Тэмы і асноўны змест лекцый Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзясяцігоддзя




Дата канвертавання04.05.2018
Памер26.19 Kb.
“Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – ХХІ стст.” (5 курс, “Руская філалогія”, завочная форма навучання)

Тэмы і асноўны змест лекцый

1. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзясяцігоддзя.

Паэзія і публіцыстыка як галоўныя жанры літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Драматургія, проза. Тэмы, матывы, пафас твораў, стыль.

Вайна і літаратура. Час палітычнай сатыры, патрыятычнага пафасу. Дакументальная аснова многіх твораў. Гераічнае і трагічнае ў тагачаснай літаратуры.

Развіццё беларускай літаратуры ў першае пасляваеннае дзясяцігоддзе (агляд).



2. Беларуская літаратура 1955 – 1960-х гг. Творчасць І. Мележа

Беларуская літаратура другога пасляваеннага дзясяцігоддзя (агляд).

Паняцці “тэорыя бесканфліктнасці”, “хрушчоўская адліга” і інш.

Біяграфія і творчасць І. Мележа. Народнае жыццё, чалавек і зямля, выяўленне нацыянальнага характару ў творчасці І. Мележа. Змест “Палескай хронікі”, асаблівасці стылю, значэнне для далейшага развіцця беларускай літаратуры.



3. Максім Танк – паэт славянскага свету. Яго творчасць у кантэксце сусветнай паэзіі

Біяграфія. Грамадская дзейнасць (М. Танк як старшыня СП БССР і інш.).

Эвалюцыя паэзіі М. Танка. Верлібр як жанр: тэмы, вобразы верлібраў М. Танка. “Мой каўчэг” і “Errata”.

4. Паэзія А. Куляшова, П. Панчанкі

Светапогляднае абнаўленне паэзіі 1960-х – 1970-х гадоў. Мастакоўскія здабыткі А. Куляшова. Адметнасць паэтычнага голасу П. Панчанкі. Філасафічнасць, грамадзянскі, патрыятычны пафас, лірызм, стылёвая палітра.



5. Творчасць У. Караткевіча

Якасна новая ступень гістарызму, аўтарская канцэпцыя мінулага. Роля пісьменніка ў развіцці гістарычнага жанру.

Шматграннасць таленту і эвалюцыя мастацкага мыслення.

Аналіз паэзіі (зборнік “Быў. Ёсць. Буду”), раманаў і аповесцей, драматургіі. Творчая адметнасць пісьменніка.



6. Гістарычнае развіццё беларускай літаратуры апошняй трэці ХХ і пачатку ХХІ ст. Тэматыка і наватарства сучаснай беларускай паэзіі

Беларуская літаратура 1970-х – першай паловы 1980-х гадоў. Сучасная літаратура Беларусі (з сярэдзіны 1980-х гадоў).

Агляд сучаснай паэзіі: жанры, тэмы, вобразы, зборнікі, стыль.

Разгляд асобных тэм у паэзіі (гістарычная, рэлігійная, урбаністычная, інтымная, экалагічная (чарнобыльская) і інш.).

Н. Гілевіч, Р. Барадулін як яркія творчыя індывідуальнасці.

7. Тэматыка і праблематыка сучаснай беларускай прозы

Агляд сучаснай прозы: змест, стыль. Тэма гісторыі, маральна-этычныя тэмы і інш. Творчая адметнасць пісьменнікаў.



8. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя беларускай ваеннай прозы другой паловы ХХ ст.

Шматграннае жанрава-тэматычнае і стылёвае абнаўленне прозы. Росквіт беларускага рамана.

Тэма вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў: В. Быкаў, А. Адамовіч, І. Навуменка, І. Чыгрынаў, І. Пташнікаў, В. Адамчык, М. Стральцоў, Я. Брыль, В. Казько і інш. Змест твораў і асаблівасці стылю названых пісьменнікаў.

9. Творчасць І. Шамякіна

Біяграфія. Эвалюцыя творчасці. Вайна і вёска, гераічнае і трагічнае, завостранасць канфліктаў і сюжэтных сітуацый у творах І. Шамякіна.



Пенталогія “Трывожнае шчасце”. Аналіз твораў “Сэрца на далоні”, “Гандлярка і паэт”, “Вазьму твой боль”, “Ах, Міхаліна, Міхаліна”, “Слаўся, Марыя!” і інш. Жаночыя вобразы, раскрыццё тэмы кахання і іншых тэм.

Адметнасць ідыястылю.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка