Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне



старонка1/2
Дата канвертавання04.03.2018
Памер489.38 Kb.
#18509
  1   2
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

зАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

28.11.2016 № 109

ТЫПАВАЯ ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”

прафесіянальнага кампанента тыпавога вучэбнага плана

па спецыяльнасці 2-02 03 01 “Беларуская мова і літаратура”

для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі,

якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста

з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

Мінск


2016

Рэкамендавана да выдання экспертным саветам
Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі



Аўтар

В. А. Торра, кандыдат філалагічных навук, выклад­чык установы адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”.


Рэцэнзенты:

І. Г. Лабёнак, выкладчык Полацкага каледжа ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Ма­шэрава”;

В.А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар ка­федры беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”.

Адказны за выпуск Н.В. Агеева, метадыст установы адукацыі “Рэспублікан­скі інстытут прафесіянальнай адукацыі”.


Тыпавая вучэбная праграма была абмеркавана і адобрана бюро вучэбна-метадычнага аб’яднання ў галіне сярэдняй спецыяльнай адукацыі на рэспублі­канскім узроўні па спецыяльнасцях у галіне педагогікі, камунікацыі.

36


© Рэспубліканскі інстытут

прафесіянальнай адукацыі, 2016

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Тыпавая вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы” (далей – праграма) прадугледжвае вывучэнне тэорыі навучання беларускай мове, фарміраванне ўмення правільна арганізоўваць адукацыйны працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

Сістэма прафесіянальнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў уключае тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Тэарэтычныя веды навучэнцы набываюць на лекцыях, паглыбляюць іх пры напісанні навукова-даследчых прац. Вынікам засваення тэарэтычных ведаў павінна быць правільнае разуменне навучэнцамі накіраванасці, логікі і структуры адукацыйнага працэсу навучання беларускай мове.

Фарміраванне прафесіянальна-метадычных уменняў адбываецца на практычных занятках, а таксама падчас педагагічнай практыкі ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры вывучэнні методыкі выкладання беларускай мовы неабходна забяспечваць міжпрадметныя сувязі з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі агульнаадукацыйнага і прафесіянальнага кампанентаў тыпавога вучэбнага плана (“Педагогіка”, “Псіхалогія”, “Методыка выкладання беларускай літара­туры”, “Сучасная беларуская літаратурная мова”, “Гісторыя беларускай літа­ратуры”).

Праграмай вызначаны мэты вывучэння па кожнай тэме і спрагназаваны вынікі іх дасягнення ў адпаведнасці з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны навучэнцы павінны

ведаць на ўзроўні ўяўлення:

псіхолага-педагагічныя асновы методыкі выкладання беларускай мовы ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

вытокі методыкі выкладання беларускай мовы;

гісторыю развіцця метадычнай думкі на Беларусі;

погляды Якуба Коласа на выхаванне і на выкладанне роднай мовы, уплыў “Методыкі роднае мовы” на развіццё метадычнай думкі;

агульныя тэарэтычныя асаблівасці методыкі выкладання беларускай мовы;

асноўныя напрамкі развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы, новыя адукацыйныя тэхналогіі;

ведаць на ўзроўні разумення:

лінгвістычныя асновы методыкі выкладання беларускай мовы;

навукова-метадычныя асновы вывучэння ўсіх раздзелаў беларускай мовы, змест адукацыйных стандартаў і адукацыйных праграм па бела­рускай мове;

мэты, змест і дыдактычныя сродкі навучання мове;

метадычны апарат, змест і будову сучасных падручнікаў;

метады і прыёмы выкладання мовы;

асаблівасці арганізацыі розных відаў дзейнасці ў адукацыйным працэсе;

тыпы і структуру ўрокаў мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, патрабаванні да іх пра­вя­дзення;

метадычныя падыходы да ўрокаў беларускай мовы, развіцця вуснай і пісьмовай мовы;

метады, прыёмы і сістэму работы з вучнямі на ўроках беларускай мовы;

формы і метады кантролю ведаў, уменняў вучняў;

адзіны моўны рэжым установы адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

асноўныя патрабаванні да мовы настаўніка (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, сцісласць);

прынцыпы і формы планавання вучэбнай і выхаваўчай работы па беларускай мове;

шляхі ўдасканалення методыкі выкладання беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

умець:

аналізаваць адукацыйныя праграмы, падручнікі па беларускай мове;

карыстацца навуковай і метадычнай літаратурай, педагагічнымі тэхналогіямі, альтэрнатыўнымі і варыятыўнымі праграмамі;

планаваць, праводзіць і аналізаваць урокі розных тыпаў;

распрацоўваць методыку правядзення ўрока ў адпаведнасці з яго тэмай і задачамі;

складаць каляндарна-тэматычныя планы і планы-канспекты ўрокаў адпаведна патрабаванням праграм;

праводзіць урокі з выкарыстаннем традыцыйных і інавацыйных педагагічных тэхналогій;

выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання на ўроку.

Кантроль сфарміраванасці ведаў і ўменняў па вучэбнай дысцыпліне ажыццяўляецца ў форме апытвання, тэматычных кантроляў, адной абавязковай кантрольнай работы і экзамену.

У праграме прыведзены прыкладныя крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбнай дысцыпліне, а таксама прыкладны пералік абсталявання кабінета тэхнічнымі і дэманстрацыйнымі сродкамі навучання, неабходнымі для забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Прыведзены ў праграме прыкладны тэматычны план з’яўляецца рэкамендацыйным. У залежнасці ад канкрэтных умоў цыклавая (прадметная) камісія мае магчымасць уносіць абгрунтаваныя змены ў змест праграмнага вучэбнага матэрыялу і размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах у межах агульнай колькасці гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнай дысцыпліны. Змены, якія ўносяцца ў праграму, павінны быць зацверджаны намеснікам кіраўніка ўстановы адукацыі па вучэбнай рабоце.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН


Раздзел, тэма

Колькасць вучэбных гадзін

Усяго

У тым ліку

на практычныя заняткі



Уводзіны

1




Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкла­дання беларускай мовы

30

10

1.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука

4




1.2. Вучэбная праграма і сродкі навучання па беларускай мове

6

2

1.3. Прынцыпы і псіхалагічныя асновы наву­чан­ня беларускай мове

4




1.4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове

4

2

1.5. Урок беларускай мовы. Тыпы і структура

10

6

1.6. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы

2




Раздзел 2. Методыка выкладання раздзелаў школьнага курса беларускай мовы

40

18

2.1. Методыка выкладання фанетыкі і арфаэпіі

4

2

2.2. Методыка навучання арфаграфіі

10

4

2.3. Методыка выкладання лексікі і фразеалогіі

4

2

2.4. Вывучэнне марфемнага складу слова і слова­ўтварэння

4

2

2.5. Агульныя пытанні выкладання граматыкі

2




2.6. Методыка выкладання марфалогіі

4

2

2.7. Методыка выкладання сінтаксісу

4

2

2.8. Методыка навучання пунктуацыі

4

2

2.9. Пытанні методыкі навучання стылістыцы

4

2

Раздзел 3. Методыка развіцця звязнага маўлен­ня вучняў

16

6

3.1. Агульныя пытанні развіцця маўлення

2




3.2. Методыка навучання пераказу

4

2

3.3. Методыка навучання сачыненню

4

2

3.4. Методыка навучання перакладу

4

2

3.5. Праверка і ацэнка творчых работ вучняў

1




Абавязковая кантрольная работа

1




Раздзел 4. Пазаўрочная работа па беларускай мове

3

2

Усяго

90

36

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Мэта вывучэння тэмы

Змест раздзела, тэмы

Вынік

Уводзіны

Сфарміраваць уяўленне пра зада­чы, змест вучэбнай дысцы­пліны “Методыка выкладання бела­рускай мовы”.

Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна. Задачы і змест. Сувязь вучэбнай дысцыпліны “Методыка выкладання беларускай мовы” з іншымі вучэбнымі дысцып­лінамі (“Сучасная беларуская літаратурная мо­ва”, “Методыка выкладання беларускай літара­ту­ры”, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”).

Выказвае агульнае меркаванне пра задачы і змест вучэбнай дыс­цыпліны “Методыка выкладання бела­рускай мовы”, яе сувязь з іншы­мі вучэбнымі дысцыплінамі.

Раздзел 1. Агульныя пытанні методыкі выкладання беларускай мовы

Тэма 1.1. Методыка выкладання беларускай мовы як навука



Сфарміраваць уяўленне пра прадмет, змест, задачы, фунда­ментальныя паняцці і катэгорыі методыкі выкладання мовы, пра яе сувязь з іншымі навукамі.

Пазнаёміць з метадамі дасле­давання ў методыцы выкладання роднай мовы.

Сфарміраваць уяўленне пра гісторыю станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.


Методыка выкладання беларускай мовы як навука, яе прадмет, змест, задачы. Фунда­ментальныя паняцці і катэгорыі методыкі выкладання мовы: мэта і змест моўнай аду­кацыі, заканамернасці засваення мовы, мета­дыч­ныя прынцыпы навучання, метад наву­чання, форма навучання, адукацыйная тэх­налогія.

Сувязь методыкі беларускай мовы з ін­шымі навукамі: філасофіяй, логікай, дыдакты­кай, псіхалогіяй, лінгвістыкай, методыкай выкла­дан­ня іншых прадметаў філалагічнага цыкла.

Метады даследавання ў методыцы выкла­дання роднай мовы. Арганізацыя і структура метадычнага даследавання. Найбольш пашы­раныя метады даследавання: вывучэнне мета­дычнай спадчыны, вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту, эксперы­мент, анкетаванне, дыягностыка і прагназа­ванне, метад назірання за вучэбным працэсам.

Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Ф. Скары­ны, Л. Зізанія. М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. По­лацкі – аўтары першых славянскіх буквароў і граматык. Роля Б. Тарашкевіча, Б. Пачобкі, А. Смо­ліча, Язэпа Лёсіка, І. Пратасевіча, І. Самко­віча ў развіцці методыкі роднай мовы.

Метадычная спадчына К. Міцкевіча (Яку­ба Коласа).

Развіццё методыкі выкладання беларус­кай мовы ў 80–90-я гады ХХ ст. і на пачатку ХХІ ст.



Называе прадмет, змест, зада­чы, фундаментальныя паняцці і катэ­горыі методыкі выкладання мовы. Выказвае агульнае меркаванне пра яе сувязь з іншымі навукамі.

Адрознівае метады даследа­ван­ня ў методыцы выкладання роднай мовы.

Выказвае агульнае меркаванне пра гісторыю станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.


Тэма 1.2. Вучэбная праграма і сродкі навучання по беларускай мове

Даць паняцце пра змест нарма­тыўных прававых актаў “Аду­кацыйнага стандарта вучэбнага прад­мета «Беларуская мова» (І–ХІ кла­сы)”, “Канцэпцыі вучэбнага прад­мета «Беларуская мова»” і вучэб­най праграмы па беларускай мове, змест і будову сучасных пад­ручнікаў, іх метадычны апарат.

Сфарміраваць веды пра срод­кі навучання, пра месца, магчы­масці і правілы іх прымя­нення ў працэсе навучання.



Нарматыўныя прававыя акты: “Адука­цый­ны стандарт вучэбнага прадмета «Бела­руская мова» (І–ХІ класы)”, “Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”. Вучэб­ная праграма як дзяр­жаў­ны дакумент. Прын­цыпы пабудовы вучэб­най праграмы. Струк­тура вучэбнай праграмы. Змест вучэбнай праграмы па беларускай мове.

Асноўныя і дадатковыя сродкі навучання. Падручнік – асноўны сродак навучання роднай мове. Адпаведнасць сучасных падручнікаў па беларускай мове зместу праграмы і адукацый­наму стандарту. Прынцыпы пабудовы сучасных падручнікаў. Характарыстыка сучасных падруч­нікаў па беларускай мове: формы падачы новага матэрыялу, сістэма практыкаванняў і заданняў, рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, сістэма паўтарэння вывучанага, мета­дыч­ны апарат. Выхаваўчы патэнцыял падручні­ка. Структурныя кампаненты школьных падруч­нікаў (тэкставы, пазатэкставы, даведачны кампа­нент, апарат арыенціроўкі).

Паняцце вучэбна-метадычнага комплексу. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове і патрабаванні да яго.

Сродкі навучання на ўроках беларускай мо­вы (натуральныя ўзоры, графічныя, праграмныя, выяўленчыя, тэхнічныя сродкі). Табліцы (тэкставыя, тэкставыя з графічнымі абазначэн­нямі ці малюнкамі); афармленне табліц. Схемы, апорныя схемы. Карціны, малюнкі, дадаткова-раздатачны матэрыял. Асноўныя метадычныя правілы выка­рыстання.

Тэхнічныя сродкі навучання (мультымедыйны праектар, магніта­фон, відэамагнітафон, камп’ю­тар). Экранныя зрокавыя сродкі навучання (транспаранты, дыяфільмы, дыяпазітывы, слай­ды). Слыхавыя сродкі (грампласцінкі і грамза­пісы, носьбіты CD і DVD). Зрокава-слыхавыя сродкі навучання (відэазапісы, флэш-ролікі, вучэбныя прэзентацыі). Інфармацыйна-камуніка­цыйныя тэхналогіі і электронныя сродкі навучан­ня. Сістэма Інтэрнэт.


Апісвае змест нарматыўных пра­ва­вых актаў “Адукацыйнага стан­дарта вучэбага прадмета «Беларус­кая мо­ва» (І–ХІ класы)”, “Канцэпцыі ву­чэб­нага прадмета «Беларуская мова»” і вучэбнай праграмы па беларускай мове, змест і будову сучасных падручнікаў, іх метадычны апарат.

Акрэслівае сродкі навучання, тлу­ма­чыць месца, магчымасці і правілы іх прымянення ў працэсе навучання.






Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне аналіза­ваць змест і структуру вучэбнай праграмы і падручнікаў па бела­рускай мове.

Аналіз вучэбнай праграмы і падручнікаў па беларускай мове.

Аналізуе змест і структуру вучэб­най праграмы і падручнікаў па бела­рус­кай мове.

Тэма 1.3. Прынцыпы і псіхалагічныя асновы навучання беларускай мове

Сфарміраваць уяўленне пра агульнадыдактычныя і прыватна­метадычныя прынцыпы навучання беларускай мове.

Сфарміраваць веды пра псіха­ла­гічныя асновы навучання беларус­кай мове і спосабы свядомага засваення вучнямі праграмнага вучэбнага матэрыялу.



Прынцыпы навучання. Агульнадыдактычныя і прыватна­мета­дыч­ныя прынцыпы навучання беларускай мове.

Прымяненне агульнадыдактычных прынцы­паў пры выкладанні беларускай мовы: наву­ковасці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, свядомасці і актыўнасці, трываласці, даступ­насці, нагляднасці, пераемнасці і перспек­тыўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, індывідуальнага падыходу, адзінства навучан­ня, выхавання і развіцця, станоўчага эмацыя­наль­нага фону.

Прыватнаметадычныя прынцыпы навучання роднай мове: узаемасувязі вывучэння граматыкі і лексікі, сувязі марфалогіі і сінтаксісу, сувязі фанетыкі і марфалогіі, сувязі сінтаксісу і пунктуацыі, сувязі ўсіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы з арфаграфіяй, прынцып вывучэння марфалогіі на сінтаксічнай аснове, сувязі вывучэння ўсіх раздзелаў курса бела­рускай мовы з выпрацоўкай навыкаў чытання. Прынцып увагі да матэрыі мовы, прынцып разумення моўных значэнняў, прын­цып ацэнкі выразнасці мовы, прынцып развіцця адчування мовы, прынцып каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы, прынцып паскарэння тэмпу навучання.

Узаемадзеянне агульнадыдактычных і пры­ватна­ме­тадычных прынцыпаў навучання.

Псіхалагічныя асновы навучання мове. Асновы свядомага засваення праграм­нага вучэбнага матэрыялу: аналіз і сінтэз, параўнанне і супастаўленне, абстрагаванне і абагульненне. Індуктыўны і дэдуктыўны шляхі выкладання праграмнага вучэбнага матэрыялу.


Выказвае агульнае меркаванне пра агульнадыдактычныя і прыватнамета­дычныя прынцыпы навучання бела­рус­кай мове.

Апісвае псіхалагічныя асновы наву­чання беларускай мове. Тлумачыць спосабы свядомага засваення вучнямі праграмнага вучэбнага матэрыялу.



Тэма 1.4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове

Сфарміраваць веды пра асноў­ныя метады і прыёмы навучання беларускай мове, пра іх адпавед­насць мэце, зместу ўрока, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка.

Даць уяўленне пра новыя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы.



Метад навучання. Функцыі метадаў наву­чан­ня: матывацыйная, адукацыйная, развіц­цёвая, выхаваўчая.

Класіфікацыя метадаў навучання ў залеж­насці ад крыніцы атрымання ведаў (славесныя, наглядныя, практычныя). Класіфікацыя мета­даў навучання ў залежнасці ад узроўню пазна­вальнай дзейнасці вучняў (тлумачальна-ілюстрацыйны, рэпрадуктыўны, праблемнага выкладу, часткова-пошукавы, даследчы). Ме­та­ды праблемнага навучання (праблемны выклад ведаў, выклад з праблемным пачаткам, пошукавая гутарка, даследчы метад).

Найбольш распаўсюджаныя метады наву­чан­ня. Метад слова настаўніка. Метад гутаркі, віды гутаркі: паведамляльная, эўрыстычная, узнаўляльная, або рэпрадуктыўная, паўтаральна-абагульняльная; патрабаванні да правядзення гутаркі. Метад работы з падручнікам. Работа з даведачнай літаратурай. Метад назірання і аналізу моўных з’яў і фактаў. Метад моўнага аналізу. метад ілюстрацыі. Метад дэманстра­цыі. Метад экскурсіі. Метад практыкавання, тыпы практыкаванняў (аналітычныя, аналітыка-сінтэтычныя, сінтэтычныя). Метад самастой­най працы. Метад лінгвістычнага эксперы­менту. Граматычнае мадэліраванне. Пазна­валь­ныя метады: вучэбныя гульні, дыскусіі. элементы праграмаванага навучання.

Прыём навучання. Групы прыёмаў наву­чання. Дыдактыка-метадычныя прыёмы: прыём нагляднасці, прыём алгарытмізацыі, абагуль­нен­не, супастаўленне, параўнанне, сістэматы­зацыя, аналіз, сінтэз, замена. Спецыфічныя метадычныя прыёмы: прыём падбору аднакара­нёвых слоў і выдзялення кораня, падбору сінанімічных, антанімічных ці аманімічных слоў, розныя віды аналізу слова, сказа, тэксту.

Выкарыстанне метадаў і прыёмаў навучання ў залежнасці ад мэт урока, зместу моўнага матэрыялу, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка, матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.

Новыя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы. Характарыстыка найбольш распаўсюджаных адукацыйных тэхналогій. Французская педагагічная майстэрня: харак­тэр­ныя асаблівасці, задачы, пазіцыя майстра, алгарытмы пабудовы, вынікі. Дальтан-тэхна­ло­гія: мэта, асноўныя прынцыпы (свабода, самастойнасць, супрацоўніцтва), каштоўнасць тэхналогіі і цяжкасці, якія ўзнікаюць пры яе выкарыстанні. Тэхналогія развіцця крытыч­нага мыслення, тры стадыі базавай мадэлі тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення: стадыя выкліку, стадыя асэнсавання новай інфармацыі, стадыя рэфлексіі. Модульная тэхналогія на ўроках беларускай мовы: акты­ві­зацыя сістэмнай дзейнасці вучняў, распра­цоў­ка модульных праграм, арганізацыя самастой­най работы вучняў.



Апісвае асноўныя метады і прыё­мы навучання беларускай мове. Тлумачыць адпаведнасць метадаў і прыёмаў, выкарыстаных на ўроку, яго мэце, зместу, узросту і ступені падрыхтаванасці вучняў, узроўню падрыхтоўкі настаўніка.

Называе новыя адукацыйныя тэхналогіі, якія могуць выкарыстоў­вацца на ўроках беларускай мовы. Апісвае іх асноўныя прынцыпы і элементы.






Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне аналіза­ваць метады і прыёмы навучання беларускай мове, якія выкарыс­тоў­ваюцца на ўроку.

Аналіз метадаў і прыёмаў навучання беларускай мове, выкарыстаных на ўроку.

Аналізуе метады і прыёмы наву­чання беларускай мове, якія выка­рыс­тоўваюцца на ўроку.

Тэма 1.5. Урок беларускай мовы. Тыпы і структура

Сфарміраваць веды пра тыпы ўрокаў беларускай мовы, струк­тур­ныя элементы традыцыйных урокаў.

Сфарміраваць паняцце пра нетра­дыцыйныя ўрокі беларускай мовы.

Сфарміраваць веды пра правілы арганізацыі сучаснага ўрока, плана­ван­не работы настаўніка.


Паняцце “ўрок” у методыцы выкладання беларускай мовы. Патрабаванні да сучасных урокаў беларускай мовы. Асноўныя групы патрабаванняў да ўрока (дыдактычныя, выхаваў­чыя, псіхалагічныя, гігіенічныя).

Структурныя элементы ўрока беларускай мовы: арганізацыйны момант, праверка дамаш­няга задання, апытванне, тлумачэнне новага матэрыялу, замацаванне, фарміраванне ўменняў і навыкаў, падвядзенне вынікаў урока, дамашняе заданне.

Традыцыйныя тыпы ўрокаў мовы. Класіфі­кацыя традыцыйных урокаў у залежнасці ад дыдактычнай мэты (вывучэння новага матэрыя­лу; замацавання ведаў і ўменняў; паўтарэння і абагульнення вывучанага; камбінаваны; урок кантролю і ацэнкі ведаў і ўменняў; урокі аналізу пісьмовых работ; урок развіцця звязнага маўлення). Структура традыцыйных урокаў у залежнасці ад дыдактычнай мэты.

Класіфікацыя ўрокаў мовы па змесце наву­чан­ня (урокі па вывучэнні фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, лексікі і фразеалогіі, словаўтварэння і марфемнай будовы слова, граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу), пунктуацыі, урокі развіцця маўлення).

Нетрадыцыйныя ўрокі беларускай мовы (урок-практыкум, урок-семінар, урок-лекцыя, урок-даследаванне, урок-залік, урок-дыспут, урок-падарожжа, урок-гульня, урок-конкурс).

Падрыхтоўка настаўніка да ўрока мовы. Правілы арганізацыі сучаснага ўрока. Планаван­не работы настаўніка. Віды вучэбных планаў (каляндарны, тэматычны, паўрочны, каляндарна-тэматычнае планаванне). Віды паўрочных планаў урока (план, канспект, план-канспект).

Умовы эфектыўнага правядзення ўрока роднай мовы. Аналіз урока беларускай мовы. Віды аналізу: структурны (паэтапны), аспектны (паэлементны), сістэмны, комплексны (поўны), экспрэс-аналіз.


Апісвае тыпы ўрокаў беларускай мовы, акрэслівае структурныя эле­менты традыцыйных урокаў.

Тлумачыць правілы арганізацыі нетрадыцыйных урокаў беларускай мовы.

Апісвае структуру, правілы аргані­за­цыі сучас­нага ўрока, планаванне работы настаўніка.





Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне аналі­заваць структуру традыцыйнага ўрока па беларускай мове.

Аналіз структуры традыцыйнага ўрока па беларускай мове.

Аналізуе структуру традыцыйнага ўрока па беларускай мове.




Практычныя заняткі




Развіць уменне аналізаваць структуру нетрадыцыйных урокаў па беларускай мове.

Аналіз структуры нетрадыцыйных урокаў па беларускай мове па змесце метадычных часопісаў.

Аналізуе структуру нетрадыцый­ных урокаў па беларускай мове.




Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне распра­цоў­ваць план-канспект урока камбінаванай будовы.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока камбіна­ванай будовы.

Распрацоўвае план-канспект урока камбінаванай будовы.

Тэма 1.6. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках мовы

Сфарміраваць паняцце пра кантрольна-ацэначную дзейнасць настаўніка на ўроках мовы.

Замацаваць паняцце пра нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць кантроль і ацэнку ведаў і ўменняў вучняў па бела­рускай мове.



Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Функцыі ацэнкі ў школьным навучанні (адука­цыйная, стымулюючая, кантрольная, выха­ваўчая).

Віды кантролю (паўрочны, тэматычны, пра­меж­кавы, выніковы).

Метады ажыццяўлення кантролю на ўроках мовы (вусны, пісьмовы, графічны, камп’ютарны, тэставы).

Нарматыўныя прававыя акты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”, “Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»”, “Кан­цэп­цыя вучэбнага прадмета «Беларуская мова»”.

Патрабаванні да педагагічных тэстаў. Цэнтра­лізаванае тэсціраванне ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзесяцібальная шкала ацэнкі ведаў і ўменняў вучняў.



Апісвае віды кантролю, метады ажыццяўлення кантролю вучэбнай дзейнасці на ўроках мовы.

Выкладае змест нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць кантроль і ацэнку ведаў і ўменняў вучняў па беларускай мове.



Раздзел 2. Методыка выкладання раздзелаў школьнага курса беларускай мовы

Тэма 2.1. Методыка выкладання фанетыкі і арфаэпіі

Сфарміраваць паняцце пра зада­чы, этапы, асаблівасці выву­чэн­ня фанетыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Сфарміраваць веды пра метады і прыёмы працы на ўроках па вывучэнні фане­тыкі, віды фане­тычных практы­каванняў.



Задачы, этапы, адметнасці вывучэння фанетыкі. Метады навучання на ўроках па вывучэнні фанетыкі (метад слова настаўніка, метад праблемнага выкладу; артыкуляцыйна-слыхавы, імітацыйна-супастаўляльны, інфар­ма­цыйны метады; метады самастойнага авалодан­ня ведамі і фарміравання навыкаў: метад навучання ўзнаўленню і аналізу гатовага матэ­рыялу і метад навучання творчаму выкарыс­танню моўных сродкаў у сувязі з тэкстаўтва­рэннем).

Прыём фанетычнага разбору: схема яго правядзення, віды фанетычнага раз­бору (уласна­фанетычны, фанетыка-графічны, фанетыка-арфаграфічны разборы).

Характар і віды фанетычных практыкаван­няў: практыкаванні на развіццё слыху; прак­тыкаванні на фарміраванне навыкаў адрозні­ваць і выдзяляць пары зычных на слых; практыкаванні на аналіз пачутага ці запісанага; практыкаванні для выпрацоўкі навыкаў вызна­чэння месца націску ў слове.


Раскрывае задачы, этапы і асаб­лі­васці выву­чэн­ня фанетыкі ва ўста­нове агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісвае метады і прыёмы працы на ўроках па вывучэнні фанетыкі, віды фанетыч­ных практыкаванняў.






Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне распра­цоў­ваць план-канспект урока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Распрацоўвае план-канспект урока па адной з тэм разделу “Фанетыка”.

Тэма 2.2. Методыка навучання арфаграфіі

Сфарміраваць веды пра мэты, змест, прынцыпы, асноўныя паня­цці, метады і прыёмы навучання арфаграфіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Сфарміраваць паняцце пра прак­тыкаванні па арфаграфіі роз­ных відаў, класіфікацыю дык­тантаў.

Сфарміраваць паняцце пра мето­дыку правядзення кантрольнага дыктанта, патрабаванні да яго.


Мэты і задачы навучання арфаграфіі. Віды арфаграфічнай пісьменнасці: абсалютная і адносная. Этапы засваення вучнямі арфаграфіі ў курсе беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: пачатковы, асноўны, аба­гуль­няль­ны, паглыблены.

Агульнадыдактычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы навучання арфаграфіі. Прыватнаме­та­дычныя прынцыпы навучання арфаграфіі беларускай мовы (сувязь арфаграфіі з фане­тыкай і арфаэпіяй; сувязь арфаграфіі з марфемі­кай і марфалогіяй; сувязь арфаграфіі з развіццём маўлення вучняў; свядомасці і аўтаматызму).

Метады і прыёмы навучання арфаграфіі: прыём алгарытмізацыі, прыём арфаграфічнага разбору, пастаноўка праблемных задач і заданняў пошукавага характару, работа з арфаграфічным слоўнікам.

Віды практыкаванняў па арфаграфіі: спіс­ван­не і яго віды (ускладненае спісванне, спісванне са зменамі тэксту, камбінаванае спіс­ванне); дыктант, класіфікацыя дыктантаў па розных крытэрыях: у залежнасці ад мэты правядзення (кантрольныя, навучальныя, дык­тант “Правяраю сябе”), у залежнасці ад матэ­рыялу для дыктанта (слоўнікавыя і тэкставыя), у залежнасці ад спосабу адлюстравання матэ­рыялу дыктанта (дыктанты без змен і са змена­мі дыктуемага), у залежнасці ад часу тлумачэн­ня напісанага (папераджальныя, тлу­ма­чальныя, каменціраваныя, свабоднае пісьмо).

Методыка правядзення дыктантаў па бела­рускай мове.

Віды папераджальных дыктантаў (папера­джальна-слыхавы, папераджальна-зрокавы, папераджальна-кантрольны).

Слоўнікавы дыктант, методыка яго пра­вя­дзення.

Віды дыктантаў са змяненнем тэксту: вольны дыктант, методыка яго правядзення; творчы дыктант, яго віды (творчы дыктант па апорных словах; творчы дыктант на ўстаўку; творчы дыктант з выкарыстаннем твора жывапісу; творчы дыктант на аснове асабістых назі­ранняў).

Віды дыктантаў з дадатковым заданнем: графічны дыктант, дыктант з працягам, слоў­ні­кавы дыктант з супастаўленнем.

Віды дыктантаў з элементамі гульні (“Самы ўважлівы”, “Бюро даведак”, слоў­нікавы дыктант-загадка).

Кантрольны дыктант, патрабаванні да яго, методыка правядзення. Віды кантрольных дык­тантаў (тэматычныя і агульныя). Тыпы тэкстаў для кантрольных дыктантаў (звязныя, нязвяз­ныя, змешаныя). Праверка і ацэнка кантрольнага тэкставага дыктанта. Класіфікацыя памылак ў дыктанце.


Раскрывае мэты, змест, прынцыпы, асноўныя паняцці, метады і прыёмы навучання арфаграфіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісвае практыкаванні па арфа­графіі розных відаў, класіфікацыю дыктантаў, тлумачыць методыку пра­вядзення розных тыпаў дыктантаў.

Апісвае методыку правядзення кан­трольнага дыктанта, фармулюе патра­баванні да яго.





Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне аналі­за­ваць структуру ўрока, рэалізацыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы работы на ўроках па навучанні арфаграфіі.

Аналіз урокаў па навучанні арфаграфіі па змесце метадычных часопісаў.

Аналізуе структуру ўрока, рэаліза­цыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы работы на ўроках па навучанні арфаграфіі.




Практычныя заняткі




Сфарміраваць уменне ацэньваць арфаграфічную пісьменнасць вуч­няў, аналізаваць пісьмовыя работы. Выпрацаваць уменне класіфікаваць памылкі і правяраць дыктант.

Аналіз пісьмовых работ вучняў, ацэнка арфаграфічнай пісьменнасці.

Ацэньвае арфаграфічную пісьмен­насць вучняў, аналізуе пісьмовыя работы. Класіфікуе тыпы памылак і правярае дыктант.

Тэма 2.3. Методыка выкладання лексікі і фразеалогіі

Сфарміраваць паняцце пра мэты і змест вывучэння лексікі і фразеа­логіі, асноўныя шляхі, спосабы, метады і прыёмы выкладання гэтых раздзелаў.

Сфарміраваць веды пра методы­ку ўзбагачэння і актывізацыі лексіч­нага і фразеалагічнага запасу.



Змест і мэты вывучэння лексікі і фразеалогіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя шляхі і спосабы выкладання (на спецыяльных уроках беларускай мовы па вывучэнні лексікі і на ўроках па вывучэнні іншых раздзелаў курса беларускай мовы).

Лексічны аналіз як асноўны прыём навучан­ня. Спосабы, прыёмы і правілы тлумачэння значэння слова.

Методыка ўзбагачэння і актывізацыі лексіч­-нага і фразеалагічнага запасу. Праца над семан­тызацыяй слова (з параўнаннем і супастаўлен­нем слоў у рускай і беларускай мове), прыём сінанімізацыі.

Фарміраванне ўмення працаваць са слоўніка­мі розных тыпаў.

Прынцыпы падбору фразеалагізмаў да ўрокаў беларускай мовы.


Тлумачыць мэты і змест вывучэння лексікі і фразеалогіі, асноўныя шляхі, спосабы, метады і прыёмы выкладан­ня лексікі і фразеалогіі.

Раскрывае змест методыкі ўзбага­чэн­ня і актывізацыі лексічнага і фра­зеа­лагічнага запасу.






Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць план-канспект урока па вы­ву­чэнні лексікі або фразеалогіі.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па выву­чэнні лексікі або фразеалогіі.

Распрацоўвае план-канспект урока па вывучэнні лексікі або фразеалогіі.

Тэма 2.4. Вывучэнне марфемнага складу слова і словаўтварэння

Сфарміраваць паняцце пра ролю, месца і этапы вывучэння марфем­нага складу слова і словаўтварэння.

Сфарміраваць веды пра методы­ку правядзення марфемнага і словаўтваральнага аналізу ва ўста­нове агульнай сярэдняй адукацыi.

Сфарміраваць паняцце пра шля­хі і спосабы ўдасканалення слова­ўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы, фар­мі­раванне ў вучняў арфаграфічных навыкаў пры вывучэнні слова­ўтварэння.


Роля і месца раздзела “Склад слова. Словаў­тварэнне і арфаграфія” ў курсе беларускай мовы. Этапы вывучэння марфемнага складу слова і словаўтварэння: пачатковы, сістэматычны, спа­дарожны, заключны. Віды марфем, якія вывучаюцца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi: корань, прыстаўка, суфікс, канчатак, постфікс, злучальныя галосныя.

Марфемны і словаўтваральны аналіз слова, методыка іх правядзення.

Удасканаленне словаўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы.

Выкарыстанне марфемнага і словаўтвараль­нага слоўнікаў на ўроках беларускай мовы. Фарміраванне ў вучняў арфаграфічных навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.



Тлумачыць ролю, месца і этапы вывучэння марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Апісвае методыку правядзення марфемнага і словаўтваральнага ана­лізу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Тлумачыць шляхі і спосабы ўдас­каналення словаўтваральных уменняў і навыкаў пры вывучэнні часцін мовы і фарміраванне ў вучняў арфагра­фіч­ных навыкаў пры вывучэнні слова­ўтварэння.





Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць і аналізаваць фрагмент урока па вывучэнні марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Распрацоўка і аналіз фрагмента ўрока па вывучэнні марфемнага складу слова і слова­ўтварэння.

Распрацоўвае і аналізуе фрагмент урока па вывучэнні марфемнага складу слова і словаўтварэння.

Тэма 2.5. Агульныя пытанні выкладання граматыкі

Сфарміраваць веды пра асноў­ныя задачы, напрамкі і прынцыпы выкладання граматыкі ва ўста­нове агульнай сярэдняй адукацыi.

Асноўныя задачы выкладання граматыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Нап­рам­кі выкладання граматыкі: логіка-грама­тыч­ны, фармальна-граматычны, семантыка-граматыч­ны. Спецыфічныя прынцыпы выкладання грама­тыкі: структурна-семантычны, функцыяналь­ны, прынцып камунікатыўнай накіраванасці, нарматыўна-стылістычны прынцып, прынцып узаемасувязі вывучэння ўсіх раздзелаў, гіста­рычны прынцып.

Тлумачыць асноўныя задачы, напрамкі і прынцыпы выкладання граматыкі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Тэма 2.6. Методыка выкладання марфалогіі

Сфарміраваць паняцце пра мэты, змест вывучэння, прын­цы­пы навучання, метады і прыёмы выкладання марфалогіі ва ўста­но­ве агульнай сярэдняй аду­кацыi.

Сфарміраваць веды пра этапы фарміравання паняццяў аб часці­не мовы, методыку выкладання пры вывучэнні сама­стой­ных і службо­вых часцін мовы.



Задачы і мэты вывучэння марфалогіі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Спецы­фічныя прынцыпы навучання. Асноўныя метады і прыёмы выкладання марфа­логіі: спецыяльнае назіранне за моўнай з’явай у тэксце, гутарка, аналіз, слова настаўніка, сама­стойны аналіз, лінгвістычны эксперымент. Граматычны і мар­фалагічны разборы, мето­дыка іх правядзення.

Методыка азнаямлення вучняў з марфала­гічнымі паняццямі. Этапы фарміравання паняц­ця аб часціне мовы.

Мэты і змест вывучэння часцін мовы. Мето­дыка выкладання пры вывучэнні самастойных часцін мовы: асноўныя задачы, асаблівасці выкладання асоб­ных часцін мовы. Віды марфалагічных прак­тыкаванняў.

Методыка выкладання пры вывучэнні служ­бо­вых часцін мовы, яе адрозненні ад методыкі выкладання пры вывучэнні самастойных час­цін мовы.



Раскрывае мэты, змест вывучэння, прын­цы­пы навучання, метады і прыёмы выкла­дання марфалогіі ва ўстанове агуль­най сярэдняй аду­кацыi.

Апісвае этапы фарміравання па­няццяў аб часціне мовы, методыку выкладання пры вывучэнні сама­стой­ных і службовых часцін мовы.






Практычныя заняткі




Замацаваць уменне аналізаваць структуру ўрока па вывучэнні марфалогіі, рэалізацыю прынцы­паў навучання, метады і прыёмы працы.

Прагляд урока па вывучэнні марфалогіі, аналіз яго структуры, реалізацыі прынцыпаў навучання, метадаў і прыёмаў працы.

Аналізуе структуру ўрока па вывучэнні марфалогіі, рэаліза­цыю прынцыпаў навучання, метады і прыёмы працы.

Тэма 2.7. Методыка выкладання сінтаксісу

Сфарміраваць паняцце пра змест і задачы, прынцыпы, этапы выву­чэн­ня сінтак­сісу ва ўстанове агульнай сярэд­няй адукацыi.

Сфарміраваць веды пра мето­дыку фарміравання сінтаксічных паняццяў, віды сінтаксічных прак­ты­каванняў.



Змест і задачы вывучэння сінтаксісу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Сутнасць структурна-семантычнага падыходу да выву­чэння сінтаксісу. Этапы вывучэння сінтаксісу. Вывучэнне прапедэўтычнага курса сінтаксісу ў V класе. Спецыфічныя прынцыпы методыкі вывучэння сінтаксісу: экстралінгвасінтаксічны, функцыя­наль­ны, структурна-семантычны, марфолага-сінтаксічны. Метады і прыёмы навучання пры вывучэнні сінтаксісу.

Фарміраванне сінтаксічных паняццяў. Аргані­зацыя працы па сінтаксісе пры вывучэнні марфа­логіі ў V–VII класах. Вывучэнне сістэматычнага курса сінтаксісу ў VIII–IX класах.

Віды сінтаксічных практыкаванняў. Фарміра­ванне сінтаксічных уменняў і навыкаў на аснове тэкстаў розных тыпаў і жанраў. Сінтак­січны разбор, методыка яго правядзення.


Раскрывае змест і задачы, прынцы­пы, этапы вывучэн­ня сінтаксісу ва ўстанове агульнай сярэдняй аду­кацыi.

Апісвае методыку фарміравання сінтаксічных паняццяў, віды сінтаксіч­ных практыкаванняў.






Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць план-канспект урока па вы­ву­чэнні сінтаксісу.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па выву­чэнні сінтаксісу.

Распрацоўвае план-канспект урока па вывучэнні сінтаксісу.

Тэма 2.8. Методыка навучання пунктуацыі

Сфарміраваць веды пра мэты, змест і этапы навучання пунктуа­цыі, прынцыпы методыкі наву­чан­ня пун­ктуацыі.

Сфарміраваць паняцце пра мета­ды і прыёмы навучання пунктуа­цыі, віды пунктуацыйных практы­каванняў.



Змест і задачы вывучэння пунктуацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi. Этапы навучання пунктуацыі: пачатковы, прапедэўтыч­ны, спадарожны, заключны. Віды пунктуацый­най пісьменнасці: абсалютная і адносная.

Прынцыпы методыкі навучання пунктуацыі. Агульнады­дактычныя прынцыпы: пераемнасці і паслядоў­насці, прынцып паступовага нарастання цяж­касці. Агульнаметадычныя прынцыпы: прынцып сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, прынцып сувязі пун­ктуа­цыі з развіццём маўлення і мыслення, прын­цып сувязі пунктуацыі з выразным і лагіч­ным чытаннем. Прыватнамета­дыч­ныя прын­цы­пы: прынцып назірання над сэнсам сказаў у тэк­сце, прынцып назірання за будовай сказа, прын­цып назірання за інтана­цый­ным афармлен­нем сказа.

Метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Асаблівасці навучання пунктуацыі на ўроках беларускай мовы. Метад праблемнага выкладу. Метад эўрыстычнай гутаркі. Сінтаксічны аналіз. Пунктуацыйны разбор.

Віды пунктуацыйных практыкаванняў, мето­дыка іх правядзення. Фарміраванне пунктуацый­ных уменняў і навыкаў.

Азнаямленне вучняў з пунктуацыйнымі па­няц­цямі (пунктаграма, пунктуацыйна-сэнсавы адрэ­зак), методыка работы з пунктуацыйным пра­ві­лам. Тыпы і прычыны пунктуацыйных памылак.


Раскрывае мэты, змест і этапы навучання пунктуацыі, прынцыпы методыкі навучання пунктуацыі.

Апісвае метады і прыёмы наву­чання пунктуацыі, віды пунктуацый­ных практыкаванняў.






Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць і аналізаваць фрагмент урока па навучанні пунктуацыі. Сфармі­раваць уменне праводзіць распра­цаваны фрагмент урока.

Распрацоўка і аналіз фрагмента ўрока па навучанні пунктуацыі, яго рэалізацыя.

Распрацоўвае і аналізуе фрагмент урока па навучанні пунктуацыі. Пра­водзіць распрацаваны фраг­мент урока.

Тэма 2.9. Пытанні методыкі навучання стылістыцы

Сфарміраваць паняцце пра месца стылістыкі ў курсе беларускай мовы, які вывучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi.

Азнаёміць з прынцыпамі, мета­дамі і прыёмамі методыкі наву­чан­ня стылістыцы.

Сфарміраваць веды пра аргані­за­цыю работы па азнаямленні вучняў з функцыянальнымі сты­лямі маўлення.


Задача і прадмет стылістыкі. Вывучэнне стылістыкі на ўроках беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Спецыфічныя прынцыпы методыкі навучання стылістыцы: прынцып узаемасувязі вывучэння стылістыкі з іншымі раздзеламі навукі аб мове, прынцып кантэкстнага разгляду стылістычных сродкаў, прынцып уліку стылістычных норм і магчымасці-немагчымасці адхіленняў ад гэтых норм.

Метады навучання стылістыцы: паведамленне стылістычных звестак, стылістычны аналіз слова, формы, канструкцыі, гутарка, самастойная рабо­та па вызначэнні і характарыстыцы стылістычнай маркіраванасці слова, канструкцыі, сказа; метад канструявання тэксту, метад стылістычнага аналізу тэксту ці яго часткі, метад удасканалення створаных вучнямі тэкстаў. Прыёмы навучання стылістыцы: прыём параўнання, прыём супастаў­лення, прыём сінанімічнай замены, прыём устанаўлення стылістычнай маркіраванасці слоў, словаформ, сінтаксічных канструкцый з выка­рыстаннем слоўнікаў і іншай даведачнай літара­туры; стылістычны эксперымент, прыём мадэлі­ра­ван­ня, прыём рэцэнзавання, прыём самарэ­да­гавання, прыём складання і вырашэння пазна­вальных задач.

Арганізацыя работы па стылістыцы пры выву­чэн­ні розных тэм курса беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Прак­ты­каванні па фарміраванні стылістычных уменняў і навыкаў.

Методыка азнаямлення вучняў з функцыя­наль­нымі стылямі маўлення.


Вызначае месца стылістыкі ў кур­се беларускай мовы, які вывучаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй аду­кацыi.

Называе прынцыпы, метады і прыё­мы методыкі навучання стылі­стыцы.

Апісвае арганізацыю работы па азнаямленні вучняў з функцыя­наль­нымі стылямі маўлення.





Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць і аналізаваць план-канспект урока па навучанні стылістыцы. Сфарміраваць уменне праводзіць урок па распрацаваным плане-канспекце.

Распрацоўка і аналіз плана-канспекта ўрока па навучанні стылістыцы, яго рэалізацыя.

Распрацоўвае і аналізуе план-канспект урока па навучанні стыліс­тыцы. Праводзіць урок па распраца­ваным плане-канспекце.

Раздзел 3. Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў

Тэма 3.1. Агульныя пытанні развіцця маўлення

Сфарміраваць веды пра значэн­не, задачы, змест работы па развіц­ці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Сфарміраваць паняцце пра прын­цыпы, метады, прыёмы мето­дыкі развіцця маўлення, віды твор­чых прац па развіцці маўлення.



Развіццё маўлення – адна з асноўных задач навучання роднай мове. Паняцці «мова» і «маўленне». Развіццё звязнага маўлення вуч­няў. Значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. Віды маўленчай дзейнасці: чытанне, пісьмо, слуханне, гаварэнне і спісванне.

Прынцыпы методыкі развіцця маўлення: адзін­ства развіцця маўлення і мыслення, узаема­сувязі развіцця вуснага і пісьмовага маў­лен­ня, развіцця маўлення ў сувязі з выву­чэн­нем усіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, стылістычнай накіраванасці ўрокаў беларускай мовы, тэкставага навучання ці ўвагі да тэксту.

Метады і прыёмы развіцця маўлення: імі­тацый­ны, камунікатыўны метад і метад кан­струявання.

Віды творчых прац па развіцці маўлення: пераказ, сачыненне, пераклад.

Асноўныя паняцці методыкі развіцця маў­лен­ня. Тэкст як вынік маўленчай дзейнасці. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы: мадальнасць (наяўнасць адрасата і адрасанта), тэматычнае адзінства, звязнасць, разгорнутасць, паслядоўнасць, завер­шанасць.


Выкладае значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.

Апісвае прынцыпы, метады, прыё­мы методыкі развіцця маўлення, віды творчых прац па развіцці маў­лення.



Тэма 3.2. Методыка навучання пераказу

Сфарміраваць веды пра класі­фікацыю пераказаў, па методыцы правядзення пераказаў розных тыпаў.

Пераказ у сістэме работы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Класіфікацыя пераказаў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па спосабу перадачы зместу зыходнага тэксту (падрабязныя (поўныя), бліз­кія да тэксту, сціслыя, выбарачныя, з дадатко­вым заданнем), па характару тэкста­ва­га матэ­рыялу (апавядальнага характару, тыпу апісан­ня, разважання, змешанага тыпу). Мето­дыка правя­дзення навучальных і кантрольных пера­казаў.

Апісвае класіфікацыю пераказаў, раскрывае методыку правядзення пераказаў розных тыпаў.




Практычныя заняткі




Навучыць распрацоўваць план-канспект урока па напісанні пера­казу. Сфарміраваць уменне право­дзіць урок па распраца­ваным плане-канспекце і аналізаваць яго.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напісанні пераказу, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае план-канспект урока па напісанні пераказу. Праводзіць урок па распрацаваным плане-канс­пекце і аналізуе яго.

Тэма 3.3. Методыка навучання сачыненню

Сфарміраваць веды па класі­фі­кацыі сачыненняў, па методыцы правядзення сачыненняў розных тыпаў.

Сачыненне як від работы па развіцці звяз­нага маўлення, сродак самавыражэння асобы вучня, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Класіфікацыя сачыненняў: па мэце пра­вя­дзення (навучальныя і кантрольныя), па месцы выканання (класныя і дамашнія), па крыніцы атрымання ведаў (на аснове жыц­цё­вага вопыту, асабістых назіранняў і ўражан­няў; па карціне; на літаратурныя і вольныя тэмы), па тыпу тэксту (апавяданні, апісанні, разважанні, апавяданні з элементамі апісання), па жанры (артыкул у газету, водгук, рэцэнзія).

Спосабы падрыхтоўкі да сачынення. Мето­дыка правядзення сачыненняў.



Сфарміраваць веды па класіфі­ка­цыі сачыненняў, па методыцы пра­вядзення сачыненняў розных тыпаў.




Практычныя заняткі




Навучыць распрацоўваць фраг­мент урока па напісанні сачынен­ня. Сфарміраваць уменне право­дзіць распрацаваны фрагмент урока і аналізаваць яго.

Распрацоўка фрагмента ўрока па напісанні сачынення, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае фрагмент урока па напісанні сачынення. Праводзіць на распрацаваны фрагмент уро­ка і аналізуе яго.

Тэма 3.4. Методыка навучання перакладу

Сфарміраваць веды пра тыпа­ло­гію перакладаў, методыку правя­дзення перакладаў розных тыпаў.

Пераклад як від навучальных практыкаван­няў па развіцці маўлення. Метадычная мэтазгод­насць выкарыстання перакладу на ўроках мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Тыпало­гія пера­кладаў. Прыё­мы перакладу. Методыка правя­дзення перакладаў.

Апісвае тыпалогію перакладаў, рас­крывае методыку правядзення пера­кладаў розных тыпаў.




Практычныя заняткі




Навучыць распрацоўваць план-канспект урока па напісанні пера­кладу. Сфармі­раваць уменне рэалі­зоўваць яго і аналізаваць.

Распрацоўка плана-канспекта ўрока па напі­сан­ні перакла­ду, яго рэалізацыя і аналіз.

Распрацоўвае план-канспект урока па напісанні перакладу. Праводзіць урок па распрацаваным плане-канс­пекце і аналізуе яго.

Тэма 3.5. Праверка і ацэнка творчых работ вучняў

Замацаваць веды пра патраба­ва­ні да праверкі, ацэнкі і аналізу твор­чых работ, пра класіфікацыю памылак.

Праверка творчых работ вучняў. Класіфі­ка­цыя, улік, прыёмы выпраўлення памылак. Нор­мы ацэнкі творчых работ.

Фармулюе патрабаванні да пра­вер­кі, ацэнкі і аналізу творчых работ, апісвае класіфікацыю памылак.

Абавязковая кантрольная работа

Раздзел 4. Пазаўрочная работа па беларускай мове

Сфарміраваць паняцце пра мэты, задачы, прынцыпы і формы пазаўрочнай работы па бела­рускай мове.

Сфарміраваць веды пра аргані­зацыю алімпіяды і тэматычнага прадметнага тыдня па беларускай мове.



Пазаўрочная работа па беларускай мове (мэты і задачы). Прынцыпы арганізацыі паза­ўроч­ных мера­прыемстваў: добраахвотнасці, узаемасу­вязі класных і пазаўрочных заняткаў, займальнасці, нацыянальнага характару.

Формы, віды, метады і прыёмы пазаўрочнай работы. Формы пазаўрочнай работы: індыві­дуальныя, групавыя і масавыя. Віды пазаўроч­най работы: пастаянна дзеючыя (гурткі, насцен­газета і інш.), эпізадычныя (алімпіяды, вікта­ры­ны, конкурсы, вечары, ранішнікі і інш.). Алім­піяда па беларускай мове і літара­туры: задачы, этапы правядзення.

Тэматычны прадметны тыдзень: арганіза­цыя, віды мерапрыемстваў.

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове: методыка заняткаў, выбар тэмы факуль­татыва.



Раскрывае мэты, задачы, прын­цыпы і формы пазаўрочнай работы па беларускай мове.

Апісвае арганізацыю алімпіяды і тэматычнага прадметнага тыдня па беларускай мове.






Практычныя заняткі




Замацаваць уменне распрацоў­ваць план-канспект пазаўрочнага мерапрыемства па беларускай мове. Сфарміраваць уменне праводзіць мерапрыемства па распрацаваным плане-канспекце

Распрацоўка плана-канспекта пазаўрочнага ме­ра­прыемства па беларускай мове, яго рэа­лізацыя

Распрацоўвае план-канспект паза­ўроч­нага мерапрыемства па беларус­кай мове. Праводзіць мерапрыемства па распрацаваным плане-канспекце














Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал