У беларусі ёсць мужчыны




Дата канвертавання20.01.2017
Памер14.39 Kb.
Мікалай Батвіннік: "У Беларусі ёсць мужчыны"

Усе эмоцыі, якія адчуваюць мужчыны ў працэсе галення - ад болю і непрыязнасці, засяроджанасці і спакою да радасці, што ўсё ззаду, а глянец ўжо наведзены - прадстаўлены вядомымі беларускімі персонамі ў праекце Мікалая Батвінніка "Бег па лязе брытвы", які распачаўся 18 сакавіка ў галерэі Ў.


Фота 1 Мікалай Батвіннік

Застацца "бяз маскі" пагадзіліся музыкі, літаратары, мастакі, мадэльеры, прадзюсеры, бізнесмены, кінарэжысёры, культуролагі, тэатралы, дызайнеры, рэстаратары і гд.


Фота 2

Фота 3 Аляксандр Некрашэвіч (мастак)

Па словах Мікалая, "на фоне тых, каго грамадзкасць ведае даўно (як Сяргея Міхалка), хацелася паказаць людзей, якіх ведаюць менш. Напрыклад, Юрыя Шыфа, які бярэ I-я месцы на конкурсах дызайну ў Іспаніі і Амерыцы".
Фота 4
 
"Я хацеў паказаць, што ў Беларусі ёсць мужчыны", - сказаў аўтар, адкрываючы импрэзу.
Фота 5

Фота 6


Прычым, як распавёў Мікалай, спіс удзельнікаў складаўся вельмі доўга, але адмоўнікаў не было ні аднаго.
Фота 7

Фота 8


Камера замяніла мадэлям люстэрка, а інструментамі паслужылі не толькі квачы, аднаразовыя станкі, нажніцы, але і небяспечныя брытвы, што ўжо сталі рарытэтамі, і нават зброевы ствол.
Фота 9

Фота 10
 


Трыццаць пяць партрэтаў не пакінуць абыякавымі не толькі жанчын, але і мужчын, якія не па чутках ведаюць, што такое галіць твар. У адрозненне ад прадстаўніц слабага полу, якім відавочна цікава разглядаць асобы смелых, знятыя ў стылі Esquire, мужчыны рэагуюць на ўбачанае зусім неадназначна: ад адкрытай радасці да "культурнага шоку".
Фота 11

"Хочацца сказаць, што праект гэты не скончаны, ён будзе працягвацца. Я думаю зрабіць праект з жанчынамі (make up) і прадставіць яго ў наступным годзе. Час на здымкі ёсць, але думаю, на гэты праект, па зразумелых прычынах пойдзе больш часу ", - раскрыў аўтар невялікі сакрэт.

Будзем чакаць.

Фота 12


Зарына Кандрацьева


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка