Трагедыя Валатовак 3 успамінаў Сцяпана Рыгоравіча Багданава, былога камандзіра партызанскага ўзвода




Дата канвертавання13.10.2018
Памер23 Kb.
Трагедыя Валатовак

3 успамінаў Сцяпана Рыгоравіча Багданава, былога камандзіра партызанскага ўзвода

Перад вайной у в. Валатоўкі была вялікая камсамольская арганізацыя. Калі грымнула вайна, хлопцы не сядзелі склаўшы рукі. Яны збіралі па лясах і хмызняках зброю, боепрыпасы.

Вясной 1942 г. я сустрэўся ў в. Рудня, што каля Валатовак, з воінамі нашай арміі, якія прыйшлі з-за фронту для арганізацыі партызанскага руху. Мы дамовіліся, што я прывяду ў атрад камсамольцаў. У хуткім часе 15 мужчын нашай вёскі, забраўшы здабытую зброю, уліліся ў партызанскі атрад Шынкарова. Я стаў камандзірам узвода. Базіраваліся мы на вялікім балоце пад назвай Сівы Мох, што каля в. Шчаперня Полацкага раёна. Змагацца нам, неабучаным, неабстраляным, з вопытным ворагам было вельмі цяжка. I ўсё ж мы дзейнічалі. Перш за ўсё зрабілі вылазку ў Канюхова, расстралялі там здрадніка У. Зімніцкага, які выдаў фашыстам чырвонаармейца. Смяротны прыгавор вынеслі і фашысцкаму зборшчыку падаткаў з насельніцтва. Потым мы вырашылі зрабіць засаду каля в. Барыскава, пачуўшы, што гітлераўцы рухаюцца з Расон на Янкавічы. Але сілы былі няроўныя, фашыстаў было шмат. Мы адступалі. Валатоўскія камсамольцы адыходзілі апошнімі — прыкрывалі адступленне ўсяго атрада. Горка мне ўспамінаць, што для іх гэта быў першы і апошні бой. Праз некалькі дзён хлопцы папрасілі дазволу схадзіць дамоў, каб памыцца і пераапрануцца. Я згадзіўся і, мабыць, дапусціў вялікую памылку, не падумаўшы, што можа здарыцца з маімі маладымі людзьмі. А здарылася вось што.

Калі яны прыйшлі ў Валатоўкі, тут з'явіліся неўзабаве гітлераўцы з Сакалішча. Акружылі вёску. Зрабілі вобыскі. Зброі не знайшлі, яна была схавана ў бліжэйшым лесе. Нічога не зрабілі, толькі сказалі, каб усе валатоўцы прыйшлі ў Сакалішча на рэгістрацыю. «А хто не прыйдзе — будзе расстраляны, і хаты спа­лім». Схапілі маіх двух дачок (як заложнікаў) і паехалі ў Сакалішча, потым па-зверску закатавалі іх.

Камсамольцы апынуліся ў цяжкім становішчы. Выхад, вядома, быў адзін: ісці ў атрад. Фашыстам не было веры, не выпусцяць жывымі. Але тут на іх населі жанчыны: «А што ж вы думаеце? Пойдзеце ў лес, а немцы хаты спаляць. Ідзіце разам з намі ў Сакалішча». Былі жанчы­ны, што верылі словам гітлераўцаў. ІПчыра ўпрошвалі хлопцаў, і партызаны паддаліся на ўгаворы. Пайшлі разам з усімі.

На месцы, дзе цяпер знаходзіцца кан­тора саўгаса «Сокал», немцы ўзялі ў валатоўцаў пашпарты і іншыя дакументы. Затым хлопцаў і мужчын — 22 чалавекі — аддзялілі і павялі на бальшак працаваць. Пасля абеду пасадзілі на машыну, адвезлі ў Расоны і ўсіх расстралялі. 3-за таго, што на нейкі момант паверылі ў літасць фашыстаў, загінуў самы цвет вёскі.

Гэта была трагедыя Валатовак.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка