Тры кропкі на белае




Дата канвертавання17.01.2017
Памер445 b.



Тры кропкі на белае

  • Тры кропкі на белае

  • Нехта нанёс:

  • Дзьве – чорныя вочы,

  • А трэцяя – нос.

  • Пазнаеш здалёку,

  • Угледзеўшы ледзь,

  • Што гэта славуты

  • Палярны мядзьведзь.

  • На крызе ён плыў

  • У прастор ледавіты,

  • І сам – нібы з чыстага

  • Лёду адліты.



Сталі дзеці хварэць,

  • Сталі дзеці хварэць,

  • Варыць лекі мядзьведзь:

  • Аднаму – сунічнік,

  • Другому – чарнічнік,

  • Трэцяму – чабарок,

  • І для кожнага – мядок.

  • Бегаюць медзьведзяняты: – Ты выдатны лекар, тата!



  • Вось алень бяжыць лугамі, Вецер сьвішча між рагамі. Пастарайся, дагані – Не дагоніш на кані.



Паглядзеце, шымпанзэ Нешта смачнае грызе, Тупае, падскоквае, Языком прыцмоквае, Весела куляецца, Сьмешна так крыўляецца.

  • Паглядзеце, шымпанзэ Нешта смачнае грызе, Тупае, падскоквае, Языком прыцмоквае, Весела куляецца, Сьмешна так крыўляецца.



Ён завецца – насарог,

  • Ён завецца – насарог,

  • Бо на носе носіць рог.

  • Я сьмяюся:

  • – Вось дзівак!

  • Хіба рогі носяць так?

  • Раю шчыра я табе:

  • Не на носе – на ілбе,

  • Не адзін, а два насі,

  • Як алені, як ласі…



Паглядзі: ў кенгуркі-маткі Торба ёсьць на жываце.

  • Паглядзі: ў кенгуркі-маткі Торба ёсьць на жываце.

  • Там жывуць кенгураняткі

  • Ў цеплыні ды ў цеснаце.

  • – Кенгурыха-кенгурыха,

  • Ну чаго сядзець ім ціха?

  • Ты маленькіх не няволь,

  • Пагарэзаваць дазволь!

  • А яна глядзіць з дакорам,

  • Нібы кажа: – Як ня сорам?

  • Па абедзе, як і ў вас,

  • У маленькіх – ціхі час!



Паспрабуй рашыць шараду! Вось запарка, дык запарка! Як са станцыі жырафу

  • Паспрабуй рашыць шараду! Вось запарка, дык запарка! Як са станцыі жырафу

  • Везьці нам да заапарка?

  • Як устане на ўвесь рост – Не пазбавісься бяды: Галавой зачэпіць мост, Пазрывае правады.



Вось дык конік –

  • Вось дык конік –

  • Дзіўны нейкі,

  • Быццам сшытак

  • У лінейку!

  • Для чаго ты –

  • Для катаньня

  • Ці для чыстага

  • Пісаньня?



Шмат на сьвеце слон пажыў, Шмат ён людзям паслужыў. Там, у джунглях, безупынна Працаваў ён, як машына.

  • Шмат на сьвеце слон пажыў, Шмат ён людзям паслужыў. Там, у джунглях, безупынна Працаваў ён, як машына.

  • На сабе цягаў бярвеньне, Вырываў зь зямлі карэньне, Каб на месцы тым былі Ураджайныя палі.



Ці ён памёр? Ці ён самлеў? Не варухнецца ў клетцы леў. Ляжыць зьнясілены асілак. А грыва – поўная апілак.

  • Ці ён памёр? Ці ён самлеў? Не варухнецца ў клетцы леў. Ляжыць зьнясілены асілак. А грыва – поўная апілак.

  • Натоўп шуміць, натоўп гудзе, А ён і вухам не вядзе. І што за цар? Чаму зьвяры Абралі гэткага ў цары?



Век хаджу я па пустэльні, Па гарачай, як патэльня. Я выгод не патрабую – Ем расьліну я любую.

  • Век хаджу я па пустэльні, Па гарачай, як патэльня. Я выгод не патрабую – Ем расьліну я любую.

  • П’ю салёную ваду, Калі іншай не знайду. І вязуць на мне, Вярблюдзе, Сто цюкоў заўсёды людзі.



– А дзе вы тыгра сустракалі?

  • – А дзе вы тыгра сустракалі?

  • Вы, можа, у Афрыцы бывалі?

  • – Мы ў Афрыку і не зьбіраліся,

  • А з тыграм дома сустракаліся:

  • Ён ледзь ня выбег з тэлевізара,

  • Падобны на ката вялізнага!



А. Вольскі “Палярны мядзьведзь”

  • А. Вольскі “Палярны мядзьведзь”

  • Н. Галіноўская “Варыць лекі мядзьведзь”

  • У. Корбан “Вось алень бяжыць лугамі”

  • В. Коўтун “Шымпанзэ”

  • А. Вольскі “Ён завецца – насарог”

  • А. Вольскі “Паглядзі: ў кенгуркі-маткі”

  • А. Вольскі “Жырафа”

  • Л. Рашкоўскі “Зэбра”

  • А. Вольскі “Шмат на сьвеце слон пажыў”

  • А. Вольскі “Не варухнецца ў клетцы леў”

  • П. Марціновіч “Навакол рагоча люд”

  • І. Муравейка “А дзе вы тыгра сустракалі?”




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка