Тыпы мовы Адукацыйная мадэль




Дата канвертавання24.02.2017
Памер49.33 Kb.
Тыпы мовы

Адукацыйная мадэль « Крок у будучыню»

Мэта ўрока:фарміраванне і сістэматызацыя ведаў аб тыпах мовы

Прыкладнае размеркаванне часу:

  • Стадыя выкліку – 5 хвілін,

  • Стадыя асэнсавання – 20 хвілін;

  • Стадыя рэфлексіі – 15 хвілін;

  • Падвядзенне вынікаў урока;

  • Тлумачэнне дамашняга задання – 5 хвілін.


Фарміраванне груп.

Вучні размяркоўваюцца па групах пры дапамозе “выпадковага выбару” (выцягваюць карткі, на якіх указаны тып мовы і займаюць месцы за адпаведным сталом).



Асноўныя метады:

“Узаеманавучэнне”, “Класцер”, “Пірог” – метад узаемаацэнкі.


Ход урока

Урок пачынаецца з тлумачэння вучням алгарытма заняткаў.



Стадыя выкліку.

Выкарыстоўваецца пытанне адкрытага тыпу.

З якой мэтай ствараюцца тыя ці іншыя тэксты? (Каб расказаць пра нейкую падзею, каб паведаміць штосьці пра прадмет, расказаць, які ён, каб выказаць свае адносіны да якой-небудзь праблемы).

Стадыя асэнсавання.

Вучням прапануецца пазнаёміцца з падрыхтаваным настаўнікам тэарэтычным матэрыялам (гл. Дадатак 1). Пры гэтым у кожнай групе свая тэма. Падчас працы вучні павінны не толькі пазнаёміцца з правілам, але і сістэматызаваць інфармацыю, складаючы яе ў выглядзе адпаведнай схемы – класцера, указваючы асноўныя элементы кожнага тэксту (будова, прызначэнне, на якое пытанне ён павінен адказваць).

Кожная група, прэзентуючы свой класцер, тым самым тлумачыць іншым сваю тэму. Падчас праслухоўвання групы ацэньваюць выступленне іншых груп.

У час прэзентацыі астатнія вучні працуюць з лістом “Ацэнка прэзентацыі другой групы”, дзе па пяцібальнай шкале ацэньваецца: агульнае ўражанне; якасць інфармацыі; данясенне матэрыялу; якасць візуальнага матэрыялу; творчасць. Тут жа даецца характарыстыка станоўчым якасцям прэзентацыі, пэўныя парады.

Прыкладныя варыянты адказу:



Апісанне

Апавяданне

Разважанне

  1. Уяўленне аб прадмеце.

  2. Уяўленне аб выглядзе і ролі прадмета.

  3. Прыметы і ўласцівасці прадмета.

Які прадмет?

  1. Завязка

  2. Развіццё дзеяння (кульмінацыя).

  3. Развязка.

Што? Дзе? Калі?

Як адбываецца?



  1. Тэзісы.

  2. Доказы.

  3. Вынік.

Чаму прадмет такі?


Стадыя рэфлексіі.


  1. Вучні атрымліваюць карткі з тэкстамі і заданне вызначыць у іх тыпы маўлення, абгрунтоўваючы свой выбар (гл. Дадатак 2). Пры гэтым захоўваецца ўмова: дзеці не павінны атрымаць тэкст таго тыпу, які яны самі даследавалі.

  2. Вучні даюць ацэнку сваёй дзейнасці, выкарыстоўваецца метад “Пірог”. Вучні па кругавой дыяграме вызначаюць у працэнтах уклад кожнага члена групы.

  3. Падводзяцца вынікі ўрока.

Дамашняе заданне.

Прапаноўваецца 5 розных па змесце і тэматыцы заданняў. Дзве групы атрымліваюць заданне напісаць тэксты на тэму “Браты нашы меншыя”:

3-я група – сачыненне-апавяданне,

4-я група – сачыненне-апісанне,

5-я група – сачыненне-разважанне на тэму “Дзе ж ты, папараць-кветка?”

Выбар заданняў вучнямі свабодны, матываваны.



Дадатак 1

Тэма 1

Мы бачым вакол сябе мноства прадметаў, з’яў, дзеянняў, іх прыметы. Мы разглядаем, ацэньваем іх, разважаем, тлумачым, чаму яны такія. Нашы выказванні пра навакольнае асяроддзе адносяцца да аднаго з тыпаў тэксту. Адзін – з іх апісанне.

Апісанне – тып тэксту, у якім апісваюцца, характарызуюцца прадметы, людзі, жывёлы, прырода і інш. У такіх тэкстах апісваюцца прадмет гаворкі (чалавек, жывёла, прырода і інш.) і яго прыметы.

Схема апісальнага тэксту наступная: даецца агульнае ўяўленне аб прадмеце, яго ролі, выглядзе: апісваюцца яго прыметы, уласцівасці: даецца агульная характарыстыка прадмета. Часта падкрэсліваюцца адносіны аўтара да яго, што апісваецца. Самае агульнае пытанне да тэкстаў-апісанняў – які прадмет?

Апісанне прадмета можа быць у навуковым і мастацкім стылях.
Тэма 2

Мы бачым вакол сябе мноства прадметаў, з’яў, дзеянняў, іх прыметы. Мы разглядаем, ацэньваем іх, разважаем, тлумачым, чаму яны такія. Нашы выказванні пра навакольнае асяроддзе адносяцца да аднаго з тыпаў тэксту. Адзін – з іх апавяданне.

Апавяданне – тып тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі (што было спачатку, потым, чым скончылася). У апавядальным тэксце падзеі апісваюцца паслядоўна. Кампазіцыйная схема апавядання наступная:

ЗАВЯЗКА (паведамленне пра месца, час, герояў),

РАЗВІЦЦЁ ДЗЕЯННЯ,

КУЛЬМІНАЦЫЯ (самы напружаны момант у тэксце);

РАЗВЯЗКА (канец асноўнага дзеяння).

Для апавядальнага тэксту можна задаць агульнае пытанне: Хто? Што? Дзе? Калі? Як адбывалася дзеянне? Што адбывалася з прадметам? Апавяданне можа мець уступ і заключэнне.


Тэма 3

Мы бачым вакол сябе мноства прадметаў, з’яў, дзеянняў, іх прыметы. Мы разглядаем, ацэньваем іх, разважаем, тлумачым, чаму яны такія. Нашы выказванні пра навакольнае асяроддзе адносяцца да аднаго з тыпаў тэксту. Адзін – з іх разважанне.

У тэкстах тыпу разважанне аўтар раздумвае аб прычынах з’явы, чым прадмет карысны, як служыць людзям. Тэкст-разважанне дае даказ на пытанне ЧАМУ? (Чаму прадмет такі? Чаму ён робіць так, а не інакш?) Тэкст-разважанне звычайна падзяляецца на 3 часткі:

ТЭЗІС – выказваецца асноўная пэўная думка;

ДОКАЗЫ гэтай думкі, дзе прыводзяцца аргументы і прыклады для пацверджання думкі;

ВЫВАД, які выходзіць з усяго роздуму над тэмай.


Дадатак 2
Картка 1

Ці добра мы, зямляне, ведаем сваю Зямлю, якая дала нам жыццё, корміць нас, дае ўсё неабходнае для нашага існавання? Ці добра мы ахоўваем нашу прыроду, на колькі гадоў хопіць нам прыродных багаццяў? Як захаваць усё тое, што дала прырода не толькі для нас, але і для будучых пакаленняў людзей? Як выратаваць наш агульначалавечы дом, нашу адзіную Зямлю ад атамнай катастрофы? Гэтыя трывожныя пытанні ўсё часцей узнікаюць перад кожным чалавекам.


Картка 2

Аднаго разу пасля абеду пайшлі мы з таварышам на мора паглядзець, як працуюць рыбакі. Яны доўга цягнулі сетку. У ёй было шмат рыбы: бычкі, камбала, сяўруга, судак. Раптам адзін рыбак схапіў багор, кінуўся да сетак і выцягнуў невялікага дэльфіна. Дэльфін упаў ў ваду і хацеў знікнуць, але рыбак неспадзявана, ненаўмысна параніў яго багром.



Мы кінуліся да дэльфіна. З раны ішла кроў. Дэльфін заплюшчыў вочы. З іх каціліся буйныя слёзы. Тады мы ўзялі яго і панеслі да нашай бухты.
Картка 3

Выйшаў я з хаты на ганак, а пад ботамі парыпвае свежы пушысты снег. Ён белымі ахапкамі ляжыць на стрэхах, на яблынях і грушах. Аснежаныя белыя кусты – нібы чародкі лебядзіныя. Ціха-ціха на двары. Чуваць, як шчоўкае мароз на сухіх жэрдках плота. Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця б ні пушыначкі, ні сняжыначкі. Не атрэсці са сваіх галін. Ім жа цяплей, ахутаўшыся ў белы пух.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка