – Мінскай і Магілёўскай.



Асноўныя вехі стварэння музеяў Беларусі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі створаны ў 1977 г. пастановай Савета Міністраў БССР № 47 (раней называўся Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі з перанясеннем яго ў горад Гродна).

Нацыянальны мастацкі музей заснаваны ў Мінску адпаведна пастанаўленню Савета Народных Камісараў (СНК) БССР ад 24.1.1939 як Дзяржаўная карціная галерэя БССР. Адкрыты для наведвальнікаў 8.11.1939 г.

Нацыянальны гістарычны музей заснаваны 15.12.1956 у Мінску як Беларускі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. У 2009 г. музей атрымаў назву Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" адкрыты 5 ліпеня 1969 г.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа быў створаны Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 года і адчынены для наведвальнікаў 4 снежня 1959 года. Размешчаны ў доме, дзе правёў апошнія гады свайго жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас.

У 1994 г. створаны Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».

Адзіная ў краіне аптэка-музей была адроджана ў 1996 г. у памяшканні аптэкі Гродзенскага езуіцкага кляштара навукова-вытворчым кааператывам «Біятэст».

У 1999 г. у Старых Дарогах Мінскай вобласці адбылося адкрыццё прыватнага музея А. Я. Белага.

Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе» (1986), Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Нясвіж» (1993).

Вялікая ўвага надаецца музейнай інтэрпрэтацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Створаны: Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (2000); Гомельскі абласны музей ваеннай славы (2005) з філіялам – Музеем крыміналістыкі (2010);

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (створаны ў 1944 г., адноўлены ў 2013 г.).

У снежні 2010 г. пасля заканчэння рэстаўрацыі і музеефікацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла Нацыянальнага мастацкага музея – замкавага комплекса «Мір». Прыцягненню ўвагі з боку дзяржавы і шырокай публікі паспрыяла ўключэнне замкавага комплекса ў Спіс помнікаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.

У 2012 годзе пачаў працаваць Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.



Афіцыйна адкрыўся для наведвальнікаў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
Каталог: uploads -> tests
tests -> Тэма III. Гісторыя музейнай справы ў Беларусі Крыніцы вывучэння музейнай справы
tests -> Кодэкс рэспублікі беларусь аб культуры 20 ліпеня 2016 г. №413-З
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы на сучаснай беларусі класіфікацыя музеяў
tests -> Тэма навукова-фондавая работа ў музеі камплектаванне музейных фондаў
tests -> Тэма навукова-экспазіцыйная работа ў музеі слова «экспазіцыя»
tests -> Спіс дадатковых інтэрнэт-крыніц сайт музеяў беларусі – адзіны рэсурс у інтэрнэце, які змяшчае інфармацыю аб усіх музеях Беларусі
tests -> Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал