У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян



Дата канвертавання26.05.2018
Памер16.4 Kb.
#19758
У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. З таго часу штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

На нашым сцягу тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер сімвалізуе крэўныя повязі, братэрства, мужнасць, перамогу, а таксама шчасце і жыццё. Зялёны колер – колер росту, развіцця, дабрабыту, міру і дабра. Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Беларускі нацыянальны арнамент на Дзяржаўным сцягу ўвасабляе старажытную культуру нашага народа, яго працавітасць, духоўнае багацце і адзінства.

Дзяржаўны герб адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працу, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць. Так, зялёны контур дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь у промнях узыходзячага сонца – сімвал нашай зямлі-Айчыны. Зямны шар – знак таго, што Беларусь, з’яўляючыся часткай цывілізацыі, успрымае ўсе іншыя народы як сяброў і партнёраў. А Зямля ў промнях узыходзячага сонца ўвасабляе веру ў вечнасць жыцця. Вянок з каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і льну, – сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Пяціканцовая чырвоная зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, сяброўства людзей усіх пяці кантынентаў Зямлі. Гэтая выява на гербе адлюстроўвае лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.



У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне традыцыйна праводзяцца святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і моладзі. Асноўнай пляцоўкай урачыстасцей з 2013 года з’яўляецца плошча Дзяржаўнага Сцяга, размешчаная ў Мінску на праспекце Пераможцаў, над якой узвышаецца 70метровая стэла-флагшток з галоўным дзяржаўным сімвалам.
Каталог: gallery
gallery -> Індывідуальныя заданні для паглыблення ведаў па беларукай мове і літаратуры 8-11 класы 1
gallery -> Расклад заняткаў дуа “Крываносаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. Н. Мачульскага” на 2 паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
gallery -> Тэма ўрока: Клас Малашчацінкавыя. Дажджавы чарвяк (8кл.) Мэта
gallery -> Урок па тэме: " Будова і функцыі касцей. Злучэнні касцей шкілета чалавека"
gallery -> Фарміраваць уменні і навыкі знаходзіць у сказах і тэкстах дзеепрыметнікі на аснове іх марфалагічных прымет і сінтаксічных асаблівасцей
gallery -> Інтэлектуальная гульня «Беларусь – сінявокая»
gallery -> Развагі пра здароўе
gallery -> Прыметнік, прыслоўЕ: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
gallery -> -


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал