У каплі крыві сэрца дар




Дата канвертавання14.02.2017
Памер13.9 Kb.
У каплі крыві – сэрца дар

Як вядома, наша краіна плануе перайсці на бясплатнае донарства крыві да 2020 года. І гэтая ініцыятыва не з’яўляецца, так бы мовіць, мясцовай: Сусветная арганізацыя аховы здароўя звярнулася да ўсіх краін, членаў арганізацыі, укараніць 100-працэнтнае бясплатнае донарства. Канкрэтная работа ў гэтым кірунку ў Беларусі праводзіцца ў апошнія гады, так, за 2016 год колькасць жадаючых здаць кроў бясплатна павялічылася амаль на трэць – да 13,6 працэнтаў ад агульнай колькасці.

У гэтым сэнсе Івацэвіцкі раён з’яўляецца адным з лідараў на Брэстчыне. Так, у мінулым годзе 78 жыхароў раёна бясплатна здалі сваю кроў у аддзяленні пералівання крыві УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”. Як звяртае ўвагу загадчык аддзялення Віктар Барысевіч, і ў бягучым годзе работа ў гэтым кірунку працягнецца, з пачатку 2017 года ўжо дзясятак чалавек здалі кроў бясплатна. Літаральна кожны дзень, калі праводзіцца забор крывы, сярод “звычайных” донараў ёсць некалькі чалавек, хто вырашыў здаць кроў бясплатна. Калі ёсць жадаючыя далучыцца да акцыі, то можна патэлефанаваць па нумары тэлефона 9-24-19 або звярнуцца на сайт УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”.

Сярод донараў людзі самых розных прафесій – медыкі, прадстаўнікі сілавых структур, устаноў адукацыі. У мінулую сераду такім донарам стаў і аўтар гэтых радкоў – і я шчыра веру, што гэтая здача крыві дапаможа выратаваць або проста дапамагчы таму, каму гэтая дапамога патрэбная.



Як паведамляе БелТА, усе грошы, што з’эканомлены такім чынам, цэнтралізавана накіроўваюцца на перааснашчэнне медыцынскіх устаноў або асваенне новых высокатэхналагічных аперацый. І гэта не маленькія грошы ў маштабе рэспублікі: так, за 2016 год зэканомлена 2,36 мільярдаў недэмінаваных рублёў, гэта ў два разы больш, чым у 2015-м годзе.

Зав. отделением переливания крови УЗ “Ивацевичская ЦРБ” Борисевич В.П.

Кореспондент “Ивацевичский вестник” Горбач А.М.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка