Тонкім паэтычным інстынктам адчуваў, дзе прысутнічае прыгожае, умеў адшукаць куточак, дзе ёсць месца праяўленню прыгажосці




Дата канвертавання20.01.2018
Памер40.51 Kb.
(1 слайд) Паэт нараджаецца не аднойчы. Ён нараджаецца мільёны разоў - зноў і зноў, ва ўсё новых і новых сваіх чытачах. I ўсё яскравей бачыцца постаць Багдановіча ў кантэксце сусветнай літаратуры.
(2 слайд) В. Максімовіч падкрэслівае: “Прысутнасць шматлікіх кантэкстаў і культурных эпох у творчасці М. Багдановіча відавочная. Антычная і нацыянальная міфалогія, класічныя традыцыі сусветнай паэзіі, новыя этыка-філасофскія адкрыцці літаратуры памежжа стагоддзяў – усё гэта фарміравала агульную светапоглядную і эстэтычную сістэму беларускага паэта”.

Тонкім паэтычным інстынктам адчуваў, дзе прысутнічае прыгожае, умеў адшукаць куточак, дзе ёсць месца праяўленню прыгажосці.


(3 слайд) Але мне б хацелася ў сваім даследаванні сказаць пра мову ранніх твораў Максіма Багдановіча.

Феномен паэта М. Стральцоў назваў „загадкаю Багдановiча”. Пад загадкаю меўся шлях да мовы, без якога не было эстэтычных каштоўнасцяў, не было б, вiдаць, i Багдановiча-лiнгвiста.

М. Багдановіч „выдатна мысьліў і адчуваў па-беларуску”. Гэта я прапаную прасачыць на ўзорах ранняй лірыкі паэта.

(4 слайд) Многія словы не толькі вызначаюць паняцці, але і выражаюць адносіны да іх гаворачага, свайго роду ацэначнасць.

Асаблівасцю эмацыянальна-ацэначнай лексікі з‘яўляецца тое, што эмацыянальная афарбоўка “накладваецца” на лексічнае значэнне слова, але не зводзіцца да яго.

Яны перадаюць як станоўчыя, так і адмоўныя эмоцыі. Іх ацэначныя значэнні абумоўленыя словаўтварэннем, так як эмацыянальную афарбаванасць падобным формам надаюць афіксы.


(5 слайд) Звяртаючыся да творчасці паэта, трэба адзначыць, што ён прывіваў беларускай літаратуры тыя высокія эстэтычныя якасці, якіх яна дагэтуль мела не многа: светаадчуванне чалавека-інтэлігента, шматграннасць яго пачуццяў. Усё гэта абумовіла і склад яго лексікі.

Большасць слоў валодае не адным значэннем. Прамое значэнне – самае ўжывальнае ў параўнанні з другімі. Пераносныя значэнні ў асноўным залежаць ад кантэксту.

Значэнне слова, прыведзенае ў якасці прыкладу, не адлюстравана ні ў “Тольковом словаре русского языка” С.І.Ожагава, ні ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы”; значэнне слова становіцца зразумелым з кантэксту.
(6 слайд) Многія словы ў вершах беларускага паэта ўжыты ў розных значэннях. Дзеяслоў ۥстаяцьۥ у “Толковом словаре русского языка” мае 14 значэнняў, у “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” – 13 значэнняў. У вершаваных радках ён рэалізуецца па-рознаму.

Усе прыведзеныя тут значэнні прамыя. Але яны рэалізуюцца ў адпаведнасці з кантэкстам.


(7 слайд) М.Багдановіч валодаў здольнасцю ствараць яскравыя, індывідуальныя малюнкі праз эмацыянальныя вобразы, эмацыянальную лексіку.

Разгледзім праяўленне полісеміі дзеяслова ۥгарэцьۥ на прыкладзе ранняй лірыкі М.Багдановіча. У “Толковом словаре” гэты дзеяслоў мае 10 значэнняў, у “Тлумачальным слоўніку” – 13 значэнняў. У вершах беларускага паэта ён ужываецца ў розных значэннях.

Магчымасць называць адным і тым жа словам розныя прадметы, дзеянні, прыметы заснаваная на здольнасці нашага мыслення адкрываць якую-небудзь сувязь паміж гэтымі рознымі прадметамі, дзеяннямі, прыметамі. Мастацкая ўражлівасць паэта дазваляе яму стварыць яскравыя замалёўкі, перадаць эмоцыі і адначасова дасягаць адзінства стылістычнага кантэксту.
(8 слайд) Эмацыянальнасць маўлення нярэдка перадаецца асабліва выразнай экспрэсіўнай лексікай. У рускай і беларускай мовах нямала слоў, у якіх да іх намінатыўнага значэння далучаецца элемент экспрэсіі.

У мове лірычных твораў М.Багдановіча сустракаюцца словы, што размяжоўваюцца па ступенях эмацыянальнага напружання.

Стылістычна нейтральныя словы, ужытыя як метафары, атрымліваюць яркую экспрэсію Гэтая з’ява знайшла сваё адлюстраванне ў паэтычнай мове М.Багдановіча.
(9 слайд) Экспрэсіўнымі сінонімамі з’яўляюцца наступныя словы. Дзеяслоў палаць у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” налічвае 3 значэнні. У ранніх творах М.Багдановіча ён праяўляецца ў розных значэннях.
(10 слайд) Паэтычная лексіка і словы якаснай ацэнкі выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах для стварэння пранікнёных і хвалюючых лірычных вобразаў.

Словы з рознымі суфіксамі эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі, а таксама прастамоўныя словы служаць яскравым сродкам характарыстыкі вобразаў і карцін.



Наступныя прыклады выкарыстаныя, каб перадаць нацыянальны каларыт жыцця і побыту беларускага народа, у радках, стылізаваных пад народную песню.
(11 слайд) Такім чынам, у ранняй лірыцы Максіма Багдановіча

  • выразна праяўляецца магчымасць называць адным і тым жа словам розныя прадметы, дзеянні, прыметы заснаваная на здольнасці нашага мыслення адкрываць якую-небудзь сувязь паміж гэтымі рознымі прадметамі, дзеяннямі, прыметамі.

  • словы якаснай ацэнкі выкарыстоўваюцца для стварэння пранікнёных і хвалюючых лірычных вобразаў. Словы з рознымі суфіксамі эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі служаць яскравым сродкам характарыстыкі вобразаў і карцін.

  • Выкарыстанне тропаў не толькі стварае асацыятыўна-вобразныя карціны, забяспечвае паэтычнаму радку вобразнасць, але і выяўляе настрой аўтара (лірычнага героя).

Маўленчая плынь паэзіі Максіма багдановіча — не словы ўкладзеныя паводле граматыкі, а жывыя лучнасці, напрацаваныя праз супольнае жыццё пакаленняў.
(12 слайд) Усё вышэйсказанае ў паэзіі Багдановіча набывае свой каларыт, мае свае рысы. З яго імем звязана далейшая індывідуалізацыя беларускай паэзіі. Ён значна абнавіў мастацка-выяўленчыя і жанрава-стылістычныя асаблівасці верша.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка