Тлумачальная запіска мэта І задачы праграмы



старонка1/6
Дата канвертавання17.11.2017
Памер0.86 Mb.
#12488
  1   2   3   4   5   6
Праграма

уступнага экзамену ў аспірантуру

па спецыяльнасці
«12.00.01 – Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы;

гісторыя вучэнняў аб дзяржаве і праве»





  1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА




    1. Мэта і задачы праграмы

Асноўная мэта праграмы – удасканаліць узровень палітычных і юрыдычных ведаў аб дзяржаўна-прававой арганізацыі грамадства у будучых навукоўцаў, больш падрабязна азнаёміць паступаючых у аспірантуру з асноўнымі гістарычнымі заканамернасцямі і тэндэнцыямі ўзнікнення і развіцця на Беларусі дзяржаўна-прававых інстытутаў, даць глыбокія, сістэмныя веды аб заканамернасцях узнікнення і развіцця палітыка-прававой ідэалогіі, і на гэтай аснове спрыяць фармаванню юрыдычнага мыслення будучых навуковых кадраў.

Задачы праграмы:


  • падрыхтаваць навуковыя кадры, якія валодаюць трывалымі, глыбокімі і ўсебаковымі ведамі аб агульных і спецыфічных заканамернасцях паходжання (узнікнення), развіцця, функцыянавання і ўзаемадзеяння дзяржавы і права;

  • азнаёміць паступаючых у аспіратуру з грамадскім і дзяржаўным ладам дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі, са станаўленнем і развіццем права ад старажытных часоў да сенняшніх дзён;

  • удасканаліць веды аб заканамернасцях функцыянавання і развіцця палітычных і прававых вучэнняў;

  • засвоіць змест гісторыі вучэнняў аб праве і дзяржаве, даваць абгрунтаваную ацэнку тэарэтыка-пазнавальнай значнасці вучэнняў аб праве і дзяржаве.




    1. Патрабаванні да кампетэнтнасці паступаючага ў аспірантуру (паводле адукацыйнага стандарту спецыяльнасці):


акадэмічныя кампетэнцыі

Паступаючы ў аспірантуру павінен: валодаць навукова-тэарэтычныя ведамі і прымяняць іх для рашэння тэарэтычных і практычных задач; валодаць сістэмным і параўнаўльным аналізамі; умець працаваць самастойна; валодаць даследчымі навыкамі; валодаць міждысцыплінарным падыходам да рашэння праблем.


сацыяльна-асабістыя кампетэнцыі

Паступаючы ў аспірантуру павінен: валодаць якасцямі грамадзянскасці; быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; умець працаваць самастойна.


прафесійныя кампетэнцыі

Паступаючы ў аспірантуру павінен: працаваць з юрыдычнай літаратурай і заканадазствам; арганізоўваць працу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення патаўленых мэтаў; аналізаваць і ацэньваць сабраную інфармацыю; валодаць кампетэнцыяй у карыстанні інфармацыйнымі рэсурсамі; узаемадзейнічаць са спецыялітамі іншых профіляў.


Паступаючы ў аспірантуру павінен:
- ведаць:

  • агульныя паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў правазнаўстве;

  • метадалогію навуковага пазнання прававых з’яў;

  • агульныя рысы першабытнага грамадства, заканамернасці, шляхі і формы паходжання дзяржавы і права;

  • сутнасць, змест, формы, функцыі і апарат (механізм) дзяржавы, адрозненне дзяржавы ад іншых сацыяльных інстытутаў і месца дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства;

  • сутнасць, змест, крыніцы, нормы, функцыі, прынцыпы і аксіемы права, адрозненне права ад іншых нарматыўных рэгулятараў і месца права ў сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносінаў;

  • дзеянне права і яго крыніц, праваўтварэнне, праватворчасць, норматворчасць і законатворчасць, сістэматызацыю заканадаўства і яе віды;

  • працэсы рэалізацыі, прымянення і тлумачэння права, паняцце прававога акта, яго прыметы і віды, паняцце сістэмы заканадаўства і яе суадносіны з сістэмай права;

  • паняцце правасвядомасці, класіфікацыю і яе віды, прававую культуру і прававое выхаванне;

  • паняцце, прыметы, віды і змест праваадносінаў;

  • паняцце, прыметы і віды правапарушэння, склад правапарушэння;

  • паняцце, прыметы, віды юрыдычнай адказнасці, адрозненне права ад іншых нарматыўных рэгулятараў і яго месца ў іх сістэме;

  • узаемадзеянне дзяржавы і права, асноўныя рысы прававой, сацыяльнай і эфектыўнай дзяржавы, вопыт пабудовы прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах СНД.




- умець:

  • характарызаваць працэсы фармавання права і дзяржавы, іх функцыянавання і развіцця па шляху сацыяльнага прагрэсу і справядлівасці;

  • анализаваць дзяржаву як адзіна магчымы інстытут грамадства ва ўмовах яго сацыяльнай неаднароднасці, які забяспечвае яго цэласнасць і стварае ўмовы для развіцця асобы і самаразвіцця грамадства;

  • характарызаваць права як вяршэнствуючы, інтэгральны, найбольш значны ў грамадстве рэгулятар, які ляжыць у падмурку жыццядзейнасці асобы, грамадства і дзяржавы;

  • анализаваць тэорыі, якія існавалі раней, і існуюць зараз аб узнікненні і сутнасці права і дзяржавы;

  • характарызаваць сутнасць, форму, апарат і функцыі дзяржавы, прававую дзяржаву і цывільную супольнасць, вопыт пабудовы прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах СНД;

  • характарызаваць сутнасць права і формы яго існавання, крыніцы, нормы, функцыі, прынцыпы і аксіёмы права, развіцце, пераемнасць і рэцэпцыю права;

  • анализаваць структуру нормы права і яе замацаванне ў нарматыўным прававым акце, суадносіны элементаў нормы права і элементаў нарматыўнага прававога акта,

  • характарызаваць дзеянне права і яго крыніц, рэалізацыю і прымяненне права, вызначаць прававы статус асобы;

  • тлумачыць структуру праваадносінаў;

  • тлумачыць развіцце заканадаўства, яго пазітыўныя і негатыўныя тэндэнцыі;

  • характарызаваць заканадаўчую і правапрымяняльную практыку;

  • характарызаваць паняцце правапарушэння, яго склад, наяўнасць якіх з’яўляецца падставай для прыцягнення да адказнасці;

  • анализаваць тэарэтычную значнасць прававых катэгорый і прававых паняццяў для галіновых, прыкладных і іншых юрыдычных дысцыплін


- валодаць навыкамі:

  • знаходжання, выяўлення ў шматлікіх тэорыях аб праве сапраўдных меркаванняў і палажэнняў і палажэнняў і меркаванняў, якія не адпавядаюць ісціне;

  • аналіза практыкі прыняцця і прымянення норм права, выяўлення неправавых актаў, якія не адпавядаюць прынцыпам права і праву цалкам;

  • выпрацоўкі крытэрыеў ацэнкі эфектыўнасці юрыдычнай дзейнасці, у тым ліку ініцыятывы па ўдасканаленню заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі;

  • пошуку неабходнай нарматыўнай асновы для вырашэння юрыдычных спраў, праверкі сапраўднасці дзеючых нарматыўных прававых актаў і іншых крыніц права;

  • прымяняць метады пераадолення прабелаў і калізій у праве;

  • пошуку неабходнай інфармацыі для папаўнення прафесійных ведаў;

  • няўхільнага захавання правоў, свабод і законных інтарэсаў асобы, грамадства, дзяржавы, паважлівых адносінаў да чалавека і грамадзяніна.


РАЗДЗЕЛ I. АГУЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ ПРАВА

Тэма 1. Агульная тэорыя права як палітыка-прававая навука і вучэбная дысцыпліна

Абьект і прадмет агульнай тэорыі права. Найбольш агульныя заканамернасці ўзнікнення, развіцця і функцыянавання дзяржавы і права як самастойных, арганічна ўзаемазвязанных паміж сабой сацыяльных інстытутаў.

Метадалогія агульнай тэорыі права. Філасофскія асновы агульнай тэорыі права. Дыялектыка-матэрыялістычны метад вывучэння права і дзяржавы. Агульнанавуковыя прыемы (аналіз, сінтэз, абагульненне, параўнанне, аналогія, сістэмны падыход і г.д.), прыватнанавуковыя метады (канкрэтна-сацыялагічны, статыстычны, кібернетычны, гістарычны і інш.) і прыватнанавуковыя спосабы (параўнаўчага правазнаўства, фармальна-лагічны ) вывучэння дзяржавы і права.

Месца і функцыі агульнай тэорыі права ў сістэме навук, якія вывучаюць дзяржаву і права. Сувязь агульнай тэорыі права з філасофіяй, эканамічнай тэорыяй, сацыялогіяй, паліталогіяй і іншымі гуманітарнымі навукамі.

Агульная тэорыя права, філасофія права, сацыялогія права. Агульная тэорыя права і гісторыя дзяржавы і права. Узаемасувязі агульнай тэорыі права з гісторыяй прававых вучэнняў, гісторыяй палітычнай і прававой думкі Беларусі. Суадносіны агульнай тэорыі права з галіновымі і прыкладнымі юрыдычнымі навукамі.

Станаўленне, развіццё і сучасны стан агульнай тэорыі права як навукі і як вучэбнай дысцыпліны. Праграма і парадак вывучэння агульнай тэорыі права студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Правазнаўства” і спецыяльнасці “Эканамічнае права”.


I.I ПАХОДЖАННЕ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА
Тэма 2. Асноўныя рысы першабытнага грамадства.

Характарыстыка эканамічнай сістэмы першабытнага грамадства. Формы ўласнасці на сродкі вытворчасці і іншыя матэрыальныя каштоўнасці. Эвалюцыя форм уласнасці ў першабытным грамадстве. Сістэма размеркавання ў першабытным грамадстве.

Сацыяльны лад першабытнага грамадства. Праабшчына. Род. Мацярынскі род (матрыярхат) і бацькоўскі род (патрыярхат). Племя. Тэрытарыяльная суседская абшчына.

Сістэма кіравання ў першабытным грамадстве. Кіраванне ў праабшчыне. Органы кіравання ў родавай абшчыне. Агульны сход. Старэйшына. Военачальнік. Шаман. Эвалюцыя сістэмы кіравання ў першабытным грамадствае.


Тэма 3. Паходжанне дзяржавы.

Неалітычная рэвалюцыя – перадумова ўзнікнення дзяржавы. Пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі. Сацыяльныя наступствы, якія адбыліся падчас неалітычнай рэвалюцыі. Перамены ў сістэме органаў улады і кіравання ў грамадстве. Агульныя заканамернасці ўзнікнення дзяржавы.

Тры буйныя падзелы грамадскай працы як фактары істотных пераменаў у грамадскіх адносінах. Прыметы дзяржаўна-арганізаваннага грамадства (дзяржавы), якія адрозніваюць дзяржаву ад першабытнага грамадства (арганізацыі ўлады ў першабытным грамадстве). Дзяржава як сацыяльны інстытут, які ўзнікае ва ўмовах сацыяльна-неаднароднага грамадства. Дзяржава як асобная тэрытарыяльная арганізацыя. Фармаванне якасна новай сістэмы кіравання і ажыццяўлення ўлады. Выдзяленне асобнага слоя людзей, функцыя якіх зводзіцца да кіравання. Узнікненне ўлады, якая не супадае з усім насельніцтвам. Апарат дзяржавы і сродкі яго ўтрымання. Падаткі і зборы.

Асноўныя шляхі, агульныя заканамернасці і формы паходжання дзяржавы. «Дзяржава–ўлада» і «дзяржава–ўласнасць». Стадыі (агульныя заканамернасці) паходжання дзяржавы. Формы паходжання дзяржавы. Паходжанне дзяржавы на Усходзе, у Афінах, у Рыме і ў франкаў (германскага народа). Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжанне». Тыповыя і ўнікальныя формы паходжання дзяржавы. «Пярвічныя» і «другасныя» дзяржавы. Нераўнамернасць развіцця дзяржаўнасці ў розных народаў.


Тэма 4. Паходжанне права.

Сістэма нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносінаў у першабытным грамадстве.Асноўныя нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства ў умовах прысвойваючай эканомікі. Табу, маральныя табу. Міф. Нарматыўна–рэгулятыўная частка міфа. Змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання, якія адбыліся падчас «неалітычнай рэвалюцыі». Каляндар (агранамічны каляндар і каляндар жывёлагадоўчы). Эвалюцыя сістэмы нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі.

Агульныя рысы нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Прыродны характар і звычаёвасць нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Монанарматыўнасць, добраахвотнасць і непадзельнасць правілаў паводзінаў першабытнага грамадства. Рэлігійны характар нарматыўных рэгулятараў у першабытным грамадстве.

Заканамернасці паходжання права. Тры буйныя падзелы грамадскай працы. Развіццё таварна-грашовых адносінаў і адносінаў, якія заснаваны на рэгулярным тавараабмене. Прыметы права, якія адрозніваюць яго ад нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Эквівалент – сэрцавіна, «стрыжань», «душа» права. Знешняя фіксацыя, «матэрыялізацыя» права. Прадстаўніча–абавязваючы характар права. Абарона права з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка –дзяржавы.

Асноўныя шляхі і формы паходжання права. «Еўрапейскі шлях» фармавання права. «Азіяцкі шлях» паходжання права. Уплыў права на развіццё дзяржавы і ўплыў дзяржавы на развіццё права.
Тэма 5. Асноўныя канцэпцыі (тэорыі) паходжання дзяржавы і права.

Прычыны існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права. Сацыяльна–палітычныя і гнасеалагічныя прычыны. Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп. Рэгіянальны вопыт развіцця і функцыянавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства. Накапленне новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права. Перамены ў метадалогіі даследавання дзяржавы і права.

Асноўныя канцэпцыі паходжання дзяржавы і права, іх класіфікацыя і эвалюцыя.

Тэалагічная дактрына. Узнікненне тэалагічнай тэорыі. Павучэнні Птахатэпа. Паходжанне дзяржавы і права згодна з Бібліяй. Вучэнне Аўгусціна Блажэннага і Фамы Аквінскага аб паходжанні дзяржавы і права. Абарона тэалагічнай дактрыны Жазэфам дэ Мэстрам. Тэалагічная дактрына ў сучасных умовах.

Патрыархальная тэорыя паходжання дзяржавы і права. Думкі і меркаванні Платона, Арыстоцеля і Цыцэрона аб паходжанні дзяржавы і права. Вучэнне Рэберта Філмера.

Дагаворная дактрына паходжання дзяржавы і права. Вучэнне аб натуральным стане супольнасці–асноўная тэарэтычная канструкцыя дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы і права. Характарыстыка натуральнага стану супольнасці і дагавора аб утварэнні дзяржавы Гуга Гроцыем, Джонам Локам, Томасам Гобсам, Ж.-Ж. Русо. Вучэнне Самуіла Пуфендорфа. Дагаварная дактрына ў сучасных умовах.

Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права. Метадалагічны пераварот у разуменні грамадства – асноўная гнасеалагічная прычына ўзнікнення арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права. Вучэнне І.-К. Блюнчлі і Г. Спенсера аб паходжанні дзяржавы і права.

Дактрына гвалту. Асноўныя варыянты гвалтоўнага паходжання дзяржавы і права. Я. Дзюрынг, К. Кауцкі, Ф. Апенгеймер, Л. Гумпловіч аб гвалтоўным паходжанні дзяржавы і права. Дактрына гвалту ў сучасных умовах.

Марксісцкая дактрына ўзнікненя дзяржавы і права, яе змест і абумоўленасць канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі. Сучасны стан марксісцкай дактрыны. Абсалютызацыя «класавасці» у паходжанні і сутнасці дзяржавы і права ў марксізме. Марксісцкая дактрына ўзнікненя дзяржавы і права ў сучасных умовах.
I.II ТЭОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ

Тэма 6. Паняцце, сутнасць і азначэнне дзяржавы.

Метадалагічныя падыходы да азначэння сутнасці дзяржавы у мінулым і ў сучаснай навуцы. Дзяржава як палітычная, структурная і тэрытаральная арганізацыя сацыяльна неаднароднага грамадства. Агульнасацыяльнае і «вузкакласавае» ў сутнасці дзяржавы. Формы і спосабы вырашэння і забеспячэння дзяржавай агульнасацыяльных інтарэсаў, інтарэсаў класаў, нацый, сацыяльных груп. Азначэнне дзяржавы.

Сацыяльная, палітычная, дзяржаўная ўлады. Дзяржаўная ўлада і дзяржава. Прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад іншых арганізацый сацыяльна неаднароднага грамадства. Суверэнітэт. Сувязь дзяржавы і права. Асобны апарат кіравання.

Тыпалогія развіцця дзяржавы. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры пераядызацыі і тыпалагізацыі развіцця дзяржавы. «Чалавечае вымярэнне» ў якасці крытэрыя тыпалогіі і прагрэса дзяржаўнасці.


Тэма 7. Форма дзяржавы.

Паняцце і азначэнне формы дзяржавы. Форма праўлення. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне, дзяржаўна-прававы рэжым.

Узнікненне і эвалюцыя поглядаў на форму праўлення. Сучасныя ўяўленні аб форме праўлення. Манархія і рэспубліка, іх уласцівасці і адметныя рысы. Эвалюцыя манархічных і рэспубліканскіх формаў праўлення. Форма праўлення сучаснай беларускай дзяржавы.

Паняцце, азначэнне і віды дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкаванн. Эвалюцыя дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання. Простае і складанае дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне. Дзяржава ўнітарная і федэратыўная Федэрацыя на нацыянальным і тэрытарыяльным падмурку. Форма дзяржаўна- тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь.

Канфедэрацыя і іншыя міждзяржаўныя утварэнні. Асацыяцыі, супольнасці, садружнасці, хаўрусы, імперыі.

Паняцце, азначэнне і віды дзяржаўна-прававога рэжыма. Аўтарытарныя і дэмакратычныя рэжымы, іх разнавіднасці. Суадносіны дзяржаўна-прававога і палітыка-прававога рэжымаў. Дзяржаўна-прававы рэжым сучанай беларускай дзяржавы.Суадносіны тыпа і формы дзяржавы.


Тэма 8. Функцыі дзяржавы.

Паняцце, змест і азначэнне функцый дзяржавы. Мэты, задачы і асноўныя накірункі дзейнасці дзяржавы. Межы дзейнасці дзяржавы. «Вузкакласавае» і агульнасацыяльнае ў функцыях дзяржавы. Функцыі дзяржавы і функцыі органаў дзяржавы.

Класіфікацыя функцый дзяржавы. Знешнія і ўнутраныя функцыі дзяржавы, іх узаемасувязь. Функцыі галоўныя і дадатковыя. Функцыі пастаянныя і часовыя. Класіфікацыя функцый па сферах грамадскага жыцця. Функцыі і падфункцыі дзяржавы. Дынаміка функцый дзяржавы. Сувязь і ўзаемадзеянне функцый дзяржавы.

Характарыстыка асноўных унутраных функцый дзяржавы. Эвалюцыя ўнутраных функцый дзяржавы. Унутраныя функцыі сучаснай беларускай дзяржавы.

Характарыстыка знешніх функцый дзяржавы. Эвалюцыя знешніх функцый дзяржавы. Знешнія функцыі сучаснай беларускай дзяржавы.

Формы і метады ажыццяўлення функцый. Прававыя і арганізацыйныя формы. Метады і сродкі ажыццяўлення функцый.


Тэма 9. Апарат (механізм) дзяржавы.

Паняцце, прыметы і азначэнне апарата дзяржавы. Функцыі і апарат дзяржавы. Апарат і механізм дзяржавы. Дзяржаўны апарат і апарат дзяржавы. Эвалюцыя апарата дзяржавы. Фактары, якія абумоўліваюць развіццё апарата дзяржавы.

Паняцце, прыметы і азначэнне органа дзяржавы. Класіфікацыя і віды органаў дзяржавы. Падзел ўлады і органы дзяржавы. Органы дзяржавы і органы мясцовага самакіравання.

Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці апарата дзяржавы. Асноўныя напрамкі ўдасканалення апарата сучаснай беларускай дзяржавы.

Кадры апарата дзяржавы. Дзяржаўны служачы і службовая асоба. Чыноўніцтва. Паняцце і сутнасць бюракратыі і бюракратызма. Дэмакратыя і дысцыпліна ў дзейнасці апарата дзяржавы.
Тэма 10. Дзяржава ў палітычнай сістэме грамадства.

Паняцце, структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадства. Суб’екты і элементы палітычнай сістэмы грамадства. Палітычная сістэма і палітычная арганізацыя грамадства. Суадносіны эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сістэм. Цывільнае грамадства і палітычная сістэма. Палітычны працэс.

Месца і роль дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства.

Дзяржава і іншыя суб’екты палітычнай сістэмы: асоба, палітычныя партыі, грамадскія рухі і грамадскія аб’яднанні, прафесійныя саюзы, кааператыўныя арганізацыі, працоўныя калектывы.

Дзяржава і асоба. Узаемазалежнасць і ўзаемадапамога асобы і дзяржавы.

Дзяржава і палітычныя партыі. Формы ўдзелу партый ва ўпраўленні дзяржавай. Кіруючая партыя і дзяржаўная ўлада. Парламенцкая партыя. Шматпартыйнасць. «Партыйная» дзяржаўнасць.

Дзяржава, грамадскія рухі і грамадскія аб’яднанні, кааператыўныя арганізацы, прафесійныя саюзы і працоўныя калектывы. Уплыў прафесійных саюзаў, кааператыўных арганізацый, працоўных калектываў, грамадскіх рухаў і грамадскіх аб’яднанняў на дзяржаву і ўздзеянне дзяржавы на іх арганізацыю і функцыянаванне.

Дзяржава і царква. Свецкая і тэакратычная дзяржавы.

Дзяржава і нарматыўная аснова палітычнай сістэмы грамадства. Дзяржава, ідэалагічная і камунікатыўная часткі палітычнай сістэмы.

Функцыі палітычнай сістэмы ў жыцці грамадства. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай палітычнай сістэмы.


I.III ТЭОРЫЯ ПРАВА

Тэма 11. Паняцце, сутнасць і азначэнне права.

Асноўныя падыходы да вызначэння сутнасці права і яго азначэння ў сусветнай і айчыннай юрыдычнай навуцы. Права як нарматыўны рэгулятар грамадскіх адносінаў ва ўмовах вытворчай эканомікі. Эквівалентны характар права. Права ў якасці сістэмы правілаў паводзін. Развіцце права. Пераемнасць і абнаўленне ў праве. Рэцэпцыя права.

Права як мера свабоды асобы. Права аднолькавая мера (масштаб), якая прымяняецца да розных людзей. Аб’ектыўнае і суб’ектыўнае права.

Прынцыпы і аксіемы права.

Права і грамадскія адносіны. Права як сродак уздзеяння на грамадскія адносіны. Прававое рэгуляванне. Функцыі права. Эфектыўнасць права.

Прававая сістэма. Паняцце і азначэнне прававой сістэмы. Тыпалогія прававых сістэм. Прававыя сем’і. Агульная характарыстыка рамана-германскай (кантынентальнай), англасаксонскай, мусульманскай і традыцыйнай сем’яў права.


Тэма 12. Норма права.

Паняцце нормы права і яе прыметы: агульны і фармальна азначаны характар нормы права. Азначэнне нормы права.

Структура (будова) нормы права. Сацыяльны, інтэлектуальна-псіхалагічны і юрыдычна-валявы элементы нормы права. Норма права (права) кніжная і драконаўскія. Змяняемасць і нязменнасць нормы права. Структура нормы ў рамана-германскай (кантынентальнай) і англасаксонскай сістэмах права. Гіпотэза, дыспазіцыя і санкцыя.

Класіфікацыя і віды нормаў права. Тыповыя і нетыповыя нормы права.

Норма права і артыкул нарматыўнага прававога акта. Спосабы выкладання нормаў права ў тэксце нарматыўнага прававога акта.

Эфектыўнасць нормы права. Юрыдычная і сацыяльная эффектыўнасць нормы права.


Тэма 13. Крыніцы (формы) права.

Паняцце і азначэнне крыніцы (формы) нормаў права. Віды крыніц нормаў права. Суадносіны паняццяў крыніцы і форма права. Узаемасувязь сутнасці і формы права.

Прававы звычай. Форма прававога звычая. Звычаёвае права.

Прававы прэцэдэнт. Судовы і адміністрацыйны прэцэдэнт. Суадносіны прававога прэцэдэнта і іншых крыніц нормаў права. Прэцэдэнтнае права.

Дагавор нарматыўнага зместу ў якасці крыніцы права. Дагавор тыпавы і прыкладны.Унутрыдзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны дагавор.

Дактрына (навука) ў якасці крыніцы нормаў права. Дактрына і каментарыі да юрыдычных тэкстаў.

Кананічныя нормы (свяшчэннае пісанне) у якасці крыніцы нормаў права. Кананічнае (царкоўнае) права.

Нарматыўны прававы акт (закон): агульная характарыстыка. Віды нарматыўна-прававых актаў. Нарматыўна-прававыя акты грамадскіх (кааператыўных) арганізацый. Уставы тыпавыя і прыкладныя.

Развіцце (эвалюцыя) крыніц права. Месца і роля крыніц нормаў права ў розных прававых сістэмах.




Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3   4   5   6




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал