Той далёкі, памятны бой…



Дата канвертавання10.04.2017
Памер18.04 Kb.
#7467
Той далёкі, памятны бой…

Захоўваць памяць, берагчы памяць – гэта наш духоўны абавязак перад самімі і перад нашчадкамі.

У 2016 годзе не стала паважанага чалавека, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Каралені Івана Іванавіча. Іван Іванавіч быў частым госцем ў школе. Вучням было заўсёды цікава пачуць з вуснаў ветэрана расказы пра баявыя ўзнагароды. Падчас апошняй сустрэчы Іван Іванавіч паведаў нам пра той далёкі, памятны бой.


Караленя І.І.

фотаздымак з сямейнага архіва


У чэрвені 1943-га група жыхароў вёсак Пасека, Гасціно, Сінягова стварылі партызанскі атрад імя Чапаева, якім камандаваў Рыгор Алёшын. Сярод народных мсціўцаў быў і Іван Караленя. А пасля вызвалення Старадарожчыны ад фашысцкіх акупантаў Іван трапіў у 31-ы армейскі запасны полк.

  • Тры месяцы нас, 80 чалавек, на станцыі “Чырвоны Бераг”, што пад Бабруйскам, вучылі ваеннай справе, - расказваў Іван Іванавіч. – Рыхтавалі для адпраўкі на фронт. Пасля вучобы прысвоілі мне званне малодшага сяржанта. Затым на цягніку даехалі да перадавой, дзе войскі Другога Беларускага фронту вялі баі пад Варшавай. У жорсткіх сутычках з гітлераўцамі вызвалялі Сопат, Гдыню і іншыя гарады… Моцная бітва разгарнулася за Данцыг. Разам з маладым кулямётчыкам засеў у акопе. Варожыя кулі свісталі над галавой. Адна з іх трапіла майму напарніку прама ў скроню. Снайпер! Перабег у суседні акоп, адтуль страляў такі ж малады салдат, як і я. Мы страчылі датуль, пакуль не змоўклі варожыя крыкі. Раптам адчуў, што з кончыка носа сочыцца кроў. Выцер, а яна зноў ідзе. Чую, мой напарнік-кулямётчык крычыць: “Таварыш малодшы сяржант, вы паранены!” Не паспеў я з ранай справіцца, як снайперская куля трапіла мне ў бядро. Вось толькі тады зразумеў, што паранены сур’ёзна. Кроў сцякала ў бот так, што нават хлюпала ў ім. Ледзь падняўся. Непадалёку была будка, у ёй працавалі тэлефаністы. Я папрасіў іх: “Хлопцы, перавяжыце, бо кроў моцна льецца.” Чырвонаармейцы далі 100 грам гарэлкі, каб не здарылася шоку, забінтавалі рану. Боль быў такі, што я страціў прытомнасць.

Нас, параненых, пагрузілі ў санітарны цягнік і павезлі ў шпіталь, які знаходзіўся ажно ў горадзе Балахна Горкаўскай вобласці. Там я і пачуў вестку аб Вялікай Перамозе. Цяпер тыя пачуцці і хваляванні словамі не перадаць".

Пасля лячэння Іван Іванавіч быў накіраваны ў 227-мы асобны будаўнічы батальён, які дыслацыраваўся ў Кастрамской вобласці. Пэўны час служыў там. Дадому вярнуўся ў лютым 1950 года.




Караленя І.І.

фотаздымак з сямейнага архіва


Іван Іванавіч ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мноствам медалёў.
Каролька Арцём, вучань 10 класа
Каталог: gallery -> 231
gallery -> Тэма ўрока: Клас Малашчацінкавыя. Дажджавы чарвяк (8кл.) Мэта
gallery -> Урок па тэме: " Будова і функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека"
gallery -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -
231 -> Грамадзянска-патрыятычная акцыя “Жывая памяць пакаленняў”
231 -> Памяць жыве Калі глыбей знаёмішся з лёсам чалавека, які перажыў пакуты вайны, на душы становіцца цяжка і ты міжволі адчуваеш, быццам сам апынуўся ў тых страшных абставінах


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал