Тэма: Сюжэтныя гульні з лічыльнымі палачкамі Настаўніца пачатковых класаў Юшкевіч Ніна Івановна Зашыр’е 2013 Тэма




Дата канвертавання06.01.2017
Памер55.49 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Зашырская сярэдняя школа Ельскага раёна”

Гомельскай вобласці

Факультатыўны занятак


“Матэматычная вясёлка” (1 клас)
Тэма: Сюжэтныя гульні з лічыльнымі палачкамі

Настаўніца пачатковых класаў

Юшкевіч Ніна Івановна

Зашыр’е 2013


Тэма: Сюжэтныя гульні з лічыльнымі палачкамі

Мэта: вучыць карыстацца лічыльнымі палачкамі, развіваць прасторавую арыентацыю, лагічнае мысленне, кемлівасць, дробную маторыку; выхоўваць цікавасць да прадмета.

Абсталяванне: лічыльныя палачкі, малюнкі зайчыка і морквы для кожнага вучня, тры кошыкі ( чырвонага, жоўтага і сіняга колеру), цацачны зайчык. Музычнае суправаджэнне для фізкультхвілінкі і для выканання заданняў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў для нас званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

− Добры дзень, паважаныя госці! Добры дзень, дарагія дзеці! Я вельмі рада сустрэчы з вамі. Сёння ў нас незвычайны ўрок. На нашым уроку прысутнічаюць госці. Прывітаем іх і падорым ім нашыя ўсмешкі. А цяпер паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся і пажадайце поспеху.



2. Уводзіны ў тэму.

- Людзі ўмелі лічыць яшчэ ў старажытнасці. Яны лічылі жывёлу, сабраны ўраджай. Для падліку выкарыстоўвалі пальцы на руках і нагах. Але часта іх не хапала, і людзі пачалі выкарыстоўваць палачкі.



3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік. Як вы думаеце, што сёння мы будзем рабіць? (Сёння мы будзем вучыцца лічыць з дапамогай палачак, а таксама будзем выконваць заданні пры дапамозе лічыльных палачак.)

4. Размінка.

Гульня “Што далей?”

  • Паглядзіце, калі ласка, на дошку і скажыце: колькі палачак будзе далей?

  • Дзеці складаюць з палачак лічбы. Малайцы, вы справіліся з заданнем.



Гульня “Што змянілася?”

Давайце паспрабуем скласці лічбы з палачак.

Вучні тлумачаць, што трэба зрабіць, каб з 3 атрымаць 9 і г. д.


  • Што трэба зрабіць, каб з 9 атрымаць 8?

  • Што вы зробіце, каб з 8 атрымаць 0?

  • Я загадаю вам загадку, адгадаўшы яе вы даведаецеся хто яшчэ завітаў да нас у госці.

Летам – шэры,

Зімой – белы,

Палахлівы і нясмелы.

Папсуе ў агародзе


Градкі –

Уцякае без аглядкі.

А сабачы брэх пачуе,

Дык душа –

Адразу ў пяткі.

(Заяц)


  • Правільна, да нас у госці завітаў яшчэ і зайчык. І наш госць хоча даведацца, ці сапраўды з лічыльных палачак можна складаць розныя фігуры.

  • Ці ведаеце вы чаму зайчык зімой белы , а ўлетку шэры?

  • А яшчэ зайчыка называюць бяляком, таму што ён мяняе ў канцы восені футра з шэрага на белае, падобнае на снег. Толькі кончыкі вушэй застаюцца чорненькімі.

- Як звычайна гавораць пра зайца? (Касы, доўгавухі, трусішка.)

  • За што называюць яго трусам?

  • Заяц на самай справе не трус. У яго няма вострых капцяў, страшных клыкоў, а ворагаў шмат. Вось і дапамагаюць яму доўгія, чуткія вушы і хуткія ногі. Галоўнае – зараней запрыкмеціць, пачуць ворага і ўцякчы. Ён не трус, а проста вельмі асцярожны.

  • А каго ж ён баіцца?

  • Чым корміцца заяц? (Абгрызае вецце і кару маладых дрэў, бегае на дачы, агароды людзей, падбірае клачкі сена на дарогах.)

  • А чым яшчэ любіць ласавацца зайчык у агародзе? (Морквай.)

  • Давайце нашага зайчыка пачастуем морквай.

5. Практыкаванне “Морква” (музычнае суправаджэнне).

- Вы павінны з палачак скласці моркву.

- Малайцы! Вы добра справіліся з заданнем. Зайчык вельмі добра пачаставаўся вашай моркаўкай і дзякуе вам.



6. Фізкультхвілінка "Зайчык” (музычнае суправаджэнне.)

 Як на тоненькі лядок

Выбег зайчык: скок ды скок.

Зайчык лапкі падымаў,

Зайчык хвосцікам віхляў.

Міма ліска прабягала,

Ціхенька за дрэўца стала.

Зайчык, зайчык, не зявай,

А ад ліскі ўцякай.
7. Гульня “Прынясі зайчыку моркву” (музычнае суправаджэнне.)

У кожнага вучня на парце ляжыць малюнак зайчыка, недалёка ад яго – морква, выкладзенная з палачак. Вучні выкладваюць ад зайчыка да морквы дарожку з палачак, падымаючы кожную мізінцамі.

-Зайчык вельмі задаволены, што вы справіліся з заданнем.

8. Практыкаванне “Хатка” (музычнае суправаджэнне.)

- Давайце ўспомнім, у якіх казках расказваецца пра хатку зайчыка? (“Заюшкіна хатка”, “Ліса, заяц і пятух”, “Зайкіна хатка”.)

- Давайце і мы пабудуем хатку для зайчыка, і ў гэтым нам дапамогуць палачкі.

- Вялікі дзякуй, кажа зайчык вам, дзеткі! Цяпер у яго ёсць свая хатка , дзе зможа схавацца ад маразоў, ад драпежнікаў.





9. Практыкаванне “Елачка” (музычнае суправаджэнне.)

- Як вы думаеце, пад якім дрэвам хаваецца зайчык ад ворагаў? (Пад ёлачкай.)

Вось і мы паспрабуем з вамі скласці з палачак ёлачку, каб наш зайчык змог у любы час схавацца ад ворагаў.

- Малайцы! Зайчыку вельмі падабаюцца вашы ёлачкі, і цяпер ён зможа пад імі схавацца ад драпежнікаў.

10. Пальчыкавая гімнастыка.

Пальчыкі, пальчыкі

Скачуць так, як зайчыкі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Падкідаюць мячыкі

Нашы пальчыкі.



9. Практыкаванне “Вожык” (музычнае суправаджэнне.)

Зайчык хоча, каб вы разгадалі загадку. А калі разгадаеце, то даведаецеся, з кім ён сябруе.


Вось дык дзіўны шавец!

На спіне сто іголак, а шыць не ўмее.

Кожны назаве яго імя — гэта вожык. I мае ён не сто іголак, а ў сто разоў больш. Так падлічылі вучоныя. Шавец – чалавек, які шые адзежу.


  • Зайчык хоча, каб вы склалі вожыка з палачак вожыка. (Вучні складваюць з палачак вожыка.)

- Малайцы! Зайчык вельмі рады. Ваш вожык сапраўды падобны на яго сябра.

12. Практыкаванне “Чараўнікі” (работа ў парах).

- Наш госць хоча даведацца ці зможаце вы стаць сапраднымі чараўнікамі, і хоча, каб вы паспрабавалі ператварыць адну фігуру ў другую.

(Вучні складваюць з палачак домік, затым разважаюць, якія палачкі неабходна перакласці, каб домік ператварыўся ў сцяжок. Дзеці змяняюць домік у сцяжок.)

- Малайцы! Зайчык кажа, што вы сапраўдныя чараўнікі і з гэтым заданнем вы справіліся.

14. Падвядзенне вынікаў.

- Вы добра папрацавалі, але ж зайчыку трэба з вамі развітвацца. Ён застаўся вельмі задаволены вашай працай на ўроку. Малайцы!



- Вырабы з палачак запомнілі? Ці будуць пажаданні да наступных урокаў?

15. Рэфлексія.

У кожнага на парце ляжыць моркаўка, з яе дапамогай ацаніце сваю працу .

  1. Калі вам усё было зразумела і вы добра працавалі – пакладзіце сваю моркаўку ў чырвоны кошык;

  2. Калі вы добра працавалі, але ў вас не ўсё атрымлівалася – пакладзіце сваю моркаўку ў кошык жоўтага колеру;

  3. Калі памыляліся - у сіні кошык.




З палачкамі не засумуеш:

Навучышся лічыць



І нешта змайструеш!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка