У мінскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў



Дата канвертавання01.02.2018
Памер20.17 Kb.
#17571
У Мінскую абласную выбарчую камісію

па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

шостага склікання

г.Мінск, ул.Энгельса, 4, каб.112,

Пухавіцкую акруговую выбарчую камісію, г. Мар’іна Горка, вул. Ленінская, дом 47, пакой 214


Пракуратуру Пухавіцкага раёна, вул. Ленінская, д.45
кандыдата ў дэпутаты

па Пухавіцкай выбарчай акрузе №65

Ільініч Наталлі Валянцінаўны

Пухавіцкі раён, в. Талька, вул. Васільева, 18

тэл. 8029-3779959,

Скарга

аб парушэнні выбарчага заканадаўства на Талькаўскім участку №14

Жыхаркі в. Дзям’янаўка расказалі мне факты, якія сведчаць, што выбары на Талькаўскім участку праходзілі з парушэннем закона.

Ганна Вікенцьеўна Шпак расказвае: “Мне пазванілі 10 верасня, у суботу, з выбарчай камісіі і спыталі, ці буду я галасаваць на даму. Я сказала, што абавязкова буду. Жанчына спытала ў мяне, за каго я буду галасаваць. Я адказала, што гэта не іх справа. Назаўтра у абед прыехаў школьны аўтобус, выйшлі з выбарчай скрыняй незнаёмыя маладыя мужчына і жанчына, пайшлі да Казакоўскіх. Пасля гэтага мы думалі, што зойдуць да мяне, але яны сказалі, што мяне ў спісках няма, і з’ехалі. Я стала званіць у клуб і прасіць, каб мяне уключылі ў спіскі і прыехалі да нас. Дачакаліся толькі вечарам каля 20 гадзін. Тыя ж незнаёмыя мне людзі былі, не хацелі даць мне самой кінуць бюлетэнь у скрынку. Забіралі з маіх рук, але я запатрабавала, каб мне далі магчымасць самой апусціць бюлетэнь. Бо суседка Соф’я Казакоўская расказвала, што ёй не далі такой магчымасці, забралі бюлетэнь з яе рук і сказалі, што самі апусцяць.”

Соф’я Дзмітраўна Казакоўская расказвае: “Прыехалі да нас са скрыняй, я прасіла паказаць, як мне прагаласаваць за нашу талькаўскую жанчыну, паставіла сваю адметку, але бюлетэнь у мяне забралі з рук у рукі гэтыя людзі, не далі самой апусціць у урну. Таму я перажываю, ці апусцілі яны яго.”

Назіральнік на Талькаўскім выбарчым участку Клеванец Юрый звярнуўся да старшыні камісіі Літвінка А. М. з просьбай далучыцца да назірання за галасаваннем на даму. Старшыня адказала, што гэта магчыма толькі на асабістым транспарце. Між тым, жыхаркі Дзям’янаўкі сведчаць, што члены камісіі прыязджалі да іх на школьным аўтобусе, у якім хапіла б месца і для незалежнага назіральніка. Мы лічым, што старшыня адмовіла, бо хацела схаваць парушэнні закона пры галасаванні па хатах.

Апісаную інфармацыю могуць пацвердзіць:

Шпак Г. В.- тэл. 71-113, Казакоўская С. Дз. -71156, Клеванец Ю. В. – 8029-9811147

Я лічу, што гэтыя факты сведчаць пра парушэнне выбарчага заканадаўства, бо выбары ў нас па закону з’яўляюцца свабоднымі, а галасаванне тайным. Гэтыя парушэнні маглі паўплываць на вынікі галасавання.



У сувязі з гэтым прашу:

  1. Прызнаць вынікі падліку галасоў на участку і №14 несапраўднымі, правесці паўторны падлік галасоў і паведаміць мне пра час і месца паўторнага падліку.

  2. Прыцягнуць да адказнасці асоб, што дапусцілі гэтыя парушэнні заканадаўства.



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал