Тэставыя заданні па марфалогіі
Назоўнік
А1. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак -у:
1) падпісанага акт..; 3) на мокрым пяск..; 5) шмат металалом.. .
2) эканоміць з заработк..; 4) з поўнага мех..;
А2. Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да выдзеленых назоўнікаў:
1) ваенны аташэ; 3) тлумны Баку; 5) разборлівы подпіс.
2) з галоўнай сведкай Пятровым; 4) маленькі шчаня;
А3.Адзначце рэчыўныя назоўнікі:
1) мёд; 3) малако; 5) агародніна.
2) садавіна; 4) вішняк;
А4. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць правільныя склонавыя канчаткі:
1) кужэльнага абрусу; 3) перадранішняга змрока; 5) вострага вугла.
2) пахучага адэкалону; 4) белага вугалю;
В1.Знайдзіце назоўнік, род якога ў рускай і беларускай мовах не супадае. Запішыце гэты назоўнік па-беларуску.
-
патриотизм; 3) дерево; 5) геральдика.
-
оружие; 4) вещь;
Прыметнік
А1. Адзначце прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы ступеней параўнання:
1) зручны; 3) чыгуначны; 5) цёмны.
2) сляпы; 4) тхарыны;
А2. Адзначце прыметнікі, формы ступеней параўнання якіхутвораны правільна:
1) больш цвярдзейшы; 3) шырэйшы; 5) найлепшы.
2) самы найраднейшы; 4) менш зручны;
А3. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
1) (паўднёва) рускі; 3) (бліскуча) серабрысты; 5) (азёрна) балотны.
2) (двух) колерны; 4) (аўта) будаўнік;
А4. Адзначце лексіка-граматычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе прыметніку:
Для кожнага з нас над бацькоўскай зямлёй шчаслівая зорка згарае.
1) адносны;
2) прыналежны;
3) можа ўжывацца ў кароткай форме;
4) ужыты ў пачатковай форме;
5) ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку жаночага роду.
В1. Да назоўніка насып дапасуйце прыметнік высокі. Словазлучэнне запішыце ў форме роднага склону.
Лічэбнік
А1. Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны памылкі ў напісанні, скланенні ці ўжыванні лічэбнікаў:
-
абодвума ўдзельнікамі;
-
шасцюстамі;
-
трымя пятымі;
-
дзевятнаццаццю;
-
сто трынаццаццю.
А2. Адзначце складаныя лічэбнікі:
-
трынаццаць;
-
чатырыста;
-
пятнаццаты;
-
восемсот;
-
сто два.
А3. Адзначце лічэбнікі,у якіх пішацца мяккі знак:
-
шэсц_сот;
-
сям_ю;
-
дзвес_це;
-
вас_мі;
-
пяц_дзясят.
А4. Адзначце лічэбнікі, якія змяняюцца па ліках:
-
адзін;
-
першы;
-
сёмы;
-
сто;
-
паўтара.
В1. Запішыце лічэбнік словам у той форме, якой патрабуе словазлучэнне:
200 выпускнікамі.
Займеннік
А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску можна ўжыць займеннік цябе:
-
І мітуслівым днём, і ноччу ціхай у тыя дні я думаў пра … .
-
Мой нізкі паклон …, мая зямля, на якой я з’явіўся на свет.
-
Спаткаць … хачу на гэтым раздарожжы і словы вымавіць пяшчоты і кахання.
-
Я падару … ў дзень нараджэння тваіх любімых чайных руж букет.
-
Колькі ні званю, … ніколі няма дома.
А2. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні займеннікаў:
-
Хто сам не рупіцца, у таго шкура лупіцца.
-
Загадаў загадку, аж самаму гадка.
-
Праўду пахаваеш – і сам з ямы не вылезеш.
-
У бібліятэцы нават з самай раніцы цяжка знайсці вольнаее месца.
-
Не ідзі туды, куды табе не просяць.
А3. Адзначце сказы,у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца займеннікамі:
-
Юзік з усяе моцы крапіўся, каб не ўмяшацца.
-
Надвор’е было самае спрыяльнае.
-
А панна Паўлінка ўсё жартуе.
-
Цяпер ужо другія парадкі тут, у вёсцы.
-
Ён табе і разу дарэмна не ступіць.
А4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца займеннік сам (сама, само) у пэўнай склонавай форме:
-
Пад ____ ранне прыехала з горада Хадося.
-
Многае з напісанага яму ____ не падабалася.
-
Трэба было падысці тады да Сцяпана мне ____ .
-
Машына з’ехала заднімі коламі на ____ сярэдзіну яміны і ўжо далей не магла крануцца з месца.
-
Ён навучыў мяне гатаваць ____ сапраўдны ўзбекскі плоў.
В1. Знайдзіце няправільна пабудаванае словазлучэнне і запішыце яго правільна.
-
залаты медаль;
-
зачыненыя вароты;
-
прыбітая пыл;
-
вялікі плён;
-
фіялетавае чарніла.
Дзеяслоў
А1. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак –ыце (-іце):
1) мякчэць; 3) тлець; 5) грэць.
2) шумець; 4) гаварыць;
А2. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –ом (-ём):
1) араць; 3) хіснуцца; 5) падвучыць.
2) завяршыць; 4) прасіцца;
А3. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –эш (-еш):
1) знаходзіцца; 3)паслаць; 5) пастрыгчы.
2) дажыць; 4) навязацца;
А4. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак –аць (-яць):
1) вучыць;
2) маліць;
3) пусціць;
4) малоць;
5) паведамляць.
В1. Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу:
А. Занесці.
Б. Шкадаваць.
В. Паведаміць.
Г. Змагчыся.
|
1) –іце
2) –ыце
3) –аце
4) –еце
5) –яце
|
А_ Б_ В_ Г_
Дзеепрыметнік
А1. Адзначце словазлучэнні з правільна ўтворанымі і запісанымі дзеепрыметнікамі:
1) прывезяныя дровы; 3) разагнутая падкова; 5) загоенныя раны.
2) навостраная рыдлёўка; 4) знясілены чалавек;
А2. Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:
1) калючы дрот; 3) успомнілася перажытае; 5) прачытана ў часопісе.
2) пасівелыя валасы; 4) кіпучая кроў;
А3. Адзначце дзеепрыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса –н- :
1) адроджаны; 3) напоены; 5) выпісаны.
2) засеяны; 4) зрэзаны;
А4. Адзначце правільныя сцверджанні адносна дзеепрыметнікаў:
-
адносяцца да самастойных часцін мовы;
-
скланяюцца;
-
у сказе заўсёды выконваюць ролю выказніка;
-
не маюць катэгорый асобы;
-
могуць мець поўную і кароткую формы.
В1.Утварыце ад асновы дзеяслова развеяць дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу і запішыце яго ў пачатковай форме.
Дзеепрыслоўе
А1. Адзначце правільныя сцверджанні адносна дзеепрыслоўяў:
-
адносяцца да самастойных часцін мовы;
-
не спрагаюцца і не скланяюцца;
-
могуць быць зваротнымі;
-
звязваюцца з дзеясловам пры дапамозе прымыкання;
-
паясняюць дзеяслоў-выказнік і абазначаюць дадатковае дзеянне.
А2. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх выдзелены дзеепрыслоўі:
1) крыху пасядзеўшы; 3) нягледзячы на абставіны; 5) схіліўшы галаву.
2) жылі прыпяваючы; 4) дзякуючы намаганням;
А3. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні і напісанні дзеепрыслоўяў:
1) Стаю, паціху размаўляячы з танклявай рабінай… .
2) Пагубляла, уцякаўшы, лета ўборы.
3) Да кожнай хаты нашага сяла, выспеўшы на сонцы, восень падышла.
4) Лес расступаецца, адкрываючы шырокую даліну.
5) Працуючы на камп’ютары, заўсды здзіўляюць яго магчымасці.
А4. Адзначцесказы з дзеепрыслоўямі незакончанага трывання:
-
Зажурылася вішня ў цішы і, свой твар захінуўшы пуховай хусцінкай, чакае кагосьці.
-
Артур гуляў па лесе, усё глыбей забіраючыся ў яго.
-
Вярнуўшыся з грыбоў, я прысеў на лаўку адпачыць.
-
Са стрэльбай у руках брыдзе па рэчышчы, разгадваючы мову слядоў, Лаўрэн.
-
А поле сумуе, аддаўшы свае дары чалавеку.
В1. Ад асновы дзеяслова, які падаецца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.
Над поплавам, (раскінуць) магутнае вецце, стаялі сям-там старасвецкія дубы.
Службовыя часціны мовы
А1. Адзначце правільныя сцверджанні адносна прыназоўнікаў:
-
маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;
-
дапамагаюць выражаць адносіны паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэннях;
-
паводле будовы бываць простыя і састаўныя;
-
паводле паходжання падзяляюцца на вытворныя і невытворныя;
-
могуць звязваць часткі складанага сказа.
А2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:
-
Вартай вакол возера пасталі асіны.
-
Аленка выбегла насустрач.
-
Мы спыніліся непадалёку ад рэчкі.
-
Міхась стаяў у цэнтры, а вакол збіраліся людзі.
-
Праз два дні ім далі месца непадалёку.
А3. Адзначце правільна пабудаваныя словазлучэнні з прыназоўнікамі:
-
у трох кроках ад мяне;
-
ажаніўся на суседцы;
-
захварэць на грып;
-
пайсці ў апенькі;
-
вызначалі па прыкметам.
А4. Адзначце правільныя сцверджанні адносна злучнікаў:
-
маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;
-
па значэнні падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя;
-
падпарадкавальныя звязваюць нераўнапраўныя па сэнсе часткі складанага сказа;
-
могуць звязваць аднародныя члены сказа;
-
выражаюць розныя дадатковыя адценні лексічнага значэння ў слове.
А5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца злучнікамі:
-
Серафім Іванавіч зразумеў, што чалавеку гэтаму не церпіцца расхінуць душу,перапоўненую крыўдаю.
-
Я першы раз спатыкаў буру ў яловым лесе, што раптам сцямнеў, пагрозліва і моцна зашумеўшы раскалыханымі верхавінамі.
-
Мечык нахінуўся, каб паглядзець, што там робіць Лёнька.
-
Начное жнівеньскае неба крэслілі метэарыты, што асабліва густа падаюць у гэты час.
-
Але Андрэю яшчэ не верылася, што гэта праўда.
А6. Адзначце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца злучнікамі:
(1) Пра пашыранасць кавальскага рамяства на тэрыторыі Беларусі сведчаць яго шматлікія ўзоры. (2) У кожнай гаспадарцы трапіцца якая-небудзь выкаваная з металу прылада працы, бытавая рэч, мацаванне частак збудаваня, мэблі ці транспартных сродкаў. (3) Праўда, у большасці выпадкаў гэтыя вырабы вельмі простыя, сціплыя па сваёй дэкаратыўнасці. (4) Даследчыкі мастацкай культуры народа бачаць у кавалях звычайных рамеснікаў, якія задавальнялі побытавыя патрэбы людзей. (5) Этнографы, калі і звярталіся да кавальства, разглядалі яго ў шэрагу іншых рамёстваў гаспадарчага характару.
А7. Адзначце правільныя сцверджанні адносна часціц:
-
маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;
-
асобна ўзятыя, яны заўсёды з’яўляюцца членамі сказа;
-
часціца ні надае адмоўнае значэнне сказу без дзейніка;
-
часціцы не і ні могуць узмацняць сцвярджэнне;
-
маюць фіксаванае месца ў сказе.
А8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі:
-
Як прыгожа заходзіць сонца.
-
Я ведаў, як гэта зрабіць.
-
Як развіднее, пойдзем шукаць вёску.
-
Ну проста хараство вакол!
-
Тут ты павінен сам сабе дапамагчы.
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ужываецца не.
-
Як жа можна, каб чалавек ды __ любіў прыроды!
-
Нідзе нікога, __ душы, адно гамоняць шыны.
-
Час __ стаіць на месцы.
-
Нельга спыніцца __ на хвіліну.
-
Я не мог __ пабачыць цябе, Валгаград.
А10. Адзначце сказы, у якіх не з выдзеленымі словамі пішацца разам:
-
(не) высокі дом;
-
3) пайшла (не) дагаварыўшы;
-
(не) выкасілі поплаву;
-
сёння (не) варта сумаваць;
-
(не) шта вельмі рана.
В1. Ад асновы дзеяслова, які падаецца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.
Над поплавам, (раскінуць) магутнае вецце, стаялі сям-там старасвецкія дубы. |