Тэзісы перадвыбарнай праграмы




Дата канвертавання18.11.2017
Памер23.25 Kb.
ТЭЗІСЫ ПЕРАДВЫБАРНАЙ ПРАГРАМЫ

кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

па Жудроўскай выбарчай акрузе № 35

Валовіча Мікалая Віктаравіча
Дзяржаўнае будаўніцтва і грамадскае развіццё

  • Кансалідацыя ўсіх патрыятычных сіл беларускага грамадства. Канструктыўная праца і ўзаемадзеянне прадстаўнікоў усіх галін улады.

  • Умацаванне сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання.

  • Спакой і парадак на нашых вуліцах.

  • Барацьба з п'янствам, наркаманіяй, злачыннасцю і іншымі антыграмадскімі праявамі.

Эканамічная сфера

  • Найболей поўнае задавальненне запатрабаванняў чалавека працы на аснове інавацыйнага развіцця эканомікі, дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.

  • Далейшае ўкараненне рэсурсазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій, развіццё інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аздараўленне экалогіі і рацыянальнае прыродакарыстанне.

  • Захаванне і прымнажэнне агульнанароднай уласнасці, матэрыяльных і духоўных каштоўнасцяў, створаных шматлікімі пакаленнямі беларусаў.

  • Нарошчванне тэмпаў жыллёвага будаўніцтва.

  • Дзяржаўнае рэгуляванне цаны на паслугі ЖКГ, грамадскі транспарт, сацыяльна-значныя тавары і прадукты харчавання.

  • Горад, прывабны для прадпрымальніцтва і інвестыцый.

  • Павелічэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва.

Сацыяльная палітыка

  • Правядзенне справядлівай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на ўстойлівы рост узроўня і якасці жыцця насельніцтва.

  • Стварэнне аптымальных умоў для самарэалізацыі чалавека, у тым ліку ў прафесійнай дзейнасці.

  • Павелічэнне бюджэтных выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, на дзяржаўную ахову здароўя і адукацыя, на забеспячэнне сацыяльных гарантый працоўным грамадзянам, сем'ям, пенсіянерам, інвалідам, маладым спецыялістам, моладзі.

  • Павелічэнне даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі.

  • Стварэнне ўмоў для развіцця дзяцей і моладзі - іх вучобы, адпачынку, выхавання патрыятызму і сяброўства народаў.

  • Рашэнне сацыяльных праблем пажылых грамадзян.

  • Нарошчванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай інфраструктуры для адукацыйнай і творчай дзейнасці, заняткаў фізічнай культурай і спортам.

  • Стварэнне ўмоў для фізічнага і духоўнага развіцця кожнага чалавека.

  • Прапаганда здаровага ладу жыцця.

  • Чысціня і выгода ў нашых дварах.

Для людзей у Жудроўскай выбарчай акрузе

Шчыра лічу, што дэпутат у сваёй працы павінен абапірацца на пазіцыю выбаршчыкаў, вырашаць праблемы выбарчай акругі. Таму я буду дабівацца:



  • Рашэння праблемы недахопу парковак;

  • Рашэння праблемы парковак у дварах;

  • Вызначэння спецыяльных пляцовак для выгулу сабак;

  • Будаўніцтва бегавых дарожак і іншых спартыўных збудаванняў для масавых заняткаў фізкультурай і спортам у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў;

  • Адкрыцця гаспадарчага аддзела ў краме па вул. Альшэўскага;

  • Памяншэння тэрмінаў рамонту аптэкі па вул. П. Глебкі;

  • Рашэння праблемы рамонту лесвіц;

  • Рамонту пад'язной дарогі да ДУА "СШ № 125 г. Мінска".


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка