Топ-10. Найбольш важныя змены ў афіцыйным правапісе:
камп’ютэр -> камп’ютар. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элемэнты -эр, -эль будуць перадавацца як -ар, -аль;
Токіо -> Токіа. Пашырыўся прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. У новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі трэба пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа, медэа, Токіа.
ля універсітэту -> ля ўніверсітэту. Пашыраецца ўжыванне ‘ў’ у словах іншамоўнага паходжання. Цяпер такія словы, як ‘фаўна’, ‘ўніверсітэт’, ‘ўнікальны’ маюць права на жыццё і ў афіцыйным правапісе;
Нью-Йорк -> Нью-Ёрк . Цяпер у пачатку і ў сярэдзіне слоў спалучэнне [й]+галосная перадаецца ётавымі галоснымі;
Газпром -> Газпрам.Уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. ‘Газпром’ стане ‘Газпрамам’, а ‘гарком’ ‘гаркамам’.
Як заўважыла “Камсамольская праўда”, па краіне ходзяць грошы з памылкамі
пяцьдзесят тысяч рублёў -> пяцьдзясят тысяч рублёў. У першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць Я. У Нацыянальным банку паабяцалі з часам замяніць купюры.
цяньшаньскі -> цяньшанскі. Цяпер мяккі знак ў прыметніках на -ск(і), утвораных ад уласных назваў, выкідаецца;
ліквідзіраваць -> ліквідаваць. Рэгламэнтуецца выкарыстанне дзеясловаў іншаземнага паходжання з суфіксамі «-ава- (-ява-)" і «-ірава- (-ырава-)». Яшчэ прыклад ‘акліматызаваць’ замест ‘аклімацізіраваць’;
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь -> Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь. Трэба пісаць ‘Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь’ і ‘Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi’. Выключэнні: ‘Палата прадстаўнікоў’ і ‘Нацыянальны сход’. Дарэчы, цяпер правільна пісаць Вялiкае Княства Лiтоўскае;
Бог і Калабок. У правілах асобна адзначана, што «ўласныя назвы ўяўных i казачных iстот, герояў лiтаратурных твораў» трэба пісаць з літары вялікай: Калабок, Баба Яга, Пегас, Буцэфал. |