Тэма: Скланенне назоўнікаў Мэта




Дата канвертавання20.01.2017
Памер57.16 Kb.
Тэма: Скланенне назоўнікаў

Мэта: узнавіць веды вучняў пра змяненне формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях; пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў; даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў; пашыраць актыўны слоўнікавы запас вучняў; садзейнічаць выхаванню ашчадных адносін да прыроды.

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Дэвіз нашага сённяшняга урока: «Хто без навукі, той як бязрукі».

  • Растлумачце прымаўку.

  • Я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам новыя веды, а значыць, і новыя радасці.

    1. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне №110. с. 68.

Настаўнік. Як змяняюцца назоўнікі?

  • Што абазначаюць назоўнікі адзіночнага ліку?

  • Што абазначаюць назоўнікі множнага ліку?

3Арфаграфічная хвілінка.

Дождж..к сее беспрастанку,

Вец..р свішча так, я звер...

Колькі луж..н каля ганку!

А гр..зі, гр..зі цяпер!

Настаўнік. Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.


  • Вызначце галоўныя члены сказа.

  • Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар. Чаму?

  • Назавіце назоўнікі. Вызначце іх род, лік.

4. Хвілінка чыстапісання.

Збожжа завіруха завея

1.Падбярыце аднакаранёвыя словы да запісаных слоў.

2.Падбярыце сінонімы да слоў «завіруха», «завея».



Пісьмо па памяці.

Белая завея завывае звонка.

Толькі зелянее над ракой сасонка.

-Падкрэсліце назоўнікі, абазначце іх род і лік.



5. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Настаўнік. Сёння мы працягнем назіраць за назоўнікамі. Мы павінны даведацца, як змяняюцца назоўнікі.

1) Работа па падручніку. Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі.

  1. Што заўважылі?

  2. Чаму адно і тое ж слова (назоўнік) мае розныя канчаткі?

  3. Практыкаванне № 111, с. 69.

  4. Прачытайце словазлучэнні, якія ў вас атрымаліся.

  5. Якія пытанні паставілі да слова «камень»?

  6. Як змяняецца назоўнік? (Па пытаннях.)

  7. Змяненне назоўнікаў па пытаннях называецца змяненнем па склонах, або скланеннем.

Чытанне правіла на с. 70.

Фізкультхвілінка.

Зайцы ў лесе робяць хаты,

Мох падносяць зайчаняты.

Ім мядзведзь дапамагае —

Ён пляцоўку расчышчае:

Будзе тут дзіцячы сад

Для маленькіх зайчанят.

6. Замацаванне новага матэрыялу.

1) Работа па падручніку.

а) Практыкаванне № 112. с. 70.



Склоны

Склонавыя пытанні

3 якімі прыназоўнікамі могуць ужывацца

Сэнсавыя

пытанні


Назоўны

Хто? Што?

Заўсёды без прыназоўнікаў




Родны

Каго? Чаго?

Да, ад, для, без, каля, з, у, акрамя,

замест, супраць



Дзе? Куды?

Адкуль?


Давальны

Каму? Чаму?

К, насустрач, услед

Куды?

Вінавальны

Каго? Што?

У, на, па, за, пра, праз, пад

Куды?

Творны

Кім? Чым?

3, за, пад, перад, паміж

Дзе? Калі?

Месны

Аб кім? Аб чым?

Пры, аб, на, у, па

(без прыназоўнікаў не ўжываецца)






Настаўнік. Пра каго гаворыцца ў тэксце?

  1. Што вы даведаліся пра лісу?

б) Практыкаванне № 113, с. 70 — вусна.

Знаёмства з назвамі склонаў назоўнікаў на беларускай мове.

в) Практыкаванне № 114. с. 71 — чытаць па ролях.


  1. На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў назоўным, родным, давальным, вінавальным, творным і месным склонах?

  2. Які склон заўсёды ўжываецца без прыназоўніка?

  3. Чым месны склон адрозніваецца ад усіх астатніх?

2) Састаўленне табліцы.

Склон

Склонавыя пытанні

Н.

Хто? Што?

Р.

Каго? Чаго?

Д.

Каму? Чаму?

В

Каго? Што?

Т.

Кім? Чым?

М.

Аб кім? Аб чым?

    1. Работа па падручніку.

а) Практыкаванне № 115. с. 73 — вусна.

Чытанне падказкі спадарыні Граматыкі.

б) Практыкаванні №116. 117 — па варыянтах.

1 варыянт — практыкаванне № 116, с. 73.

2 варыянт — практыкаванне № 117. с. 74.


    1. Работа па групах.

1-я група — пры спісванні ўставіць замест кропак назоўнік «сасна»; змяніць яго ў адпаведнасці з пытаннямі; вызначыць яго склон.

У лесе расла (што?) ... . Каля (чаго?) ... прытулілася бярозка. (На чым?) ... у дупле знайшла сабе прытулак вавёрка. А пад (чым?) ... вожык зрабіў сабе норку. Злосны вецер налятае на (што?) ... . Але (чаму?) ... гэта не шкодзіць. Моцна трымаецца (што?) ... за зямлю сваімі карэннямі.

2-я група — замест кропак у дужках паставіць патрэбныя склонавыя пытанні; запісаць, што атрымалася. Назоўны: (...) школьнік, (...) школа. Родны: няма (...) школьніка, (...) школы. Давалъны:рады (...) школьніку, (...) школе. Вінавальны: бачу (...) школьніка, (...) школу. Творны: задаволены (...) школьнікам, (...) школай. Месны: пісалі аб (...) школьніку, сустрэўся ў (...) школе.



  1. Вынікі урока. Рэфлексія. Настаўнік. Як змяняюцца назоўнікі?

  • Як вызначыць склон назоўніка?

  • Якія пытанні ставяцца да неадушаўлёных назоўнікаў?

  • Звернемся да дэвізу нашага ўрока. (Паўтараюць.)

  • Што вы адчуваеце ў канцы нашага занятку?

    1. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 118. с. 74.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка