Трабы Летапіс Летапіс



Дата канвертавання13.05.2017
Памер333.78 Kb.
#9798
tmpf10c


Г р о д з е н с к а я в о б л а с ц ь

І ў е ў с к і р а ё н


Трабы

Летапіс


tmp4433

Летапіс

вёскі Трабы

Іўеўскага раёна

Гродзенскай вобласці
Аўтар работы: савет гістарычнага школьнага музея

«Скарбніца роднага краю»

Кіраўнік: загадчык музея

Махнач Рамуальда Станіславаўна

Трабы

В
ёска Трабы размешчана на ўсходзе Гродзенскай вобласці http://pawet.net/zl/zl/2005_68/niechwiadowicz_traby2.jpg

ў Іўеўскім раёне. Яна з усіх бакоў акружана марэннымі ўзвышшамі, маючымі ледніковае паходжанне. Вылучаюцца пагоркі са значнымі вышынямі (да 240 м) напорнага канцова-марэннага Ашмянскага ўзвышша.


Трабы. Від з Замкавай гары
На паўночным усходзе і поўначы ўзгоркі гранічаць з поймай ракі Клявы і маюць вялікую адносную вышыню, у некаторых месцах 90 м. Стромкасць схілаў таксама значная. На поўнач ад Траб узгоркі невысокія і палогія.


Рака Клява
Значная крутасць схілаў асобных пагоркаў і мяккасць складаючых іх парод вызываюць эразійныя разрэзы (да 15 м). Штогадовае тэктанічнае падняцце зямной кары (3 мм) выклікае павольнае паглыбленне расчлянення рэльефу.

Трабы размешчаны на беразе ракі Клява. Гэта невялікая рэчка адносіцца да Нёманскага гідралагічнага раёна. Клява пачынаецца на поўначы Іўеўскага раёна на граніцы з Ашмянскім і ўпадае ў раку Гаўя. Сярэдняя шырыня яе 2-3 м. Глыбіня таксама невялікая. Узровень вады рэзка падымаецца вясной, калі талыя воды сцякаюць у раку. Летам значна мяле, і ўзровень яе зноў падымаецца восенню

Жыўленне ракі змешанае. Побач са снегавым і дажджавым

вялікую ролю адыгрывае жыўленне грунтовымі водамі. На дне ракі, а таксама на пойме віруюць крыніцы з празрыстай, халоднай вадой.


Затока ракі Клява
Багатыя Трабы і на такія карысныя выкапні як гліна і суглінкі, пясчана-жвіровыя радовішчы. Найбольшае з іх каля в. Харытоны (1,7 млн. м3). Паўсюдна многа валуноў, камянёў.

Клімат умераны, у параўнанні з усходнімі раёнамі Беларусі больш вільготны, з цяплейшай зімой і халаднейшым летам. Значны ўплыў аказваюць паветраныя масы  Атлантыкі. Аднак такую заканамернасць парушаюць унутрымацерыковыя паветраныя масы. Яны стымулююць цёплыя перыяды летам (38° С у 1956, 1964), халодныя зімой (-38°С у 1956). Зімы 1988 - 1992 гг. былі надзвычай цёплымі (0—20 °С), ішоў бярозавы сок, спявалі жаваранкі (1990, 1991). Надвор'е няўстойлівае, халодныя і дажджлівыя вёсны, з веснавымі і восеньскімі паводкамі. Замаразкі пачынаюцца ў верасні і заканчваюцца ў маі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 650 мм. Каэфіцыент увільгатнення большы за адзінку. Снежнае покрыва невялікае. Бываюць і адмоўныя з'явы прыроды: смерчы, ураганныя вятры (20—30 м/сек і больш). Вясна пачынаецца з сакавіка месяца і працягваецца каля двух месяцаў. Сонечныя прамяні ўсё мацней награваюць зямлю, воблачнасць памяншаецца, дні стаяць сонечныя. Ужо ў пачатку мая сярэдняя

тэмператўра паветра дасягае + 10°, а калі-нікалі падымаецца

вышэй + 20°.

Лета – самая цёплая пара года. Яно працягваецца больш трох месяцаў. Пераважаюць вятры заходнія і паўночна-заходнія. Калі ўрываюцца трапічныя паветраныя масы, усталёўваецца гарачае надвор'е. Калі пранікаюць арктычныя паветраныя масы, тэмпература зрэдку паніжаецца да +3°. Летам ападкі выпадаюць часта ў выглядзе ліўневых дожджоў. Зрэдку ўстанаўліваецца

пахмурнае надвор'е з імглой. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў лінені і жніўні.

Восень працягваецца больш чым два месяцы. Верасень часта бавае сонечным і сухім, а тэмпература днём можа падымацца да +20°. Але раптам пачынаюцца пахаладанні, імжыць дождж, і восень уступае ў свае правы.


У Трабах зімой
Зіма, дзякуючы ўплыву Атлантычнага акіяна, мяккая. Зімовыя цыклоны часта выклікаюць адлігу. Тэмпература можа падняцца вышэй 0°, іде дождж, растае снег. Пасля такой адлігі часта бывае галалёд. Паўночна – ўсходнія вятры прыносяць яснае марознае надвор’е. Снежны покрыў мае невялікую вышыню – 20-30 см.

Прыродная расліннасць Траб належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Раслінны покрыў разнастайны і прадстаўлены лясной, балотнай і лугавой расліннасцю. Лясы разнастайныя па відавому складу. З хваёвых дрэў пераважае сасна,

расце елка.

Шмат лісцевых парод: ясень, дуб, бяроза, асіна, ліпа, клён.


Лебедзь - шыпун
Сустракаюцца хвойныя ўчасткі лясоў з малой колькасцю прымясей лісцевых парод (у бок вёскі Дзядзічы). У лясах шмат верасу, асабліва там, дзе лес малады; шмат грыбоў і ягад. У пойме ракі Клявы - заліўныя лугі. Тут пераважаюць злакі, асака.

Водзяцца лось, казуля, дзік, воўк, заяц - русак, заяц - бяляк, ліса, вавёрка, куніца. Шмат птушак: чорныя буслы, глушцы, чаплі, кулікі, цяцеры, совы, ястрабы, каршуны, сокалы... У рэчках і вадасховішчы водзяцца: плотка, лешч, карась, язь, лінь; з драпежных — шчупак, акунь. Воды Клявы настолькі чыстыя ад крынічных вод, што там водзіцца нават фарэль. Шырока прадстаўлены рэптыліі: азёрная жаба, рапухі, звычайныя вужы, гадзюкі, грабеньчатыя трытоны.

У Чырвоную кнігу Беларусі занесены баранец звычайны, мядзведжая цыбуля, валяр'ян двухдомны, венерын чаравічак, гарлачык белы, сон лугавы, пярэсна еўрапейская, гарлачык жоўты малы; з жывёл: барсук, лебедзь-шыпун, чорны бусел, звычайны зімародак, філін, звычайны харыус, ручаёвая стронга, жук-алень.


Т


рабы – мястэчка не вельмі прыкметнае ў сучаснай гісторыі. Але лёс падараваў яму цікавае гістарычнае мінулае.


Гарлачык жоўты малы
Упершыню Трабы ўпамінаюцца ў ХІІІ ст. як спадчыннае ўладанне князёў Трабскіх, роданачальнік якіх князь Трабус на старажытным гарадзішчы пабудаваў замак.

Як сведчыць «Хроніка Літоўская і Жмойтская», у 1258, 1274 і 1277 гадах Наваградак падвяргаўся нападам орд татарскіх пад кіраўніцтвам ханаў Бурундая, Менгуцімера і Нагая. У гэты ж час крыжаносцы абрушыліся на Аўкштайтыю і Нальшчны. Аднак знішчыць новай дзяржавы не змаглі ні тыя, ні другія. Пасля забойства Войшлака Вялікім князем літоўскім стаў Свіндарог Уценесавіч, якому было 88 гадоў. У хуткім часе ён памёр, пакінуўшы княства сыну Германту (Скірманту, паводле «Хронікі Быхаўца»). Германт, помсцячы за смерць Войшлака, напаў на Волынь і разрабаваў Луцк і Уладзімір (Валынскі). Паміраючы, Германт завяшчаў Літоўскае княства старэйшаму сыну Алігіміну, Жмойтскае – малодшаму сыну Трабусу. Алігімін княжыў няпоўных тры гады, і пасля яго смерці Літоўское княства дасталося сыну яго Рамунту, у якога было пяць сыноў: Нарымонт, Даўмонт, Голша, Гедрус і Тройдэн. По традыцыі, прастол Вялікага князя доставаўся таму, хто ўладарыў у Літоўскім княстве. Але калі памёр Рамунт, Вялікім князем быў выбраны яго дзядзька Трабус, князь Жамойтскі. Верагодна, сыны Рамунта былі яшчэ малыя, каб займаць такую высокую пасаду, а таму княства Літоўскае і Рускае было перададзена ў апеку Трабусу Германтавічу.

Менавіта тады, на пачатку апекі сваёй, Трабус месца Трабы ад свайго імя залажыў.

На высокім пагорку (зараз ён носіць назву «Замкавая гара») быў пабудаваны драўляны замак, рэзідэнцыя Вялікага князя літоўскага Трабуса. У тым жа годзе памёр князь Трабус у Наваградку, і паводле сваёй княжай годнасці і па звычаю язычніцкаму з канём, слугой і зброяй, а таксама ва ўбранні княжацкім быў спалены.

Археалагічных раскопак у межах Трабаў не было, а вось неаднаразовыя даследванні даюць права меркаваць, што старажытныя паселішчы існавалі ў Трабах і іх ваколіцы значна раней ХІІІ ст.

Гісторыя заўсёды вельмі цікава пераплятала свае шляхі ў Трабах. У час эпохі Крэўскай дынастыйнай уніі 1386 года, калі праваслаўны Вялікі князь Ягайла прымае каталіцтва, ажаніўшыся на польскай каралеве Ядвізе, яго родны брат Свідрыгайла, застаўшыся ў праваслаўнай веры, падымае паўстанне. Князь Дзмітрый Друцкі-Зубравіцкі па мянушцы Сякіра, які з’яўляецца адным з самых значных персанажаў эпохі Вялікага княства Літоўскага, ідзе на вялікую рызыку і падтрымлівае паўстанне, абараняючы веру бацькоў. Але калі князь Дзмітрый застанецца ў гісторыі рэўнасным абаронцам праваслаўя, то яго знатныя патомкі паступова пяройдуць у каталіцтва. Гэта было знакам часу – у гістарычнай перспектыве да сярэдзіны 17 ст. рэлігіяй у ВКЛ стане каталіцтва.

З дзяцей у Дзмітрыя (Міткі) Сякіры была толькі дачка Марына, якая нарадзілася ў пачатку 15-га стагоддзя. А таму пасля яго смерці атрымала ў спадчыну ўсе землі бацькі. Яго дачка Марына  пабралася шлюбам з князем Сямёнам  Сямёнавічам Гальшынскім-Трабскім і валодала Трабамі сумесна з мужам. Муж Марыны, Сямён Трабскі, памёр рана, пакінуўшы малалетнюю дачку. Калі наследнікаў мужчынскага полу не заставалася, то тытул разам з княствам атрымлівала ў спадчыну старэйшая дачка. А таму ў 1455 годзе, калі Сямён Сямёнавіч Гальшанскі, князь Трабскі, пасля смерці перадаў княства трабскае сваёй дачцэ Марыі

Сямёнаўне і яе мужу Марціну Гаштольду, княства

Трабскае было згублена Гальшанскімі назаўсёды.


Альбрэхт Гаштольд
Стаўшы ўдавой, Марына Трабская ніколі не выходзіла замуж, вяла абасобленае, дабрачыннае жыццё. У эпоху неперарыўных міжусобных войнаў яна захавала і памножыла бацькоўскую спадчыну, стала адной з вядомых асоб свайго часу. На жаль, у сямейным жыцці княгіню Трабскую праследавалі шматлікія беды. Яе адзіная дачка выйшла замуж за ваяводу трокскага Марціна Гаштольда і ў хуткім часе памерла, нарадзіўшы сына Альбрэхта. Прастарэлая Марына Трабская душы ва ўнуку не чула і па завяшчанні перадала яму ўсе свае ўладанні, у тым ліку і маёнткі Трабскія. Яна памерла ў 1496 годзе, пражыўшы амаль 100 год. Трабамі стаў валодаць Альбрэхт Гаштольд, найбуйнейшы магнат свайго часу— намеснік наваградскі, падчашы літоўскі, ваявода наваградскі, полацкі, троцкі і віленскі, вялікі канцлер літоўскі, староста мазырскі, барысаўскі. Прадстаўнік роду Гаштольдаў, сын Марціна, бацька Станіслава, удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508). У 15081511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невіноўнасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага ад 1529 г. Па яго ініцыятыве ў Статут былі ўведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут пасады і набываць нерухомую маёмасць. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі

князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, верагодна таксама Шклоў. Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 ст. прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усі ў Менскім павеце. Альбрэхт Гаштольд таксама купіў, выменяў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле вопісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г.зн. меў больш за 7 тыс. сем'яў падданых.

Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве. Першыя каталіцкія школы на тэрыторыі ВКЛ пачалі з'яўляцца ў першай палове XVІ стагоддзя.

Альбрэхтам Гаштольдам быў у 1534 годзе пабудаваны Трабскі Рымска-каталіцкі касцёл, як сведчаць аб тым старажытныя візітыўныя акты. У двары была адкрыта прыватная свецкая школа. Школы ў ІХ ст. паўставалі пры каталіцкіх катэдрах і парафіях. Адчыняла іх духавенства, магнаты, шляхта і мяшчане. Каталіцкая школа была адкрыта з мецэнацтва Альбрэхта Гаштольда і ў Трабах. Была яна адзіная на ўвесь Ашмянскі павет. У гэтай школе, апрача духоўных навук і Евангелля, вывучалі творы Цыцэрона, Вергілія, Эзопа, Сэнэкі і другіх класічных паэтаў і пісьменнікаў, а таксама беларускую грамату і мову, якая была тады ва ўсім нашым краі ўрадавай мовай.


Кароль ВКЛ Жыгімонт Аўгуст

Барбара Радзівіл
Але сямейныя непаладкі бабулі прадаўжаюць праследваць род Трабскі. У Альбрэхта адзіны сын – Станіслаў, і ён перажывае бацьку толькі на тры гады, не пакінуўшы наследнікаў. Альбрэхт памірае ў 1539 годзе, Станіслаў – у 1542, ва ўзросце 35 год. На Станіславе заканчваецца род Трабскіх, Гаштольдаў, Зубравіцкіх. Сучаснікі гэтай трагічнай геніалогіі з падазронасцю паглядалі на ўдаву Станіслава, прыгажуню Барбару Радзівіл, будучую жонку караля Жыгімонта Аўгуста. Хто ведае, дзе перакрыжаваліся шляхі Барбары Радзівіл і караля Жыгімонта Аўгуста? Магчыма гэта адбывалася і ў Трабах. Бо пасля смерці бяздзетнага Станіслава Гаштольда, мужа Барбары Радзівіл, уладальнікам маёмасцей Трабскіх становіцца кароль Жыгімонт І Стары. А ў 1543 годзе Манарх падарыў Трабы свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. У тым часе жыла яшчэ маці Станіслава Гаштольда, Зоф’я з Вярэйскіх. Жыгімонт Аўгуст пакінуў ёй у пажыццёвае ўладанне маёнткі і землі Трабскія. А ў 1550 годзе пасля яе смерці, Трабы з іншымі маёнткамі кароль Жыгімонт Аўгуст прыняў у свае ўладанні. barbara2

Для Траб распачаўся новы перыяд у гісторыі. Трабы ў 1558 годзе былі ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага староства. Першым старостам трабскім быў Станіслаў Пац – князь герба Гоздава, падстолій Каралеўскі, ваявода Віцебскі, удзельнік войн з Масковіяй. Тут гісторыя зноў хітра пераплятае лёсы вядомых асоб у Трабах. Станіслаў Пац - швагер дзеда Карэцкага (Самюэль Карэцкі (1586-1622), палкоўнік, улан). Станіслаў Пац быў жанаты на княжне Крысціне Хадкевіч, адной з шасці сясцёр вядомага палітычнага дзеяча таго часу Яна Гераніма Хадкевіча. Я. Хадкевіч - стольнік земскі ВКЛ – пачынаў выяўляць сябе на той час, як актыўны ваенны і палітычны дзеяч. Хадкевічы тады былі другім па ўплывовасці магнацкім родам пасля Радзівілаў і іх супернікамі ў змаганні за дамінаванне на палітычнай арэне. Аднак становішча Радзівілаў на пачатку 60–х г. XVI ст. было настолькі моцнае, што без вонкавай падтрымкі ні Хадкевічы, ні якая–небудзь іншая палітычная сіла не магла даць ім рады.  Я. Хадкевіч добра арыентаваўся ў палітычнай сітуацыі і яе перспектывах. Неўзабаве ён пачаў хутка прасоўвацца па ўрадніцкай лесвіцы, зрабіўшыся ў другой палове 60–х г. XVI ст. фактычна адным з самых уплывовых палітыкаў у ВКЛ. Справу і патрэбы Літвы Ян Хадкевіч лічыў сваімі. Не шкадаваў дзеля гэтага ні сябе, ні часу, ні грошай. Адклікнуўся ён і на просьбу Трабскага сойма (1564 г.) да паноў наняць ваяроў для аховы Лівоніі і сваім «коштам и накладом» выставіў 1200 вершнікаў, болей за ўсіх паноў Княства.


Паніч на Замкавай гары
Кароль Жыгімонт Аўгуст неаднаразова склікаў у Трабах з'езды заможных паноў і духоўных асоб, дзе абмяркоўвалі, якія сродкі трэба прадпрыняць перад знешняй небяспекай, што пагражала дзяржаве. Вядома, што са з’езду радных паноў у Трабах у кастрычніку 1565 г. у Вільню да гаспадара было выслана пасольства на чале ўсё з тым жа Я. Хадкевічам. Пасольства прасіла ад Жыгімонта Аўгуста гарантый, што ў далейшым часе падобныя з’езды не будуць шкодзіць „шляхецкім вольнасцям“ і склікацца без вольнага сойму. Гаспадар тлумачыў, што з’езд быў скліканы без вольнага сойму для аператыўных радаў „о пилных и великоважных потребах“ абароны краіны, што ніякага „нарушенья и уближенья“ правоў і вольнасцяў з–за гэтага няма і не будзе.

Наступнымі старостамі Траб былі: Ян Хайко (1568 – 1575г.г.), Уладзімір Заблоцкі (1580г.), Мікалай Зеновіч (1617г.). затым у 1625 годзе 23 сакавіка прывілей на Трабскае староства атрымаў князь Філон Друцкі-Сакалінскі, ажаніўшыся на ўдаве Мікалая Зяновіча Ядвізе Німічанцы. Гэты князь таксама памёр маладым, і ўжо з 1642 года, пасля суда з мясцовай шляхтай, старостам уладарыць Ядвіга. У 1650 годзе сын Філона Друцкага – Сакалінскага атрымлівае ад маці права на ўладанне Трабамі. Пасля яго смерці 22 красавіка 1662 года гэта права пераходзіць крайчаму літоўскаму і ашмянскаму Кшыштофу Сапегу. Ён дабіваецца, каб гэты прывілей пасля яго смерці (1965г.) атрымала яго жонка. Праз тры гады на Трабскае староства меў прэтэнзіі Казімір Даўмонт – Сісліцкі, каралеўскі палкоўнік, былы ваўкавыскі харужы, пасля літоўскі карфюст. Ён нават прымаў спробы захапіць трабскае староства сілай, але суд, разгледзеўшы гэту справу, падцвердзіў права на ўладанне маёнткамі Сапег, ліквідаваўшы прывілеі Сісліцкага.

У 1692 і 1700 гадах старостай Трабскім быў Ежы Ваўжынец, у 1717 – Шышковіч. Менавіта на час іх староства прыйшліся 1703, 1706, 1708 гады, калі на нашых землях вяліся баявыя дзеянні паміж шведамі і рускімі, адпаведна з іх прыхільнікамі і праціўнікамі. У 1708 годзе шведы захапілі Ліду, Смаргонь, Мінск. З жорсткімі баямі рускія войскі адступалі. Ваколіцы Траб захоўваюць памяць аб тых часах. На паўночным усходзе ад Траб, на палогім спуску правага берага ракі Клявы ёсць курганы, якія так і называюцца «шведскія». Відаць, не выпадкова.


Драўляны касцёл у Трабах канец ХVІІІ - ХІХ ст.
У 1775 годзе староства Трабскае было ва ўладанні Антонія Радзімінскага Францкевіча. У 1768 годзе з яго фундацыі быў пабудаваны новы драўляны касцёл і 17 чэрвеня Апостальскім Епіскапам Дэканам Віленскім і Кавалерам Тамашам Зянкевічам кансэкраваны ў імя нараджэння Божай Маці. Касцёл быў узведзены на каменным фундаменце з драўлянага сасновага матэрыялу. Абабіты звонку дошкамі і ўмацаваны бакавымі слупамі. Унутры касцёл змяшчаў 5 алтароў. Галоўны алтар разной работы, выкананы з дрэва, часткова пазалочаны. У ім размяшчаўся вялікі абраз нараджэння Маці Божай у пазалочанай раме (работы Менза), які перамяшчаўся і закрываўся абразом Ператварэння Гасподня. Усе абразы былі напісаныя на палатне. Адзін з алтароў упрыгожвала драўляная фігура Хрыста разной работы невядомага майстра. З візітыўных актаў 1851-1886 гадоў вядома, што будынак касцёла стаў ветхі. А значыць узнікла патрэба пабудовы новага касцёла. Але ксёндз Павел Маркевіч за будаўніцтва новага касцёла так і не ўзяўся. У той час будаваць або рамантаваць касцёл святар мог толькі на ўласныя зберажэнні, збіраць грошы з прыхаджан строга забаранялася.


Драўляная царква св.апосталаў Пятра і Паўла
Ад Францковіча ўзяў у арэнду Трабскае староства Лукаш-Ган. А ў 1772 годзе староства Трабскае было далучана да ўладанняў Андрэя і Алены з Рдутоўскіх Зянкевічаў. У 1775 годзе яно было падаравана Дамініку Нарбуту. Ў 1784 г. у цэнтры мястэчка пабудавана з дрэва царква.

У 1789 годзе староства зноў трапляе ва ўладанне Андрэя Зянкевіча смаленскага кашталяна.

Ў 1793 годзе мястэчка Трабы ў складзе Ашмянскага павета ўваходзіць у склад Расійскай Імперыі. А з 7 студзеня 1794 года староства Трабскае становіцца ўласнасцю Юзефа Нарбута – Лідскага ваяводы. Час яго староства прыйшоўся на час хваляванняў. Менавіта ў 1794 годзе патрыёты паспрабавалі адстойваць незалежнасць Айчыны пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Але вельмі няроўнымі аказаліся сілы бакоў у гэтай барацьбе. Баявыя дзеянні, якія разгараліся ў Ашмянах, Навагрудку, Лідзе, Смаргоні, не маглі абмінуць і Трабы.

Аб тым сведчыць і рапарт генерала

Л. Бенігсена Н.Рэпніну з выкладаннем абставін марша ад мястэчка Багданаў на Трабы і аб бітве пад Ліпнішкамі ад 18 мая 1794 года:


Генерал Л.Бенігсен
«После донесения вашему превосходительству от 14 сего месяца, с Вишнева 15-го поднявшись, следовал я по пути к Трабе, но сколь скоро перешел местечко Богданов встречен бунтовщиками под командою майора Мальковского, кроме множественной черни по примечанию в числе пятисот человек. Я, тотчас отрядив Изюмского легкоконного полку два эскадрона, казачий Киреева полк и подкрепляя оных Эстляндского егерского корпуса первым и четвертым батальонами, велел атаковать. И решилось тем, что сколько ни упорствовал неприятель, однако с места сбит и гнавши взято в плен товарищей четырех и шеренговых одиннадцать, да на месте положено пятьдесят два. С нашей же стороны убитых казаков два и раненых Изюмского легкоконного полку рядовых четыре и строевых лошадей убито восемь. Затем, постигаючи умножающееся со всех сторон от черни то польское войско, наступила ночь и в коль то прекратилось и так я пристал у местечка Трабы единственно только к одному отдохновению. С полуночи ж, то есть 16 числа в третьем часу, узнав, что тех мятежников сила в местечке Ивье, спешивши туда, едва ль успел выступить вновь явился неприятель и в дело больше первого, но я, на то не смотря, следовал своим путем, даючи ему впереди удары казаками, чему я собственно свидетель, что их в расстоянии трех миль убито тридцать четыре человека, да в плен раненых взято пять.»

У 1801 годзе Нарбут саступае гэта староства Рафалу Паплаўскаму, які перадае яго ў спадчыну свайму сыну Сігізмунду, які валодае Трабамі да 1847 года.


Будынкі хлебазапасных магазінаў
Магчыма ў гэты час і былі пабудаваныя два велічныя будынкі хлебазапасных магазінаў з паўапрацаваных валуноў (верагодна з тых, што засталіся ад вежаў замка). У іх захоўваўся страхавы фонд зерня. Дакладна невядома, калі і кім яны былі пабудаваныя. Але існуюць звесткі, што 22 чэрвеня 1812 года салдаты Напалеона «арыштавалі» склады са збожжам у мястэчку Трабы.

На час яго староства прыпадае і паўстанне, якое ўспыхнула ў лістападзе 1830 года ў Варшаве супраць палітыкі Расіі. У сакавіку 1831года паўстанне распаўсюдзілася на Ашмянскі павет. Ашмянскі прадвадзіцель дваранства Фельдман у сваім данясенні віленскаму ваеннаму губернатару ад 24 ліпеня 1831 года адзначаў, што паўстанцы будуць рухацца праз Ашмяны, Трабы, Якуны да Іўя. Пры гэтым ён паведамляў, што ў павеце хвалююцца і не павінуюцца сяляне. Пасля падаўлення паўстання былі забаронены беларуская і польская мовы, пачаўся рэлігійны прыгнёт.

З 1847 года староства Трабы пераходзіць у дзяржаўнае карыстанне.

У ХІХ—пачатку XX ст. Трабы набываюць статус мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1-й палове ХІХ ст. працавалі суконная мануфактура ( у 1813 г. 156 рабочых, у 1823 – 221, аб’ём прадукцыі склаў 12 600 аршын, а ў 1824 годзе – 25 000 аршын ) і медзеапрацоўчая майстэрня ( у 1828 г. 5 рабочых). Мясцовыя жыхары акрамя земляробства займаліся ганчарным, суконным і іншымі рамёствамі, дробным гандлем. Асноўнымі ўладальнікамі прадпрыемстваў з’яўляліся яўрэі. Згодна з гістарычнымі звесткамі этнаканфесійнага складу насельніцтва м. Трабы, у 1866 г. яўрэі складалі значную частку насельніцтва (55%). Роля сельскай гаспадаркі ў эканамічнай дзейнасці мястэчка залежыла ад нацыянальнага складу насельніцтва: чым большая ўдзельная вага яўрэяў сярод жыхароў мястэчка, тым меншае значэнне мелі сельскагаспадарчыя заняткі ў яго эканамічным жыцці. Трабы з’яўляліся цэнтрам рамеснай дзейнасці, скіраванай на задавальненне бытавых патрэб насельніцтва. Рамеснікі абслугоўвалі як мясцовых жыхароў, так і сялян наваколля. Сярод рамеснага насельніцтва пераважалі яўрэі. Для многіх местачковых яўрэяў рамяство і гандаль былі асноўным сродкам існавання. Ёсць меркаванне, што вёскі Кавалі, Раменікі, Брагі, якія размешчаны недалёка ад Траб, атрымалі свае назвы ад спецыяльнасцей сялян, якія там пражывалі, і будучы палацкімі (належылі да казённай палаты), займаліся рамяством для крэпаснікоў, ідучы да іх у заработкі.

У 1851 г. у Трабах заснавана сельскае вучылішча (у 1861 г. 45 вучняў). Хаця ў архівах касцёла захавалася настаўленне для кіравання сельскімі прыходскімі вучылішчамі ў пасяленнях дзяржаўных сялян ад 1842 года, а Трабы з’яўляліся дзяржаўным мястэчкам, то верагодна і сельскае прыходскае вучылішча ў Трабах было адкрыта ў 1842 годзе. Вядома, што ў 1857 годзе ў Трабах працаваў адзін настаўнік, вучылася 45 вучняў, меліся 57 падручнікаў і 15 пропісаў. У 1875 годзе была пабудавана пры касцёле новая плябанія, якая ўяўляла сабой фальварак. Будынкі былі драўляныя і крытыя саломаю, але прасторныя і велічныя: дом плябаніі – 16м х 11 м, у якім размяшчалася 5 пакояў, акрамя сяней; флігель – 16м х 11 м, у якім размяшчалася 4 пакоі і кухня, меліся 2 кафельныя печы і 2 цагляныя; людская – 7 м х 5 м, у якой размяшчалася печ з гліны простай работы; пудаўня – 4 м х 4 м з арудамі для зерня і мукі; ляднік з ямаю для кладкі і захоўвання летам ільду; пякарня; гумно; хлеў; стайня для коней - 10 м х 6 м, багадзельня.


Вясковая вуліца ў Трабах, ХІХ ст.
У 1885 г. у Трабах 57 двароў, 143 жыхары, 14 мяшчан, валасное праўленне, царква, касцёл, капліца, школа, яўрэйская школа, 12 крамаў, вадзяны млын, двойчы на год праводзіліся кірмашы. Настаўнікам Трабскага народнага вучылішча ў 1887 годзе быў настаўнік К. Маеўскі, аб чым захаваўся запіс у пісьме настаўніка да святара П.Сухоцкага.

У 1897 г. у Трабах налічвалася 176 двароў, 1083 жыхары, царква, касцёл, капліца, сінагога, яўрэйская школа, народнае вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны, аптэка, вадзяны млын, 5 тытунёвых крам, 15 крам дробнага тавару, 4 піўныя дамы, штотыднёвыя таржкі, штогод праводзіліся 4 кірмашы.

У народным вучылішчы ў 1897 г. вучыліся 67 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, у 1903 г.- 93 хлопчыкі і 7 дзяўчынак.

Трабы належаць да казённай палаты. Казённая палата - гэта ўстанова тыпу земстваў, якая аб’яднала сялян губерніі, не прыпісаных да памешчыкаў. Яна распаўсюджвала сваю ўладу на гэтых сялян праз уездныя арганізацыі. У Трабскую воласць уваходзілі населеныя пункты ад Дубанос да Пазнякоў і ад Чашэек да Расальшчыны. Ва ўпраўленні воласці знаходзіўся валасны старшыня і сельскі стараста. Валасны старшыня выбіраўся на валасным сходзе прадстаўнікоў дзесяцідворак тайным галасаваннем. Ніз урны фарбавалі ў чорны колер, а верх у белы. Старасты выбіраліся адкрытым галасаваннем на сходзе абшчыны. Пры тайным галасаванні першым кандыдатам быў былы старшыня воласці, але маглі быць прадстаўлены іншыя кандыдаты. Валасным старшынёй выбіраўся той, хто атрымліваў большасць галасоў. Аднак уся гэта тайна была далёка не таямнічай, так як асноўная колькасць людзей была непісьменнай і таму ніякага сур’ёзнага ўплыву на ход выбараў не магла аказаць. Акрамя таго ў воласці быў валасны пісар, які наймаў ад сябе пісца з акладам 25 руб. у год, і вартаўнік – для розных пасылак. Сродкамі сувязі былі пешыя пасыльныя.Па лініі дзяржаўнай уезным іспраўнікам прызначаўся ўраднік, які падбіраў сабе дзясяцкіх, каторыя дзяжурылі пры ім па адным тыдні, хаця дзясяцкія выбіраліся на сельскіх сходах. Дзясяцкія выконвалі ролю пасыльных урадніка. Сродкам сувязі былі таксама ногі пасыльнага. Ураднік збіраў налогі з мяшчан і дваран, якія не ўваходзілі ў кампетэнцыю воласці. Валасное ўпраўленне ведала страхоўкай, воінскай павіннасцю, улікам запасаў, праводзіла валасныя суды разам з валаснымі суддзямі. Рашэнне суда валаснога старшыні можна было на працягу трыццаці сутак аспрэчыць ва ўездным судзе, рашэнне якога было канчатковым. Стараста вёскі выконваў рашэнні суда валаснога старшыні. Валасным старшынёй у 1894 годзе быў Пятроўскі Казімір Антонавіч. У 1898 годзе трабскім валасным старшынёй абраны І. Ленкевіч, а трабскім сельскім старастам - Іван Вайгеніца. Асобна ад валаснога ўпраўлення ў Трабах яшчэ было мяшчанскае ўпраўленне, якое афармляла пашпарты, давала звесткі аб мяшчанах-прызыўніках, шукала асоб, якія ўхіляліся ад воінскай павіннасці (што было частым у той час), кіравала таргоўляй. У Трабах была пошта такога тыпу: на валасным сходзе выстаўлялася пэўная сума грошай, адбываліся таргі, і той, хто згаджаўся працаваць за найменшую суму, станавіўся паштаром. Гэта быў яго гадавы заробак, які ўтрымліваўся з насельніцтва воласці. За гэту суму паштар павінен быў утрымліваць пяць коней. У яго абавязкі ўваходзіла: дастаўка пошты, сувязь з уездам і губерніяй (Вільня), дастаўка прыезджых начальнікаў з адкрытым лістом (спецдакументам). За дадатковую плату (15 рублёў у год) павінен быў прывозіць дровы ў школу. Да 1894 года бальніцы ў Трабах не было, працаваў толькі фельдшар пры аптэцы. А вось аптэкі былі дзве. Але купіць лякарствы маглі толькі мяшчане і дваране, для сялян гэта было мала даступным. Такім чынам, хворы быў прадстаўлены (так тады гаварылі сяляне) смерці, а не медыцыне. Толькі ў 1910 годзе ў Трабы прыехаў доктар, які працаваў прыватна.

Мястэчка было з нізкімі драўлянымі дамамі, затопленае балотам і граззю.

На месцы цяперашняга маста быў нізкі драўляны мост, заплыўшы граззю. Тут тапіліся ў гразі і вазніцы, і прахожыя. Цэнтр Траб быў настолькі густа забудаваны, што праехаць па вулачцы было немагчыма, і таму па ёй рухаліся толькі пешаходы.

У 1902-1905 годах была адсыпана наберажная і галоўная вуліца ад маста да бальніцы. Гэтая вуліца была забрукавана, пакрыта каменнем. Быў пабудаваны новы драўляны мост. У 1905 г. у мястэчку налічвалася 1080 жыхароў, 1264 дзесяціны зямлі.

Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу (а Трабы размяшчаліся на адным са старажытнейшых тарговых шляхоў Вільня – Валынь) мястэчка здаўна славілася сваімі кірмашамі і таргамі. На працягу года ў Трабах адбываліся чатыры вялікія кірмашы. Яны прыстасоўваліся да вялікіх каталіцкіх святаў: 13 чэрвеня – у свята Святога Антонія, 16 ліпеня – у Шкаплерны дзень, 6 жніўня – у свята ператварэння Гасподня, 8 верасня – у дзень нараджэння Маці Божай.



Новы мост у Трабах, пачатак ХХ ст.



Кірмаш у Трабах, пачатак ХХ ст.
На кожным такім кірмашы прысутнічала больш за 500 чалавек. З’язджаліся гандляры і купцы з навакольных вёсак. Прадавалася прадукцыя земляробча-раслінная, а таксама мяса-рыба-малочная. Прадавалі таксама свае вырабы з металаапрацоўчай і суконнай мануфактуры. Славіліся Трабскія кірмашы таксама продажам ільносемя і вырабамі з ільну. Прыязджалі з навакольных вёсак, каб купіць на кірмашах і жывёлу: коней, кароў, парасят. Кірмашы праходзілі з музыкамі і народнымі спевамі. Для іх правядзення было адведзена месца ў цэнтры мястэчка (цяперашні двор школы). Найдаўжэй захаваліся кірмашы па продажы мяса, мясныя лаўкі, якія дзейнічалі яшчэ і ў пасляваенны час на месцы цяперашняга будынку Трабскага лясніцтва. http://www.belarustime.ru/ii/utr_subotniki.jpg

Каб купiць карову, свiнню цi каня да пачатку 1990-х гадоў сюды кiравалiся людзi не толькi з Iўеўскага, але i з суседнiх раёнаў — ад Вiльнi да Мiнска. Зараз буйных кiрмашоў ужо няма, але сказаць, што яны цалкам спынiлiся, таксама нельга. «Паеду па парсючкоў у Трабы», — такое калi-нiкалi пачуеш i сёння.

Працаваў у той час у Трабах і цагельны завод. Як сведчаць дакументы з архіва касцёла, 24 чэрвеня 1900 года было заключана пагадненне паміж святаром Трабскага касцёла Паўлам Сухоцкім і мешчанінам Пятроўскім Антонам Казіміравічам аб згодзе апошняга вырабіць цэглы на сваім полі, са сваёй гліны, выпаліць сваімі дровамі і падрыхтаваць яе столькі, колькі будзе патрэбна для ўзвядзення новага касцёла. А лясны масіў на ўсход ад Трабаў і зараз носіць назву «Цагельня», аб наяўнасці якой у тым месцы сведчаць шматлікія кар'еры, парослыя хмызняком.

На працягу 1900-1905 гг. у цэнтры Трабаў быў пабудаваны касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі з цэглы намаганнямі ксяндза Паўла Сухоцкага на месцы папярэдняга драўлянага храма.http://ivje.grodno.by/dimages/s000404_663016.jpg


Цагляны касцёл у Трабах, пачатак ХХ ст.
Рымска-каталіцкі касцёл у Трабах у той час выконваў не толькі рэлігійныя, але і дзяржаўныя ўказы. Так усім самастойным вятарам, у тым ліку і святару Трабскага Рымска-каталіцкага касцёла Эдварду Дакурна, было прадпісана да заканчэння вайны і ўнутранага непакою кожны месяц назначаць адзін дзень на служэнне набажэнства з мэтай прашэння ў Бога благадаці і благадзеяння за Цара і Радзіму. Аб такім набажэнстве павінны быць папярэджаны народ, настаўнікі, дзе ёсць народныя вучылішчы.

У гады Першай сусветнай вайны Трабы зноў апынуліся ў франтавой зоне. Многія жыхары эвакуіраваліся на ўсход. У асноўным на Паволжжа. Прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне, станавіліся членамі партыі бальшавікоў. Тыя, хто паспеў вярнуцца на Радзіму да заключэння Рыжскага дагавору (сакавік 1921года), уступалі ў КПЗБ. Трабы зноў аказаліся ў 1921 —1939 гг. у складзе Польшчы. Мястэчка з'яўляецца цэнтрам гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. Працоўныя Траб не хацелі мірыцца са сваім бяспраўным становішчам і вялі самаадданую барацьбу за сваё нацыянальнае вызваленне. Менавіта ў Трабах знаходзіўся раённы падпольны цэнтр КПЗБ. Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч быў сакратаром падпольнай арганізацыі. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, вывешвалі чырвоныя сцягі і антыўрадавыя лозунгі, устанаўлівалі сувязь з народнымі масамі. Польскія ўлады імкнуліся знішчыць рэвалюцыйны рух. 9 жніўня 1925 года на тэрыторыі Трабскай гміны была раскрыта беларуская камуністычная арганізацыя. Пілсудчыкі арыштавалі 21 чалавека, у тым ліку і С.А.Клінцэвіча. Дзейнічала ў Трабах і Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое таксама адыгравала вялікую ролю ў нацыянальна-дэмакратычным руху.

У пачатку ХХ стагоддзя гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная прамысловасць у Трабах прыйшла ў заняпад. Але дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі развіваецца вытворчасць масла і сыру.


Будынак, дзе месціўся масласырзавод
Працуе масласырзавод, які ўзначальвае прыезджы латыш Артур Вільм. У падвальных памяшканнях размяшчаліся механізмы прадпрыемства, а ў доме жыла сям’я Вільма. Смак Трабскага марожанага старажылы памятаюць яшчэ і сёння.

Будынак, дзе месціўся каўбасны цэх, ХХ ст.
У мястэчку з'яўляецца прадпрыемства па вытворчасці каўбас, якія славіліся адметным смакам далёка за межамі Трабаў. Закрыццё каўбаснай прамысловасці ў Трабах было трагічным. Ноччу каўбасны цэг згарае датла, а раніцою яго начальнік, Іван Гарбачэўскі, трапляе ў бальніцу са стратай памяці. Так і засталося для ўсіх таямніцай: ці то Гарбачэўскі звар’яцеў ад таго, што згарэла прадпрыемства, ці ў стане вар’яцтва спаліў яго сам.


Яўрэйская забудова. Пачатак ХХ ст.
Славiлiся Трабы і рамеснiцтвам: тут працавалi кавалi i ткачы, рабiлi калёсы i вупраж, апрацоўвалi лён. I невыпадкова. Трабы лiчылiся яўрэйскiм мястэчкам. Яўрэйскiя дамы-мураванкi вызначаюць цi не галоўны каларыт вёскi аж да нашых дзён. Каменныя пабудовы з’явiлiся тут у сярэдзiне 1930-х гадоў пасля буйнога пажару. Аб яго акалiчнасцях, дарэчы, любяць пагаварыць дагэтуль. Распавядаюць, нiбыта вёска пачала палаць неўзабаве пасля таго, як недалёка ад яе пабудавалi... новы цагельны заводзiк, а яўрэі застрахавалі свае драўляныя будынкі на вялікія сумы.


Яўрэйскі будынак, дзе размяшчаўся ільнозавод.
У гэты ж час у Трабах шырока вялася перапрацоўка ільну. У падвальных памяшканнях будынка, дзе зараз размяшчаецца праўленне СВК «Трабы», працаваў цэх па пераапрацоўцы ільну. У саміх будынках месцілася гандлёвая база. Належыла ўсё гэта Шклют Хаіму – Лейбу. Вёўся аптовы продаж ільнопрадукцыі і шкур.


Будынак бальніцы, ХІХ ст.
У пачатку 30-х з’явіўся ў цэнтры Траб і вялікі каменны будынак, у якім размясціліся аптэка і бальніца. Доктар Падзілбер дабудаваў другі паверх. Бальніца на той час была абсталявана вельмі добра. Працаваў адзіны на ўсю воласць рэнтгенкабінет. У гэтым жа будынку працавала ў Трабах участковая бальніца да 1992 года.

Працаваў вадзяны млын Аляхновіча Франца Аляксандравіча. Ён юнаком выехаў ў 1913 годзе на заробкі ў ЗША. У 1933 годзе вярнуўся на Радзіму, а ў 1935 годзе купіў у яўрэяў млын і паставіў яго на рацэ Клява насупраць свайго дома.


Млын Аляхновічаў, пачатак ХІХ ст.
Млын абсталяваў новай турбінай. У той час гэта было вялікай рэдкасцю. На млыне вырабляў розныя сарты як мукі, так і круп. Дадаткова побач з млыном устанавіў лесапілку, а ў 1938 годзе ім быў куплены і падключаны генератар, які стаў першай электрастанцыяй у Трабах. Электрычнасць падавалася ў бальніцу, школу і прыватныя дамы. У час ваенных дзеянняў у чэрвені 1941 млын згарэў ад пападання снарада. Адноўлены быў ў 1952 годзе. З 1952 па 1960 год працаваў толькі як калгасная электрастанцыя.

У пачатку 30-х гадоў адкрылася фотамайстэрня Веры Вікенцьеўны і Ігнація Вікенцьевіча Смушко.


Будынак фотамайстэрні.
Для сваёй сям’і і майстэрні Смушко купіў у яўрэяў двухпавярховы будынак. У ім акрамя фотамайстэрні месцілася яшчэ і крама. Жыхары не толькі Траб, але і суседніх вёсак прыязджалі, каб зрабіць фотаздымак на памяць. Менавіта імі занатаваныя асноўныя моманты жыцця вёскі таго часу .


Будынак, дзе размяшчаўся першы сельсавет у Трабах
Трабы – старажытны вясковы павет, праіснаваў да 1939 года ў ваяводстве Навагродскім. У верасні 1939 года адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. 12 кастрычніка 1940 года быў створаны Трабскі сельскі савет. Першым старшынёй быў абраны Георгій Фаміч Клінцэвіч. Яго мірную працу спыніла Другая сусветная вайна. Г.Ф.Клінцэвіч змагаўся з ворагам у складзе партызанскай брыгады. Быў расстраляны ў 1944 годзе фашысцкімі акупантамі,

калі прыйшоў у вёску, каб праведаць жонку і нованароджанага сына.

Трабы зноў аказаліся ў самым эпіцэнтры баявых дзеянняў. У першыя дні вайны ў раёне Траб адбыліся жорсткія баі. Мужна змагаліся воіны 24-ай Самара-Ульянаўскай стралковай дывізіі пад камандаваннем Кузьмы Мікітавіча Галіцкага. Але сілы былі няроўныя. Са стратамі нашы войскі вымушаны былі адступіць. У Трабах пачаў усталёўвацца нямецкі “новы парадак”. Фашысты, па словах старажылаў, не спяшаліся адразу разбураць тое, што было створана Савецкай уладай, а толькі прыстасоўвалі да сваіх парадкаў: захавалі сістэму транспарту, дазволілі, хаця і не на доўгі час, дзейнасць школ і г.д.

Але адразу ж пачалі масавае знішчэнне яўрэеў. Усіх яўрэяў з Траб, а гэта 150 сем’яў, вывезлі ў Барысаўскае і Іўеўскае гета і расстралялі. Пашанцавала выратавацца толькі адной трохгадовай дзяўчынцы. Падчас канвою маці саштурхнула яе ў прыдарожны хмызняк. Дзяўчынку выратавала беларуская сям’я, якая хавала яе ў сваёй хаце ўсю вайну. Цудам выратаваная дзяўчынка – Эстэр Левін.

Жыхары Траб і навакольных вёсак прымалі актыўны ўдзел у партызанскім руху. Яны змагаліся ў брыгадзе імя А.Неўскага і “Няўлоўныя”. У Трабах у маі 1943 года была створана і пачала актыўна дзейнічць падпольная камсамольская арганізацыя. Сакратаром арганізацыі была Любоў Длужнеўская. Камсамольцы распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі з фронту, былі сувязнымі ў партызанскім атрадзе, дапамагалі партызанам у пастаўках зброі і медыкаментаў. У лютым 1944 года арганізацыя была рассакрэчана немцамі і белапалякамі. Камсамольцаў пачалі праследваць, і яны вымушаныя былі пайсці ў партызанскі атрад імя А.Неўскага.


Помнік на брацкай магіле .Трабы
Трабы былі вызвалены 7 ліпеня 1944 года воінамі 32-й Смаленскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава кавалерыйскай дывізіі. У цэнтры вёскі пахаваны 23 воіны і партызаны, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях за вызваленне мястэчка, пахаваныя ў брацкай магіле. Сярод пахаваных — воіны 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя А. Я. Пархоменкі і партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага. У брацкую магілу перазахаваныя і астанкі воінаў 24-ай Самара-Ульянаўскай стралковай дывізіі. У 1961 г. На магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.

У Другую сусветную вайну ў Трабах загублена 75 жыхароў.

У 1950 годзе адбыўся першы выпуск Трабскай сярэдняй школы.

У 1954 годзе ў в.Трабы арганізуецца калгас “За мір” . Першым старшынёй калгаса становіцца Давыдаў Антон Васільевіч.

З 20 студзеня 1960 г. Вёска Трабы ўваходзіць у склад Іўеўскага раёна.

У сакавіку 1960 г. на базе дробных калгасаў быў створаны Трабы».


А.В.Давыдаў
У 1970 г. у Трабах пражывала ўсяго 870 жыхароў. Працавала сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка, дом быта, сталовая, ветэрынарная лячэбніца, дзіцячы сад, 5 магазінаў. У Трабах працавала хлебапякарня. Водар свежых булак, яшчэ здаецца, і сёння плыве над вуліцай Зарэчнай.


Лепшыя цялятніцы Я. Багдановіч і С.Пашкевіч
Набіраў моцы саўгас «Трабы”, арыентаваны на жывёлагадоўлю і раслінаводства. Працаўнікі саўгаса неаднаразова станавіліся пераможцамі ў сацыялістычных спаборніцтвах перадавікоў сельскіх гаспадарак не толькі ў раёне, а нават у рэспубліцы.

У 1980 гады, калі на кіруючыя пасады ўсё больш прызначаліся маладыя, энергічныя, прадпрымальныя людзі, сельгасгаспадарку ”Трабы” ўзначаліў Мікалай Уладзіміравіч Дуніч.


М.У.Дуніч

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
Менавіта на гэтыя гады прыйшоўся найбольшы росквіт Трабаў, рост эканамічнага і сацыяльнага развіцця гаспадаркі. Шырока вялося будаўніцтва жылля, ствараліся жыллёва-будаўнічыя кааператывы, быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, першы ў раёне, падняўся сацыяльны статус вёскі. Старшыня сам працаваў без стомы і патрабаваў гэта ад іншых.


Будынак сельсавета ў в.Трабы
Сённяшняя вёска Трабы набыла новы статус аграгарадка. І сапраўды, Трабы зараз можна параўнаць з невялікім горадам. Кругом чысціня і парадак, радуюць вока абноўленыя будынкі. Абноўлены будынак сельскага выканаўчага камітэта размясціўся ў самым цэнтры Трабаў.

Прырода паклапацілася са свайго боку ўпрыгожыць вёску. А як людзі клапоцяцца аб прыродзе? У першую чаргу гэты клопат кладзецца на Трабскае лясніцтва, якое ўзначальвае малады і ініцыятыўны ляснічы Я. Гардзей. І тэрыторыя, і памяшканне, у якім размешчана "кантора" лясніцтва, добраўпарадкаваны найлепшым чынам. Тэрыторыя лясных угоддзяў лясніцтва складае больш за 8 тыс. га. Кожны год з мэтай лесаўзнаўлення праводзяцца пасадкі на тэрыторыі 20-30 га. Лес на тэрыторыі дзесьці 150 га штогод ачышчаецца ад захламленасці. Так што прырода з людзьмі — у згодзе.

У згодзе між сабой жывуць і вернікі. Католікаў і праваслаўных у Трабах пражывае прыблізна пароўну. Святары, дарэчы, з мясцовымі ўладамі сумесна вырашаюць многія пытанні: добраўпарадкаванне тэрыторый могілак, выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання. Іх інтарэсы супадаюць у многіх выхаваўчых момантах.


Сярэдняя школа ў в.Трабы
Школа пасля капітальнага рамонту, праведзенага ў рамках будаўніцтва аграгарадка, выглядае, як "з іголачкі". Светла, угульна, прыгожа. І прасторна. Адасобіліся раней сумешчаныя актавая зала і сталоўка, выдзелена асобнае памяшканне для заняткаў танцамі, рытмікай і харэаграфіяй.

Дзіцячы садок "Купалінка" , дзе малышоў выхоўваюць у нацыянальным духу, на лепшых беларускіх і мясцовых традыцыях, у адпаведнай нават бытавой абстаноўцы, створанай калектывам работнікаў з дапамогай бацькоў.

Есць у Трабах адно прадпрыемства, якое ў значнай ступені


Дзіцячы садок “Купалінка” ў в.Трабы
дапамагае вырашаць праблему працоўнай занятасці моладзі. Жанчыны ў Трабах імкнуцца ўладкавацца на працу на прадпрыемства Reloі-Бел, адкуль якасная касметыка па-ранейшаму адпраўляецца ў краіны СНД, Прыбалтыку, Польшчу, Чэхію, іншыя еўрапейскія краіны. Цяпер на прадпрыемстве працуе амаль 80 чалавек. Жанчын прываблівае добры заробак (добры нават па гарадскіх мерках), клопат кіраўніцтва пра ахову працы, камфортны мікраклімат у калектыве.

На прадпрыемстве “ReloіsБел” у в.Трабы
Адзін з цэхаў рыхтуецца пад рэканструкцыю згодна з планам пашырэння вытворчасці і пераходу на рэжым працы ў дзве змены. І рабочых месцаў тады будзе каля сотні. Маладым сем'ям, мнагадзетным, няпоўным аддаецца перавага пры працаўладкаванні. Тут практыкуецца аказанне матэрыяльнай дапамогі, садзейнічанне ў атрыманні беспрацэнтных крэдытаў. http://ivyenews.by/wp-content/uploads/2010/07/traby2.jpg

Задаволены новым, больш прасторным і сучасна аформленым памяшканнем паштавікі. Да звычайных гандлёвых у вясковых паштовых аддзяленнях платных паслуг тут далучылі яшчэ і камп'ютэрныя, ксеракапіраванне.

Адкрыты філіял "Беларусбанка" для зручнасці насельніцтва, а таксама для таго, каб крыху разгрузіць работнікаў пошты.


Філіял “Беларусбанка”
Хадзіць па трабскіх магазінах — адно задавальненне. Здаўна

мястэчка Трабы славілася гандлем, кірмашом сваім, і ў сучасных Трабах прадпрымальнікі падтрымліваюць нароўні са спажыўкааперацыяй колішнюю традыцыю. Тавар не залежваецца на паліцах, асартымент разнастайны і пастаянна абнаўляецца, магазіны размешчаны кампактна, усе — у цэнтры аграгарадка.

Крама “Алеся” ІП Карпіцкай, крама ПУП "Нерыя", магазін ІП Сімаравай, магазін, які належыць ОДО "Верас", робяць гонар іх уласнікам, а "Гастраном", “Гаспадарчыя тавары" і прамтаварны магазін — райСТА. Тавару ўсюды хапае, асартымент задавальняе насельніцтва і любых наведвальнікаў.


Крама “Нерыя” ў в.Трабы
На месцы ўчастковай бальніцы працуе ў Трабах бальніца сястрынскага догляду. А таксама тут можна атрымаць якаснае амбулаторнае лячэнне. Тут жа ў будынку бальніцы месціцца і аптэка.

Працуе ў Трабах комплексна-прыёмны пункт. Трабы — аддалены ад цэнтра раёна населены пункт, і таму бытавых паслуг насельніцтвам запатрабавана больш, чым людзьмі з бліжэйшых да райцэнтра вёсак. Кожную сераду прыязджае цырульнік і без кліентаў не застаецца. Прымаюцца заказы на рамонт абутку. Пракат таксама запатрабаваны.


Будынак праўлення СВК “Трабы”
На высокім узроўні вядзецца работа ў СВК “Трабы”. Цяперашні старшыня СВК Іван Іванавіч Васілеўскі - дбайны гаспадар. Менавіта за час яго дзейнасці ў Трабах вырасці цэлыя вуліцы новых прыгожых жылых дамоў, пабудаваны новы сучасны зернасушыльны комплекс, абноўлены будынак праўлення СВК.

А зараз у Трабах распачата грандыёзнае будаўніцтва сучаснага жывёлагадоўчага компекса. Якім бы ні быў час, людзі на сяле заўсёды працуюць шчыра і аддана, усе працаўнікі вёскі робяць адну вялікую справу: не даюць страціць зямлі ўрадлівасць, знямець вёсцы.


Свята “Дажынкі – 2011” ў в.Трабы
Насельніцтва Траб можна назваць актыўным і ініцыятыўным. Любое мерапрыемства, што ладзіцца ў Трабах для насельніцтва,  абавязкова шматлюднае і праводзіцца на самым высокім узроўні, калі ўзнікаюць агульныя праблемы, то раўнадушна ставіцца да іх тут не прынята. Вось і 2011 год стаў для Трабаў знамянальным. У бягучым годзе ў СВК “Трабы” самы высокі паказчык ураджайнасці, а таму і раённае свята “Дажынкі” вырашана было правесці ў аграгарадку. Свята атрымалася гучным, шыкоўным, песенным.

Амаль усе кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, — свае, мясцовыя. Моладзь нярэдка пасля атрымання вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі вяртаецца дадому, у родную вёску.

0002

0003

0005

0255

0256

0257

0258

0259

0260

0261

0262

сканирован11-09-22 1111
сканирован11-09-22 1111

2


231

3032 ліст
31 1
33

3435
36


3738

40
41


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал