Тэма «Утварэнне і правапіс прыслоўяў»




Дата канвертавання04.04.2017
Памер32.64 Kb.
Тэма «Утварэнне і правапіс прыслоўяў»
Прыслоўі ўтвараюцца ад розных часцін мовы прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным спосабамі, спосабам словаскладання.

Суфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў: зіма – зімой, высокі – высока, тры – тройчы, валіць – валам, блізка – блізютка.

Прыставачным спосабам прыслоўі часцей за ўсё ўтвараюцца ад саміх прыслоўяў: шмат – няшмат, густа – загуста, воддаль – наводдаль.

Прыставачна-суфіксальным спосабам прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў: верх – даверху, беларускі – па-беларуску, ваш – па-вашаму, тры – утрая, перастаць – бесперастанку, перамяшаць – уперамешку, мала – памалу.

Складаныя прыслоўі ўтвараюцца шляхам зліцця займенніка з назоўнікам (штовечар, штогод), далучэння да пытальна-адноснага прыслоўя адмоўнага займеннікавага прыслоўя (дзе-нідзе, як-ніяк), далучэння да першага кампанента паў- (ад напалову) прыслоўяў, асновы назоўніка, прыставак і суфіксаў (жартам – паўжартам), шляхам паўтору аднолькавых, блізкіх ці антанімічных слоў (далёка-далёка, туды-сюды).


  1. Вызначце спосабы ўтварэння прыслоўяў і размяркуйце іх па адпаведных групах: 1) прыставачны, 2) суфіксальны, 3) прыставачна-суфіксальны, 4) складанне.

Даўно, нехта, дапазна, па-святочнаму, штогод, удвая, улетку, задарма, ранавата, дадому, раз-пораз, дзёрзка, замоцна, пазалетась, як-ніяк, паабапал, крукам, комплексна, штосілы, крок у крок, апоўначы, двойчы, дабяла, бесперастанку, напрасткі, нікуды, сам-насам.

  1. Падрыхтуйце на аснове прыведзенай схемы паведамленне аб правапісе прыслоўяў. Запішыце па 1–2 прыклады на кожны пункт правіла.


Правапіс прыслоўяў




  1. Запішыце выразы, раскрываючы дужкі.

Зрабіць (у) адзіночку, прачытаць верш (на) памяць, (усё) роўна памыліцца, (па) асенняму грэла сонца, словы вырваліся (міма) волі, (з) нізу дрэва здавалася высокім, жыць (за) мяжой, рабіць (абы) як, прабіць сцяну (на) вылет, перадаваць (з) веку (у) век, паехаць (з) дому (на) зусім, лавіць мошак (на) ляту, справы мала (па) малу наладзіліся, (раз) пораз з дрэва зрываліся жалуды, у клас заходзілі (па) трое, апрануцца (па) святочнаму, часу заставалася (ў) абрэз, (калі) небудзь зойдзе, дзяліліся (па) брацку, (з) верху бярозы сыпалася лісце, (з) верху бяроза пажаўцела, (сям) там віднелася леташняя трава, уцякаў (без) аглядкі.

  1. Прачытайце ўрывак з нарыса У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Якую рысу характару, уласцівую беларусам, ілюструе выпадак, апісаны ў тэксце?

Падчас паўстання 1863–1864 гг. за невялічкім атрадам, коннікаў на сорак, зраненым у баях, (з) вечара (да) ранку гналася карная ўрадавая часць у дзвесце шабляў. Дзяліла іх гадзіна адлегласці. Камандзір зразумеў: усё(?) роўна не ўцячы. (Не) (ў) забаве будзе няроўны бой, смерць у ім, а параненым – шыбеніца. І тады ён (на) ўмысна спыніў атрад у лесе (не) (па) далёк ад карчмы, прывязаў коней, загадаўшы аднаму паўстанцу рабіць так, каб тыя (з) рэдку гігаталі. Астатнія пайшлі ў карчму, узялі ў карчмара ўсе вёдры «паіць коней» і пачалі (ў) адкрытую цягаць ваду са студні ў лес. За палову гадзіны перанеслі каля трохсот вёдраў і вылілі ваду пад дрэвы. Пасля, стомленыя (да) ўпаду, падаліся (ў) перад. Знясіленыя паўстанцы (па) ціху бурчалі на камандзіра, але той ведаў, што робіць…

(А) поўдні карная часць спынілася ля карчмы. Афіцэр (па) камандзірску спытаў, ці не было (па) блізу «мяцежнікаў».

– Былі, паночку, коней паілі.

Ужо гэта было (без) разважна: паіць коней, калі часу (ў) абрэз, калі табе наступаюць на пяты. Значыць, (з) усім не баяцца.

– Доўга паілі?

– Доўга. Трыста вёдраў аднеслі ў лес.

Арыфметыка была простая: вядро на каня, бо рабілася ўсё ж (на) спех. Значыць, трыста шабляў, стрэльбаў або проста кос. Афіцэр (на) адрэз адмовіўся ад пагоні.

Іх аддзяляла ад паўстанцаў дзве вярсты, бо коні тых ішлі (па) волі… (У) вечары атрад уліўся ў большы і доўга яшчэ ваяваў (Паводле У. Караткевіча).



Ці згодны вы з У. Караткевічам у тым, што «ўласціва нашым людзям знаходлівасць, нават некаторая хітрасць»?

Выпішыце з тэксту прыслоўі і блізкія да іх па значэнні спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, раскрываючы дужкі, растлумачце іх правапіс.

Знайдзіце ў тэксце фразеалагізм, растлумачце яго значэнне.

Высветліце велічыню меры даўжыні вярсты і выразіце ў кіламетрах адлегласць, якая аддзяляла паўстанцаў ад карнага атрада.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка