Традыцыі і сучаснасць у фальклоры (спецсемінар)




Дата канвертавання15.03.2017
Памер182.14 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

(назва вышэйшай навучальнай установы)


ЗАЦВЯРДЖАЮ

прарэктар па вучэбнай рабоце

________________ А.В. Данільчанка

(подпіс)


___________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-______/р.

Традыцыі і сучаснасць у фальклоры (спецсемінар)

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:

1-21 05 01 беларуская філалогія

1-21 05 04 славянская філалогія

(код спецыяльнасці) (назва спецыяльнасці)




Факультэт ___філалагічны____

(назва факультэта)


Кафедра _______беларускай літаратуры і культуры________

(назва кафедры)


Курс (курсы) _____ІІІ–V______




Семестр (семестры) _____5–9_____



Лекцыі ____24_____

(колькасць гадзін)

Экзамен ___________

(семестр)


Практычныя (семінарскія)

заняткі _____32_______

(колькасць гадзін)


Залік ______5–9__________

(семестр)


Лабараторныя

заняткі ____________

(колькасць гадзін)


Курсавы праект (работа) ______





УСР _____12_______

(колькасць гадзін)





Усяго аўдыторных гадзін

па дысцыпліне _____68______






Усяго гадзін

па дысцыпліне _____104______





Форма атрымання вышэйшай

адукацыі ____стацыянар_____



Склала: Казакова І.В., д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры

2012 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы спецсемінара: “Традыцыі і сучаснасць у фальклоры”. Дата зацвярджэння 11.12.2008. Рэгістрацыйны нумар УД-1803/баз.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры беларускай літаратуры і культуры

__пратакол № 10 ад 29 мая 2012 г.___

(дата, нумар пратакола)
Загадчык кафедры

_______________ Т.І. Шамякіна

(подпіс)

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Вучэбна-метадычнай камісіяй філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


__30 мая 2012 г., пратакол № 6___

(дата, нумар пратакола)


Старшыня

_______________ М.М. Хмяльніцкі

(подпіс)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
У апошнія гады погляд на фальклор пачаў каардынальна змяняцца. На змену работ апісальнага характару прыйшлі новыя цікавыя даследаванні спецыфікі славянскага фальклору (і ў прыватнасці – беларускага) у гістарычным і сучасным кантэкстах. Але, на жаль, выкладанне фальклору ў навучальных установах нашай краіны засталося амаль што цалкам традыцыйным. Прапануемы спецсемінар арыентаваны на новы погляд на фальклор з пазіцыі сучаснага ўзроўню навукі і грамадства, тлумачэнне парадаксальных на першы погляд з'яў супадзення самых старажытных поглядаў на чалавека і Сусвет, зашыфраваных у фальклорных творах і рытуалах, і апошніх даследаванняў навейшых навуковых тэхналогій (фізікі тонкага свету, медацыны, экстрасэнсорыкі, псіхалогіі, сацыялогіі, новых плыняў філасофіі, сінергетыкі і мультымедыйных сістэм).

Новы час дыктуе новыя ўмовы жыцця, уключае нас у сусветныя працэсы і робіць адказнымі за ўдзел у іх. Падзеі патрабуюць каментарыяў, аналізу, ацэнкі. Узнікае неабходнасць новага сучаснага падыходу да ўсяго комплексу пытанняў, звязаных з праблемай больш глыбокага ўсебаковага вывучэння фальклору як усёй народнай культуры цалкам, а не толькі як вусна-паэтычнай творчасці, як гістарычна першай формы выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул, улічваючы пры гэтым не толькі фальклорную спадчыну, што засталася нам ад продкаў, але і развіццё, і сучасны стан фальклору.



У традыцыйнай культуры кожнага народа ўвасоблены сацыякультурны вопыт, ментальнасць, творчыя патэнцыі. Народная культура – гэта фундамент культуры нацыянальнай, дзе вызначаны перспектывы прыярытэтаў і духоўна-творчых магчымасцей нацыі. Вывучэнне народнай культуры і выкладанне навуковых дысцыплін па гэтай тэматыцы ў навучальных установах сёння павінны ўзняцца на якасна новую ступень у плане фарміравання патрыятычных пачуццяў моладзі, любові да свайго народа, сваёй краіны, да сваіх вытокаў, да роднай культуры, разумення яе каштоўнасці як інтэгральнай часткі агульначалавечай культуры.

Мэта спецсемінара: стварэнне цэласнай выявы свету ў свядомасці студэнтаў, садзейнічанне фарміраванню асобы новага тыпу, разумеючай сябе, свае вытокі і сваё месца не толькі ў соцыуме, але і ў Сусвеце, выхаванне патрыятычных пачуццяў, пачуцця нацыянальнай годнасці, любові да сваёй краіны.

Задачы спецсемінара:

  • паказаць змяненне славянскага фальклору як інтэгральнай часткі агульначалавечай культуры ў сэнсе ментальным, эстэтычным, псіхалагічным, філасофскім і інш.;

  • раскрыць асаблівасці традыцыйнай народнай культуры як фундаменту культуры нацыянальнай;

  • удакладніць само паняцце фальклору як усёй народнай культуры цалкам;

  • прасачыць развіццё славянскага фальклору ад самых старажытных відаў і жанраў да яго сучаснага стану;

  • даць агляд асноўных тэндэнцый развіцця навукі пра фальклор;

  • раскрыць сэнс фальклору як невычарпальнай крыніцы зашыфраваных ведаў, падцверджаных навейшымі навуковымі тэхналогіямі;

  • прааналізаваць ролю фальклору ў фарміраванні этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі;

  • прааналізаваць спрадвечныя агульначалавечыя праблемы жыцця і смерці, дабра і зла, уяўленні пра Душу і інш., абапіраючыся на каштоўнасці роднай культуры, народныя вераванні і эксперыментальныя доказы сучаснай навукі;

  • павысіць агульнаінтэлектуальны ўзровень студэнтаў, сфарміраваць сістэмны падыход да даследаванняў, практычнае выкарыстанне сучаснай інтэграцыі розных навук і розных навуковых з'яў.

Праблематыка спецсемінара:

  1. Фальклор і мадэлі свету.

  2. Пазасістэмная і ўнутрысістэмная дэтэрмінанты супярэчлівага характару развіцця навукі пра фальклор.

  3. Міфалагічна-фальклорная спецыфіка славянскай культуры (у сусветным кантэксце).

  4. Этнасвядомасць, этнапсіхалогія і агульначалавечыя каштоўнасці ў кантэксце іх карэляцыі.

  5. Чалавек і Сусвет у традыцыйных рытуалах (ад старажытнасці да сучаснасці).

  6. Магія традыцыйная і сучасная; адлюстраванне пратраптычнай (прадуцыруючай) магіі, гамеапатычнай і кантагіёзнай (імітатыўнай), прафілактычнай, апатрапеічнай (засцерагальнай), катартычнай і інш. відаў магіі ў фальклорных тэкстах і рытуалах.

  7. Вялікія прарокі старажытнасці і сучаснасці і фальклор пра жыццё і смерць.

  8. Фальклор і тэарэтычная фізіка пра Тонкі Свет (доказы супастаўленнем фактаў).

  9. Сучасныя медыцынскія навукі і фальклор пра Душу і свядомасць (народныя вераванні і эксперыментальныя доказы).

  10. Зашыфраваныя коды навейшых навуковых тэхналогій у фальклоры.


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ СПЕЦСЕМІНАРА
УСТУП

Разуменне фальклору як народнай культуры цалкам. Фальклор як гістарычна першая форма выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Вытокі нацыянальнай свядомасці. Спецыфіка этнасвядомасці і этнапсіхалогіі праз прызму фальклорных рытуалаў.

Міфалогія і фальклор.

Фальклор і мінулае. Фальклор і сучаснае. Фальклор і будучае.


РАЗДЗЕЛ І

МІФАЛАГІЧНА-ФАЛЬКЛОРНАЯ СПЕЦЫФІКА СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ



Азначэнне, спецыфіка фальклору. Дэфініцыя тэрміна «фальклор». Разуменне гэтага тэрміна ў розных краінах свету. Дэфініцыя тэрміна, прынятая на Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА. Старажытны фальклор як сінкрэтычны від народнай культуры. Роля фальклору ў фарміраванні менталітэту.

Рэканструкцыя міфалагічнай свядомасці праз прызму старажытных рытуалаў. Міфалогія – першы светапогляд чалавецтва. Сімволіка і семантыка асноўных славянскіх міфалагем на фальклорным матэрыяле. Міфалагема Зямлі. Міфалагема Сонца. Міфалагема Поўні (Месяца). Міфалагема Жанчыны. Міфалагема Прыгажосці. Міфалагема Долі (Лёсу). Міфалагема Эротыкі (Страсці).



Спалучэнне міфалагічных уяўленняў з магічнымі. Адлюстраванне магічнага мыслення ў фальклорных творах і рытуалах. Аднаўленне магічнай свядомасці ў наш час і сучасны фальклор.
РАЗДЗЕЛ ІІ

ЭТНІЧНЫЯ ТРАДЫЦЫІ Ў ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ

Фальклор – першакрыніца этнасу. Адлюстраванне этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі беларусаў у розных пластах фальклору. Сямейныя абрады. Каляндарныя абрады. Пазаабрадавая паэзія. Казкі. Народная філасофія. Народная педагогіка. Традыцыйны этыкет. Фальклор і беларуская тапаніміка і анаматыка. Нацыянальная мадэль свету беларусаў і адлюстраванне яе ў фальклоры. Вывучэнне беларускай традыцыйнай культуры за мяжой.
РАЗДЗЕЛ ІІІ

ФАЛЬКЛОР У СІСТЭМЕ «ВЯЛІКАГА ПЕРАХОДУ» ЖЫЦЦЯ І СМЕРЦІ

Сучасная навука і старажытныя жанры фальклору аб уяўленнях пра Душу, іншасвет, жыццё і смерць. Народныя вераванні і эксперыментальныя доказы. Сакральны сэнс фальклорных рытуалаў і новыя навуковыя адкрыцці.

Іншасвет у славянскіх казках і ў пастулатах квантавай фізікі. Тэорыя аб трансавых становішчах і старажытныя абрады ініцыяцыі. Тэарэтычная фізіка пра пераход у Тонкі Свет і сямейныя абрады як абрады «пераходу». Феномен чарадзейнай казкі.

Сучасныя тэхналогіі гіпнозу, экстрасэнсорыкі і тэксты старажытных замоў (супастаўляльны аналіз). Аўтаскапічныя і трансцэндэнтальныя ўспрыняцці ў традыцыйных тэкстах і рытуалах у параўнанні з дасягненнямі сучаснай навукі.

Маральна-этычная канцэпцыя ў народнай культуры і станоўчыя змены ў свядомасці нашых сучаснікаў і нашчадкаў.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Сучасны стан навукі пра фальклор. Новыя даследаванні славянскай і сусветнай культуры на падставе фальклорных матэрыялаў. Фальклор і агульная выява свету ў розных галінах навукі.


ЗМЕСТ ВучЭбнАгА матЭрЫЯлУ


№п/п

Назвы раздзелаў, тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Аўдыторныя


Самаст. работа

Лекцыі

Практыч., семінар.

Лаб. занят.

КСР

1

Агульнае разуменне фальклору

2










2

2

Фальклор як першакрыніца этнасу

2










2

3

Нацыянальная міфалогія і фальклор

2










2

4

Нацыянальныя мадэлі свету і фальклор

2










2

5, 6

Чалавек і Сусвет у фальклоры

4







2

2

7

Славянскі фальклор у сусветным кантэксце

2










2

8, 9

Міфалагічна-фальклорная спецыфіка славянскіх культур

4










2

10

Сучасныя навукі і фальклор пра душу і свядомасць

2










2

11

Сямейныя абрады як абрады «пераходу»

2







2

2

12

Выхаваўчая роля фальклору ў нашым грамадстве

2










2

13

Фальклор – уся народная культура




2




2

2

14

Замовы – самы старажытны жанр фальклору




2







2

15

Магічная свядомасць у фальклоры




2







2

16, 17, 18, 19, 20

Сямейныя абрады беларусаў




6




4

2

21

Фальклор у сістэме «вялікага пераходу» жыцця і смерці




2







2

22, 23, 24

Казкі як рэканструкцыя старажытнага светапогляду




4




2

2

25, 26, 27

Маральна-этычная канцэпцыя ў народнай культуры




6







2

28, 29

Сучасныя навуковыя тэхналогіі і прадказанні ў фальклоры




4







2

30, 31

Вывучэнне беларускай народнай культуры за мяжой




4











ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Асноўная і дадатковая літаратура
Асноўная літаратура:

  1. Беларуская вусна-паэтычная творчасць Мн., 2000.

  2. Казакова І. В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1995.

  3. Казакова І. В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры. Мн., 1997.

  4. Казакова І. В. Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем (на матэрыяле беларускага фальклору). Мн., 1999.

  5. Казакова І. В. Беларускі фальклор: курс лекцый. Мн., 2005.

  6. Казакова І. В. Беларускі фальклор: вучэбны дапаможнік. Мн., 2008.

  7. Казакова І. В. Фальклорная спадчына Магілёўшчыны. Мн., 2008.

  8. Шамякіна Т. І. Міфалогія Беларусі: нарысы. Мн., 2000.

  9. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 1989.


Дадатковая літаратура:

  1. Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. У 6-ці кнігах. Мн., 2000-2004.

  2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя. У 2-х тамах. Мн., 2005-2006.

  3. Кацар М. С. Беларускі арнамент. Мн., 1996.

  4. Тихонов В. Ю., Тихонов Т. С. Великий переход. СПб., 2004.

  5. Фольклор. Поэтика и традиция / Под ред. В. М. Пацака. М., 1982.


ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ЛЕКЦЫЙ
1-шы год навучання

  1. Што такое фальклор (традыцыйнае і сучаснае разуменне паняцця).

  2. Традыцыі і сучаснасць у фальклоры.

  3. Фальклор як першакрыніца этнасу.

  4. Этнасвядомасць і этнапсіхалогія беларусаў праз прызму народнай культуры.

  5. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры славян.

  6. Нацыянальныя мадэлі свету і фальклор.

  7. Чалавек і сусвет у традыцыйных рытуалах.


2-гі год навучання

  1. Фальклор і сучаснасць.

  2. Фальклор і прадказанне будучыні.

  3. Фальклор і міфалогія.

  4. Фальклор і рэлігія.

  5. Выхаваўчая роля фальклору ў нашым грамадстве.

  6. Славянскі фальклор у сусветным кантэксце.


3-ці год навучання

  1. Фальклор і нацыянальная ідэя.

  2. Значэнне фальклору для фарміравання асобы новага тысячагоддзя.

  3. Зашыфраваныя коды навейшых навуковых тэхналогій у фальклоры.

  4. Фальклор і мультымедыйныя сістэмы.

  5. Фальклор як развіваючаяся з'ява.


ТЭМАТЫКА КУРСАВЫХ РАБОТ


  1. Роля нацыянальнага характару ў сямейных абрадах беларусаў.

  2. Беларускі народны каляндар і погляды на чалавека і Сусвет.

  3. Адлюстраванне этнічнай псіхалогіі ў малых жанрах беларускага фальклору (прыказкі, прымаўкі, загадкі).

  4. Адлюстраванне магічных вераванняў беларусаў у розных відах і жанрах народнай творчасці (замовы, чарадзейныя казкі, былічкі, паданні і інш.).

  5. Міфалагемы Сонца і Поўні ў беларускай каляндарна-абрадавай паэзіі.

  6. Вобраз Зямлі ў беларускіх загадках.

  7. Доля і Лёс у народных казках.

  8. Разуменне Прыгажосці ў беларускай народнай творчасці.

  9. Вобраз Жанчыны ў абрадавай і пазаабрадавай творчасці беларусаў.

  10. Паняцце Любові (і Кахання) у беларускім фальклоры.

  11. Культ продкаў і адлюстраванне яго ў фальклорных рытуалах.

  12. Спецыфіка беларускага абрадавага фальклору.

  13. Аналіз ролі і функцыі замоў ад старажытнасці да нашых дзён.

  14. Народная фларамансія.

  15. Народная астралогія.

  16. Беларускае знахарства.

  17. Народная нумералогія.

  18. Персаніфікацыя розных пор года і іх функцыі ў каляндарна-абрадавым фальклоры.

  19. Народны этыкет і адлюстраванне яго ў абрадавым фальклоры беларусаў.

  20. Народная педагогіка ў беларускай сямейнай абраднасці.

  21. Вобраз нявесты ў кантэксце смерць-уваскрашэнне ў сакральных вясельных рытуалах.

  22. Роля хлеба ў абрадавай паэзіі беларусаў.

  23. Татэмічныя ўяўленні беларусаў у казках.

  24. Абрадавая і пазаабрадавая варажба на Беларусі.

  25. Колеравая сімволіка беларускага нацыянальнага адзення.

  26. Адносіны чалавека і жывёлы ў розных жанрах фальклору.

  27. Вясельны абрад як кульмінацыя чалавечага жыцця (у плане мікракасмічным і макракасмічным).

  28. Лімінальная істота ў сямейных абрадах беларусаў.

  29. Радзінная абраднасць беларусаў: спецыфіка, багацце, эвалюцыя рытуалаў.

  30. Адлюстраванне поглядаў на іншасвет, рэінкарнацыю і Душу ў пахавальных галашэннях беларусаў.

  31. Пахавальны рытуал як завяршэнне і пачатак у народным светапоглядзе.

  32. Ручнік як нацыянальны сімвал і яго роля ў беларускім фальклоры.

  33. Імя – код лёсу (па народных уяўленнях беларусаў).

  34. Рытуал сну і яго функцыі ў абрадах.

  35. «Добрыя» і «злосныя» духі ў беларускіх былічках і паданнях.


ТЭМАТЫКА ДЫПЛОМНЫХ РАБОТ


  1. Эвалюцыя поглядаў на мужчыну і жанчыну ў народнай культуры.

  2. Гісторыя фальклору і фалькларыстыкі на Беларусі.

  3. Фальклор як першакрыніца этнасу.

  4. Рэканструкцыя старажытнай свядомасці праз прызму фальклорных твораў.

  5. Навейшыя навуковыя адкрыцці і фальклор.

  6. Кодавая сімволіка беларускага фальклору.

  7. Вывучэнне беларускай традыцыйнай культуры за мяжой.

  8. Абрады змянення жыццёвага статусу чалавека як абрады пераходу (на матэрыяле беларускага фальклору).

  9. Народная творчасць і фізіка Тонкага Свету пра бессмяротнасць Душы.

  10. Семантыка асноўных славянскіх міфалагем у каляндарнай паэзіі беларусаў.

  11. Семантыка асноўных славянскіх міфалагем у сямейна-абрадавай паэзіі беларусаў.

  12. Роля магіі ў абрадах і традыцыйнай народнай творчасці.

  13. Адлюстраванне нацыянальнай мадэлі свету ў беларускім абрадавым фальклоры.

  14. Жанчына – галоўная фігура беларускага нацыянальнага космасу.

  15. Адлюстраванне нацыянальнай мадэлі свету ў беларускіх казках.

  16. Спецыфіка этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі беларусаў у розных відах і жанрах беларускага фальклору.

  17. Ад вераванняў да веры ў народнай свядомасці.

  18. Вобраз Багародзіцы-заступніцы ў замовах і абрадавых песнях беларусаў.

  19. Магічная функцыя сімволікі выяў арнаменту, вышыўкі ў старажытных рытуалах.

  20. Этнічныя стэрэатыпы паводзін жанчын у старажытных рытуалах.

пратакол узгаднення вучэбнай праграмы

па вучэбнай дысцыпліне

з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці




Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапанова аб зменах у змесце вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Антычная літаратура

Кафедра замежнай літаратуры




Пратакол № 9 ад 28 мая 2013 г.

Славянскі фальклор

Тэорыі літаратуры




Пратакол № 9 ад 28 мая 2013 г.

Тэорыя літаратуры

Тэорыі літаратуры




Пратакол № 9 ад 28 мая 2013 г.

Беларуская літаратура

Гісторыі беларускай літаратуры, беларускай літаратуры і культуры




Пратакол № 9 ад 28 мая 2013 г.

ЗМЕНЫ І ДАПАЎНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

на __________/ __________ вучэбны год





№ п/п

Змены і дапаўненні

Падстава









Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры і культуры (пратакол № ____ ад ________ 20___ г.)

Загадчык кафедры

____________________ __________________ ________________________________

(ступень, званне) (подпіс) (ініцыялы, прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта

_______________ ______________ ____________________________



(ступень, званне) (подпіс) (ініцыялы, прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка