У пракуратуру горада Мінска




Дата канвертавання04.04.2017
Памер12.69 Kb.
У Пракуратуру горада Мінска
220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38

Аддзел папярэдняга расследавання УДФР КДК

па Мінскай вобласці і гораду Мінску

220013 г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 3 корп. 2

заяўнік:


(прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння)

які пражывае па адрасе:

тэл.:


Аб асабістым паручальніцтве

ХАДАЙНІЦТВА

(у парадку, прадугледжаным артыкулам 121 КПК)
Я, __________________________________________________________________, у адпаведнасці з артыкулам 121 КПК Рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва аб тым, што падазраваны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суду, не будзе процідзейнічаць расследванню справы ці разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

Прашу азнаёміць Бяляцкага А. В. з дадзеным хадайніцтвам і, у выпадку атрымання ад яго згоды на маё паручальніцтва, гатовы даць падпіску аб асабістым паручальніцтве ў адпаведнасці з законам. Аб адказнасці пры здзяйсненні падазраваным Бяляцкім А.В. дзеянняў, для прадухілення якіх прыменена асабістае паручальніцтва, прадугледжанае ч. 4 артыкула 121 КПК, мне вядома.

Пры вырашэнні дадзенага пытання прашу ўлічыць характар падазрэнняў (ці абвінавачанняў), высунутых супраць Бяляцкага А.В., асобу падазраванага, яго ўзрост, стан здароўя, тое, што ён з'яўляецца вядомым грамадскім дзеячом, як унутры краіны, так і за яе межамі, мае сталае месца жыхарства, а таксама тое, што па справе адсутнічаюць дадзеныя аб тым, што ён можа схавацца ад органаў крымінальнага пераследу ці суду, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследванню крымінальнай справы ці разгляду яе ў судзе.

Аб прынятым рашэнні прашу паведаміць мне ва ўстаноўленым парадку.




Дата Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка